Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
Урэшце, чаму было адразу не парупіцца пра грошы на кампэнсацыі, каб на месцы выплачваць іх людзям і хоць гэткім чынам крыху ўлагодзіць крыўды і непаразуменьні?
Андрэй Чарнякевіч, Рагачоў
11.09.2013
Размаўляць па-беларуску пачаў, калі адчуў нейкую повязь з продкамі. Стала крыўдна, што ўсё наша, роднае, сваё — падаюць як калгаснае. У 18 год зразумеў, што гісторыя, якую нам выкладалі і якую ведаў, — няпоўная і непраўдзівая. Аказалася, што ёсьць шматвяковая гісторыя ВКЛ, што ёсьць матэрыяльныя помнікі той вялікай эпохі... А я ж думаў, што апроч гісторыі Расейскай імпэрыі ў нас і няма нічога. А яшчэ выявілася, што ёсьць нямала людзей, якія размаўляюць на беларускай мове. Апроч таго, вельмі мяне чапляла, калі мне казалі: «Які ж ты беларус, калі размаўляеш па-расейску»...
I вось вырашыў адразу пасьля ўнівэрсытэту зрабіць сабе падарунак: пачаў гаварыць пабеларуску. Дзе і як карыстаюся мовай? Паўсюль! Вось толькіў школе (яна рускамоўная) выкладаю хімію і біялёгію па-расейску. Ну, бывае, у краме, калі бачу, што суразмоўца мяне не разумее, выкарыстоўваю расейскія словы (але зь беларускім калярытам).
Ва ўсіх жыцьцёвых сытуацыях яшчэ ніхто мне не сказаў нешта дрэннае з нагоды маёй мовы. Наадварот. Ну, бывае, нехта скажа, што
мова падаецца яму грубай, альбо нейкае слова — сьмешным...
Праўда, на працу ўладкавацца цяжкавата: пачуўшы мову, глядзяць на цябе падазрона. Але потым, калі ўсё ж удасца нейкім чынам уладкавацца, наадварот, яшчэ і ганарацца, што ёсьць у школе такі настаўнік. Ну і, на жаль, кар’еру з мовай ня зробіш...
Словам, цяжкасьці ёсьць. У пэўным сэнсе беларускамоўнасьць — гэта пляма. Хоць і ня чорная, але, напэўна, для многіх ты на ўсё жыцьцё ўжо — апазыцыянэр. Вельмі цяжка ў 30-тысячным горадзе быць практычна адзіным беларускамоўным.
Падобныя гісторыі, упэўнены, можа распавесьці кожны беларускамоўны грамадзянін, які прынцыпова карыстаецца мовай у любых жыцьцёвых сытуацыях. Пасьля гэтага неяк няёмка і непрыемна чуць запэўніваньні чыноўнікаў, што ў Беларусі нібыта няма ніякай дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце і што беларускую мову ніхто не ўціскае і не перасьледуе.
Міхаіл Мялешка, Магілёў
25.09.2013
Даўно пара дзяржаве зьвярнуць увагу на шкодніцкую сутнасьць сучаснай моды. Яна ж прыносіць вялікія страты народнай гаспадарцы. Напрыклад, да чаго вядуць голыя сьпіны, якія мы бачым на кожным кроку? Да радыкуліту, хан-
дрозу, артрозу, рэўматызму ды іншых хваробаў. I вось гэтую модніцу, якая яшчэ ўчора была на 100 працэнтаў здаровай працоўнай адзінкай, сёньня ўжо трэба лячыць — марнаваць грошы на мэдыцыну ды на аплату лістка непрацаздольнасьці. I, дарэчы, мала каго цалкам вылечваюць.
Я ўжо не кажу пра высачэзныя абцасы. Тыя, хто іх носіць, — гэта будучыя інваліды і новыя страты для дзяржбюджэту. Адны пакалечаць ногі, другія паломяць пальцы, трэція будуць пакутаваць ад скрыўленьня пазваночніка.
А яшчэ многія жанчыны нарошчваюць пазногці, вейкі. А потым на вытворчасьці і ў праектных бюро гоняць брак, не трапляюць пальцамі па патрэбных клявішах. Зьнікаюць добрыя адмыслоўцы, павялічваецца колькасьць трутняў.
Лічу, што гэта якраз той выпадак, калі лепш хваробы і калецтвы папярэдзіць, чым потым лячыць. А таму ўлада павінна быць заклапочана гэтай праблемай і распачаць яе вырашэньне. Магчыма, хтосьці і будзе абурацца, але гэта галоўным чынам вытворцы і гандляры, якія зарабляюць на модзе. А дзяржава павінна рабіць тое, што ёй выгадна. А выгадна ёй, каб усё насельніцтва было здаровым і працаздольным. Дзеля гэтага інтарэсамі моднай індустрыі і гандляроў-спэкулянтаў можна і ахвяраваць.
Калі кіравацца вашай, спадар Мялешка, лёгікай, дык найлепшае адзеньне — гэта ватоўка, a найлепшы абутак — кірзавыя боты. Ніякіх голых сьпінаў, ніякіх абцасаў. Мінімальныя выдаткі на вытворчасьць, і адначасова — поўная гатовасьць апранутага такім чынам чалавека да працоўных
зьдзяйсьненьняў — ці ў шахце, ці на чыгунцы, ці на лесапавале... Нешта ў гэтым бачыцца знаёмае, вельмі падобнае да сталінскіх працоўных лягераў, куды гвалтам была загнана ледзь не палова насельніцтва. Вось там і апранутыя, і абутыя ўсе былі аднолькава. Можа, спадар Міхаіл, усё ж варта даверыць самім людзям вызначаць, як ім апранацца і абувацца, якую касмэтыку ўжываць (ці не ўжываць ніякай)? Гісторыя сьведчыць: калі такімі праблемамі пачынае займацца дзяржава — нічым добрым для людзей гэта не канчаецца.
Аляксей Былінскі, Рэчыца
02.10.2013
Аднаго разу быў сьведкам таго, як у цягніку выпадковая спадарожніца — супрацоўніца «Гомсельмаша» — скардзілася на тое, як цяжка ўладкаваць дзіця ў беларускамоўную школу. Усе школы ў раёне — рускамоўныя, а чыноўнікі да скаргаў не прыслухоўваюцца.
У Беларусі гэта сапраўды стала вялікай праблемай. Беларуская мова імкліва размываецца расейскамоўнай стыхіяй. Моўная праблема становіцца прадметам частых дыскусіяў, а часам і палітычных рознагалосьсяў.
Ведаю, як стварыць перадумовы дзеля таго, каб бяз гвалту і прымусу перайсьці да паўсюднага і ўсеагульнага авалоданьня беларускай мовай. Проста трэба адмовіцца ад падзелу школ (ня толькі сярэдніх, але і вышэйшых) на расейскаі беларускамоўныя. Гэты мэтад я б назваў «спа-
лучаным навучаньнем мовам». Сутнасьць яго ў тым, каб у рускамоўных школах на ўсіх прадметах (за выключэньнем урокаў рускай і замежных моваў) выкладчык да 30 працэнтаў часу вёў прадмет на беларускай мове — у адвольным спалучэньні з выкладаньнем па-руску. Усе тлумачэньні як у руска-, так і ў беларускамоўнай школах павінны рабіцца на абедзьвюх мовах — аж да поўнага авалоданьня тэмай навучэнцамі. Натуральна, самі пэдагогі павінны дасканала валодаць мовамі выкладаньня. Пры гэтым было б лягічна заахвоціць іх да гэтага — скажам, падвышкай акладу ў памеры 15-20 працэнтаў, як пэдагогам вышэйшай катэгорыі.
...Гэтая мэтодыка прапанаваная мной шэрагу дзяржаў. Лукашэнка адмаўчаўся, што зусім натуральна для нашай улады. А вось з Расеі адказалі. Выплацілі невялікі ганарар і ўкаранілі ў некалькіх месцах кампактнага пражываньня нацменшасьцяў.
Цяперашняя ўлада — часовая, і ейнае панаваньне безнадзейна і ганебна завяршаецца. Так што не сядзіце пад венікам, а дзейнічайце.
На пачатку 90-х гадоў, у кароткі пэрыяд нацыянальнага адраджэньня, ужо гучалі падобныя прапановы. Праўда, тады многія пэдагогі і мэтадысты схіляліся да думкі, што пачаткова варта ва ўсіх расейскамоўных школах перавесьці на беларускую мову выкладаньне гуманітарных навук — гісторыі, геаграфіі, грамадазнаўства... У шмат якіх школах гэтая ідэя пачала нават ажыцьцяўляцца. Але ўся праграма беларусізацыі была згорнута і забыта з прыходам да ўлады Лукашэнкі.
Зусім магчыма, што ёсьць рацыянальнае зерне і ў прапанаванай вамі, спадар Былінскі, мэтодыцы. Хоць рэалізаваць яе ў сёньняшняй Беларусі, як вы ўжо і самі пераканаліся на ўласным досьведзе, — маларэальна.
Кастусь Сырэль, Ушачы
08.11.2013
У ноч на 23 верасьня ў суседняй сёмай палаце памёр яшчэ зусім не стары мужчына. Мы, насельнікі шостай палаты, даведаліся пра гэта на досьвітку.
Яму было ўсяго 57 гадоў, нават да пэнсіі не дацягнуў. Як кажуць, жыць бы ды жыць. Хвароба была невылечная — рак на апошняй стадыі. Выратаваць гэтага чалавека было ўжо немагчыма...
...Я ляжаў той раніцай на сваім ложку і думаў. Думаў пра сваё, але зьвязанае з гэтай заўчаснай сьмерцю.
Шмат год таму мой сын, тады студэнт чацьвертага курсу, будучы інжынэр-праграміст, пісаў для рэспубліканскай навуковай канфэрэнцыі працу па тэме раньняй дыягностыкі раку з выкарыстаньнем кампутара. Праз год ён скончыў унівэрсытэт з чырвоным дыплёмам, а яшчэ празь нейкі час адна амэрыканская карпарацыя зацікавілася ім і запрасіла на працу ў ЗША. I вось ужо адзінаццаць год сын жыве і працуе ў далёкай заакіянскай краіне. Хто ведае, можа, каб мой сын і многія такія таленавітыя маладыя людзі, як ён,
былі б запатрабаваныя на сваёй Радзіме больш, чым у далёкай заакіянскай дзяржаве, то сёньня мы б мелі нешта такое, што магло б папярэдзіць многа вось такіх недарэчных, заўчасных сьмерцяў. Магчыма, мы былі б на пярэднім краі навукі, сталі б стваральнікамі і ўладальнікамі самых сучасных тэхналёгіяў у самых розных галінах. I ня нашы чыноўнікі пасылалі б вучыцца сваіх дзяцей у Кембрыджы, Оксфарды ды Гарварды, a іхныя пасылалі б сваіх дзяцей да нас...
Але пакуль мы маем тое, што маем. Мільён нашых суайчыньнікаў вымушаны зьехаць працаваць за мяжу. А нашых бацькоў і мацярок, братоў і сясьцёр, нашых дзяцей возяць у шпіталі на дапатопных УАЗіках замест годных аўтамабіляў па разьдзяўбаных гравійках замест годных дарог. У той час як нахабнае, бессаромнае чынавенства складае пляны, якім яшчэ чынам залезьці ў нашы кішэні, каб выцягнуць адтуль апошнія грошы — быццам бы на мэдыцыну. На якую мэдыцыну, шаноўнае спадарства, дазвольце спытаць? На тую, што абслугоўвае іх, чыноўнікаў? Ці, можа, на чарговую лядовую цацанку, чарговую дажыначна-славянска-базарную забаву або чарговы «Боінг» з залатым унітазам?
Ох, мае рацыю доктар Ігар Пасноў ды іншыя нашы змагары зь цяперашнім рэжымам! Застаялася, загніло за дзевятнаццаць год гэтае балота — наша «доблесная» ўлада! Трэба, ой, трэба час ад часу гэтае балота ўскаламучваць, каб чэрці ў ім не заводзіліся!
Тыдзень таму беларусы былі сьведкамі Taro, як Аляксандар Лукашэнка прымаў гасьцей у
толькі што пабудаваным на ягоны загад Палацы Незалежнасьці, які адначасова стаў ягонай новай рэзыдэнцыяй. Мармур і граніт, сусальнае золата і бронза, габэлены і жывапіс, крышталёвыя люстры... Багатая цацка абышлася зусім не заможным беларусам больш як у 100 мільёнаў даляраў. Лукашэнка, відавочна, адчувае, наколькі вялікае абурэньне выклікае такое марнатраўства ў грамадзтве, значная частка якога вымушана змагацца зь беднасьцю і галечай. За некалькі дзён да адкрыцьця палаца ён публічна заявіў, што ня ўзяў на будоўлю зь дзяржаўнага бюджэту ні капейкі. Незалежныя мэдыі тут жа знайшлі дакумэнты, якія абвяргаюць гэтыя сьцьвярджэньні. А нават калі праігнараваць гэтыя дакумэнты і цалкам паверыць Лукашэнку — то і тады адразу ўзьнікаюць пытаньні: калі грошы ўзятыя не зь бюджэту, то — адкуль? Хто зрабіў Лукашэнку такі шчодры падарунак? А галоўнае — за якія паслугі? I чаму гэтыя дзіўныя фінансавыя апэрацыі памерам у сотні мільёнаў даляраў, якія праварочвае першая асоба дзяржавы, застаюцца закрытымі для грамадзтва?