• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    У свой час у 70-80-я гады мне давялося вучыцца ў дзьвюх беларускамоўных школах. Наколькі памятаю, нікому з настаўнікаў і ў галаву не прыходзіла мяняць беларускія падручнікі на расейскія.
    Зрэшты, падручнікаў на расейскай мове ў школе проста не было: іх не дасылалі з раёну. Праўда, былі выключэньні: па-расейску выкладалі пачатковую вайсковую падрыхтоўку і замежную мову. Беларускіх падручнікаў па гэтых прадметах увогуле не існавала: іх выпускалі толькі маскоўскія выдавецтвы.
    Тады, у апошнія гады існаваньня БССР, многім здавалася, што дыскрымінацыя, заняпад, вынішчэньне беларускай мовы дасягнулі апошняй ступені, што горш ужо проста ня можа быць. Аказалася — можа.
    У многіх лістах на гэтую тэму гучыць пытаньне: ці ёсьць увогуле ў сёньняшняй Беларусі сілы, здольныя спыніць гэты зьнішчальны працэс, які ўсё больш набліжаецца да свайго сумнага фіналу. Спадзявацца на тое, што адраджэньня мовы запатрабуе большасьць беларускага грамадзтва, відавочна, не выпадае. На тое ёсьць шмат прычынаў — тым, хто знаёмы зь беларускай спэцыфікай, яны добра вядомыя. Надзея — на тое, што сама беларуская ўлада (цяперашняя ці тая, што прыйдзе ёй на зьмену) у адно цудоўнае імгненьне нарэшце зразумее: калі не ўратуе мову, то не ўратуе і нацыю, і дзяржаву — a значыць, і саму сябе. Хаця б дзеля ўласнага самазахаваньня яна павінна гэта зрабіць.
    Генадзь Кузьміч, Менская вобласьць
    07.12.2011
    Хвалімся на ўвесь сьвет, як наша дзяржава дапамагае сельскай гаспадарцы. А ці даходзіць тая дапамога да простага селяніна? Скажаце, будуюцца аграгарадкі? Так, жыльлё за дзяржаўны кошт будуецца, але без уліку таго, ці ёсьць у гэтых калгасах працоўныя месцы з добрымі заробкамі. А бяз гэтага ці пагодзяцца маладыя спэцыялісты на пераезд?
    Добра ведаю з уласнага досьведу: абсталяваньне мэхмайстэрняў у болыпасьці калгасаў не абнаўлялася гадоў 50. Спэцыялістаў па апрацоўцы мэталу практычна няма — асабліва кавалёў. А як на вёсцы без каваля?
    Вясковым пэнсіянэрам практычна ніхто не дапамагае ў вядзеньні гаспадаркі, падтрыманьні ў належным стане жытла. Усе размовы пра клопат і ўвагу — пустая балбатня. Людзі для гэтай улады — адпрацаваны матэрыял. Даходы ў вяскоўцаў — кот наплакаў. Але людзі ня плачуць і ня скардзяцца на цяжкае жыцьцё, а проста пакрысе ціхенька сыходзяць на пагост. Веры няма нікому, адно расчараваньне. За доўгія гады ўсе ўжо зразумелі: у прыгожай птушкі надта ж непрыгожы голас. I, відаць паўсім, бяз моцныхузрушэньняў нічога ў нас ня зьменіцца.
    Нават з саманарыхтоўкай дроваў на зіму давялі праблему да маразму. Для чыноўнікаў галоўнае — трымаць і не пускаць. Нібы мы не ў лясной Беларусі, а ў Афрыцы. Вось і задумваемся мы, вясковыя жыхары: ці не падацца нам у
    партызаны (як, дарэчы, і Лукашэнка заклікае)? А можа, лепш адразу здацца ў палон на літасьць пераможцы?
    Вясковыя людзі ў Беларусі ніколі не жылі надта багата, да раскошы не прывыклі і ад улады эканамічных цудаў не чакаюць. Нават пастаяннае зьніжэньне рэальных пэнсіяў і заробкаў вяскоўцаў ня надта моцна абурае: жывая яшчэ памяць пра не такія далёкія часы, калі пэнсіяў не плацілі ўвогуле, а за цяжкую працу ў калгасе разьлічваліся напрыканцы году мехам збожжа. Давесьці беларускага селяніна да абурэньня можа хіба што сытуацыя, калі ў яго адбяруць тое апошняе, чаго не адбіралі нават бальшавікі падчас калектывізацыі і акупанты-немцы. А менавіта: спрадвечную, дадзеную Богам магчымасьць карыстацца і карміцца з таго, што даюць рака, возера, лес. I вось жа ўсё часьцей прыходзяць з розных вёсак сыгналы, што ўлада накладвае сваю цяжкую далонь якраз на гэтыя спрадвечныя негалосныя «прывілеі»: у лясной вёсачцы нельга бясплатна прывалачы сухастоіну на дровы, а рыбнагляд хапае і цягне ў суд жыхара прыазёрнай вёскі, які адвеку ні ў кога не пытаў дазволу на тое, каб злавіць рыбы на юшку.
    2012
    «Купіць лівэркі — не такая простая справа. У некаторых крамах нават запісвацца трэба»
    Вёсак — меней, школ — меней, шпіталяў — меней... I насельніцтва ў Беларусі за апошнія два дзесяцігодзьдзі скарацілася на мільён чалавек. Каго стала значна болей, дык гэта чыноўнікаў.
    Мікола Скок, Баранавічы
    01.02.2012
    Немагчыма ўжо цярпець самаўпраўства незьлічонай арміі чыноўнікаў, якія дбаюць толькі пра сябе... А іх разьвялося — процьма. Вось хоць бы як у нас у Баранавічах. У цэнтры гораду на вуліцы Савецкай — 6-павярховы гмах. На другім паверсе раней была сацыяльная ўстанова. Для пэнсіянэраў зручна дабірацца. Дык гэтую ўстанову перавялі на вуліцу Грыбаедава. У дождж туды без гумовых ботаў ня дойдзеш. А яе месца заняў камсамол (БРСМ).
    У цэнтры — вялікі 3-павярховы будынак былога гаркаму партыі. Была ў ім некалі мастацкая школа для дзетак. Дык цяпер дзяцей вытурылі чыноўнікі, паставілі міліцэйскі пост. Далей на
    Савецкай вуліцы — 2-павярховы дом для чыноўнікаў. (Гэтаўжо, лічы, 11 паверхаўдармаедаў). А прыплюсуйце сюды па 5-6 паверхаў на тэкстыльным камбінаце, заводзе аўтаматычных ліній ды на іншых прадпрыемствах. Я налічыў болын за 50 паверхаў чыноўнікаў.
    Для іх у кінатэатры «Кастрычнік» — начны клюб, у самім гаркаме — раскошны бар. Насупраць гаркаму ў гатэлі «Турыст» — казіно. Затое ва ўсім горадзе з 200-тысячным насельніцтвам ня знойдзеш простай крамы з гароднінай ды садавіной. А былі ж гэтыя крамы — «Бурачок», «Рэпка» ды іншыя. Гароднінуды садавіну можна знайсьці на кірмашах, але ўсе яны на ўскраінах гораду... У цэнтры быў кірмаш — так званы «пятачок». Дык зачынілі яго. Тэрыторыю абнесьлі высокім жалезным плотам. Там будуць нібыта залі кампутарных гульняў.
    Два крокі адсюль — крама «Кулінарыя», дзе стала групуюцца чырванашчокія дзецюкі-мянялы. Трэба даляры — дык у іх таньней. I бяз пашпарта.
    За «Кулінарыяй» — малады парк. Пры ўваходзе з самай раніцы тоўпяцца цыганкі — прыходзяць як на працу. Ловяць моладзь — угаворваюць пагадаць. Цераз парк ідуць міліцыянты, чыноўнікі, судзьдзі — і ўсе робяць выгляд, што не заўважаюць ні мянялаў, ні варажбітак. Адварочваюцца. А вось калі якая бабка прысядзе тут, каб прадаць які бурачок, — міліцыянты тут як тут. I цягнуць яе за рог — штрафаваць. Я назіраў неяк такую карціну. Старая пры гэтым крычала: «Ды не спэкулянтка я. Хачу прадаць, каб лівэркі купіць...» Дарэчы, купіць лівэркі —
    не такая простая справа. У некаторых крамах нават запісвацца папярэдне трэба.
    Чыноўніцкая каста, сапраўды, мае вялікую схільнасьць да памнажэньня ўласных шэрагаў. Здавалася, пасьля 1991 году, калі распусьцілі КПСС, колькасьць рознага кшталту начальнікаў павінна была істотна скараціцца. I на першым часе гэта сапраўды адбывалася. Будынкі былых гаркамаў, абкамаў і райкамаў партыі аддавалі пад мастацкія школы, самім былым партыйным функцыянэрам давялося шукаць новую працу. Але вось мінула два дзесяцігодзьдзі. Прайдзіцеся па тых самых будынках. Усюды — чыноўнікі (цяпер ужо не «партыйныя», а «вэртыкальныя»). Усе раней страчаныя пазыцыі бюракратыя адваявала, ды яшчэ скардзіцца, што і гэтага мала: трэба, маўляў, ствараць новыя структуры... Гэта пры тым, што насельніцтва Беларусі за гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі скарацілася на мільён чалавек. Адпаведна, тых, кім належыць кіраваць, значна паменела...
    lean Кавалёў, Ворша
    08.02.2012
    Напрыканцы мінулага году мясцовае тэлебачаньне паказала сэсію гарсавету. Сумнае, ганебнае, вартае жалю відовішча. Старшыня гарвыканкаму Лісоўскі чытае даклад-справаздачу, не паднімаючы вачэй ад тэксту. Бубніць нешта сабе пад нос. Нават ужо хворы Леанід Ільіч Брэжнеў на зьездах ды пленумах выступаў значна больш
    эмацыйна. Рэакцыя ў залі — адпаведная. Адны дэпутаты панура маўчалі, іншыя проста драмалі.
    Нарэшце вынік падвёў намесьнік старшыні аблвыканкаму Навацкі: Ворша — датацыйны горад, большасьць прадпрыемстваў — стратныя, пэрспэктывы — цьмяныя... Цікава, хто ж да гэтага давёў? Раней, у СССР, Ворша была пасьпяховым прамысловым горадам. Ільнокамбінат, «Лягмаш», «Чырвоны Барацьбіт», інструмэнтальны завод, сылікатны — усе прыносілі прыбыткі. А сёньня чамусьці — адны страты.
    Ня толькі я думаю, што гораду проста не шанцуе на кіраўнікоў. Малаадукаваныя, безыніцыятыўныя, бяз творчага падыходу, бязь яркіх ідэяў... Дзе толькі Лукашэнка такіх знаходзіць? Ад людзей жа нічога не схаваеш. Мы ж бачым, хто кіруе намі. To нячысты на руку, то выпівоха, то лайдак, то жулік... Што абуральна — нават цалкам заваліўшы працу, яны не зьнікаюць. Як правіла, усплываюць то ў якім-небудзь савеце, то ў Палаце прадстаўнікоў, становяцца дэпутатамі. Да чаго ж мы дойдзем з такім кіраўніцтвам?
    Такая, спадар Іван, сыстэма ўлады ў Беларусі. Кіраўнік раёну, гораду, вобласьці сваёй службовай кар’ерай абавязаны выключна адной усім вядомай асобе, якая яго на гэтую пасаду прызначыла. Ад думкі мясцовых жыхароў начальнік гораду залежыць мала. He яны яго абіраюць, не яны звальняюць. Ня перад імі ён трымае справаздачу. Так што грамадзкая думка яго мала абыходзіць. Галоўнае, каб быў задаволены адзін галоўны візытэр, да прыезду якога ўздоўж усёй трасы фарбуюць платы,
    тынкуюць сьцены і кладуць асфальт. I што з таго, што потым праз гэтае марнатраўства жыхары іншых раёнаў гораду патанаюць у гразі альбо ня могуць адрамантаваць дахі, бо ў мясцовым бюджэце не засталося грошай?
    Язэп Ідолінскі, вёска Чудзенічы, Лагойскі раён
    23.05.2012
    Асабіста для мяне абрэвіятура РБ — не Рэспубліка Беларусь, а Рэспубліка Бутафорыя. Усюды, на кожным кроку нам імкнуцца пусьціць пыл у вочы. Прыкладаў шмат. Вось новыя аўтобусныя прыпынкі: нібыта прыгожыя, са шкла і плястыку. Але зроблена ўсё так, што на іх не схаваесься ні ад сьцюжы, ні ад дажджу, ні ад ветру, ні ад сьнегу. Прычым — ні зімой, ні летам.
    Тое ж можна сказаць і пра новыя жывёлагадоўчыя комплексы: звонку — прыгожа, а ўсярэдзіне — зьдзек з жывёлы.
    А колькі ў нас пустой пахвальбы! Вось трубілі ўсе афіцыйныя СМІ, што летась сабралі звыш 8 мільёнаў тон зерня. Ды калі ў нас столькі хлеба, дык чаму кошты на гэты хлеб для ўласнага насельніцтва растуць кожны месяц? Дзе ж тыя Ba­mbi мільёны? Гэта ж не далікатэсы, не раскоша — асноўны харч для многіх бедных беларусаў.
    А аграгарадкі? Паказуха на тле таго, як ціха, бяз стогну паміраюць сотні і тысячы іншых вёсак і вёсачак. Што зрабіла ўлада дзеля
    іх выратаваньня за мінулыя 18 год? Ды нічога. Сытуацыя — горшая, чым пасьля вайны. Тады многія вёскі былі спалены фашыстамі, але яны хутка адрадзіліся: бо былі людзі, якія імкнуліся жыць на роднай зямлі. А пасьля цяперашніх, так бы мовіць, «акупантаў» гэтыя вёскі ўжо ніхто не адродзіць. Няма такой сілы. А бутафорыя — тут як тут. Новыя дамкі, пабудаваныя дзеля паказухі, стаяць на пагорку, а вялікай вёскі няма, памерла. Улада ў сілу сваёй прыхільнасьці да бутафорыі любіць называць Беларусь «сінявокай»... Прыдумалі ж такое! У мяне ў сувязі з гэтым штампам зусім іншыя асацыяцыі: замест сініх вачэй глядзіць сёньняшняя беларуская вёска на сьвет бельмамі зачыненых аканіц ды выбітых шыбаў у апусьцелых хатах. Аж крычаць хочацца ад бездапаможнасьці і абурэньня...