• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    проста без тлумачэньня прычынаў не працягвае зь ім працоўны кантракт.
    Зьява гэтая ў сёньняшняй Беларусі масавая. Многія людзі запалоханыя. Тым больш што шукаць праўды няма дзе: афіцыйныя прафсаюзы моўчкі прыслужваюць адміністрацыі. А суды спасылаюцца на тое, што фармальна адміністрацыя мае рацыю: скончыўся кантракт — можна любога выкінуць на вуліцу.
    Эўрапейскія рабочыя працавалі ў такіх умовах хіба што напрыканцы 19-га ці на пачатку 20-га стагодзьдзя, у пэрыяд дзікага капіталізму. У выніку масавае абурэньне і пратэсты спарадзілі магутны рух незалежных прафсаюзаў і маштабныя страйкі. Беларускія ўлады, напэўна, разьлічваюць на тое, што ў Беларусі людзкое абурэньне бясконца будзе заставацца ў задушаным стане.
    Мікалай Рыбакоў, пасёлак Копысь, Аршанскі раён
    13.10.2010
    Заходжу ў краму пасёлку Копысь Аршанскага спажыўтаварыства. Бачу шматлікія абвесткі пра тое, што прымаюць у насельніцтва: баравікі па 10 тысяч рублёў, апенькі па 3 тысячы, бульбу па 850 рублёў і г.д. Ну, а я вырашыў здаць мех часныку. Карысны, здаровы прадукт. Да таго ж, кажуць, вельмі добра адганяе д’ябла. У краме сказалі, каб патэлефанаваў у Воршу — без каманды адтуль прыняць ня могуць. Ну, каманду далі. Але
    патрэбна яшчэ даведка, што маю прысядзібны ўчастак, што часнык вырасьціў сам.
    Цікаўлюся: «А можнатакое простае пытаньне вырашыць безь бюракратычнай валакіты?»
    Можна, — кажуць, — але тады вылічым падатак — 12 адсоткаў.
    Ліха зь ім, я б пагадзіўся. Але, аказваецца, разьлічвацца са мной на месцы яны не зьбіраюцца. Грошы будуць невядома калі.
    Прадаўцы ня надта зацікаўленыя ў тым, каб прыняць як мага больш селыаспрадукцыі ад насельніцтва. Як ні круціся, а зарплата тая ж — 300 тысяч. Шчыра кажучы, у мяне зьнікла ахвота нешта прадаваць спажыўтаварыству.
    Цяпер я не зьдзіўляюся, што спажыўтаварыства працуе без прыбытку, а ў людзей гіне большасьць ураджаю яблыкаў, іншай садавіны, а таксама гародніны. Адказ просты: павярнуліся да людзей адным месцам — вось і маеце.
    Можа, трэба прызначыць старшынём спажыўтаварыства габрэя? Тады, глядзіш, і зрухі будуць.
    Думаю, спадар Мікалай, справа зусім не ў нацыянальнай прыналежнасьці старшыні спажыўтаварыства, а ў прынцыпах дзейнасьці гэтай сыстэмы. Спажыўтаварыствы — фактычна манапалісты ў гандлі на вёсцы. Так павялося з савецкага часу. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія наважваюцца скласьці канкурэнцыю сяльпоўскім крамам, сутыкаюцца з жорсткім ціскам з боку мясцовай улады. Мы шмат разоў расказвалі ў сваім эфіры пра падобныя выпадкі. Наважыцца, напрыклад, прыватнік прывозіць хлеб са сталічнага хлеба-
    камбінату — а на яго нацкуюць санстанцыю, міліцыю, падаткоўцаў, каб спыніў гандаль. Бо ягоны хлеб смачнейшы і таньнейшы, чым мясцовы, якім гандлюе крама спажыўкаапэрацыі. Чыноўнікі пры гэтым спасылаюцца на тое, што абараняюць інтарэсы мясцовай пякарні, мясцовага гандлю і мясцовага бюджэту. А тое, што тутэйшыя людзі ў выніку павінны плаціць за ўсё гэта з уласнай кішэні, атрымліваючы няякасны і дарагі тавар, у разьлік чамусьці не бярэцца.
    Іван Шадзюль, вёска Пагародна, Воранаўскі раён
    01.12.2010
    Вельмі цяжка апазыцыйным кандыдатам дайсьці да кожнага чалавека. Іх хаваюць ад народу, нават прозьвішчаў не называюць у дзяржаўных СМІ. Але — калі ўзяўся за гуж, не кажы, што нядуж.
    Наш народ замбаваны, многія сапраўды вераць, што краіна квітнее, што Беларусь ператворана ў рай. Трэба, каб людзі расплюшчылі вочы, каб убачылі праўду. Як гэта зрабіць?
    Апазыцыя павінна мець на ўвазе: не ўва ўсіх ёсьць кампутары і інтэрнэт, ня ўсе ўмеюць карысгацца сучаснымі сродкамі камунікацыі. Дык дзеля такіх людзей выбарчыя штабы павінны вырабіць маляўнічую наглядную агітацыю. Вось, напрыклад, нядаўна я даведаўся зь незалежных крыніцаў, якія грашовыя дапамогі атрымліваюць беспрацоўныя ў Беларусі і ў суседніх краінах.
    Гэта ж проста шок. Літва — 830 тысяч беларускіх рублёў, Латвія — болын як мільён, Эстонія — мільён семсот пяцьдзясят тысяч, Украіна — 200 тысяч. А ў Беларусі — 45 тысяч беларускіх рублёў. I пры гэтым Лукашэнка на нядаўнім зьезьдзе сваіх прыкормленых прафсаюзаў заявіў, што гэтую дапамогу яшчэ больш зьбіраюцца ўрэзаць. Гэта што — клопат пра абяздоленых людзей?
    Кандыдатам варта было б знайсьці такія ж параўнальныя зьвесткі і наконт заробкаў, і цэнаў на самае неабходнае, і пэнсіяў, і іншых сацыяльных выплат. Каб народ зразумеў, як ён насамрэч «квітнее» дзякуючы дарагому прэзыдэнту.
    Адзін красамоўны прыклад. Паспрабуйце зьвярнуцца ў нашу бясплатную паліклініку да стаматоляга, каб паставіць зубныя пратэзы. Пэнсіянэраў ужо ня лечаць, не пратэзуюць. Можа, разьлічваюць, што ў нас вырастуць новыя зубы, а мы будзем амалоджвацца ў прэзыдэнцкіх лядовых палацах?
    Гаварыце пра тое, як растуць цэны на хлеб, малако, цукар, як мізарнее наш рубель, як ігнаруюць нашы просьбы аб вяртаньні абясцэненых савецкіх укладаў...
    Магчымасьці ў апазыцыйных сілаў цяпер ня надта вялікія, спадар Іван. I не выпадае чакаць, што дэсант дэмакратычных актывістаў з маляўнічымі плякатамі і лёзунгамі калі-небудзь зьявіцца ў вашай вёсцы і патлумачыць дэзарыентаваным бабулькам, які насамрэч іхны рэальны фінансавы стан і як іхнае жыцьцё адрозьніваецца ад жыцьця равесьнікаў у эўрапейскіх краінах. Выбарчыя пікеты апазыцыйныя кандыдаты здольныя аргані-
    заваць нават не ўва ўсіх райцэнтрах — што ўжо казаць пра вёскі ды хутары... Так што пакуль самі насельнікі вёскі не захочуць даведацца праўду і не прыкладуць дзеля гэтага (самастойна ці з дапамогай дзяцей ды ўнукаў) хаця б мінімальных намаганьняў — разьлічваць асабліва няма на каго.
    Мікалай Іваноў, Клайпеда, Літва
    08.12.2010
    Прамысловасьць у нас у Літве амаль цалкам зьнікла, бо не змагла выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю. Зямля апрацоўваецца наўрад ці на траціну і паступова ператвараецца ў цаліну. Безь дзяржаўных датацыяў сяляне ня ў стане вырошчваць прадукцыю, якая была б таньнейшая за завозную. Краіна папросту ператварылася ў рынак збыту для Захаду.
    Нехта з вашых кандыдатаў упэўнены, што варта раздаць зямлю сялянам — і яны адразу пачнуць працаваць так, як славуты фэрмэр Шруб. Але ж у мінулым гэты фэрмэр быў старшынём калгаса, у яго за плячыма досьвед і веды. У ЗША, напрыклад, ніводзін банк ня дасьць пад сельгаспраекты крэдыт таму чалавеку, які ня мае адпаведных ведаў, падмацаваных дыплёмам.
    А што зь міграцыяй насельніцтва? Тут у Эўразьвязе цікавая сытуацыя. Лёндан, Дублін перапоўненыя, так бы мовіць, «адэмакрачанымі» гастарбайтэрамі з Усходняй Эўропы. Але заўважце: там амаль не сустрэнеш замардаванага дыктатурай беларуса. Толькі не расказвайце
    мне пра свабодны рух працоўнай сілы ўнутры Эўразьвязу. Усе ў вас ведаюць, як на гэты рынак трапіць. Падкладзіце пад фатаздымак памерам 3x4 шэсьцьсот ангельскіх фунтаў стэрлінгаў (гэта месячны заробак гастарбайтэра-пачаткоўца) — і вам зробяць самы сапраўдны літоўскі пашпарт. Па такіх дакумэнтах жыве асноўная маса выхадцаў з Украіны.
    Сапраўды, спадар Мікалай, гастарбайтэраўбеларусаў рэдка сустрэнеш у Дубліне ці Лёндане. Але паедзьце на будоўлі катэджаў для «новых рускіх» Масквы і Падмаскоўя, на нафтавыя і газавыя радовішчы Заходняй Сыбіры альбо ў ваколіцы Санкт-Пецярбургу, дзе пракладаецца новы газаправод... Беларусы там — на кожным кроку. На заробкі ў Расею выехалі, паводле розных ацэнак, каля мільёна беларускіх грамадзянаў. А паколькі праца там у многіх выпадках — нелегальная, a норавы ў маладога расейскага капіталізму мала падобныя да эўрапейскіх, то надзвычай частыя выпадкі, калі вяртаюцца адтуль беларусы і бяз грошай, і без дакумэнтаў. А часам і ўвогуле зьнікаюць бязь сьледу.
    Былі б адкрытыя ў Беларусі заходнія межы — не сумнявайцеся: езьдзілі б беларусы на заробкі ў Лёндан і Дублін гэтак жа, як і літоўцы. А прапанаваны вамі, спадар Мікалай, крымінальны мэтад атрыманьня літоўскага пашпарта для беларускага грамадзяніна ня надта падыходзіць. Нават калі нехта і наважыцца парушыць закон і скарыстацца ім, — дык дзеля гэтага ж спачатку трэба трапіць у Літву, у Эўразьвяз. А для беларуса гэта — не нашмат прасьцей, чым трапіць у той жа Дублін.
    Алена Ляшкевіч, Менск
    30.12.2010
    А можа, гэтае пакараньне і заслужанае? Іх жа папярэджвалі, прасілі, угаворвалі: паглядзіце праўдзе ў вочы! Якія ў вас шанцы? Хто вас ведае? Хто верыць, што вы (за выключэньнем аднагодвух) сабралі па сто тысяч подпісаў? Дык навошта ўдзельнічаць у чужым спэктаклі?
    Але дзе там! Каб яны, такія геніяльныя палітыкі, — ды зьнялі свае кандыдатуры! Hi за што! Кожны ж у марах бачыў сябе Напалеонам. Вось і вылезьлі амбіцыі бокам. Цяпер, пэўна, дакараюць сябе. Ды позна. А апазыцыя павінна ўжо цяпер вылучыць са сваіх шэрагаў адзінага кандыдата. Ды такога, каб за яго не было сорамна, каб не чапляўся за пасьведчаньне кандыдата на пасаду прэзыдэнта як за маршальскае жазло. Каб атрымаць такое жазло, спачатку трэба выйграць бітву. А большасьць нашых кандыдатаў да 19 сьнежня абсалютна не разумелі, што такое барацьба за ўладу і колькі гэтая ўлада каштуе. У нас жа так: хочаш быць кандыдатам на пасаду прэзыдэнта — рыхтуйся да турмы.
    Уявім, што позна ўвечары 19-га сьнежня не было б гэтай шалёнай жорсткай атакі, паляваньня АМАПу на бяззбройных людзей. Hi выбітых зубоў, ні зламаных рэбраў, ні соцень затрыманых, ні кінутых у засьценкі КДБ кандыдатаў у прэзыдэнты... I што б здарылася? Зусім не агрэсіўны натоўп разышоўся б праз гадзіну-другую, прыціснуты марозам і стомлены бязмэтным стаяньнем. А нешматлікіх
    ці то правакатараў, ці то неадэкватных асобаў, якія нетаропка і млява трушчылі шыбы ў Доме ўраду, лёгка маглі вылушчыць з натоўпу і затрымаць некалькі нарадаў міліцыі. Самі арганізатары мітынгу павінны былі дапамагчы ім у гэтым.
    Дагэтуль незразумела, чым кіраваўся Аляксандар Лукашэнка ў той вечар, калі аддаваў загад на такі жорсткі разгон і масавыя арышты. Што ці хто так неверагодна напалохаў яго? У кожным разе, цяжка паверыць, што кіраўнік дзяржавы, які адчувае ў сябе за сьпінай падтрымку 80 працэнтаў насельніцтва, які верыць у шчырую ўсенародную любоў да сваёй пэрсоны, дзейнічаў бы падобным чынам.
    Сапраўды, ва ўмовах беларускай рэчаіснасьці той палітык, які наважваецца абвясьціць сябе кандыдатам на пасаду прэзыдэнта, павінен быць гатовы найперш не да жыцьця ў прэзыдэнцкім палацы, а да турэмнай камэры і баланды. Лёсы Міхаіла Чыгіра, Аляксандра Казуліна, Міхаіла Марыніча былі жывой ілюстрацыяй да гэтага няпісанага правіла сучаснай беларускай палітыкі.