• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Валеры Ганчарэнка, пасёлак Багушэўск, Сеньненскі раён
    10.12.2009
    Я — былы кандыдат у дэпутаты абласнога савету. Цяпер знаходжуся ў палаце сухотнага лепразорыю. Нас тут схавалі, бо мы носьбіты бактэрыялягічнай зброі і небясьпечныя для іншых грамадзянаў.
    Чуў, што ў Беларусі пры лячэньні такіх, як я, хворых адмаўляюцца ад замежнай дапамогі. Дый навошта, калі ёсьць уласныя сродкі 40-гадовай
    даўніны? А зьменшыць колькасьць хворых на сухоты вельмі проста — калі прычыны сьмяротнасьці сьпісваць на іншыя хваробы.
    Ну вось, цяпер я зноў кандыдат, толькі не ў дэпутаты, а ў каралеўства Аіда. Жыць мне засталося — некалькі месяцаў. Гэта мая доля — што зробіш. Але ёсьць у мяне жаданьне зрабіць радзіме нешта добрае. Вунь колькі нераскрытых злачынстваў у Беларусі — нягледзячы на тое, што міліцыі ў нас ужо болын, чым вайскоўцаў. Дык магу прапанаваць сьпісаць усе гэтыя злачынствы намяне. Вось статыстыка раскрывальнасьці адразу палепшыцца!
    Тым больш што досьвед такі ў міліцыі ўжо ёсьць. Ужо другі раз супраць мяне заведзена крымінальная справа паводле артыкула 205 — абвінавачваюць у крадзяжы ровара. Апэратыўнікі Чыгуначнага РАУС злавілі мяне праз суткі. На гарачым учынку не злавілі, але... Відаць, вельмі пакрыўдзіліся ў 2007 годзе, калі гэтак жа абвінавачвалі мяне паводле артыкула 206, а я паскардзіўся ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Тады справа была спынена.
    Шукаць праўды ў іх няма сэнсу. А ніякага ровара я ня краў. Гэта — фабрыкацыя чыстай вады.
    А тое, што я, па сутнасьці, бомж, што сацыяльнага жытла не атрымаў, пэнсіі па інваліднасьці не аформіў, на працу з прычыны сваёй хваробы не ўладкаваўся — гэта клопат нашай дзяржавы аб хворых на сухоты. Што ж, няхай гэтая ўлада ставіць кропку, я не жадаю жыць у такой дзяржаве!
    Вельмі сумна было чытаць гэтую вашу, спадар Валер, поўную безвыходнасьці, крыўды і адчаю споведзь. Ня складвайце рукі, не адчайвайцеся, змагайцеся. Якая б ні была хвароба — гэта не прысуд.
    Мікалай Рыбакоў, пасёлак Копысь, Аршанскі раён
    23.12.2009
    Паўсюль абыякавасьць: нават у вёсцы ўжо спрадвечную народную гарэлку ніхто вырабляць ня хоча. Няхай гніюць яблыкі, сьлівы — ніхто рукі не прыкладзе. Думаеце, міліцыі баяцца? Ды міліцыя тут ні пры чым. Проста разгультаіліся людзі.
    Ад сьліў сёлета ўлетку і ўвосень аж гольле ламалася. А тым часам «чарніла» на вінзаводах вырабляюць з канцэнтратаў — розных «Юпі» ды «Інвайтаў». Памятаеце, як у рэкляме: «Проста дадай вады». Добра, што апошнім часам улады, здаецца, пачалі скарачаць выраб гэтага пойла.
    Увогуле, лічу, што ў 70-80-я гады гэтыя шырока вядомыя ў народзе пладова-ягадныя вырабы ў параўнаньні зь цяперашнім «чарнілам» маглі б лічыцца належнымі да клясы «прэміюм». Бо яно і сапраўды так. Тады не было ні фарбавальнікаў, ні араматызатараў, ні іншай хіміі. Усё натуральнае: яблыкі, сьлівы, дрожджы. Ну, яшчэ цукар.
    Але знаўцы ведаюць: нішто па якасьці ня можа зраўняцца з прадуктам уласнай хатняй вытвор-
    часьці, вырабленым выключна з натуральных кампанэнтаў. У адпаведнасьці са старымі рэцэптамі продкаў. Ды толькі здрабнелі людзі, страцілі кваліфікацыю. Але ж ня ўсе...
    Ня ўсе, спадар Мікалай, страцілі кваліфікацыю. Далёка ня ўсе.
    Перад сьвятамі нашы рэгіянальныя карэспандэнты адмыслова дасьледавалі стан рэчаў у розных вядомых гэтым народным прадуктам мясьцінах Беларусі — і ў старадароскіх лясах, і ў Налібоцкай пушчы, і на Нарачы, і на Шчары... Зь першых рук атрыманыя самыя дакладныя зьвесткі: народны промысел не забыты, дзедавы рэцэпты шырока выкарыстоўваюцца. Па-ранейшаму можна пакаштаваць і «жытнюю», і «пшанічную», і «цукроўку», і «чыгуноўку»... Дзяржава, вядома, пабойваецца за сваё манапольнае права на гарэлачныя даходы і спрабуе змагацца з самадзейнымі броварамі. Ну, але гэта, як сьведчыць гісторыя, — працэс ня надта плённы, шматгадовы, а можа, і бясконцы.
    лою
    «Беларускае ноў-хаў — плуг, разьлічаны на адну цяглава-чалавечую сілу»
    Коней у калгасе няма, трактару на вузкім агародзе няма дзе разьвярнуцца, а на матаблёк у вясковых людзей няма грошай... Беларуская прамысловасьць дапамагла: асвоіла выпуск плуга, у які можна ўпрагаць не каня, а чалавека.
    Станіслаў Тунік, вёска Шупейкі, Сьветлагорскі раён
    13.01.2010
    Падышоў у нашай сьветлагорскай краме да мяснога аддзелу. Чаргі няма. Прадаўшчыца выкарыстоўвае вольную хвіліну: вільготнай анучкай працірае каўбасы коштам 39 тысяч рублёў і вышэй. Відавочна, каб надаць таварны выгляд заляжаламу далікатэсу. Убачыўшы мяне, хуценька хавае анучу...
    Іду далей. У іншым аддзеле прыцягнуў увагу плуг са зьменным абсталяваньнем, разьлічаны (увага!) на адну цяглава-чалавечую сілу. Кошт — 150 тысяч рублёў. Купляй, упрагайся замест каня — і наперад! У цяжкія пасьляваенныя гады было тое ж самае, толькі аралі плугам, разьліча-
    ным на адну конскую сілу. Таму цягнулі плуг некалькі чалавек. А цяпер вось як далёка ў Беларусі пасунуўся прагрэс, якое ноў-хаў! Вынаходніку трэба даць прэмію імя Лукашэнкі.
    .. .У аддзеле бытавой тэхнікі беларускія тэлевізары «Гарызонт» і «Віцязь» з экранам 32 цалі прадаюцца за 2 мільёны 320 тысяч рублёў. Ведаю, што ў Расеі такія тэлевізары каштуюць прыблізна 12 тысяч расейскіх рублёў — гэта значыць, амаль удвая таньней.
    Амаль такая ж сытуацыя з цэнамі на цукар, малочныя прадукты і многія іншыя тавары. Вось так улада выяўляе бацькоўскі клопат пра нас, сваіх падданых. За кошт непамерных коштаў забясьпечваюць сабе і прамысловым прадпрыемствам бязьбеднае жыцьцё. Ведаю, што ў Менску самыя высокія заробкі ў Беларусі. За адну і тую ж працу там плацяць вышэй, чым у рэгіёнах, матывуючы тым, што ў сталіцы вышэйшы кошт жыцьця. А я мяркую, што прычына ў іншым. Проста ўлада баіцца менчукоў, апасаецца, каб ня выйшлі на плошчу. Таму і спрабуе прыкарміць. A яшчэ праз усе сродкі масавай інфармацыі намагаецца насадзіць аптымізм, абяцаючы сьветлую будучыню.
    Так, за час кіраваньня Лукашэнкі жыцьцё зьмянілася, але ня дзякуючы так званаму «мудраму кіраўніцтву», а насуперак яму. Прадпрымальныя, ініцыятыўныя прыватнікі апранаюць і кормяць болыпую частку насельніцтва, а ўлада, чыноўнікі толькі ставяць розныя перашкоды і абмежаваньні ў выглядзе розных інструкцыяў ды ўказаньняў.
    Чуткі пра надзвычай высокія менскія заробкі дужа перабольшаныя, спадар Станіслаў Розьніца, вядома, ёсьць — і ў зарплатах, і ў кошце жыцьця. Гэтая зьява ўласьцівая амаль усім краінам. Але ў Беларусі адрозьненьні тут меншыя, чым, напрыклад, у Расеі ці ва Ўкраіне. Настаўнікі, мэдыкі, рабочыя на большасьці менскіх прадпрыемстваў зарабляюць прыблізна гэтак жа, як і ў вас у Сьветлагорску. Для бюджэтнікаў у Беларусі дзейнічае адзіная тарыфная сетка аплаты, а прамысловыя гіганты сёньня амаль паўсюль у цяжкім стане. Вырабленае прадаецца зь цяжкасьцю, многія заводы перайшлі на няпоўны працоўны тыдзень...
    Вядома, ёсьць галіны, якія крызіс закрануў у меншай ступені. Напрыклад, многія будаўнікі з маленькіх гарадоў шукаюць і знаходзяць працу на менскіх будоўлях: заробкі тут часам у некалькі разоў вышэйшыя, чым у рэгіёнах. Асаблівая каста ў Беларусі — менскія чыноўнікі зь іхнымі высокімі рангамі і пэрсанальнымі акладамі ды пэнсіямі... Але ўсё ж у цэлым падкупіць, прыкарміць усю двухмільённую сталіцу — а гэта амаль чвэрць насельніцтва краіны — улада сёньня ня здольная.
    ... А што да апісанага вамі, спадар Станіслаў, выпадку ў мясным аддзеле, то гэта шырока вядомая сярод прадаўцоў невялікая хітрасьць — праціраць ляжалыя вэнджаныя каўбасы алеем. Пакупнікоў на іх пры такіх коштах няшмат, а страты крамы кладуцца цяжарам на і без таго ня надта высокія заробкі прадаўцоў. Вось яны і выкручваюцца як умеюць...
    Мікола Корбут, вёска Міхалёва, Бабруйскі раён
    20.01.2010
    Хто-небудзь можа сказаць, колькі дакладна нам сёньня не хапае электраэнэргіі? Насельніцтва ж у краіне скарачаецца. У многіх вёсках ужо толькі па адной жылой хаце засталося.
    Некаторыя спосабы эканоміі самі напрошваюцца. Напрыклад, у нас у Бабруйску з савецкага часу і па сёньняшні дзень ва ўсіх шматкватэрных дамах на цэлы пад’езд — адзін выключальнік (на лесьвічнай пляцоўцы першага паверху). А паколькі на першым паверсе лямпачкі часьцей за ўсё няма (з розных прычынаў), дык і незразумела, уключана сьвятло на верхніх паверхах ці не. Так што ў многіх месцах лямпачкі гараць і ўначы, і ўдзень. Няўжо нельга ўсталяваць на кожным паверсе сучасныя выключальнікі, як у новых дамах?
    А ў моладзевых інтэрнатах што робіцца — проста жах! Чалавек засяліўся, уключыў сьвятло — і выключыць яго ў лепшым выпадку толькі пры перасяленьні ў новую кватэру. Няўжо пабудаваць АЭС таньней, чым усталяваць у кожным пакойчыку лічыльнік?
    Мабыць, сапраўды, мы ідзем не за цывілізаваным сьветам. А разабрацца ў гэтым нам толькі Бог дапаможа, як сказала па Свабодзе адна слухачка.
    У Беларусі з савецкага часу амаль некранутай засталася сыстэма дзяржаўных камунальных службаў. Манапалісту, які прывык наракаць на стратнасьць сваёй сфэры і жыць на бюджэтныя датацыі, мала рупіць тое, што недзе суткамі гараць лямпачкі альбо цякуць водаправодныя трубы. Усталёўваць лічыльнікі, весьці ўлік, наладжваць кантроль — гэта ж клапотна. А так усё ідзе як ідзе: большымі будуць страты — больш кампэнсацыі павінен заплаціць манапалісту дзяржбюджэт. Такая завядзёнка існавала дзесяцігодзьдзямі. I працягвае існаваць. Ушчуваць іўпрошваць дзяржаўныя ЖЭСы — марная справа. Прайдзіце па шматкватэрных дамах, якія абслугоўвае ня ЖЭС, а таварыства ўласьнікаў. Там і энэргазьберагальныя лямпы, і выключальнікі, што рэагуюць на рух: усё імгненна мяняецца там, дзе зьяўляецца асабістая зацікаўленасьць чалавека ў эканоміі.
    Васіль Валошка, Радашкавічы, Маладэчанскі раён
    17.03.2010
    Шмат разоў назіраўу аптэцы такую сытуацыю. Падыдзе чалавек да акенца, пачуе ад фармацэўта, колькі каштуюць выпісаныя яму доктарам лекі — і адыходзіць, нічога не купіўшы. Яшчэ страшней, калі гэтыя лекі былі прызначаныя дзіцяці...
    Наша ўлада часта хваліцца, што беларусы нібыта жывуць лепш, чым людзі ў суседніх
    постсавецкіх краінах. Але як жа лепш? Я ведаю, што, напрыклад, у Літве хранічна хворыя маюць ільготы на лекі — незалежна ад таго, лічацца яны інвалідамі ці не. Ва Ўкраіне грамадзяне, якія нарадзіліся незадоўга да вайны ці падчас яе, афіцыйна прызнаныя дзецьмі вайны, і для іх таксама ўведзены льготы, у тым ліку на лекі. I гэта ў той краіне, зь якой кпяць нашы ўлады — маўляў, там хаос і некіраванасьць у эканоміцы.