Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
I такі ён не адзін. 3 году ў год паўтараецца адна і тая ж карціна. Вось яна, наша сёньняшняя беларуская сялянская штодзённасьць. Такое жыцьцё прымушае плакаць...
Сапраўды, спадарыня Надзея, калі паглядзіш на гэтую карціну, дык неяк само сабой адпадае пытаньне: чаму моладзь любой цаной імкнецца ўцячы зь вёскі? Чыноўнікі хваляцца, што на падтрыманьне сельскай гаспадаркі выдаткоўваюцца трыльёны рублёў. Але трыльёны гэтыя даходзяць у лепшым выпадку да калгасных кантор і да кішэняў сельскагаспадарчых начальнікаў. Рэальныя ж вясковыя жыхары (асабліва ў аддаленых вёсках) застаюцца са сваімі праблемамі і клопатамі самнасам. Такога, каб баранаваць поле ды вывозіць гной даводзілася на ўласным карку, не было нават пры савецкіх калгасах (хіба што толькі ў першыя пасьляваенныя гады).
Васіль Шпак, вёска Варані, Столінскі раён
10.04.2013
Я — удзельнік вайны ў Аўганістане, мне 49 гадоў. На Свабоду пішу ўпершыню, хоць слухаю ваша радыё ўжо даволі даўно. Раней слухаў праз прымач, цяпер — праз спадарожнікавую «талерку», праз тэлевізар. Афіцыйную прапаганду ня слухаю, не гляджу і не чытаю з 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Наеўся ёю напоўніцу за гады савецкай улады. Акрамя таго, пэрыядычна выпісваю газэту «Народная Воля». Хацеў напісаць у газэту, але ня ўпэўнены ў адказе. А Свабода ўсё ж бліжэй — так бы мовіць, кожны дзень з намі.
Сутнасьць пытаньня ў наступным. Надоечы хацелі мяне пэўныя асобы ад улады зацягнуць у так званы «Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане». Я катэгарычна адмовіўся, бо калісьці, яшчэ пасьля камсамолу, даў сабе слова: ні ў якія саюзы і суполкі болей не ўступаць.
Дый дзе быў гэты «саюз», калі кіроўная прыўладная мафія забірала ў людзей, якія прайшлі празь пекла аўганскай вайны, апошнія ільготы?
Дык што — уступаць толькі дзеля таго, каб плаціць складкі, якія невядома куды і на што пойдуць? Хопіць, наплаціліся калісьці ў камсамоле.
I цікава было б даведацца ад Свабоды, колькі чалавек уступіла ў гэты «саюз» — у працэнтах ад агульнай колькасьці вэтэранаў-аўганцаў. I ці
многа сродкаў ідзе празь бюджэт на гэтую арганізацыю? На якія мэты?
Арганізацыя, пра якую вы, спадар Васіль, пытаеце, стваралася і дзейнічае пад пільнай апекай улады. Мяркуючы па ўсім, чыноўнікі ставілі задачу зрабіць яе як мага больш масавай, каб прыцягнуць для выкананьня зусім пэўных палітычных задач у інтарэсах дзейнага рэжыму. Запісваюць у гэты «саюз» ня толькі тых, хто ваяваў у Аўганістане ў 7080-я гады, але і ўвогуле ўсіх былых вайскоўцаў, хто служыў у розных канфліктных рэгіёнах сьвету — у Віетнаме, Анголе, Мазамбіку, Этыёпіі... Дайшло да таго, што запрашаюць нават удзельнікаў расейскачачэнскай вайны зь ліку расейцаў, якія нядаўна пераехалі ў Беларусь. Паводле мінулагодніх зьвестак кіраўніка арганізацыі генэрала Гайдукевіча, у саюзе такім чынам назьбіралася каля 10 тысяч чалавек, у той час як сярод беларусаў, паводле розных ацэнак, ад 20 да 25 тысяч удзельнікаў аўганскай вайны. Як бачыце, ня здолелі сабраць нават палову ўсіх «аўганцаў».
Увогуле, вэтэранскіх грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі нямала. Вядомыя і Саюз вэтэранаў баявых дзеяньняў, і Беларускі саюз афіцэраў, і Саюз вэтэранаў МУС. Ёсьць сярод вэтэранаў-аўганцаў і людзі дэмакратычных поглядаў, якія таксама спрабуюць аб’яднацца. У свой час мы нямала пісалі пра такія ініцыятывы Аляксандра Камароўскага, Алега Гулака ды іншых... Асабліва вялікую хвалю абурэньня сярод вэтэранаў-аўганцаў выклікала рашэньне ўладаў напрыканцы 2007 году адабраць у іх сацыяльныя льготы.
Данута Крупіца, Ліда
22.05.2013
Добра памятаю засушлівы 1979 год. Штодня павінны былі выпраўляць групу працаўнікоў, як мы тады казалі, «на ветачкі». Натуральна, адрывалі на гэты час ад асноўнай працы. Мы, «акладнікі» на МКК, працавалі на нарыхтоўцы галінак і ўсе суботы.
Што цікава: не чуваць было, каб на гэтую ідэю спакусіўся хто-небудзь з прыватных гаспадароў. Тыя чамусьці зь сякерамі па галінах дрэў не скакалі... Ці на іхных лугах засухі не было.
Вось успомніла пра тое і моцна задумалася... Здаецца мне, што і тады, і цяпер у калгаснай сыстэме вечна чагосьці нестае з той простай прычыны, што значная частка кармоў ды іншых рэсурсаў проста раскрадаецца... Цягнуць і простыя працаўнікі, але асабліва — загадчыкі. Людзі кажуць пра выпадкі, калі ў асобных загадчыкаў калгасных фэрмаў на ўласным падворку — да 20 галоў жывёлы. Чым іх карміць? Няўжо толькі ўласнымі кармамі?
Мясцовыя начальнікі ведаюць пра гэта, але заплюшчваюць вочы. Ну як жа: заробкі на фэрме нізкія, а работа вельмі цяжкая. Звольніш гэтых людзей — дык адкуль возьмеш іншых? У чарзе на такую працу кандыдаты не стаяць. I такія парадкі цягнуцца дзесяцігодзьдзямі.
Цікава, што яшчэ зусім нядаўна амаль усе калгасы і саўгасы насілі напышлівыя камуністычныя назвы: «Шлях Леніна», «Сьцяг Саветаў», «Зара камунізму»... А ў той «Зары» ўвесну
скаціну часта ня мелі чым карміць. Цяпер пыхі стала меней, назвы, як правіла, памянялі. Але з кармамі лепей ня стала...
Вядома, былі і іншыя прыклады, калі калгасы былі заможнымі, людзі там добра зараблялі і кармоў там было ўдосталь. Вось, напрыклад, згадваецца калгас «Рассвет» імя Арлоўскага Кіраўскага раёну... Ня ведаю нават, у чым быў сакрэт тых пасьпяховых калгасаў, якія грымелі на ўвесь Саюз і куды сапраўды імкнуліся ўладкавацца многія людзі.
Сакрэт такіх калгасаў (іх яшчэ называлі «маякамі») быў просты. Паваротлівыя і настойлівыя старшыні, казыраючы сваімі ордэнамі, званьнямі, дэпутацкімі і партыйнымі пасадамі, «выбівалі» з абласных і рэспубліканскіх фондаў значна болыпыя рэсурсы, чым іншыя. Пры гэтым спасылаліся на выключны статус сваіх гаспадарак як узорных калгасаў, якія павінны паказваць прыклад іншым — як трэба працаваць, да чаго варта імкнуцца.
Што да колішняй даўняй эпапэі з нарыхтоўкай галінкавагакорму... Сапраўды, прыватныя гаспадары для сваёй жывёлы гольле ня секлі. Так, год быў засушлівы, многія лугі высахлі. Але на балотах і ў лясах сакавітай травы было нямала. Браў чалавек у рукі касу ды выбіраўся ў зусім няблізкі шлях... Работа гэтая нялёгкая, дый даставіць скошанае часам было няпроста. Але для ўласнай гаспадаркі людзі працы не шкадавалі... Ну, а калгасным каровам у тую зіму давялося жаваць гольле з дрэў.
Ігар Пасноў, Віцебск
04.07.2013
Тарыфны аклад лекара сёньня — 1 мільён 50 тысяч рублёў (гэта я з уласнага досьведу ведаю). 3 надбаўкамі за пасаду — 2 мільёны. Так, людзі бяруць дадатковую нагрузку, працуюць на 2-3 участках, дзяжураць у выходныя — каб выжыць. Ці сыходзяць... Сындром прафэсійнага выгараньня, стомленасьці ад такога існаваньня.
Асабіста я дагэтуль у шоку ад трагічнай гібелі полацкіх лекараў, якіх выправілі на канфэрэнцыю ў Менск на няспраўнай, разьдзяўбанай машыне хуткай дапамогі... Аварыя, сьмерць — гэта апошні званок па нашай раённай мэдыцыне. Амаль ва ўсіх раёнах Віцебшчыны мэдыкі езьдзяць на выклікі на такіх жа развалюхах. Шпіталі ляжаць у руінах, капітальныя рамонты цягнуцца гадамі. У шпіталях хворыя з сардэчным прыступам і інсультам ляжаць на старых зламаных ложках з панцырнымі сеткамі. Няма прыстасаваных для хворых туалетаў... А ў гэты час у абласным цэнтры знаходзяць грошы на дарагі падземны пераход пад вуліцай Леніна, ля фэстывальнага амфітэатра. Вядзецца рэканструкцыя музэю прыватных калекцыяў пад чыюсьці сядзібу. (Напэўна, кагосьці з высокапастаўленых чыноўнікаў.) Сьлёзы крыўды і роспачы ад усяго гэтага... На дарагія забавы грошы ёсьць, а на дыхальна-наркозныя апараты для анкабальніцы — няма...
Кантроль за будаўніцтвам за дзяржаўны кошт дарагіх і прэстыжных аб’ектаў — гэта найбольш ласы кавалак для прагных да хабару чыноўнікаў. Выдзяленьне зямлі ў цэнтры гораду, дазвол на будаўніцтва, тэндэры на пастаўку абсталяваньня і будматэрыялаў — усё гэта мала чым абмежаваныя магчымасьці для атрыманьня шматмільённых «адкатаў» ад камэрсантаў, якія змагаюцца за права доступу да выгаднага дзяржаўнага падраду. Як кажуць дасьведчаныя людзі, сума адкатаў у выглядзе напакаваных валютай чамаданчыкаў, што перадаюцца чыноўнікам-хабарнікам, даходзіць да 20 працэнтаў ад кошту аб’екту. Гэта — дзясяткі і сотні мільёнаў даляраў. Таму мала дзіўнага, што ў сталіцы ды абласных цэнтрах так шпарка ўзводзяцца рознага кшталту палацы ды арэны і ў такім занядбаным стане застаецца дзяржаўная мэдыцына. Ня так даўно факт надзвычай высокай карумпаванасьці будаўнічай галіны і зьвязаных зь ёй чыноўнікаў прызнаў і Аляксандар Лукашэнка, назваўшы карупцыянэрамі ледзь ня ўсё кіраўніцтва Менгарвыканкаму. Але хто, калі ня ён, гэтае кіраўніцтва прызначае?
Галіна Чарняк, Іўе
31.07.2013
Хочацца проста крычаць, зьвяртацца да ўсяго нашага народу Беларусі і да міжнароднай супольнасьці. Няўжо нельга прыняць ніякіх мер да гэтага Лукашэнкі і ягоных памагатых, якія пазабівалі нашых здаровых сьвіней і парасят?
Абгрунтоўваюць гэта тым, што нібыта чума. Ды ніякай чумы ў нас не было. А гэта нейкае вучэньне з рабункам — крадзеж таго, што людзі нажылі сваёй цяжкай штодзённай працай. Бо што такое сьвіньня ў гаспадарцы простага чалавека? Гэта ж колькі грошай трэба было аддаць на муку, на камбікорм... Асабіста я на 600 тысяч купіла... A колькі бульбы? А колькі цяжкіх саганоў трэба было цягаць, кормячы скаціну!
I вось яны ўрываюцца ў хату, у хлеў, за адну гадзіну забіраюць і сьвіньню, і парасят — і ні капейкі за гэта ня плацяць. Што ж гэта такое робіцца!
Афіцыйнае тэлебачаньне і радыё паведаміла, што людзям нібыта кампэнсуюць страты: па 14 тысяч за кіляграм. Але ж гэта няпраўда! Ніякай кампэнсацыі нам не давалі. Проста абрабавалі — і ўсё! Няхай яны будуць праклятыя!
Няцяжка зразумець роспач і крыўду гэтай жанчыны. Хатняя гаспадарка для многіх у вёсках і невялікіх гарадах, дзе цяжка знайсьці працу, засталася галоўнай крыніцай даходу і спосабам выжываньня.
Чыноўнікі, спадарыня Галіна, спасылаюцца на тое, што адразу выплаціць кампэнсацыі ня маюць магчымасьці, абяцаюць, што грошы знойдуцца бліжэйшым часам.
Грошы яны, можа, і знойдуць. А вось людзкі давер — наўрад ці. He выпадае спрачацца наконт сур’ёзнасьці небясьпекі, якая ўзьнікла ў сувязі з эпідэміяй. Але хто замінаў уладзе цярпліва і даходліва растлумачыць усё людзям, перш чым высылаць гэтыя, так бы мовіць, «зьнішчальныя» атрады?