• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Фёдар Яўланаў, вёска Вузкаж, Рэчыцкі раён
    27.11.2013
    He разумею, што гэта наўкол робіцца. У мяне такое ўражаньне, што ўся справа ва ўзроўні нашай мясцовай улады. Усё ж раней, за савецкім часам, гэтых людзей адпаведным чынам рыхта-
    валі — прапускалі праз саўпартшколы, акадэміі, розныя курсы... А цяпер — ня ведаю, дзе і як іх вучаць.
    Вось хто прыдумаў гэта — зьнішчаць хаты, у якіх ніхто не жыве? Побач са мной была адна такая сядзіба. У 2011 годзе прыгналі брыгаду рабочых, павалілі плот. Потым цэлае лета прыяжджалі розныя камісіі. У 2012 годзе прыслалі тэхніку, выкапалі на маім агародзе катлаван і закапалі ў яго суседнюю хату разам з садам. Чаму менавіта ў мяне? Навошта?
    Можа, таму, што ў старшыні сельсавету панскія замашкі? А можа, і камэрцыйныя інтарэсы?
    Вось такія ў нас правы чалавека — на сядзібу, на жыльлё, на зямлю... Нібыта права гэтае было замацавана законам, натарыяльна. Але ў выніку адышлі мае дзесяць сотак да чыіхсьці дзясяткаў гектараў...
    Вось я і думаю: няўжо наша дзяржава такая багатая, каб столькі намаганьняў накіроўваць на гэтыя няшчасныя соткі?
    Шмат у мяне і іншых пытаньняў. Вось, напрыклад, чыноўнікі нас пастаянна папракаюць, што не даплачваем за камунальныя паслугі. Нібыта плацім толькі 30 працэнтаў ад сабекошту. Прычым з году ў год называюць розныя лічбы. Апошнім часам гучала нават лічба 20 працэнтаў. Цікава атрымліваецца: кошты на камуналку для насельніцтва ўвесь час растуць, але, нягледзячы на гэта, мы ўсё болыпыя даўжнікі перад дзяржавай. Я тут нядаўна ўзяў у рукі самапіску ды падлічыў, колькі адлічэньняў на капітальны рамонт спагналі з нас за многія гады. Атрымалася, што
    наша трохпавярхоўка ўжо павінна быць абліцавана мікашэвіцкім гранітам. А на самой справе адміністрацыя ня можа нават нармальную каналізацыю наладзіць: пакутуем ужо больш за трыццаць гадоў. Смурод, сваркі, рэклямацыі і пагрозы. I ніхто ня хоча выпраўляць хібы, дапушчаныя яшчэ пры будоўлі дому. Вось такія ў нас прыгоды на вёсцы. А вёсак такіх, думаю, вельмі багата ў Беларусі.
    Ніхто лепш за мясцовых людзей ня ведае, як аптымальным чынам уладкаваць іхнае жыцьцё, вырашыць мясцовыя праблемы. Ці трэба было ўвогуле зьнішчаць тую занядбаную сялібу, трацячы на гэта мільёны рублёў? Можа, варта было пашукаць сваякоў памерлых гаспадароў, каб яны самі распарадзіліся сваёй спадчынай, альбо, калі ўжо нікога нельга знайсьці — проста прадаць старую хату на дровы? Калі б жыхары вёскі самі распараджаліся бюджэтам сельсавету, калі б цалкам давяралі сваім дэпутатам (гэта значыць, калі б на вёсцы існавала рэальнае самакіраваньне) — і гэтыя, і многія іншыя пытаньні вырашаліся б зусім інакш.
    Гэта датычыць і тых камунальных праблемаў, пра якія вы, спадар Фёдар, паведамляеце ў сваім лісьце. Людзі прывыклі наракаць і спадзявацца толькі на чыноўнікаў, не беручы практычна ніякага ўдзелу ў вырашэньні мясцовых праблемаў. A чыноўнікі, не адчуваючы колькі-небудзь значнай адказнасьці перад насельніцтвам, дбаюць галоўным чынам пра тое, каб служыць і дагаджаць начальству, а зусім не мясцовым жыхарам.
    Галіна Вячорак, Баранавічы
    04.12.2013
    I дзядоў маіх, і бацькоў бурныя падзеі мінулага стагодзьдзя ня раз змушалі бадзяцца па сьвеце. Дзеда-чыгуначніка зь сям’ёй пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны царскія ўлады эвакуавалі ўглыб Расеі, у Самару. Беларусаў там было багата. Дагэтуль у сям’і пераказваюць такі жарт:
    Ходзіць па самарскім рынку мужык-беларус ды крычыць: «Каму яйцы вароныя!» Расейская кабета падыходзіць, зазірае ў кошык ды зьдзіўлена кажа: «Так онн же курнные». Мужык ёй у адказ: «Я ж і кажу — вароныя»...
    У савецкай Расеі дзяды заставацца не захацелі — у 1924 годзе вярнуліся дамоў, у Баранавічы. Тады гэта была Польшча. Бацька паехаў вучыцца ў Варшаву, атрымаў там дыплём інжынэра-чыгуначніка. Ажаніўся. Мама мая родам з гораду Кола, гэта цэнтральная Полыпча. Жылі ў Варшаве. У сакавіку 1939-га нарадзілася я. А ў верасьні Варшаву бамбілі, пачалася вайна.
    Бацьку як чыгуначніка польскія ўлады накіравалі ў Баранавічы, дзе вайны яшчэ не было. Дабіраўся ён туды ў асноўным пехатой, хаваючыся ў варонкі ад бомбаў. Стаптаўшы ўшчэнт боты — дайшоў.
    Маці разам са мной пазьней ехала да Берасьця ў цягніку зь немцамі. У вагоне немцы пыталіся ў яе, навошта яна ўцякае ад іх у Баранавічы, калі яны ўсё роўна неўзабаве туды прыйдуць. Пазьней, дабраўшыся-такі да Баранавічаў, маці расказала пра гэта сваякам. На яе зашыкалі:
    нельга было такое казаць, маглі абвінаваціць у панікёрстве і антысавецкай агітацыі...
    У 1940 годзе маці пайшла ў міліцыю афармляць пашпарт. У графе «Месца нараджэньня» напісалі: «Германія». Маці запярэчыла: маўляў, ніколі не жыла ў Германіі, нарадзілася ў Цэнтральнай Полыпчы. Міліцыянт пагардліва адказаў: «Запомні, такой дзяржавы — Польшча — няма, не было і ня будзе!»
    (У якасьці іпюстрацыі спадарыня Галіна даслала ксэракопію таго савецкага пашпарту ўзору 1940 году, якія выдавалі жыхарам Заходняй Беларусі, пасьля таго як гэтую тэрыторыю заняла Чырвоная Армія. Паійпарт — цалкам расейскамоўны, пры гэтым аформлены нейкім паўпісьменным пісарам НКВД з памылкамі. Сапраўды, месцам нараджэньня ўладальніцы пашпарта названая Нямеччына. Калі б у чэрвені 1941-га карнікам НКВД не давялося так хутка кінуцца наўцёкі на Ўсход, гэтамагло бмець для Галінінай маці фатальныя наступствы... — В.Ж.)
    Мне 74 гады. Адукацыя — вышэйшая. Цяпер — на пэнсіі, вэтэран працы. Адпрацавала 36 гадоў — праекціроўшчыкам-сантэхнікам у «Брэстграмадзянпраекце». Зарабіла пэнсію — 2 300 000. Доўгі час працягвала працаваць і на пэнсіі — амаль 19 гадоў. Так што агулам адпрацавала фактычна 55 гадоў. Але пераліку пэнсіі ў бок падвышэньня за гэты час ніводнага разу не было.
    Слухаю ваша (і маё) радыё амаль зь дзяцінства. Ужо колькі дзесяцігодзьдзяў зьбіралася напісаць вам... Нарэшце — зьдзейсьнілася. Ня ведаю, можа, нарабіла шмат памылак, бо напісала
    гэты ліст па-беларуску. А звычкі ні пісаць, ні размаўляць на беларускай мове я ня маю. Такія вось мы, беларусы... Шкада. Прабачце, калі ласка.
    Уражваюць, спадарыня Галіна, і пакручастыя жыцьцёвыя сьцежкі вашых блізкіх, і ваша багатая біяграфія. А найбольш — тое, што за 55 год працы налічылі вам такую пэнсію... Цяперашняя пэнсійная сыстэма ў Беларусі такая, што памер выплат ад колькасьці адпрацаваных гадоў мала залежыць. Будзе ў цябе стаж дваццаць гадоў ці пяцьдзясят — сума ўрэшце ўсё роўна будзе вагацца каля двух мільёнаў рублёў. Выключэньне чыноўнікі і дэпутаты зрабілі толькі для сябе. У іх — асаблівы парадак налічэньня пэнсіяў і асаблівыя іх памеры, прынамсі ўдвая вышэйшыя, чым у простых сьмяротных. Чаму? За якія дасягненьні ці за якія асаблівыя ўмовы працы такі прывілей? Няма адказу... Хоць здагадацца пра сапраўдную прычыну няцяжка.
    Васіль Завадзкі, Маладэчна
    25.12.2013
    Кожны дзень слухаю вашы перадачы. Вельмі хвалююць падзеі ва Ўкраіне. Выказваю вялікую салідарнасьць з усёй дэмакратычнай часткай украінскага народу, якая выйшла на Майдан, каб далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу. Думаю, у характары і цяперашніх паводзінах украінцаў многае тлумачыцца тым, што яны добра памятаюць Вялікі Галадамор 30-х гадоў, які прывёў да пакутніцкай сьмерці ня менш як 10 мільёнаў
    людзей. Злачынны бальшавіцкі рэжым ператварыў заможны хлебны край у пустку, дзе панаваў жахлівы голад. Даведзеным да адчаю людзям не дазвалялі ўцякаць — акружалі войскамі НКВД і расстрэльвалі тых, хто спрабаваў прарвацца. Даходзіла нават да выпадкаў канібалізму...
    Чытаю цяпер кнігу Вадзіма Дзеружынскага «Забытая Беларусь» — і жахаюся. Галадамор цягнуўся з 1930 па 1933 год. Ён зачапіў і Беларусь. Праўда, камуністычныяўлады апраўдваліся, што гэта, маўляў, былі вельмі неўраджайныя гады і самі яны нібыта ні ў чым не вінаватыя.
    Ну так, гэта ж не яны зганялі людзей у калгасы, адбіралі зямлю і маёмасьць, канфіскоўвалі апошнія збожжа і бульбу ў галодных сялян, каб сталінскаму рэжыму было што накіроўваць на экспарт дзеля атрыманьня валюты... Некалія спрабаваў даведацца ў сваёй бабулі Эміліі, як яе сям я на Гарадзеншчыне перажыла тыя неўраджайныя 30-я гады, ад якіх пакутавала ня толькі савецкая Ўкраіна, але ў значнай ступені і савецкая Беларусь. Ці было нешта падобнае ў Заходняй Беларусі ў той час? Бабуля доўга спрабавала ўспомніць нешта надзвычайнае — і ня здолела. He было ніякага голаду ў Заходняй Беларусі ні ў 30-м, ні ў 31-м, ні ў 32-м... Працавалі, як звычайна, наўласнай зямлі. Мелі і хлеб, і да хлеба. Можа, і атрымалі ў засушлівыя гады збожжа меней, чым звычайна. Ну дык меней прадалі на рынку — a сабе заўсёды хапала.
    Паказьнік асобаў
    A
    Абрамава Вольга 298, 299
    Александровіч Алег 188, 190
    Александроўская Галіна 262, 298
    Альшэўская Любоў 200
    Аляксандар, сьвятар 34
    Андропаў Юры 328
    Аніська Сяргей 237
    Арлоў Уладзімер 245
    Арлукевіч Генадзь 111, 113
    Асаёнак Сьвятлана 323-325
    Астаповіч Алег 143
    Аўгуль Ірына 7
    Б
    Бабаеў Яўген 25, 26
    Багданаў Раман 322
    Багданкевіч Станіслаў 19
    Багданоўская Хрысьціна 361, 362
    Багдзевіч Віктар 10-12
    Балабашкін Аляксей 90, 92
    Бандажэўскі Юры 63, 64
    Барадулін Рыгор 245
    Баранаў Аляксандар 222
    Баранаў Віктар 76
    Барысевіч Ірына 44, 45
    Барэйка Дзяніс 260
    Барэль Тацяна 63, 64
    Башкіраў Уладзімер 369
    Бельскі Мікалай 155, 156, 265, 266
    Богдан Ганна 113, 114
    Богуш Валянціна 8
    Бойка Натальля 140, 141
    Брагінскі Лявон 296
    Брыль Янка 245
    Брэжнеў Леанід 10, 138, 348
    Бугаёў Леанід 38, 39
    Будрэвіч Віктар 183
    Булай Аляксандра 228, 229
    Буляй Валянцін 31
    Бураўкін Генадзь 245
    Бусел Мікалай 7, 133, 134, 374, 377, 381
    Буш Джордж (малодшы) 157
    Быкаў Васіль 168, 245, 361
    Былінскі Аляксей 395, 397
    Бялевіч Ірына 180, 182, 183
    В
    Вабішэвіч Аляксей 101, 102
    Валасюк Барыс 29
    Валатоўская Ганна 93, 94
    Валошка Васіль 158, 160, 242, 292
    Валошка Міхаіл 146, 147
    Васілеўскі Алесь 192-194
    Вера, самагоншчыца 139, 150
    Вершаловіч Ларыса 254, 255
    Вячорак Галіна 402-404
    Г
    Гайдар Ягор 33
    Гайдукевіч Валер 386
    Гайдукевіч Сяргей 238, 298
    Гайдукевіч Уладзімер 53, 54, 162, 163
    Галаванава Сьвятлана 194
    Ганчар Віктар 19, 55
    Ганчарык Уладзімер 58
    Ганчарэнка Валеры 283, 285
    Гапуноў Васіль 233
    Гарбачоў Міхаіл 376
    Гардзейка Ўладзімер 82, 124
    Гдлян Тэльман 35, 36