• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Вельмі дакладныя назіраньні, спадар Язэп. Марудную сьмерць родных вёсак назіраюць сёньня некалькі пакаленьняў беларусаў. Прычым многія зь іх зусім ня супраць былі б жыць на роднай зямлі, у роднай хаце. Але як там заставацца, калі на калгасны заробак часта немагчыма выжыць, калі іншай працы няма, калі зачынілі школу, дзіцячы садок, амбуляторыю?.. У так званыя «прэзыдэнцкія дамкі» дзяржава за мінулыя паўтара дзесяцігодзьдзя ўклала мільярды даляраў. У шэрагу выпадкаў гэтае жыльлё так і засталося незаселеным, незапатрабаваным. Магчыма, калі б гэтыя мільярды былі ўкладзеныя ў стварэньне на вёсцы новых прывабных працоўных месцаў — вынік быў бы зусім іншы.
    А што да паэтычнага вобразу «сінявокай Беларусі», то прыдумалі яго зусім не цяперашнія афіцыйныя ідэолягі. Яны актыўна (і часта недарэчы) выкарыстоўваюць яго ў сваіх прапагандысцкіх мэтах — гэта праўда. Але вобраз гэты зьявіўся задоўга да Лукашэнкі. Ёсьць такія вершаваныя радкі:
    Беларусь мая сінявокая,
    Васілёчак мой дарагі,
    Узьляцела ты ясным сокалам,
    Had табою ляцяць сьцягі!
    Напісаны яны былі беларускай паэткай Нэлі Тулупавай шмат дзесяцігодзьдзяў таму — у 60-я гады мінулага стагодзьдзя.
    Надзея Марчук, вёска Глінянка, Кобрынскі раён
    13.06.2012
    Для нас, вясковых людзей, палітыка — гэта ў першую чаргу цэны. I ня толькі тыя, што ў краме, але і закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю, якую мы вырабляем у сваіх маленькіх хатніх гаспадарках і за кошт якой у значнай ступені выжываем. I вось тут дзяржава, па сутнасьці, зьдзекуецца зь селяніна. Колькі нам плацяць за здадзенае малако, мяса, зерне, бульбу?
    Вось прыклады. Малако тлустасьцю 3,6 працэнта дзяржава купляе ў нас па 2955 рублёў за літар, а прадае? Бывае, што і болып як за сем
    тысяч.
    Пшаніцу (збожжа) у нас купляюць па 630 рублёў за кіляграм. А колькі каштуе хлеб?
    Проса — 730 рублёў за кіляграм. А ў краме цана разоў у пяць вышэйшая.
    Ведаю, гарадзкія людзі скардзяцца, што цэны ў крамах для іх надта высокія. Можа, яны думаюць, што мы ў тым вінаватыя, што купаемся ў грошах за іхны кошт, што звышпрыбыткі атрымліваюць сяляне і калгасы? Але гэта зусім ня так.
    Цэны ў краме ня могуць супадаць з тымі закупачнымі цэнамі, па якіх вы, спадарыня Надзея, здаяце сваё малако нарыхтоўшчыку. Транспарт, перапрацоўка, упакоўка, захоўваньне, паслугі гандлю — усё гэта каштуе грошай. Але зразумела і тое, што розьніца ў цэнах не павінна складаць сотні працэнтаў, як гэта шмат калі назіраецца ў сёньняшняй Беларусі. Хто ж атрымлівае звышпрыбыткі? У многіх выпадках гэта — шматлікія пасярэднікі, якія з дапамогай зладзеяватых чыноўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў настваралі фірмаў і фірмачак, празь якія перапампоўваюцца паперы і грашовыя плыні. Hi да малака, ні да мяса, ні да зерня яны, як правіла, ніякага дачыненьня ня маюць. Уся іхная праца — адшчыкнуць працэнт ад заробленых ня імі грошай ды падзяліцца гэтым працэнтам з тымі, хто даў ім дазвол на гэтую, так бы мовіць, «дзейнасьць».
    Леанід Кулеш, вёска Сіняўка, Клецкі раён
    04.07.2012
    За камуністамі мне даводзілася чуць такую прыпеўку:
    Нам сонца ня трэба —
    Нам партыя сьвеціць!
    Нам грошай ня трэба —
    Работу давай!
    Час нібыта зьмяніўся, але прыпеўка (хоць і ў новай рэдакцыі) зноў актуальная. Цяпер яна павінна гучаць так:
    Нам праўды ня трэба —
    Нам «бацька» ёсьць праўда!
    Нам розум ня трэба —
    Гарэлку давай!
    Зьедлівыя радкі, якія вы, спадар Леанід, згадваеце ў сваім лісьце (пра тое, што «нам сонца ня трэба — нам партыя сьвеціць...»), я ўпершыню пачуў у 1986-м годзе ў раённай газэце, куды толькі што прыехаў на працу пасьля ўнівэрсытэту. Што адметна — пачуў я іх ад сакратара партыйнай арганізацыі рэдакцыі. Калі аўтарытарнай сыстэмы перастаюць баяцца і пачынаюць зь яе насьміхацца (нават тыя, хто закліканы ёй аддана служыць) — сыстэма гэтая доўга не праіснуе. Прынамсі, такую выснову я зрабіў з уласнага досьведу працы ў савецкім друку эпохі перабудовы і галоснасьці.
    Вольга Дуброўская, вёска Ляскоўка, Менскі раён
    11.07.2012
    Грамадзтва нашаў сваёй балыпыні абыякавае да таго, што адбываецца наўкол. Калі чалавек мае ўласную думку і наважваецца адкрыта выказваць яе — гэта разглядаецца як выклік.
    Сама я — з 40-х гадоў. Бачыла, як прыніжалі маіх родных, якія перамаглі фашызм...
    I цяпер таксама пры ўладзе жорсткія прыстасаванцы. Адраджэньне маральнасьці ўсяляк тармозіцца. Чыноўнікі, судзьдзі робяць што хочуць. А простыя людзі выжываюць як умеюць. Таемна раскрадаюць тое, што яшчэ засталося, адгароджваюцца высокімі платамі ад рэчаіснасьці.
    Хачу расказаць пра сваю вёску Ляскоўка, што ля Бараўлянаў. Раней тут быў саўгас. А цяпер усё разрабавана, разбурана, расьцягнута. На месцы колішняй жывёлагадоўчай фэрмы — рэстаран «Парыж».
    Па вуліцы Цэнтральнай у былым дзіцячым садку разьмясьцілася пошта. Астатнія грамадзкія пабудовы пустуюць. Пры гэтым патрэба ў дзіцячай дашкольнай установе абвастраецца. Паблізу будуюцца два вялікія шматкватэрныя дамы. У канцы вёскі на 800 зямельных участках інтэнсіўна вядзецца індывідуальная забудова. I пры гэтым жанчыны цяжараюць таксама інтэнсіўна: думаюць, што пры шматдзетнасьці іхнае сацыяльнае становішча значна палепшыцца. Між тым будынак дзіцячага садку прадаец-
    ца. Людзі пішуць, просяць захаваць гатовы і прыстасаваны будынак — але ніхто іх ня чуе... Лёзунг «Дзяржава для народу» ў нас — пусты гук. Прыгожы будынак і маляўнічая мясьціна, дзе ён разьмешчаны, неўзабаве стане асабістым уладаньнем якога-небудзь набліжанага да ўлады алігарха.
    Побач зь вёскай — сухотны дыспансэр. Колькі гадоў насельніцтва просіць, каб хворыя не расьсейвалі сухотную палачку па навакольлі. Пры бачнасьці аховы хворыя ходзяць наўкол свабодна. Прылеглы да дыспансэра лес забруджаны сьмецьцем і фэкаліямі. У звалку ператвораны лясны заказьнік. Самасьвядомасьць у хворых нізкая: у асноўным тут людзі з асацыяльнымі паводзінамі і страчанай цікавасьцю да жыцьця. Усё — ад галечы і ўбоства.
    Распаўсюд сухотаў расьце і сярод абслуговага пэрсаналу, але гэтыя зьвесткі трымаюцца ў сакрэце.
    У заказьніку будуюць свае шматпавярховыя даражэзныя катэджы «новыя беларусы». Але ці схаваюцца яны за сваімі высокімі платамі ад навакольнага жабрацтва, п’янства, безвыходнасьці?.. А галоўнае — ад сухотнай палачкі? Пагаворваюць, што сухотны дыспансэр будуць кудысьці пераносіць. Але ці забяруць тады ж і палачку Коха, якая асемяніла ўсю вёску — бо менавіта ў гэтым лесе гадамі захоўваліся адкіды зь мясцовага сухотнага дыспансэру?..
    Яшчэ цепліцца надзея на нармальнае чалавечае жыцьцё, хоць з часам яе ўсё меней. Выбачайце, што не падпісваюся сапраўдным прозьвіш-
    чам: гэта не ад страху, а ад вельмі верагоднага прыніжэньня.
    У нашай пошце часта сустракаюцца падобныя лісты — са шматлікімі скаргамі на неўладкаванасьць жыцьця, на самаўпраўства чыноўнікаў, на абыякавасьць людзей. Ведаю, што дзясяткі і сотні тысяч такіх скаргаў атрымліваюць разнастайныя дзяржаўныя кантрольныя органы ў раённых і абласных цэнтрах, у сталіцы. Абвешчаная ўладай «дзяржава для народу» пакідае гэтаму народу магчымасьць куды заўгодна скардзіцца і чакаць, што аднекуль «зьверху» прыедуць і навядуць парадак, але фактычна адхіліла яго ад магчымасьці самастойна ўладкоўваць уласнае жыцьцё. Хто вінаваты, што ў вёсцы Ляскоўка развалілі і раскралі саўгас; што хочуць прадаць будынак дзіцячага садку; што ня сочаць як сьлед за бясьпекай сухотнага дыспансэру? Чаму людзі не выбіраюць з уласнага асяродзьдзя такіх дэпутатаў, якія здольныя агучыць і разьвязаць гэтыя праблемы? А калі мясцовы «вэртыкальны» начальнік ігнаруе просьбы і скаргі — то чаму дэпутаты зацьвярджаюць яго на чарговы тэрмін?
    Зразумела, што, адказваючы на гэтыя пытаньні, трэба рабіць папраўку на добра ўсім вядомыя беларускія палітычныя рэаліі. I тым ня менш сёньня, за некалькі месяцаў да парлямэнцкіх выбараў, многім беларусам варта над гэтымі пытаньнямі паразважаць...
    Павал Ялец, Драгічын
    01.08.2012
    Божа мілы: працуеш дзеля таго, каб паесьці ды набыць адзеньне ў сэканд-хэндзе: на нешта болынае нашых заробкаў проста не хапае. Да чаго мы дакаціліся! Вымушаны рабіць за капейкі. Як тыя будаўнікі Беламорканалу за часы Сталіна. Мусім працаваць, каб выжыць. А так хацелася б, каб праца прыносіла найперш радасьць і задавальненьне. I ўсё гэта, лічу, толькі праз аднаго ўсім вядомага чалавека!
    Працую на будоўлі. Цяпер мы вахтавым мэтадам будуем у Менску інтэрнат для студэнтаў, які, як мяркуецца, будзе выкарыстоўвацца падчас хакейнага чэмпіянату 2014 году.
    Прашу Свабоду зьвярнуць у сваіх перадачах большую ўвагу на чалавека працы. Болей пішыце пра тое, як у нас жывуць будаўнікі, настаўнікі, дворнікі. Нас жа фактычна ператварылі ў дармовую рабочую сілу. Давёў ён краіну да ніткі. I што адметна: з часам становіцца ўсё горш і горш.
    Падтрымлівайце змаганьне рабочых прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах. Падтрымлівайце палітвязьняў і свабодныя прафсаюзы. Усё гэта ў цяперашніх умовах вельмі патрэбна і важна.
    Мы, спадар Павал, падрабязна паведамляем пра сытуацыю на «Граніце», пра выпадкі на іншых прадпрыемствах, калі рабочыя аб’ядноўваюцца, каб супольна адстойваць свае правы. Працоўная салідарнасьць — вялікая сіла. Згадайма хоць бы,
    якога посьпеху ў свой час здолелі дамагчыся незалежныя прафсаюзы «Салідарнасьць» у Польшчы. Таталітарная машына аказалася няздольная супрацьстаяць волі соцень тысяч людзей, аб’яднаных ідэяй справядлівасьці і дэмакратыі.
    Менавіта таму беларускія ўлады так жорстка спыняюць нясьмелыя спробы беларускіх рабочых абядноўвацца ў незалежныя прафсаюзы, так брутальна душаць найменшыя пратэсты. Але гвалт і перасьлед бясьсільныя, калі рабочы люд здолее аб’яднацца ў вялікіх маштабах.
    Іван Кузьняцоў, Полацак
    08.08.2012
    Мяне сапраўды па-добраму ўзрушыла акцыя швэдаў, якія раскідалі цацачных мядзьведзікаў над Беларусьсю, ледзь не даляцеўшы да рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Вось і дачакаліся: Беларусь, як маленькі асколак СССР, мае ўласных Матыясаў Рустаў. Прычым у мядзьведжых масках.
    Праўда, дэсантная мядзьведжая высадка ў Івянцы пацярпела лякальную няўдачу: «дэсантнікаў» пахапала міліцыя. А вось на ўскраіне Менску некалькі плюшавых парашутыстаў аселі-такі на кансьпіратыўных кватэрах у новых гаспадароў. Асабіста я жадаю, каб падобнае паўтарылася.