Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
Што да масавага п’янства — з такой праблемай сутыкалася ня толькі Ірляндыя, але і іншыя эўрапейскія краіны (што праўда, пераважна паўночныя, з халаднаватым, як і ў нас, кліматам). Амаль усюды стаўка была зроблена на жорсткае дзяржаўнае рэгуляваньне. I гэта вельмі хутка дало плён. Напрыклад, сёньня ў скандынаўскіх краінах (Швэцыі, Нарвэгіі, Фінляндыі) вельмі мала крамаў, якія маюць права гандляваць алькаголем. Працуюць яны, як праві-
ла, у будні да 17-й гадзіны, а па выходных увогуле зачыненыя. Пры гэтым кошт бутэлькі гарэлкі — ад 40 даляраў і вышэй. Рэкляма алькаголю забаронена ўвогуле... У выніку на вуліцах Стакгольма і Осла п янага ўбачыш вельмі рэдка.
У сёньняшняй Беларусі гарэлка прадаецца на кожным рагу, а каштуе не нашмат даражэй за кокаколу. Пры гэтым улады, апраўдваючы ўласную бязьдзейнасьць, апэлююць да аднаго і таго ж тэзісу: «Усё роўна будуць піць»... Будуць — але не ў такіх маштабах і не з такімі наступствамі. Досьвед скандынаваў гэта выразна паказвае.
Якраз нядаўна, спадар Мікалай, нашы магілёўскі і гомельскі карэспандэнты хадзілі па вінна-гарэлачных крамах і ў сваіх рэпартажах падрабязна распавялі пра асартымэнт пладова-ягадных вінаў, якія ў народзе называюць «чарнілам». Зьвярталіся мы да гэтай тэмы 11 студзеня — у сувязі з тым, што напрыканцы мінулага году прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч абяцаў з 1 студзеня спыніць выраб такіх напояў. Меркавалася, што замест іх вінзаводы пачнуць вырабляць больш якасныя, «палепшаныя» віны.
Ці выканана гэтае рашэньне? Выявілася, што і ў Гомелі, і ў Магілёве, і паўсюль па Беларусі ў крамах па-ранейшаму гандлююць гэтымі алькагольнымі сурагатамі, кошт якіх вагаецца ў межах 12-16 тысяч рублёў за паўлітра. Якасьць гэтай вадкасьці выклікае вялікі сумнеў нават у параўнаньні з тым морам «чарніла», у якім патанаў брэжнеўскі Савецкі Саюз у 70-я гады мінулага стагодзьдзя. Тады, прынамсі, вінзаводы ня мелі (а таму не маглі выкарыстоўваць) рознага кшталту хімічных фарбавальнікаў, араматызатараў ды кансэрвантаў.
Леанарда Роменская, Маладэчна
23.01.2013
Трэба вам шукаць і знаходзіць такія тэмы, якія па-сапраўднаму непакояць людзей. Вось, напрыклад, труцяць нашых людзей усялякімі незразумелымі прадуктамі з рознай хіміяй. Хто ведае, чым гандлюе той прадпрымальнік у сваім шапіку, а то і проста зь зямлі, з асфальту? Раней за спэкуляцыю ў турму саджалі. А цяпер гэтыя асобы — не злачынцы і злодзеі, a — бізнэсмэны, зарабляюць вялікія грошы на простых людзях.
Ці вось яшчэ адна тэма. Увосень як толькі ня хваляцца ўлады багатым ураджаем. Маўляў, ніколі столькі зерня мы ня мелі, нейкія нечуваныя мільёны тон. 3 гэтай нагоды паўсюль — гульбішчы, песьні, танцы, «Дажынкі» з раздачай розных багатых падарункаў. А што маем у выніку? Хлеб даражэе амаль кожны дзень, і ўжо ня кожнаму і не заўсёды ён па кішэні. Раней ураджаі былі не такія вялікія. А хлеб у любой савецкай сталоўцы быў бясплатны, і галодны чалавек заўсёды мог узяць кавалак хлеба. I не было столькі бамжоў ды кінутых дзяцей... Многае можна ўспамінаць, але ўсё, вядома, не апішаш.
Бясплатнага хлеба ў савецкіх сталоўках ня памятаю. Падчас майго студэнцтва, у 80-я гады, кавалак хлеба ў сталоўцы каштаваў адну капейку. Гэта, вядома, было вельмі танна і агульнадаступна. Зрэшты, студэнты 60-х згадваюць, што ў іх час за хлеб у сталоўках, сапраўды, не плацілі ўвогуле. Тады, адрозна ад цяперашняй Беларусі, таннай была ежа,
а ня выпіўка. Сёньня абед у менскай сталоўцы KamTye прыблізна столькі ж, колькі бутэлька гарэлкі. У 80-я бутэлька гарэлкі каштавала 10 рублёў: на такія грошы студэнт мог пракарміцца амаль тыдзень. Суадносячы гэтыя факты і лічбы, міжволі задаеш сабе пытаньне: якую ж мэту ставіць цяперашняя ўлада такой цэнавай палітыкай: каб не было галодных — ці каб не было цьвярозых?
...Што да вашых, спадарыня Леанарда, заўвагаў пра бізнэсоўцаў, якіх вы называеце спэкулянтамі. Бяз гэтых, так бы мовіць, «спэкулянтаў» мы б сёньня працягвалі стаяць у чэргах па самае неабходнае — мяса, каўбасу, імпартны абутак, адзеньне... Згадайце савецкі час: чаго тады ўдосталь было ў дзяржаўных крамах? Хіба толькі таго ж хлеба. Усё астатняе — ці з-пад прылаўка, ці пасьля стаяньня ў даўжэзных чэргах. Што да якасьці цяперашніх тавараў, якія прадаюцца на рынках... Вядома, не выпадае спадзявацца, што за маленькія грошы можна набыць высакаякасную фірмовую рэч. Хоць, зрэшты, і для прыватных прадпрымальнікаў, і для дзяржаўнага гандлю дзейнічаюць адны і тыя ж санітарныя і гігіенічныя нормы. I ёсьць адмысловыя службы, якія павінны сачыць, каб на рынку і ў краме не гандлявалі небясьпечнымі для здароўя прадуктамі.
Павал Сац, вёска Асавая, Маларыцкі раён
06.02.2013
Прыціснула Расея Лукашэнку да самай сьцяны. Толькі і чуеш, як іхныя песьні пачынае сьпяваць. Хіба вы гэтага не прыкмецілі?
А вось просты народ тое на кожным кроку цяпер заўважае. 3 коштамі і тарыфамі літаральна на ўсе тавары і паслугі робіцца нешта неверагоднае. Я тут неяк за вываз сьмецьця забыў заплаціць. Дык пеня раптам вырасла да пяці тысяч рублёў... Ужо і ня ведаю, які рахунак выставяць за апошні месяц. А вольных грошай няма. Дык вось думаю, што рабіць... Напэўна, скасую зь імі дамову наконт сьмецьця. А заадно і на электраэнэргію. А што? Столькі плаціць за электрычнасьць, як яны цяпер паднялі цэны, — ніякай пэнсіі ня хопіць. Дык абыдуся і безь яе. Газавую лямпу я маю, сьвеціць яна добра. Хлусьлівае тэлебачаньне мне і задарма не патрэбнае. А Свабоду я слухаю праз радыёпрымач: ён на батарэйках працуе. Так што без праўдзівых навін не застануся. Як вам такая ідэя?
Ідэя гэтая, як для пачатку 21-га стагодзьдзя, то ня вельмі, спадар Павал. He сумняюся, што вы, як чалавек вялікай жыцьцёвай загартоўкі, і без электрычнасьці, і бяз вывазу сьмецьця лёгка абыдзецеся. Многія беларускія вёскі да 60-70-х гадоў мінулага стагодзьдзя жылі пры газавай лямпе — і нічога, неяк абыходзіліся. Але ўявіць сёньня побыт безь
лядоўні, бяз праса, бяз пральнай машыны... Пэрспэктыва даволі змрочная.
Дарэчы, рахункі за электраэнэргію ў першыя месяцы новага году зьдзівяць і ўразяць ня толькі Паўла Саца. Урад ужо двойчы з пачатку году вельмі істотна падняў тарыфы на электраэнэргію, увёў нормы спажываньня — так што некаторым давядзецца плаціць шматкроць больш, чым раней. He выключаю, што ня толькі спадар Павал будзе шукаць на гарышчы газавую лямпу і стары чыгунны прас на вуглях...
Мікалай Бусел, вёска Пружынішчы, Акцябрскі раён
27.03.2013
Пішу вам з глыбокім агульным смуткам. 28 лютага пахавалі аднавяскоўку. За некалькі дзён да гэтага я бачыў, як яе забірала хуткая дапамога. У жанчыны было цяжкое запаленьне лёгкіх. Жыла яна адна, дзеці ў горадзе, пра старую матку не паклапаціліся ў час. А яна проста мерзла ў хаце, ашчаджаючы дарагія дровы. I вось фінал...
Пэўна, трохі ў тым ёсьць віны і мэдыкаў: запозна пачалі лячыць... Дык пра якую платную мэдыцыну тут зьвягаць? Тады беднай частцы народу зусім капцы. Праўда, дзяржаве меней ратоў карміць трэба будзе...
А карміцца нам усё цяжэй. Цэны проста звар’яцелі. Дый як ім не буяць, калі самы галоўны рот і ня думае іх стрымліваць? Наадварот, пад-
вучвае сваіх, як лацьвей падвышаць: «Працэнтаў па пяць на тыдзень». Гэта ж, па сутнасьці, падвучваньне да крадзяжу: маўляў, крадзь патроху, ня так прыкметна будзе. Зноў жа, цягне цэны пад расейскія. Хай бы заробкі цягнуў да гэтых «агульнасаюзных». Дык не! Абрыдла ўжо чуць эканамічныя трызьненьні. Мо час нам займець міністэрства інфляцыі? I калі ўжо скончыцца гэты бэдлам?
Вось цяпер скасавалі 10і 20-рублёвыя купюры. Значыцца, акругленьне правялі да пяцідзесяці, і не на нашу карысьць.
Заўчора прыйшла жонка з крамы, жаліцца: хлеб зноў падаражэў. На 700 рублёў, болып як на 10 працэнтаў. I зь якой прычыны? Мы не ваюем, ураджаі рэкордныя, дажджы ў адпаведнасьці з раскладам... А хлеб кожную дэкаду даражэе. Званю ў Рудабельскі райвыканкам, у эканамічны аддзел. Там ня ў курсе спраў, параілі пазваніць у гандаль. Доўга раіліся, даваць нумар тэлефону ці не: «Гаварыт па-беларускі, абрашчался пісьменна і усна». Урэшце далі, бо я і бязь іх той нумар знайшоў бы.
От забыўся папрасіць нумар ідэалягічнай вэртыкалі. Паспавядацца хачу. Пачуць афіцыйныя словы суцяшэньня і спагады.
Памятаю, у сярэдзіне 50-х гадоў маладыя дзеўкі, надрываючыся на калгаснай дарэмнай працы, пракліналі жыцьцё, лічачы лепшым выйсьцем атамную бомбу. Цяпер яны дажываюць сваю страшную долю — нікому не патрэбныя, задураныя і занядбаныя.
На інфляцыю чыноўнікі, сапраўды, ня надта зважаюць. За два першыя месяцы году рост цэнаў у гадавым вылічэньні склаў 23 працэнты — хоць улады абяцалі, што інфляцыя за год не перавысіць 12-ці. Гэта нават большыя тэмпы, чым летась. Адметна, што пры такім шпаркім росьце цэнаў валютны курс беларускага рубля на працягу апошняга году застаецца практычна нязьменным. Такім чынам забясьпечваецца выкананьне даўняга абяцаньня Лукашэнкі — давесьці сярэдні заробак у краіне да 500 даляраў. У выніку тыя 500 даляраў сярэдні беларус у хуткім часе будзе мець — тут сумневаў няма. Іншая справа, што набыць на тыя даляры цяпер у Беларусі можна значна меней тавараў і паслугаў, чым год ці два таму. I гэта не адзінае засмучэньне для беларусаў. Рост коштаў у валюце робіць беларускую прадукцыю значна менш прывабнай на вонкавых рынках. 3 гэтым ужо сутыкнуліся многія беларускія экспартэры.
Надзея Марчук, вёска Глінянка, Кобрынскі раён
03.04.2013
Разам зь лістом дасылаю фатаздымак. На ім — прыцярушанае сьнегам поле, па якім згорблены мужчына сталага веку цягне нешта ў самаробным вазку. Здымак гэты зроблены мной 1 сьнежня мінулага году — у першы дзень зімы і ў першы сьнег. На фота — мой недалёкі сусед. Яму болып
як 70 год. Калі прыгледзіцеся, то на здымку ўбачыце і ягоную сядзібу — хлеў і капец бульбы.
I вось гэты сталага веку чалавек на вазку, змайстраваным са старой дзіцячай каляскі, возіць гной на свае соткі. Да сьнегу, відаць, не пасьпеў, бо ў вёсцы цяжка наняць і каня, і трактар.
Дый ворыва ягонае зарасло травой. А асеньні гной па тэхналёгіі патрэбна заараць, прытым цяплом... I тут ён не пасьпеў. Марная яго праца...
Калі сусед увесну і пасадзіць бульбу, дык баранаваць яе давядзецца таксама саматугам — самому ці з дапамогай жонкі. Сучасныя дзеці і ўнукі на такую працу ня здатныя.