Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
Ня так даўно ў адным менскім парку я назіраў, як два бамжы кінуліся ў бойку за знойдзеную парожнюю піўную бутэльку. Білі адзін аднаго жорстка і зацята, да крыві — за капеечную шкляную пасудзіну. Сумнае відовішча...
Яўген Стужыньскі, Нясьвіж
09.09.2009
Ці вялікі плён ад паездак Лукашэнкі па краіне? Такія наведваньні прыносяць больш клопатаў працаўнікам вёскі ў гарачы час, чым карысьці. Даводзіцца адрываць людзей ад працы, каб дастойна спаткаць высокага госьця. Трэба і фасады дамоў падмаляваць, і новыя агароджы паставіць, і стэнды з паказчыкамі на поле вывезьці... Раённае начальства кожны дзень не дае спакою.
Пра вёску Сноў шырока вядома яшчэ з часоў СССР, калі ўсе абласныя сродкі ішлі на стварэнь-
не тут узорнай гаспадаркі. I прэзыдэнт прыяжджае сюды ня першы раз — напэўна, яму вельмі хочацца падкрэсьліць, што ў посыіехах найбольшая ягоная заслуга.
Езьдзячы па Берасьцейскай вобласьці, Лукашэнка паабяцаў: «3 2011 году мы будзем жыць як у Эўропе». Але большасьць вясковых людзей ніколі не былаў Эўропе. Яны прывыклі верыць беларускаму тэлебачаньню і дзяржаўным газэтам, і думаюць, што найлепшае жыцьцё — у Беларусі. Выклікае вялікае пытаньне: як пачнуць працаваць эўрапейскія тэхналёгіі, калі вёска сьпілася, працягвае выміраць, а начальства ўмее кіраваць толькі пры дапамозе мацюкоў і пугі?
Мы яшчэ не пазбавіліся ад савецкай спадчыны, якой прасякнута ўсё, ад палітыкі да гаспадаркі. Калі так хочацца прэзыдэнту, па старой звычцы, наведаць нейкую гаспадарку, дык варта рабіць гэта бязь лішняга шуму і натоўпу дзяржаўных журналістаў з загадзя падрыхтаванымі пытаньнямі. Гэта вельмі проста: пасадзіў верталёт без папярэджаньня на любым калгасным полі і пагутарыў з калгасьнікамі пра жыцьцё, без усялякай «паказухі». Але тут усё зразумела: прэзыдэнт даўно пачаў перадвыбарчую кампанію (ён вядзе яе бесьперапынна), а абяцаньне «жыць па-эўрапейску» прымеркавана на 2011 год, калі павінны адбыцца чарговыя выбары.
Нешта не чуваць, каб прэзыдэнты суседніх краін лёталі над палямі і стваралі выгляд нястомных барацьбітоў за ўраджай.
Старэйшыя людзі расказваюць, што калісьці некаторыя адукаваныя памешчыкі выходзілі раніцай разам зь сялянамі на касьбу. У вачах
сялян такі памешчык вырастаў і рабіўся паважаным чалавекам, які разам зь імі не цураецца простай фізычнай працы.
А «чэсныя» журналісты шчыруюць, пішуць, расказваюць і паказваюць, які здольны беларускі прэзыдэнт. Ён і шайбу на лёдзе можа паганяць, і на матацыкле пракаціцца. Але вось за гады свайго кіраваньня ня змог вывучыць беларускую мову. Неяк крыху сорамна робіцца за яго, калі швэдзкі дыплямат размаўляе пабеларуску, а ён — не. Але гэтаму спрыяюць і самі беларусы. He чуваць беларускай мовы ў Менску ды іншых гарадах на вуліцы, сярод дзяржаўных чыноўнікаў (ня будзем тут казаць пра Латушку). Скажыце, хто сёньня змагаецца за беларускую мову? Трэба браць прыклад з прэзыдэнта і змагацца за яе так, як ён змагаецца за сваю ўладу. Яшчэ ў старажытнасьці гаварылі: «Народы, якія перастаюць змагацца, выраджаюцца маральна і паступова распадаюцца».
Вечарам, калі ўся краіна ператворыцца ў тэлегледачоў і пачне жаваць жуйку БТ, а «па скрыні» пакажуць, як прэзыдэнт косіць траву ў Драздах, многія беларусы ўсклікнуць: «Вось гэта — свой хлопец, сапраўдны мужчына!» Вельмі трапна калісьці напісаў рускі паэт Сяргей Ясенін:
...Эх, пяро — ня граблі, і каса — няручка,
I радкі кладуцца ў ранішні туман, Каб іх прачытала кожная карова, Кожная карова, кабыла і баран...
Асабіста для Аляксандра Лукашэнкі беларуская мова ня ёсьць вялікай праблемай, спадар Яўген. У
дзяцінстве звычайны вясковы хлопчык Саша Лукашэнка і ў хаце, і на вуліцы, і ў школе размаўляў зусім не па-расейску. Ягоныя беларускамоўныя карані і сёньня відавочныя для кожнага, хто слухае яго. Каб перайсьці на беларускую мову, беларускаму прэзыдэнту спатрэбіліся б не гады і нават ня месяцы — некалькі тыдняў.
Іншая справа — ці ўхваліла б такі пераход само беларускае грамадзтва, той электарат, які выбірае прэзыдэнта?
Тое ж можна сказаць і пра шматлікія паездкі Аляксандра Лукашэнкі па палях ды фэрмах. Прадукцыйнасьць сялянскай працы ад такіх візытаў, вядома ж, ня вырасьце: касіць, жаць ды даіць прэзыдэнт нікога не навучыць. Але ўявіце: як бы адрэагавала большасьць беларускага грамадзтва, калі б Лукашэнка адмовіўся ад такіх паездак? Рэакцыя была б зусім не на ягоную карысьць.
Зьміцер Хведарук, Жодзіна
23.09.2009
Нават у салдацкай казарме я застаюся сталым слухачом Свабоды. Штодня ў вольны час уключаю прымач і хаджу па памяшканьні ў пошуках месца з найлепшым сыгналам. Такім чынам можна пастаянна быць у курсе падзеяўу Беларусі і за яе межамі. А паколькі ў казарме такога панятка, як асабістая прастора, не існуе, то і ў хлопцаў зьяўляюцца новыя тэмы для размоў.
Праўда, у гэтай мясцовасьці сыгнал Свабоды даволі моцна глушыцца. Даводзіцца літаральна
лавіць кожнае слова. Але ад гэтага і асалода, і стаўленьне да ўсяго пачутага зусім іншыя. Нішто ня спыніць голасу Свабоды. Увогуле, адчуваеш сябе нібы ў 50-х гадах. Тым болып што і ў войску многае з тае пары засталося нязьменным.
Асаблівую цікавасьць выклікаюць культурніцкія перадачы. Нядаўна слухалі, як адбывалася прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Дубаўца, якая складаецца з эсэ, што гучалі па Свабодзе.
Некаторыя нашы сталыя слухачы паважнага ўзросту, сапраўды, згадваюць пра тое, што падчас хрушчоўскай адлігі і брэжнеўскага застою ім удавалася слухаць у казармах і на баявых караблях так званыя «варожыя галасы» — Свабоду, «Голас Амэрыкі», Бі-бі-сі. Сёй-той дзеля гэтага, калі верыць пісьмовым сьведчаньням, нават выкарыстоўваў казённае абсталяваньне. Але гэта, натуральна, было выключэньнем, бо спалучалася зь вялікай рызыкай. Атрыбут казармы ўзору 50-х гадоў — гэта ўсё ж не караткахвалевы прымач, а так званы «ленінскі пакой», паліцы з прапагандысцкай літаратурай ды «радыёкропка», па якой з раніцы да вечара гучалі рапарты аб працоўных перамогах ды бадзёрыя маршы.
Мікола Корбут, вёска Міхалёва, Бабруйскі раён
30.09.2009
На чыгунцы ў кірунку Асіповічы — Магілёў ёсьць невялікая станцыя Вонічы (правільна: Войнічы). Там засталіся чатыры хаты, у якіх людзі жывуць у «каменным веку». Ліхтары на слупах каля станцыі запальваюцца ўначы столькі разоў, колькі праходзіць цягнікоў. I праз хвіліну ўсё выключаецца. У хаце да выключальніка ўначы дабіраесься вобмацкам. Камупатрэбна такая эканомія, калі ў нас у Бабруйскім раёне ёсьць фэрмы, дзе тыя ж ліхтары на слупах часта зьзяюць цэлымі днямі, спаборнічаючы з сонцам?
Тое, што чыгунка намагаецца ашчаджаць электраэнэргію, зусім зразумела, спадар Мікола. Можа, і няма патрэбы ў тым, каб бязьлюдная станцыя зьзяла ўсю ноч? Ня дзеля таго ж гараць на вуліцы ліхтары, каб было сьветла ў хатах і вы маглі лёгка знаходзіць выключальнік. Зрэшты, калі гэта стварае нязручнасьці жыхарам тых чатырох хат, — можа, варта празь сельсавет знайсьці нейкі разумны кампраміс? Галоўнае ж для гэтых людзей, відаць, ня тое, каб станцыя асьвятлялася, a — каб было сьветла ля ўласнай хаты. А для чатырох сядзібаў хопіць на вуліцы і аднаго сьціплага ліхтара.
Дарэчы, наўрад ці здолеюць доўга існаваць пры ўключаным круглыя суткі асьвятленьні і тыя бабруйскія фэрмы, пра якія вы, спадар Мікола, пішаце. Час, калі любыя страты калгасаў кампэнсавала са свайго бюджэту дзяржава, мінае.
Уладзімер Іваноў, Смаргонь
14.10.2009
Згадваю падзеі 13-гадовай даўніны — рэфэрэндум лістапада 1996 году, у выніку якога ў Беларусі была кардынальна зьменена Канстытуцыя і прэзыдэнт набыў права пажыцьцёва заставацца пры ўладзе. Я тады працаваў лекарам у домеінтэрнаце для псыхічна хворых у Верхнядзьвінскім раёне і быў уключаны ва ўчастковую выбарчую камісію. На жаль, давялося ўдзельнічаць у тым падмане. Напрыканцы галасаваньня мне прапанавалі выйсьці з пакоя, дзе падлічвалі галасы. Я чуў, як званілі па тэлефоне і патрабавалі забясыіечыць 90-працэнтны ўдзел у галасаваньні. Так што асабіста для мяне зразумела, як былі падлічаны тыя галасы.
Пад націскам адміністрацыі давялося ўступіць у БПСМ, так бы мовіць, засьведчыць сваю ляяльнасьць.
Цяпер я не працую. Зь верасьня 2008 году — інвалід другой групы. Жыць стала цяжка, ледзь зводжу канцы з канцамі. Штомесяц залажу ў даўгі — недзе да ста тысяч рублёў. Уладкавацца на працу немагчыма: з другой групай інваліднасьці нідзе не бяруць. Так што наступствы фінансавага крызісу адчуваю на сабе.
Раз на год дапамагае Чырвоны крыж. А адрасная сацыяльная дапамога мне, аказваецца, «не паложана». Калі яшчэ год таму я пры маіх даходах мог дазволіць сабе турпаездку, дык цяпер — не.
Калі б наша квітнеючая дзяржава дабавіла да пэнсіі хаця б сто тысяч — было б лягчэй. A так... Я аддаў лепшыя гады жыцьця дзяржаўнай сыстэме аховы здароўя. А ўлада спасылаецца на фінансавыя цяжкасьці. Хоць сама пры гэтым будуе лядовыя палацы, бярэ крэдыты на будоўлю небясьпечнай і, я лічу, непатрэбнай АЭС у Астраўцы. I прасьвету ня бачна.
Такія ж ці падобныя пытаньні задаюць сёньня многія беларускія пэнсіянэры. Пэнсіі ў Беларусі не падвышалі ўжо больш як год, тым часам як гадавая інфляцыя ў краіне вымяраецца двухзначнай лічбай. Гэта значыць, жыцьцёвы ўзровень пажылых людзей ды інвалідаў пасьлядоўна штомесяц зьніжаецца.
Ці павінна ў такіх умовах дзяржава па-ранейшаму выдаткоўваць мільёны даляраў на дарагія і зусім не першачарговыя будаўнічыя праекты? Ці маюць маральнае права высокапастаўленыя чыноўнікі і дэпутаты атрымліваць шматмільённыя зарплаты ў той час, калі значнай частцы пэнсіянэраў не хапае грошай на самае неабходнае?
Пытаньні выглядаюць рытарычнымі, але самі пэнсіянэры вельмі 6 хацелі пачуць на іх канкрэтныя і пэўныя адказы ад той улады, якая запэўнівае, што дужа клапоціцца пра ўсіх сацыяльна неабароненых.
Кастусь Сырэль, Ушачы
14.10.2009
Зацікавіла тэма паездак прэзыдэнта Лукашэнкі па ўзорных гаспадарках. Тое, ЯК адбываюцца гэтыя паездкі, толькі шкодзіць іміджу Лукашэнкі і ягонаму аўтарытэту, зьніжае ягоны рэйтынг.
Распавяду адну гісторыю.
.. .Гарадзеншчына, ясная жнівеньская раніцаў разгар жніва. На жытнёвым полі — з паўдзясятка камбайнаў, акуратна пашыхтаваныя ўступам. Тут жа, побач, некалькі грузавікоў, «УАЗ-469», «Волга», яшчэ пара легкавушак. Камбайнэры, вадзіцелі аўтамабіляў — на сваіх месцах, за стырнамі тэхнікі, усе апранутыя, як на кіназдымкі пра «тружанікаў сяла». За якіх пару соцень мэтраў ад усяго гэтага, на бліжэйшым пагорку, стаіць малады мужчына з... біноклем на шыі, час ад часу ён прыкладае сваю оптыку да вачэй і пільна ўглядаецца ўдалячынь. Мінае гадзіна, другая. Вось ужо і ранішняя раса зьнікла, выпарылася з набрынялага зернем калосься, сонейка пачало прыпякаць. Чаму ж стаяць камбайны, ня жнуць, час жа прысыіешвае? I што ж там робіць той, што на пагорку, куды ўглядаецца? 3 кабіны аднаго з камбайнаў вылазіць камбайнэр, пачынае спускацца па лесьвіцы. 3 уазіка спрытна, нягледзячы на стокіляграмовую вагу, выскоквае мажны мужчына і пагрозьліва крычыць: