• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    — Пятро, ты куды, так тваю перагэтак! А ну, назад!
    — Дык гэта, Іванавіч, я на хвіліначку, надта напёрла, ня вытрываю! Я тут, побач, кола памачу — і назад.
    — Ах ты, гэтак тваю ператак! Давай, толькі бягом — і ў кабіну!
    Мінае яшчэ дзьве гадзіны. Раптам той, зь біноклем, зрываецца зь месца і бяжыць да камбайнаў, крычучы на ўвесь голас:
    — БАЦЬКА ЕДЗЕ!!!
    Мажны мужчына з уазіка крычыць: «ДАВАЙІІ!»
    Грымнулі амаль адначасова рухавікі камбайнаў і грузавікоў, ажно здрыганулася зямля, залапаталі барабаны, зашамацела салома ў матавілах, пасыпалася зерне ў кузавы — вось яно, жніво, як яго паказваюць у тэленавінах. А на даляглядзе, на чорнай шашы, паказаліся спачатку некалькі міліцэйскіхмашын зь мігалкамі, пасьвістваючы час ад часу сырэнамі і крычучы нешта ў магутныя дынамікі, а потым праляцела калёна чорных легкавікоў, і зноў заміргалі міліцэйскія, і вось прамчаліся ўжо побач — і зьніклі, бы й не было іх, пакінуўшы толькі мроіва над чорным асфальтам. Спыніліся камбайны і грузавікі, вылезьлі зь іх мужчыны, маладыя і старэйшыя, стомлена прыселі і прылеглі на ўзьмежку...
    Цяпер скажыце мне — якая карысьць ад такіх спэктакляў краіне? Якая ад іх карысьць прэзыдэнту? I што будуць думаць пра прэзыдэнта і кіраўніцтва краіны ўдзельнікі гэтых агра-шоў? Каму патрэбная гэтая паказуха?
    Самае дзіўнае, спадар Кастусь, што надта вялікага абурэньня і злосьці сярод удзельнікаў гэтых
    шоў няма. Мне таксама даводзілася размаўляць з тымі, хто ўдзельнічаў у падобных, так бы мовіць, «паказальна-пастановачных» імітацыях бурнай дзейнасьці. Так, пасьміхаюцца, так, бурчаць, але каб хтосьці наадрэз адмовіўся ўдзельнічаць у «масоўцы», не апрануў адмыслова прывезены начальствам парадны камбінэзон — такога няма. Людзі ўспрымаюць гэта як нейкі абавязковы рытуал, безь якога, думаюць, — хто яго ведае — можа, і непрыстойна сустракаць высокае начальства?
    Ірма Табушава, Менск
    28.10.2008
    Гадзіну таму, знаходзячыся на сваім працоўным месцы (а пасада ў мяне «важная» — вахцёр будаўнічага інтэрната), пачула па радыё, што ў судах пакаралі 17 удзельнікаў недазволеных акцыяў — тых маладых людзей, каму баліць за Беларусь.
    А ў гэты час побач са мной праходзіць сход, на які загадана прыйсьці ўсёй моладзі інтэрната. Агітуюць уступаць у БРСМ. Многія з тых, хто на сходзе, ужо лічацца ў гэтай арганізацыі. Як распавядалі мне, кагосьці прымусова загналі, калі служыў у арміі, кагосьці — падчас вучобы ў вучылішчы.
    А вось абяцаньні агітатараў:
    — спрыяць у будаўніцтве ўласнага жытла;
    — выдаваць добрыя характарыстыкі, безь якіх нікуды ня прымуць;
    — спрыяць удзелу ў экскурсіях ды паездках;
    — атрымліваць зьніжкі на квіткі ў дыскатэкі, цырк і г.д.;
    — проста належаць да лепшай часткі моладзі.
    Кошт уступленьня невысокі: плаціш чатыры тысячы рублёў — і ты ў БРСМ. Запісаліся ўсе. Тых, хто на сход не прыйшоў, перапісалі.
    На мае пытаньні да некаторых — навошта запісаліся? — у асноўным адмахваліся: маўляў, адчапіся.
    Агітатары ж сышлі задаволеныя. Выхавальніца — таксама.
    Разумею, нічога новага я не паведаміла. Але калі сам прысутнічаеш пры гэтым — заставацца спакойнай немагчыма.
    Ці вось яшчэ прыклады так званай «працы з моладзьдзю» за апошні час. Іх адмыслова возяць, каб пастаялі ўздоўж трасы, па якой будзе катацца на лыжах ці на роліках самы галоўны спартсмэн Беларусі. Альбо наладжваюць паездкі на «Лінію Сталіна» і нават па маршруце Шклоў — Александрыя — Магілёў.
    I так — паўсюль, ня толькі ў інтэрнаце Менскага будаўнічага камбінату.
    Цяжка паверыць у сьветлую будучыню грамадзкай арганізацыі, якая такімі спосабамі заваблівае (ці зацягвае) моладзь у свае шэрагі. Здаецца, БРСМ імкнецца ва ўсім браць прыклад з колішняга камсамолу. Але ж нават там не прымалі ў арганізацыю гуртам, на сходзе. Быў сякі-такі індывідуальны прыём на бюро райкаму камсамолу. I зьніжак ды льготаў там не абяцалі: гарантавалі толькі, так бы
    мовіць, «самаадданую працу дзеля будаўніцтва камунізму». Але гэта — для мільёнаў шараговых камсамольцаў. Самі высокапастаўленыя функцыянэры УЛКСМ на пачатку 90-х гадоў апынуліся ў першых шэрагах тых, хто, прыхапіўшы колішнюю камсамольскую ўласнасьць і напляваўшы на ідэалы, якім служыў, ператварыўся ў новую постсавецкую буржуазію. I гэта — на вачах колішніх сяброў ВЛКСМ, якім яны на працягу дзесяцігодзьдзяў абяцалі бясклясавае грамадзтва ўсеагульнага дабрабыту без прыватнай уласнасьці. Павучальны ўрок для тых тысяч маладых беларусаў, якія ці то добраахвотна, ці то пад прымусам прымацавалі да штрыфляў пінжакоў чырвоныя значкі, што сваімі абрысамі дакладна паўтараюць значкі камсамольскія.
    Адась Качаноўскі, Маладэчна
    19.11.2009
    У першыя пасьляваенныя гады іх было вельмі шмат паўсюль — бяз рук, бяз ног, з пакалечанымі тварамі. Па сутнасьці, гэтых няшчасных людзей кінулі на волю лёсу. Іх можна было ўбачыць на кожным вакзале, у любым людным месцы. Спынялі прахожых, прасілі на ежу... I раптам недзе ў 50-я гады іх ня стала. Мяне гэтае раптоўнае зьнікненьне цікавіць і хвалюе дагэтуль. У свой час я спрабаваў распытваць у сваім асяродзьдзі: куды маглі раптоўна зьнікнуць інваліды вайны? Ніхто мне на гэта адказаць ня змог.
    На пачатку 90-x гадоў y маскоўскім часопісе «Юность» я прачытаў верш «Інваліды», у якім былі наступныя радкі:
    Как-то сразу йх не стало, как-то сразу замолчала
    Эта музыка войны. He вйдны й не слышны
    Те, что гйблй в плаіц-палатках й потом на танцплоіцадках,
    Оголйв свой медалй, чуть хромая, танцевалй...
    I хто дапаможа разгадаць гэты рэбус? Я ня ўпэўнены, але ёсьць адна здагадка: ці ня сталі яны ахвярамі камуністычнага генацыду, на які бальшавікі, як вядома, былі вялікімі майстрамі?
    Гаварыць пра генацыд тут наўрад ці выпадае, a вось тое, што на пачатку 50-х гадоў савецкія ўлады распарадзіліся ўсіх беспрытульных інвалідаў выслаць з гарадоў у адмысловыя дамы-інтэрнаты — дакладна. Такіх людзей налічваліся сотні тысяч. Без жытла, безь сям’і, пакалечаныя, без належнага догляду, на самаробных інвалідных вазочках, што грымелі на ўсю вуліцу. I адначасова — увешаныя савецкімі мэдалямі і ордэнамі. Гэта быў жывы папрок усяму камуністычнаму ладу.
    Іх, як правіла, зьбіралі за адну ноч з усяго гораду адмысловыя нарады міліцыі і дзяржбясьпекі, звозілі на чыгуначныя станцыі, грузілі ў цяплушкі кшталту тых, што перавозілі зьняволеных — і накіроўвалі ў аддаленыя раёны СССР у так званыя «дамы-інтэрнаты», далей ад людзкіх вачэй. Пры гэтым адбіралі пашпарты і салдацкія кніжкі. Адна
    зь мясьцін, куды прымусова звозілі савецкіх інвалідаў, — выспа Валаам сярод Ладаскага возера, што на расейскай поўначы, у Карэліі. Там у мурах колішняга праваслаўнага манастыра інвалідзкі дом-інтэрнат праіснаваў з 52-га па 84-ты год.
    Мікола Mixed, Фаніпаль, Менскі раён
    02.12.2009
    Ехаў я нядаўна ў прыгарадным цягніку. Побач сядзелі чатыры кабеты-пэнсіянэркі. На выгляд — былыя чыноўніцы. Нечакана зайшлі рэвізоры. I як жа гэтыя кабеты ашчэрыліся супраць кантралёраў. Маўляў, чаму пэнсіянэрам нельга езьдзіць бясплатна, як у Расеі ці ва Ўкраіне? Адзін з рэвізораў адказаў ім так:
    — Дык бярыце сьцяг у рукі і — да Дому ўраду. А мы тут пры чым?
    Навісла цішыня. Але як толькі рэвізоры пакінулі вагон, у гэтых жанчын рот раскрыўся, як той мех. Тут панеслася, што Лукашэнка — добры, a Юшчанка — дрэнны, бо нядаўна пры сустрэчы з Лукашэнкам размаўляў толькі па-ўкраінску.
    Я хацеў запярэчыць, але, паглядзеўшы на іхныя твары, перадумаў. Зразумеў: гэта — электарат Лукашэнкі. Яны нагледзеліся і наслухаліся афіцыйнай прапаганды і цяпер замбаваныя да канца жыцьця.
    Што да спадара Юшчанкі, то ён даў Лукашэнку добры ўрок. Паказаў, хто ў доме гаспадар, як
    гэты гаспадар павінен ставіцца да мовы свайго народу.
    А Лукашэнка — адзіны палітык на былой савецкай прасторы, які ня хоча размаўляць на роднай мове. На працягу свайго прэзыдэнцтва ён зрабіў столькі дзеля вынішчэньня беларускай мовы, што да такога не дадумалася нават савецкая ўлада.
    Але я веру: настане час, калі ўсё стане на сваё месца. За зьняважаную мову, за апаганеныя герб і сьцяг яны яшчэ адкажуць.
    He, спадар Міхед, Лукашэнка — не адзіны палітык на былой савецкай прасторы, які ня хоча размаўляць на роднай мове. Ёсьць такія і ва Ўкраіне, і ў Малдове, і нават у краінах Балтыі — зь ліку тых, хто мроіць пра аднаўленьне былой расейскай імпэрскай велічы. Праўда, час такіх палітыкаўхутка сплывае, і саміх іх, чым далей ад распаду СССР, тым становіцца меней.
    А вось сярод прэзыдэнтаў незалежных дзяржаў такі выпадак, каб агульнанацыянальны лідэр пагардліва ставіўся да дзяржаўнай мовы таго народу, які ён узначальвае, — сапраўды ўнікальны. Ну, але тут многае залежыць ад самога гэтага народу. Калі б самі беларусы ў сваёй болынасьці па-іншаму ставіліся да роднай мовы — напэўна, загаварылі б на ёй і чыноўнікі, і прэзыдэнт.
    Станіслаў Тунік, вёска Шупейкі, Сьветлагорскі раён
    09.12.2009
    Нарэшце будзем жыць так, як жыве Эўропа — Лукашэнка гэта прылюдна паабяцаў падчас наведваньня сьвінакомплексу ў Ляхавіцкім раёне. Прыходзяць на памяць падобныя выказваньні правадыроў савецкага часу — напрыклад, абяцаньне Хрушчова, што цяперашняе пакаленьне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізьме. Усе ведаюць, чым тое будаўніцтва скончылася.
    Я не магу зразумець, што меў на ўвазе Лукашэнка, калі казаў гэтыя словы. Можа, ён гаварыў пра цэны на харчаваньне? Тады — так, яны ў нас ужо і цяпер такія ж, як у Эўропе. А можа, меліся на ўвазе заробкі і пэнсіі? Тады гэта — нездаровая фантазія, у якую ў нас сёньня ніхто не паверыць.
    А можа, наш кіраўнік проста ня мае рэальнага ўяўленьня пра ўзровень жыцьця ў Эўропе? Пятнаццаць год ізаляцыі ўсё ж зрабілі сваю справу. За такі час, сапраўды, можна страціць арыентацыю.
    Я ў сувязі з гэтым згадваю пачуты па Свабодзе расповед аднаго слухача пра тое, як у калгасах рыхтуюцца да прыезду прэзыдэнта. Гэта — вышэйшая ступень паказухі і падхалімства.
    А зрэшты, чаму б і не абяцаць... Абяцаў жа ўжо некалі і савецкія ўклады вярнуць, і маёнткі ў «царскіх сёлах» вакол гарадоў адабраць.
    Заўважу, спадар Станіслаў, што з таго часу мінула ўжо чатыры месяцы, і да гэтай тэмы (абяцаньня, што беларускія грамадзяне праз год будуць жыць як у Эўропе) больш ні разу публічна не вяртаўся ні прэзыдэнт, ні іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. Мяркую, усё ж сэнс славутай фразы трэба разглядаць у кантэксьце той жнівеньскай паездкі Аляксандра Лукашэнкі па палях ды фэрмах Ляхавіцкага раёну. Гаварыў ён тады пра тэхналёгіі жывёлагадоўлі, якія трэба пераймаць у Эўропе, пра тое, што пачынаецца рэвалюцыя ў сьвінагадоўчай галіне. Вучыў, як правільна абыходзіцца з саломай. I сказаную сярод усяго гэтага фразу, што «з 2011 году мы будзем жыць як у Эўропе, падцягнуўшы і іншыя напрамкі», наўрад ці варта ўспрымаць як абяцаньне эўрапейскіх заробкаў ці эўрапейскага ўзроўню жыцьця.