Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Я ўпэўнены, што сучасны калгаснік, дачнік і асабліва фермер знойдуць у кнізе шмат для сябе карыснага. I няхай чытача не бянтэжыць яе арыентацыя на гаспадара заможнага. Бо, уласна кажучы, такімі гаспадарамі і павінны стаць сённяшнія арандатары і фермеры. Менаеіта заможныя сяляне ў стане пракарміць не толькі сябе, але і народ, краіну!
Хаця Ганна Цюндзяеіцкая сціпла адрасавала сваю кнігу жанчынам (мсўляў, не хацелася б ёй павучаць "мудрэйшых" мужчын), аднак верыцца,
што не талькі на кухні знойдзе яна сваіх прыхільнікаў. "Літсўская гаспадыня” павінна зацікавіць імузкнын — тых самых ліаладых і энергічных прадпрьшальнікаў, якія сёння гадуюць або яшчэ збіраюцца гадаваць кароў і авечак, свіней і індыкоў, нарыхтоўваць усялякую садавіну і гародніну ці ўжо адчыняюць уласныя кавярні і корчмы. Уяўляеце, наколькі лёгка будзе перамагчы канкурэнтаў таму бармену, у чыім меню з’явяцца старадаўнія беларускія кумпяк і шынка (толькі з гэтай кнігі я па-сапраўднаму даведаўся, якая паміжімі розніца), грушкіў мёдзе ці аер у цукры, аў дадатак да іх — чарка моцнай кмінаўкі ці таго ж лікёру з крываўнікалі!
Будзе з кнігі карысць і для вучоных-гісторыкаў. Асабліва тых, шпю даследуюць гіспюрыю нашай матэрыялышй культуры. Як вялі гаспадарку нашы продкі, якую жывёлу і птушку трымалі, чым харчаваліся, як малолі муку і пяклі хлеб — пра ўсё гэта, а таксама пра шліат што іншае сказана ў "Літоўскай гаспадыні" грунтоўна і вобразна. Часалі кніга чытаецца як гістарычнае (падзеі 1812 года, паморак быдла 1844 года) або бслетрыстычнае апавяданне.
He ведаю, як хто, а я асабіста закончыў чытанне "Літоўскай гаспадыні" з гордасцю і, адначасова, з суліалі. 3 гордасцю — ад таго, што былі сярод нашых продкаў разуліныя людзі, добрыя гаспадары (і ніякія не забітыя — нарліальныя людзі). А з сумалі — ад таго, што не збераглі, растрацілі мы іх багаты вопыт. 1 толькі цяпер прыходзілі да ўсведамлення, што вяртаць яго трэба, збіраць па драбніцы.
To — няхай на карысць ідзе вам гэты вопыт! На спор ў гаспадарцы. I... на здарсўе!
Адам Мальдзіс, доктар ^плалагічных навук
АД ВЫДЛВЕЦТВА
У кнізе захаваны састарэлыя тэрміны для абазначэння адзінак вагі, даўжыні, лічэння, якія зараз зразумелыя не ўсякаму чытачу. Таму лічым неабходным даць іх тлумачэннс.
Асьлйна — мера сыпкіх рэчываў, што раўнялася прыблізна 18 гарцам, 1/8 бочкі віленскай.
Гарнец — мера сыпкіх рэчываў і вадкасці. Малы (шынковы) складаў прыблізна 2,8 літра, вялікі (цэхавы) — 5,6 літра. Бочка віленская змяшчала 144 малыя або 72 вялікія гарцы.
Гран адзінка аптэкарскай вагі, роўная 62 міліграмам.
Драхлш — старажытная адзінка аптэкарскай вагі, якая складала 3,73 грама.
Капа адзінка лічэння: шж цйцзесят штук чаго-небудзь.
Кварта — адзінка вымярання сыпкіх і вадкіх рэчываў. Складала чацвёртую частку гарца, 0,7 літра.
Локаць мера даўжыні, якая раўнялася 54,96 сантыметра.
Лот адзінка вагі, што складала 1/32 фунта, ці 11,71 грама.
Mtw адзінка вымярзння адлегласці. У Вялікім княстве Літоўскім адпавядала 7,798 кіламетра.
Пуд — мера вагі, роўная 40 фунтам, ці 16 1/3 кілаграма.
Унцыя — адзінка аптэкарскаіі вагі, роўная прыблізна 30 грамам.
Фунт мера масы. У Ь'ялікім княстве Літоўскім велічыня фунта вагалася ад 360 да 450 грам, з 1766 года — 374,82 грама.
Фут мера даўжыні, якая раўнялася прыблізна 12 дзюймам, або 30,48 сантыметра.
Цаля — мера даўжыні, што екладала 2,54 сантыметра.
Чвэрць — мера даўжыні, роўная 17,775 сантыметра.
Шаснаццатка — мера сыпкіх рэчываў. У Вялікім княстве Літоўскім складала паўасьміны.
ПРАДМОВА
У нас складзена шмат кніг аб жаночай гаспадарцы, але ні адна з іх поўнасцю не адпавядае заданай мэце. Метады і парады, змешчаныя ў тых пісаннях, у большасці сваёй надуманыя, яны нарадзіліся толькі ў галаве таго, хто піша, і не пацверджаны практыкаіі. Сярод дзесятка кніг знойдзецца не болей адной сапраўды карыснай, парады якой льга было б ужываць у нашай хатняй гаснадарцы. 3-за блытаніны і неразбярыхі ў такіх кнігах ніхто не можа іх выкарыстоўваць. Перыядычныя выданні маюць яшчэ і тоіі недахоп, што адсылаюць чытача ад тома да тома, стамляюць яго, нарэшце наганяюць нудоту. I так ахвотна купленая кніга хутка апынаецца сярод тых, якія дарэмна займаюць месца на паліцы.
Толькі пра сад і кухню ў нас ёсць здавальняючыя творы Струмілы і Шытлера. Маючы такія кнігі, маладая гаспадыня ў стане ўжо сама давесці да ладу стол і агарод, аднак іншыя часткі гаспадаркі ёй зусім невядомыя. I ўсё таму, што сі’часнае моднае выхаванне, прысвечанае толькі набыццю ведаў і развіццю здольнасцей, зусім не пазнаёміла жанчыну з абавязкамі гаспадыні дома.
Слугі ж нашы ў болыпасці сваёіі не ўмеюць самастойна ўдумвацца ў справы шматлікіх бакоў гаспадаркі, дзейнічаюць толькі машынальна. I калі ім удаецца выпадкова зрабіць што-небудзь добра, потым яны самі ж тое дзесяць разоў пашкодзяць.
Таму я маю намер у гэтым невялікім сачыненні даць слушныя і карысныя парады і правілы. Калі кожная гаспадыня стане кіравацца імі, жывёла і птушка яе заўсёды будуць добра ўтрымліваці іа і пладзіцца пры найменшых стратах. Яна знойдзе тут на ўсё дакладна і надзейна адзначаныя меры і вагу, зможа найлепшым чынам і штогод аднолькава, беспамылкова запаўняць сваю камору і аптэчку не толькі самымі вытанчанымі ласункамі, варэннямі і лікёрамі, але і, што важна, такімі, здаецца, простымі (а на самой справе гэткімі складанымі) для прыгатавання вырабамі — вэнджанымі, салёнымі і квашанымі.
Taxty спадзяюся, што "Літоўская гаспадыня'' сумесна з' Паўночнымі садамі" і "Умелым кухарам" зробіцца незаменнаіі дарадчыцай кожнай гаспадыні.
Я пісала толькі для жанчын і аб жаночай гаспадарцы, не маючы ніякага намеру вучыць больш умудроных за мяне мужчын-гаспадароў. Калі ў кнізе я змясціла раздзелы, якія датычаць земляробства, дык зрабіла гэта толькі таму, што сумныя абставіны вымушаюць шмат жанчын займацца гаспадаркай як жаночай, так і мужчынскай. Ім я прысвячаю сваю працу. Няхай яна будзе для іх такой жа карыснай, як шчырым з’яўляецца маё жаданне дапамагчы ім у цяжкіх клопатах.
Гаспадарчы дзённік і штотыднёвік — гэта значыць агульныя правілы ўтрымання ў добрым стане хаты і розных частак гаспадаркі
Парадак у гаспадарцы заснаваны на самым дбайным вядзенні падліку і на доглядзс за тьтм, каб кожны ўчастак яе быў даручаны пэўнай асобе. Неабходнае начынне і іюсуд павінны знаходзіцца ў адказнасці гэтай жа асобы. У адваротным выпадку чэлядзь нічога не зробіць добрасумленна, бо адзін спашлецца на другога. У выпадку шкоды ці страты не будзе каго прывесці да адказу: усякі скажа, што ён нічога не ведае.
Інакш ідуць справы ў той гаспадарцы, дзе кожны дакладна ведас, што ён мусіць рабіць і за што адказваць. Тады ўжо ніхто не спашлецца на іншага, кожны будзе працаваць старанна і добрасумленна, ведаючы, што ў выпадку шкоды ці страты спагоняць з яго, а не з каго небудзь іншага.
Ахайнасць і парадак з'яляюцца галоўнай падставай дабрабыту любой гаспадаркі, вось чаму і неабходна ўсюды і заўжды іх строга захоўваць. У жылых памяшканнях фальварка, у пакоях чэлядзі, у стайнях і хлявах трэба штодзённа адзін раз ці двакроць падмятаць, а ў суботу і мыць1. Павуцінне са сцен абавязкова здымаць і пыл змятаць.
Усё налсжыць ставіць або класці на сваё месца. Усялякі посуд з кляймом і меткай, які мае вызначанас месца, лепш даручыць пэўнай асобс і адразу ж пасля ўжывання пачысціць, памыць і паставіць туды, адкуль узята. У добрай гаспадарцы не павінна быць ніводнай сапсаванай рэчы. Тое, што сапсавалася, зламалася, трэба адразу ж выправіць. А што няможна выправіць, належыць выкінуць і выкрасліць з інвентарнага спісу ці замяніць на новую такую ж рэч.
Гаспадар або гаспадыня двакроць штодзень ці прынамсі, калі змогуць, але заўсёды неспадзявана і ў розны час, мусяць абысці і аглсдзець усю гаспадарку. Ім неабходна пераканацца ў тым, што іх загады і ўстаноўкі выконваюцца дакладна і старанна, што
Суботу называю таму, што кожную работу, якую выконваюць не штодзённа, а толькі адзін раз у тыдзень, трэба назначыць на пэўны дзень тыдня. Інакш яе будуць адкладаць з дня на дзень, а потым і зусім не выканаюць. А нашы слугі — сяляне, лічаць за лепшае парадкавацца напярэдадні нядзелі, а не ў другі дзень.
парадак і чысціня захоўваюцца і ўсё накіроўваецца па прызначэнні.
У ФАЛЬВАРКУ I ГУМНЕ
Ахмістрыні, дзеўкі і чэлядзь у фальварку абавязаны падтрымліваць пільную ахайнасць у вопратцы. Гэта неабходна, каб зберагчы ў чысціні малако і печыва, а таксама і для іншых спраў. Усе мусяць хадзіць у лазню кожную суботу, а ўлетку — яшчэ купацца ў рэчцы. Каб усюды паспець, трэба рана ўставаць, тады хопіць часу на прыбіранне. Раніца павінна пачынацца з агульнай малітвы. Потым кожны займаецца на сваім участку (ці то ў пакоях, ці то ў іншым месцы) прыбіраннем і адначасова даводзіць да ладу самога сябе. Затым усе накіроўваюцца выконваць свой штодзённы абавязак.
Смецце, гной з хлявоў і птушніка адразу вывозяць у гнаявую яму (гнаярню)1. Попел з печаў і камінаў, з луга лепш высыпаць пад навес, але ж сачыць, каб ніколі не выносілі яго с агнём, іначай не ўпільнавацца ад пажару. Попел выкарыстоўваецца для ўгнаення сенажацей.
Улетку, калі птушкі вяртаюцца з вады ці з поля, дзе пасвіліся, трэба старанна іх пералічыць. У выпадку страты паслаць людзей шукаць заблудных. Калі ж яны не знойдуцца, даведацца і
1 Дно гнаярні належыць выбрукаваць, высокія сцены абкласці каменнем, каб
жыжка не ўсмоктвалася ў зямлю, з усходу і поўдня ямы пасадзіць дрэвы. Тады
з гною не выпарацца саляныя і лугавыя часцінкі, а ў іх уся яго ўрадлівасць. На кожным рагу ямы трэба ўкапаць чатыры слупы, на якіх улетку можна будзе змайстраваць паветку з дошак ці драніц. Яе варта знімаць на восень, зіму і вясну, калі сонца не пячэ, а дажджы і снег папаўняюць гной часцінкамі салетры. Ва ўладкаваную гэткім чынам гнаярню скідваюць смецце з да.моў і двароў, гной з хлявоў і стайняў, пласты глебы (лепш за ўсё — кавалкі дзірвану) і глей з сажалкі, а таксама трэсачкі, лісце, шышкі, хваёвыя галінкі, верас, аер, мох, ільняную і канапляную кастрыцу, салому са старых стрэх, пустазелле з агародаў і пшанічнага поля. Усё закрываюць слаямі гною. Кроў і вантробы жывёлы, вантробы птушак таксама неабходна скідваць у яму. Попел і прысак з печы, з луга ссыпаць туды ж ці збіраць пад навесам, каб у лютым ці ў пачатку сакавіка вывезці на поле і раскідаць там па снезе — гэта ўгнойвае і паляпшае зямлю.