Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
На пачатку тыдня да нас у кватэру завіталі доктар і мэдычная сястра. Пацікавіліся станам здароўя — маім і жонкі, памералі ціск, далі некалькі парадаў. Я падумаў: «3 чаго б гэта такі візыт, такая ўвага?» Празь дзень дазнаюся: аказваецца, у раёне за 1 квартал бягучага году сьмяротнасьць на 20% перавысіла паказчык 1-га кварталу 2009-га году. Вось мэдыкі і занепакоіліся — якая прычына? I насамрэч, на пачатку 2010 году вельмі многа памірала людзей, асабліва маладых, ва ўзросьце 30-50 год, — гэта было заўважна. На мой погляд, прычыны тут сацыяльныя — стрэсы, няпэўнасьць будучыні, нізкія заробкі і зьвязанае з гэтым дрэннае харчаваньне. Ну і, канечне, злоўжываньне алькаголем, прычым вельмі нізкай якасьці. Сьпіс гэты можна прадоўжыць.
Я б яшчэ ў гэтай сувязі згадаў пра нядаўнюю кампанію масавага закрыцьця вясковых фэльчарска-акушэрскіхпунктаўды амбуляторыяў. Нерэн-
табэльна, маўляў, трымаць фэльчара ці мэдсястру ў акрузе, дзе ўсе вёскі — малалюдныя. Заадно паадмянялі і аўтобусныя маршруты ў аддаленыя паселішчы — таксама дзеля эканоміі. I як цяпер тым старым дабрацца да райцэнтру, знайсьці там раённую паліклініку, адстаяць у даўжэзнай чарзе, a потым вярнуцца дахаты? Гэтых людзей, па сутнасьці, пазбавілі даступнай мэдыцыны. I нават калі ўжо ў самым скрайнім выпадку бабулька наважваецца выклікаць хуткую дапамогу — гарантыяў таго, што гэтая дапамога сапраўды будзе хуткай, што ў бабулькі не запатрабуюць бэнзіну, каб заправіць машыну, што не адмовяцца ехаць, спаслаўшыся на бездарожжа, — няма ніякіх.
Міхал Іваноў, Магілёў
30.06.2010
Мне 74 гады. Маю ўласнае аўто — ЗАЗ, ён жа «Запарожац». Набыў яго ў 1980 годзе. Вельмі дорага абышлася мне гэтая машына. 15 год стаяў у чарзе. Столькі ж часу зьбіраў грошы (5100 рублёў пры зарплаце 80-150 рублёў). Выдалі дазвол як перадавіку вытворчасьці — паводле характарыстыкі з цэху, дазволу прафкаму і зацьвярджэньня гарвыканкаму. Скончыў курсы. За ўсе мінулыя гады ніякіх заўвагаў ад Дзяржаўтаінспэкцыі ня меў.
Але цяпер мой ЗАЗ стаў для мяне занадта дарагі. Мэдкамісія, страхоўка, тэхагляд — за год набягае тысяч 200. Сама мая машына столькі не каштуе. Тым болып што я ў горад амаль ня еж-
джу, за год выяжджаю з гаража разоў 15-20. I куды выяжджаю? На пахаваньні да сяброў і знаёмых ды па прадукты. Дык чаму мяне прыраўналі да тых, хто мае сучасныя эўрапейскія машыны? Несправядліва, крыўдна.
А як прайсьці тэхагляд? Усе ж ведаюць, што машыны ў тыя гады ў СССР рабілі цяп-ляп. Мой ЗАЗ жарэ бэнзіну да 14 літраў на 100 кілямэтраў. Майстэрні ў рамонт яго не бяруць, бо любы рамонт даражэйшы за само аўто ў некалькі разоў. Таму і выяжджаю я з гаража вельмі рэдка, і то па-партызанску, цішком. Навошта ж такі зьдзек з заслужаных пэнсіянэраў ды іхных «Запарожцаў»?
Пакуль я жывы, гэтае аўто будзе са мной. Мой ЗАЗ — частка майго жыцьця, і я рады яму. Пэнсія ў нас далёкая ад паўсядзённых патрэбаў, не хапае нават на добрае харчаваньне ды на лекі. А яшчэ ж і на пахаваньне трэба адкладваць.
I што рабіць нам, старым? Я ня супраць аддаць уладзе свой ЗАЗ, але няхай яна тады забясьпечыць мяне транспартам. Ці няхай верне таго каня, якога забрала ў калгас. Калі забіралі, абяцалі, што будзем жыць пры камунізьме, што ўсяго дадуць удосталь. Як жа, далі — адабралі ў рабочага і селяніна апошняе. I пляцемся ў хвасьце адсталых краін. Што цікава — самі начальнікі на «Запарожцах» езьдзіць чамусьці ня хочуць — ня бачыў такога ніводнага.
Прашу ўладу: перастаньце абдзіраць і прыгнятаць нас, заслужаных будаўнікоў камунізму, a сёньня — жабракоў-пэнсіянэраў зь ліку абяздоленых рабочых і сялян. Зрабіце нам такую ласку хоць перад сьмерцю.
Копію гэтага ліста спадар Міхал накіраваў міністру ўнутраных спраў.
Ня ведаю, што адкажа ўлада старому мэханіку. Фармальна міністар можа спаслацца на закон, паводле якога ўладальнікі сучаснага «Мэрсэдэса» коштам 100 тысяч даляраў і 30-гадовага «Запарожца» коштам 50 даляраў аднолькава павінны плаціць і за тэхагляд, і за страхоўку, і за ўсё астатняе...
Але ў сапраўднасьці менавіта ўлада нясе маральную адказнасьць перад спадаром Міхалам і сотнямі тысяч ягоных аднагодкаў, якія гэтак жа, як і ён, аддалі дзесяцігодзьдзі цяжкой і малааплатнай працы на тое, каб перад пэнсіяй праз прыніжэньні і зьнявагі атрымаць ад камуністычнай улады вялікую ласку — дазвол набыць за шалёныя грошы цуд тэхнікі — аўтамабіль «Запарожац», падобны да гібрыду інваліднай мотакаляскі і ваеннага матацыклета.
Гэты «Запарожац» для спадара Міхала, вядома, нешта значна большае, чым куча старых жалязяк, на якой ён умудраецца перамяшчацца ў прасторы. Гэта — сымбаль усяго яго мінулага жыцьця, зьдзейсьненых і нязьдзейсьненых мар, спраўджаных і падманутых спадзяваньняў.
Відавочна, што гэты «Запарожац» нават у новым стане ніколі не адпавядаў ніякім экалягічным нормам і прайсьці тэхагляд пры аб’ектыўным падыходзе ён ня здольны паводле азначэньня. Гэтак жа відавочна, што ў спадара Міхала ніколі ня будзе грошай, каб набыць сабе больш-менш прыстойную дзесяцігадовую машыну заходняй вытворчасьці. На пачатку 90-х гадоў у яго і такіх, як ён, адабралі апошнія зьберажэньні з ашчадных кніжак, а цяпер крывадушна робяць выгляд, што гэтыя грошы ні-
быта бясьсьледна зьніклі: зьела інфляцыя. Нікуды яны ня зьніклі: надзейна ўкладзеныя ў катэджы ў Драздах ды іншых маляўнічых мясьцінах на ўскраінах гарадоў, у шыкоўныя аўтамабілі, на якіх езьдзяць высокапастаўленыя чыноўнікі. Вось адмовіўся б спадар міністар ад адной сваёй месячнай зарплаты ды набыў Міхалу Іванову якую-небудзь кітайскую малалітражку — як кампэнсацыю за ўсе крыўды, рэквізыцыі, недаплачаныя заробкі і пэнсіі, абясцэненыя ўклады — так бы мовіць, дзеля трыюмфу сацыяльнай справядлівасьці, пра якую так шмат гаворыць цяперашняя ўлада... Але ж ня будзе гэтага ніколі.
Лявон Карповіч, вёска Лунна, Мастоўскі раён
14.07.2010
Жыцьцё прыносіць усё новыя сюрпрызы. I часта зусім не прыемныя. Нядаўна шакаваў мяне дзёньнік унука, які вучыцца ў адной з гімназіяў у Горадні. Сам дзёньнік выдадзены на беларускай мове. Але ў ім настаўніца (клясная кіраўніца) адзінаццаць разоў зрабіла адзін і той жа запіс (цытую): «Заполняй дневннк на русском языке».
Ці ня вартыя гэтыя настаўніца і вучань, каб пра іх даведаліся ва ўсёй краіне (а можа, і за яе межамі)?
Наўрад ці варта абвінавачваць гэтую настаўніцу ў непрыхільнасьці да беларускай мовы, спадар
Лявон. Вінаватая не яна, а тыя, хто вызначае моўную палітыку ў сыстэме адукацыі. Гімназія, як можна меркаваць, расейскамоўная (як і амаль усе іншыя і ў Горадні, і ўвогуле ў Беларусі). I настаўніца проста агучвае агульныя патрабаваньні. А вось цьвёрдасьці, прынцыповасьці і ўпартасьці вашага ўнука, выяўленым у гэтай сытуацыі, можна толькі пазайздросьціць.
Ванда Сушчэня, вёска Урведзь, Клецкі раён
04.08.2010
Люблю слухаць ваша радыё — самыя розныя перадачы: навіны, гутаркі за круглым сталом, камэнтары аглядальнікаў, «Званкі на Свабоду», «Званочкі» ды іншыя... Аддаю перавагу менавіта Беларускай Свабодзе. Праўда, на працягу многіх гадоў нас прывучалі і прывучаюць гаварыць па-расейску, але мы тут у вёсцы працягваем размаўляць галоўным чынам па-беларуску ці на «трасянцы».
Я — інвалід другой групы, за доўгія гады нажыла цэлы букет розных хваробаў. Зь цяжкасьцю хаджу, абапіраючыся на дзьве кульбы. Што тут скажаш: звычайная самотная састарэлая хворая пэнсіянэрка. Дзедава хата, у якой жыву, развальваецца. А пэнсію атрымліваю сацыяльную: на пачатак году яна складала 162 800 рублёў. Пражыць на такія грошы вельмі цяжка, амаль
немагчыма.
Мой бацька і два родныя дзядзькі загінулі ў 1945-м годзепад Бэрлінам. Двухіншыхдзядзькаў немцы пры адступленьні расстралялі як партызанаў. Я доўгі час даглядала цяжкахворых маму і бабулю, а потым захварэла сама. Працоўнага стажу праз гэта ня маю, і цяпер пэнсія ў мяне на нулі. Сям’і не было, і дапамагчы цяпер няма каму. Але пакуль яшчэ жывая, цікава, што адбываецца на сьвеце.
Ведаю, што ў беларускіх вёсках такіх самотных бабулек з жабрацкімі сацыяльнымі пэнсіямі вельмі шмат. He памерці з голаду на гэтыя 162 тысячы рублёў, напэўна, можна, а вось як пры гэтым умудрыцца аплаціць паліва, электраэнэргію, лекі — загадка. Мясцовыя чыноўнікі пра гэта ня могуць ня ведаць. I тым ня менш — моўчкі ўхваляюць рашэньні пра будаўніцтва чарговага лядовага палаца ў чарговым райцэнтры, наладжваюць пампэзныя фэстывалі і сьвяткаваньні, укладваюць мільярды бюджэтных рублёў у фарбаваньне фасадаў і платоў уздоўж трасаў, па якіх можа праехаць высокае начальства...
Кірыл Семянчук, вёска Азёры, Гарадзенскі раён
08.09.2010
Усё пачалося з таго, што я паскардзіўся на сваё начальства ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Быў такі выпадак: працаваў у дождж, не было спэцадзеньня, бо нам ня выдалі. У выні-
ку прамок і захварэў. Пасьля скаргаў начальства пачало на мяне ціснуць, чапляцца да кожнай дробязі. To за тое, што спазьніўся на пяць хвілін, то яшчэ за што... Хоць на будоўлі бывае ўсялякае: і спазьняюцца значна болып, чым я, і гарэлку п’юць на працоўным месцы, і будматэрыялы крадуць... Іншым усё сыходзіць з рук, а мяне нават за дробязь — да адказнасьці.
У канчатковым выніку выклікае мяне да сябе прараб і кажа: з тваёй віны зламаная жалезабэтонная пліта. Ня звольнісься зараз з працы падобраму — дык яе «павесяць» на цябе і будзеш за яе плаціць. А апроч таго, «уклеяць» у працоўную кніжку артыкул — і ўсё роўна звольняць.
Я паехаў да начальніка. Той выслухаў і кажа: карацей, звальняйся па-добраму, альбо будуць у цябе праблемы. Мне расказалі, што ты апазыцыйныя газэты раздаваў сярод рабочых...
У выніку я вымушаны быў звольніцца па ўласным жаданьні. А цяпер уладкавацца ў якую-небудзь арганізацыю ці на прадпрыемства не магу: аддзел кадраў стэлефаноўваецца з папярэднім месцам працы, а ўжо там выдаюць адпаведную характарыстыку... Вось такая сытуацыя ў мяне склалася. Цяпер мушу выпраўляцца на працу на будоўлю ў Маскву. Але і там я змагу весьці агітацыю сярод беларусаў-гастарбайтэраў — за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне.
Сытуацыя, апісаная вамі, спадар Кірыл, — тыповая для сёньняшняй Беларусі. Часьцей нават здараецца так, што адміністрацыя, каб пазбавіцца ад грамадзка актыўнага і тым нязручнага ёй работніка, не абцяжарвае сябе пошукамі зачэпак —