Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
А ў нас тым часам у вялізнай колькасьці па ўсёй тэрыторыі краіны ўзводзяцца лядовыя палацы. Чыноўнікі апраўдваюцца: маўляў, спорт — найлепшыя лекі ад хваробаў. Хоць усе ведаюць, адкуль такая любоў да хакею і ў каго паталягічнае захапленьне гэтай гульнёй. У гэтага апантанага хакеіста нават пэрсанальная хакейная каманда ёсьць. Цікава, з чыёй кішэні яна аплачваецца?
Вось задаць бы нашаму прэзыдэнту пытаньне: калі б у ягонай сям’і нехта захварэў — што б ён купіў: лекі для гэтага хворага ці хакейную амуніцыю для кагосьці іншага зь сям’і (пры ўмове, што сямейнага бюджэту хапае толькі на нешта адно)? Думаю, што куплены былі б усё ж лекі. Дык чаму ў дзяржаве ўсё па-іншаму? Чаму свайму электарату, які за яго ўвесь час галасаваў (а сярод гэтых людзей нямала дзяцей вайны), ён замест танных лекаў, адрамантаваных паліклінік і бальніц спрабуе ўпіхнуць хакейныя клюшкі і канькі?
Вось такая ў нас, так бы мовіць, сацыяльная накіраванасьць.
Сапраўды, хакей — забава не для бедных. Невыпадкова, што сярод невялікіх краін, сувымер-
ных зь Беларусьсю па колькасьці насельніцтва, масавае разьвіцьцё гэтай гульні дазваляюць сабе пераважна краіны багатыя — Фінляндыя, Нарвэгія, Швэцыя, Швайцарыя, Данія, альбо прынамсі значна больш заможныя, чым Беларусь — Чэхія, Славакія... Ва ўмовах, калі адна хакейная клюшка каштуе больш, чым мае пэнсіі беларускі калгасьнік, масавае будаўніцтва лядовых палацаў у райцэнтрах, якія ледзь зводзяць канцы з канцамі, выклікае шмат пытаньняў. Зрэшты, магчыма, што беларускае насельніцтва сапраўды апантана хакеем і гатова ўкласьці мільёны даляраў не ў бальніцы і паліклінікі, якія, здараецца, па 30-40 гадоў ня ведалі рэканструкцыі, а ў лядовыя арэны? Можа, у такім разе ў гэтага насельніцтва і варта спытаць на мясцовых рэфэрэндумах, што яно выбірае — перш чым распачынаць пампэзныя спартовыя будоўлі, на якія выдаткоўваецца ільвіная доля мясцовых бюджэтаў?
Павал Сац, вёска Асавая, Маларыцкі раён
31.03.2010
У нашым калгасе ў Макранах не хапае саломы — бяруць у суседніх Ляхаўцах. Адметна, што раней, калі камбайны зьбіралі салому ў копы, a потым тыя копы сьцягвалі ў стагі — саломы было ўдосталь. А цяпер усё расьцярушана па палях і ўзімку ляжала пад сьнегам. Толькі ля Асавой
засталося няўбранага гектараў 60, а ў іншых мясьцінах яшчэ больш...
У Макранах рулёны саломы на полі ляжаць, усю зіму былі сьнегам засыпаныя, гніюць. Побач, ля мяжы, сена скасілі, скруцілі ў рулёны — таксама ўсё пад сьнегам засталося. У сапраўднага гаспадара так не было б. А яны цяпер езьдзяць па іншых гаспадарках, просяць: «Салома патрэбна»...
Да такой ступені ўсе прывыклі да безадказнасьці, безгаспадарчасьці. I ніхто ні за што не адказвае. Вось такая яна, калгасная вытворчасьць.
Памятаю, як у 70-я гады цэлыя калёны грузавікоў зь Віцебшчыны напрадвесьні прыяжджалі ў Гродзенскую вобласьць па салому: маўляў, выручайце, скаціну няма чым карміць. Улетку, падчас касьбы і жніва, гэтак жа выпрошвалі мэханізатараў: на трактарах і камбайнах не было каму працаваць... У Заходняй Беларусі, якая значна пазьней, чым Усходняя, сутыкнулася з калгаснай сыстэмай, тады яшчэ і стаўленьне да сялянскай працы было іншае, і ўцёкі зь вёскі ў горад не былі такімі масавымі. Але за апошнія дзесяцігодзьдзі розьніцы паміж Усходам і Захадам амаль не засталося. Калгасная сыстэма, выглядае, паўсюль атрымала канчатковую перамогу — і над сялянскім ладам жыцьця, і над здаровым сэнсам.
Лявон Брагінскі, Менск
07.04.2010
У нас працавала адна інтэлігентная жанчына сталага ўзросту, якая добра ведала даваенны Менск. На працу ёй даводзілася хадзіць ля будынку МУС, што на скрыжаваньні цяперашняга праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Ўрыцкага. Там у падвальных памяшканьнях — камэры для вязьняў. Гэта цяпер акенцы там замураваныя, a ў 30-я гады былі проста закратаваныя. Дык яна ўспамінала: ідзеш увечары ў халоднае надвор’е — а адтуль пара валіць. Значыць, камэры поўныя. A раніцай пары ўжо няма. Пытаньне: куды за ноч падзеліся тыя няшчасныя? А ўздоўж будынку хадзіў чырвонаармеец у будзёнаўцы і гучна папярэджваў: «Не задержмваться!» Так было аж да пачатку вайны.
Сваяк (цяпер ужо вельмі стары) пасьля чаркі расказваў. Калі пачалася вайна, яму было гадоў пятнаццаць. Вайскоўцы загадалі на фурманцы адвезьці ў райцэнтар праваслаўнага сьвятара. Сьвятар узяў з сабой толькі Біблію. Усю дарогу чытаў яе і нават не спрабаваў уцячы. Калі прыехалі да будынку НКВД, выйшлі двое ў форме, завялі сьвятара ў двор і застрэлілі там. Гэта было ў Лоеве, дзе нядаўна пабываў наш прэзыдэнт.
У маёй бабулі было шмат братоў, сёстраў, іншых сваякоў. Болыпая частка іх паспытала так званага камуністычнага «раю» ў Варкуце, Котласе, Іркуцку, Пермі, Улан-Удэ. Цікавая геаграфія. Я бачыў тых, каму ўдалося выжыць. Ссохлыя зморшчаныя твары, рукі ў мазалях...
Дык пад якім сьцягам павінны былі ісьці чыстыя беларускія душы, каб бараніцца ад усяго гэтага? Няўжо пад тым чырвоным, пад якім усё гэта рабілася?
Часта ўспамінаюць, што бел-чырвона-белы сьцяг выкарыстоўвалі калябаранты падчас Другой сусьветнай вайны. А чаму не ўспамінаюць расейскі трыкалёр, пад якім уласаўцы добра папалілі беларускія вёскі? А што, чырвоны тэрор лютаваў не пад чырвоным сьцягам?
I наконт перамогі. Вядома, было шмат гераізму, шмат ахвяраў. Але ўявіце: ваш сусед дапамог вам, а потым вырашыў застацца ў вас назаўсёды. Ды ня проста як госьць, а як гаспадар. I як гэта можна назваць?
Калі на пачатку 90-х гадоў постсавецкія краіны, якія толькі што здабылі альбо аднавілі незалежнасьць, вырашалі пытаньне пра дзяржаўную сымболіку, ніводная зь іх пры выбары нацыянальнага сьцяга не пажадала ўзяць за аснову чырвонае камуністычнае палотнішча. Гэта тычылася нават сярэднеазіяцкіх рэспублік, якія да савецкага пэрыяду ня мелі сваіх дзяржаўных сьцягоў.
Тое, што адбылося з нацыянальнымі сымбалямі ў Беларусі ў 1995 годзе — выпадак выключны. Зрабіць гэта ў той час у дэзарыентаваным, зьбяднелым, агаломшаным грамадзтве, апанаваным настальгіяй па няхай не заможным, але стабільным і параўнальна сытым савецкім мінулым, новай уладзе было зусім не складана.
Але пакаленьні зьмяняюцца. Сёньня найбольш дзейная, маладая, энэргічная частка грамадзтва — тыя людзі, якія ўвогуле ня памятаюць савецкай
рэчаіснасьці і ня маюць ніякага сантымэнту да таго пэрыяду. I рана ці позна гэтыя новыя пакаленьні зададуць сабе зусім простае і лягічнае пытаньне: чамуіў 1918-м, іў 1991-м гадах продкі, абвяшчаючы стварэньне незалежнай Беларусі, выбіралі ў якасьці сымбаляў Пагоню і бел-чырвона-белы сьцяг, а мы жывем пад сымбалямі савецкай эпохі, калі ніякай незалежнасьці беларусы ня мелі?
Галіна Александроўская, Магілёў
28.04.2010
Яшчэ дзьве надбаўкі па 10 працэнтаў да пэнсіі былой дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Вольгі Абрамавай — і яна (разам з такімі ж былымі і цяперашнімі прыўладнымі дэпутатамі) стане тройчы мільянэркай. За кошт чаго ўлада такім чынам плодзіць мільянэраў? За кошт таго, што абдзірае просты народ.
Вельмі сумняюся, што дэпутатаў з такімі пэнсіямі (ня кажучы ўжо пра заробкі) можа надта хваляваць лёс простых пэнсіянэраў, якія, па 30 і болып гадоў адпрацаваўшы на заводах і ў калгасах, маюць пэнсію 350-400 тысяч рублёў. I колькі ж такіх вось Абрамавых, Гайдукевічаў і да іх падобных прыліпла да Лукашэнкі дзеля гэтых мільённых пэнсіяў! А ўсё ж гэта робіцца коштам галечы іншай часткі насельніцтва. А дойдзе чарга падвышаць пэнсіі, зьедзеныя інфляцыяй, — усім падвысяць, так бы мовіць, «аднолькава, справядліва» — на 10 працэнтаў. Толькі начальнічкі
прамаўчаць, што для такіх, як Абрамава, гэтыя 10 працэнтаў — 250 тысяч рублёў, а для простага пэнсіянэра — 35 тысяч. Карыстаючыся гэткім няхітрым ашуканствам з працэнтамі, улада адбірае ў простых грамадзянаў сродкі, патрэбныя ім для болын-менш прымальнага існаваньня. I ўсё дзеля таго, каб былыя дэпутаты і чыноўнікі жылі прыпяваючы, у раскошы. Хочацца сказаць гэтым людзям: «Майце сумленьне, спадарства».
Звычайна беларускія чыноўнікі і дэпутаты зьвесткі пра свае заробкі ды пэнсіі стараюцца трымаць у сакрэце — каб не дражніць просты люд. Але журналістцы «Народнай Волі» Вользе Грынявіцкай у нядаўнім інтэрвію з былой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Вольгай Абрамавай удалося выпытаць, што пэнсія апошняй складае 2 мільёны 358 тысяч рублёў. Гэта пры тым, што сярэдняя пэнсія ў Беларусі — 449 тысяч. На пытаньне — «Чаму ў такім выпадку не ўздымаеце праблему глыбокага расслаеньня ў пэнсійным забесьпячэньні?» — экс-дэпутатка спаслалася на тое, што ня мае для гэтага грамадзкай трыбуны. Маўляў, вось ствару арганізацыю, якая будзе гэтым займацца, — тады і ўзьніму пытаньне.
Аляксандар Пекар, вёска Аточка, Старадароскі раён
19.05.2010
Патлумачу, чаму трэба слухаць Радыё Свабода. Калі ўвесь час слухаеш радыё афіцыйнае, то складаецца ўражаньне, што беларусы жывуць лепш за ўсіх на сьвеце. Што ў нас усё самае лепшае, мы самыя разумныя, а кругом — дурні. У нас усюды чыста і прыгожа, а недзе ў іх у Эўропе ці Амэрыцы ходзяць па калена ў гразі. Мы сытыя і абутыя, а яны — босыя і галодныя. Нашы трактары і МАЗы самыя лепшыя, а іхныя «Форды» і «Мэрсэдэсы» — куча мэталалому. Праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў Беларусі я атрымліваю толькі ад Свабоды.
Афіцыйнай прапагандзе так званых «найвышэйшых посьпехаў савецкай сыстэмы» ня надта верылі і 25-30 год таму, хоць тады савецкіх грамадзянаў надзейна трымалі за жалезнай заслонай, і параўноўваць сваё жыцьцё з жыцьцём на Захадзе ім даводзілася галоўным чынам па чутках ды па адрывачных зьвестках з тых жа перадач заходніх радыёстанцыяў. Што ўжо казаць пра сёньняшні дзень, калі беларускі грамадзянін сам лепш за любога экспэрта разьбіраецца, чым нямецкі аўтамабіль адрозьніваецца ад цуду савецкага аўтапраму — аўтамабіля «Жыгулі»... Нават дзіва бярэ, што ў гэтых новых умовах беларускае кіраўніцтва ўсур ез зьбіраецца перасадзіць беларускіх аўтааматараў з заходніх аўтамабіляў на састарэлыя мадэлі іранскіх аўто айчыннай зборкі.
Кастусь Сырэль, Ушачы
02.06.2010
Сустрэў нядаўна свайго знаёмага, які працуе ў камбінаце бытавога абслугоўваньня. Ён паведаміў, што апошнім часам усё часьцей даводзіцца выяжджаць на пахаваньні ў раён — разы два на тыдзень. Раней такога не было. Я ўдакладніў інфармацыю зь іншых крыніц — насамрэч, гэта так. Справа ў тым, што на сяле часта ўжо і хаваць няма каму, да такой ступені вымерла вёска. Насельніцтва ж у асноўным сканцэнтравана ў нешматлікіх аграгарадках.