Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
У маі лімоны добра абціраюць сурвэткай, укручваюць кожны ў пергаментную паперу (але не ў прамакалыіую) і засоўваюць паміж галінамі і лістамі свежых бярозавых вснікаў, аднак каб яны не ціснулі адзін аднаго. Венікі кладуць у лёд, і лімоны ў іх два-тры месяцы ляжаць зусім свежыя. Абавязкова калі-нікалі іх вымаць, выціраць вільгаць і ўкручваць у новую паперу. Тыя ж, што маюць прыкметы гніення, варта адкладваць, каб як мага хутчэй іх расходаваць.
Другую частку лімонаў, для пазнсйшага ўжывання, кладуць у шкляныя слоікі і заліваюць сокам агрэсту, аігісаным вышэй, а зверху яшчэ — алеем і абвязваюць пузыром і паперай. Лімоны так захоўваюцца амаль што год без змянення смаку, а агрэставы сок, у якім яны знаходзяцца, набывае натуральны лімонны пах і нічым не адрозніваецца ад лімоннага. Трэба толькі ставіць яго ў сухім і халодным месцы, лепш за ўсё ў скрыні з пяском.
Некаторыя трымаюць лімоны ў квасе ці воцаце. Аднак гэтыя спосабы не вельмі ўдалыя, бо ў лімонах адчуваецца неўласцівы ім смак і пах.
ЛІМОНЫ,
ПЕРАСЫПАНЫЯ ЦУКРАМ
Лімоны без скуркі рэжуць на тонкія кружкі і ўкладваюць у слоікі радамі, перасыпаючы тоўстым слоем цукру, якога бяруць на вагу ў два разы больш, чым лімонаў. Напоўнсны посуд пакідаюць на сонцы і паварочваюць да яго іншым бокам кожны дзень, пакуль цукар не растане. Тадыабвязваюцьслоікі пузырамі і ставяцьу халодным і сухім памяшканні.
NB. Зярняткі з лімонаў неабходна выкінуць.
ЗАХОУВАННЕ АРЭХАЎ
П е р ш ы с п о с а б. У канцы верасня сабраныя арэхі належыць трохі падсушыць у цяні на вольным паветры і ўсыпаць у бутлю. Добра яе закаркаваць, асмаліць ці прынамсі абвязаць пузыром і паставіць у сухісклеп.
Другі с п о с а б. Гэтак жа падсушаныя арэхі перасыпаюць у гаршках самым сухім пяском. Захоўваюць іх у гаршках і без пяску — на павстры, пад дахам, але абавязкова хутка расходуюць.
Т рэці с п о с а б. Прасушаныяў цяніарэхі насыпаюцьу мяшэчкі, а потым кладуць у жыта ў засеках альбо ў ямкі, дзе сяляне трымаюць жыта.
Чацвёрты спосаб. Арэхі сушаць у цёплай печы пасля хлеба адзін ці два разы, а потым ставяць у мяшэчках у сухое месца. Калі з’явіцца сырасць, зноў падсушваюць іх у печы.
СВЕЖАЯ ГАРОДНІНА ЗІМОЙ
Рэпа, што захоўваецца ў склепах, па вясне выпускае маладыя парасткі. Яны бываюць крохкімі і белымі, паколькі з’явіліся ў месцы, дзе няма свету і паветра. Абрываць іх не варта, бо часам яны разрастаюцца да чатырох цаляў і неўступаюць на смак каляровайкапусце і браколі. Гатуючы ж парасткі, першую ваду, у якой яны амаль зварыліся, зліваюць, а потым наліваюць свежую, цёплую, і ўжо ў ёй даварваюць да канца. Калі так не рабіць, то парасткі будуць гаркаватыя.
ЛІСТАВАЯ КАІІУСТА СВЕЖАЯ НА ЗІМУ
Насенне высяваюць у красавіку. Як расада мае ўжо шэсцьлісцікаў, яе перасаджваюць на грады, дзе не вельмі сонечна, на адлегласці дванаццаці цаляў. На зіму пакідаюць на тых жа градах і скарыстоўваюць для кухні тады, калі капуста прамерзне, інакш яна не будзе добрай. Альбо ўбіраюць восенню, перад маразамі. Зрэзаныя каля самага кораня качаны ўтыкаюць у дзіркі, што зроблены калом на адлегласці дзесяці цаляў у месцы, схаваным ад вятроў, каля нейкага будынка ці агарод-
жы, куды намятае снег. У адваротным выпадку капуста зусім змерзне і стане непрыдатнай для ўжыванмя. Бяруць яе адтуль па патрэбе.
Каб атрымаць капусту, багатую лісцем, неабходна ў палове лета выскубаць сярэдзіну, тады яна вырастае пучком болып дробных і далікатных лістоў.
СВЕЖЫ САЛАТ НА ЗІМУ 3 ЭНДЗІВІЯ (Эндзівій — салатная цыкорыя. — 11 ер.)
Сеюць яго ў ліпені ў парніку не густа. Калі на расадзе з’явіцца па шэсць лісцікаў, падразаюць канцы карэньчыкаў і лісцікаў і перасаджваюць яе на граду, на сонца, і паліваюць — не толькі пасля перасадкі, але і як суха. Перад маразамі выкопваюць разам з глебай і саджаюць у склепах, куды не даходзіць мароз, але праз вакно пранікае свежас паветра. Усёй расадзе даюць магчымасць вольна расці. Толькі па чарзе беляць па 15 кустоў, каб пазбавіць салат горычы. Робіцца гэта наступным чынам. Збіраюць усе лісты ўверх і злёгку перавязваюць лыкам. Праз дваццаць дзён яны ў сярэдзіне пабялеюць, стануць мяккімі і прыдатнымі да ежы.
ЯК ЗАЎСЁДЫ МЕЦЬ СВЕЖУЮ БУЙМІНУ
Сеюць яе кожныя два тыдні ў вазонах на слупках альбо дошках, укручаных кудзеляй, і трымаюць абавязкова ў вільгаці. Буйміна дае багатую зеляніну для салату і іншых кухонных прыпраў. Добра абкладаць ёй чырвоную капусту ці пікулі тады, калі яшчэ няма салаты,
ЯК ВЫРОШЧВАЦЬ ЗЯЛЁНУЮ ЦЫБУЛЮ ЗІМОЙ
3 пакулля робяць галку, прывязваюцьда яе ніткамі галоўкі цыбулі, a то і прышываюць іголкай, чапляючы адну каля адной так, каб кожная ніжнім бокам дакраналася да пакулля. Галкі трымаюнь увесь час мокрымі і вешаюць на вяровачцы каля акна. Іх льга падрыхтаваць па два ці тры і заменьваць, калі цыбуліны пачынаюць псавацца.
Лепш за ўсё так разводзіць татарскую цыбулю і маркоўнік.
ЯК ЗАХАВАЦЬ У ГЛЕБЕ АГАРОДНЫЯ РАСЛІНЫ
Пан Струміла піша, што ў паўночных правінцыях Расіі ўжываюць такіспосаб. У верасні ўсеагародныя расліны, якія збіраюцца пакінуць, высаджваюць на градах густа: адну побач іншай, толькі каб не сутыкаліся. Калі наступаюць маразы, абкладваюць іх пад нахілам дошкамі ці аполкамі, падобна парніку, каб яны не толькі ўзвышаліся над раслінамі, але і каб можна было туды залезці і, як спатрэбіцца, збіраць ураджай. Дошкі абкладваюць глебай і дзірваном, пакідаючы ў адным месцы адтуліну накшталт дзверцаў. Зверху кладуць кулі саломы, рагожу альбо маты і ўмацоўваюць іх каламі. Як выпадзе снсг, накідваюць яго на некалькі футаў над гэтай пірамідальнай адрынай, моцна
ўтоптваюць — і тады холад унутр не трапіць. Адтуліну зачыняюць з абодвух бакоў тоўстымі падвойнымі матамі. Праз яе не толькі ўваходзяць з ліхтаром за гароднінай, але і ўпускаюць свежае паветра ў цёплыя дні.
Гэтак цудоўна захоўваецца гародніна пяць месяцаў, толькі трэба выкідаць пашкоджанае лісце, каб не распаўсюджвалася гніль.
ЯМЫ ДЛЯ ЗАХОЎВАННЯ ЎСЯЛЯКАЙ ГАРОДНІНЫ
Ямы капаюць невялікія, бо лішняя вага зверху шкодзіць гародніну. Яны не павінны быць глыбей за два локці, знізу абавязкова высланыя саломай на тры цалі. Гародніну ўкладваюць слаямі, перасыпаючы сухім пяском таўшчынёй у адну цалю. Калі рабіць менавіта так, тады зверху застанецца свабоднае месца толькі на адзін локаць. На апошні слой пяску сцелюцьсалому, астатнюю прастору запаўняюць глебай, a над ямай насыпаюць спічасты пагорак з глебы, у аснове шырэйшы за яму. Яго як мага лепш утоптваюць і ўтрамбоўваюць дошкай, вакол пракопваюць равок для сцёку вады, якая збіраецца ад дажджоў і раставання снегу. 3 надыходам маразоў усе пагорачкі накрываюць гноем з саломы.
NB. Каб зберагчы гародніну ад пацукоў, варта кінуць у зямлю, накрываючы яму, багун, моцны пах якога адганяе гэтых жывёлін. He бойцеся, штопах распаўсюдзіцца на гародніну: янааддзеленаадбагуна глебай і пяском.
Пры такім захоўванні гародніна заўсёды як свежая, нібыта толькі з агароду, а ў склепах псуецца і набывае спецыфічны непрыемны пах. Таму, калі рабіць ямы невялікія і раскрываць іх вясной не ўсе адразу, а па адной, кухня будзе забяспечана свежай сакавітай і смачнай гароднінай.
КАПЦЫ БУЛЬБЫ
На сухім пясчаным узвышшы адзначаюць круг дыяметрам прыблізна ў шэсць локцяў і выкідваюць з яго зямлю глыбінёй на паўлокця. У самымцэнтры ямыўмацоўваюцьтры вузкія дошкітак, каб у сярэдзіне атрымалася адтуліна. Яна будзе служыць праходам для паветра, а таксама для выцягвання сырасці. Бульбу вакол дошак насыпаюць у выглядзе спічастага паторка вышынёй не больш двух локцяў і абкладваюць спачатку саломай1, а потым глебай, вынятай з ямы: яе будзе дастаткова, каб цалкам накрыць пагорак. Калі капец размешчаны не на ўзвышшы і ад яго няма сцёку вады, тады вакол пракопваюць равок.
Калі глеба замерзне з восені, капцы накрываюць саламяным (але не тлустым) гноем, што дасць магчымасць падтрымліваць у яме роўную тэмпературу. Інакш глеба растане ў час адлігі і пашкодзіць бульбу.
Саломы кладуць столькі, каб бульба не сутыкалася з глебай.
Комін, гэта значыць адтуліну з дошак, у маразы затыкаюць саломай, а ў адлігу адчыняюць для свежага паветра і выпарэння вільгаці.
У капцы сыплюць толькі добра праветраную і прасушаную бульбу.
РАВЫ ДЛЯ ЗАХОЎВАННЯ БУРАКОЎ, МОРКВЫ 1 РЭПЫ
На ўзвышшы, сухім і пясчаным, выкопваюць роў, глыбынёй у локаць, даўжынёй — як хто хоча. Глебу пры гэтым скідваюць на адзін бок, каля самага краю рова. Буракі, прасушаныя і без лісця, кладуць у роў радамі, перасыпаючы пяском з іншага рова, выкапанага побач, і яго таксама напаўняюць буракамі і засыпаюць зямлёй з трэцяга рова. Так робяць, пакуль не зложаць усе буракі. Астатнюю глебу насыпаюць зверху, недзе на паўлокця, каб над кожным ровам быў пагорак. Паміж імі пракопваюць раўкі для сцёку вады. Калі зямля прамерзне на шэсць цаляў, накрываюць бурты перагніўшым гноем слоем у дваццаць цаляў. Вясной, як пацяплее, яго адразу адкідваюць.
РАВЫ ДЛЯ ЗАХОЎВАННЯ КАПУСТЫ
Капаюць іх на сухім пясчаным месцы, толькі не гэтак глыбока і шырока, як ужо згаданыя. Капусту кладуць галоўкамі ўніз, ачышчаючы ад бакавых лістоў і не прытульваючы качаны адзін да аднаго. Засыпаюць зверху пяском настолькі, каб утварыўся пагорак са схіламі вышынёй у паўлокця і трохі шырэйшы, чым роў. Калі глеба замерзне, яго накрываюць крыху гноем.
Роў рыхтуюць прынамсі за нскалькі гадзін да ўкладкі капусты, каб ён трохі праветрыўся і высах.
ПАСТАРНАК ЯК ВЯСЕННЯЯ ЗЕЛЯНІНА
Пастарнак, пасеяны ў тых месцах, дзе восенню не ходзяць парсюкі, пакідаюць на зіму на градах і нічым не накрываюць. Вясной ён будзе
лепшы, чым восенню, бо зробіцца салодкім ад марозу. Калі зямля растане, яго ўбіраюць з агароду і ўносяць у склеп.
ТАПІНАМБУР (HELIANTHUS TUBEROSUM)
Расліна з’яўляецца добрай гароднінай як вясной, так і восенню. Таму лепш адну частку яе восенню пакласці ў склеп, а другую пакінуць на градах да вясны, а тады спажываць.
ЯК ВЯСНОЙ МЕЦЬ МОРКВУ
У сухім месцы ў зямлі морква, накрытая саломай ці лісцем, можа перанесці мяккія зімы, асабліва калі зверху палажыць трохі гною з саломы, які вясной адразу ж трэба адкінуць. Аднак больш надзейнае, вядома ж, захоўванне ў ямах.
ПАРЭЙ I ПЯТРУШКА СВЕЖЫЯ ВЯСНОЙ I ЛЕТАМ
Часцей за ўсё здараецца, што гэтая зеляніна, так патрэбная для кухні, ці псуецца ў склепе ці кухары яе зрасходуюць зімой, і ўсю вясну і лета мусіш абыходзіцца без яе. Прадухіліць такое льга, калі вясной засеяць парэем1 і пятрушкай грады ў аддаленым месцы, куды восенню не пускаюць парсюкоў. У лістападзе, як зямлю крыху сцягне мароз, накрываюць грады хваёвымі галінамі. Пад імі расліны лепш за ўсё перазімуюць, толькі адразу, калі снег пачне вясной раставаць, неабходна той покрыў зняць, бо Тс.кая далікатная зеляніна, як парэй, можа згінуць ад вільгаці. Пятрушка больш стойкая. У мяккія зімы яна можа нават заставацца ў глебе, але не заўсёды.