Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Распазнаванне гнойнай хваробы. Калі кроў нс згусае, а расплываецца і робіцца вадзяністай, тады ўжо яе не пускаюць, а даюць жывёле лекі, якія ўжываюцца супраць гнойных працэсаў, а менавіта піццё, гатаванае з горкіх і ўмацавальных траў. Гнойныя гарачкі выказваюць сябе нагнаеннем вачэй і носа, часам нават смярдзючым дыханнем. Пры іх акрамя ўмацавальных сродкаў варта даваць згушчальныя, аб чым таксама скажу ніжэй. Інакш, калі кіравацца толькі меркаваннямі, а не пэўнымі правіламі, можна ці пагоршыць гнойны працэс, паколькі жывёлу аслабіць нспатрэбнае кровапусканне, ці, наадварот, грэбуючы адзіна дзсйсным лякарствам ад запаленчага захворвання, льга зрабіць хваробу невылечнай.
Пры ўсіх заразных захворваннях дрэнаж на грудзях жывёлы з’яўляецца незаменным сродкам выратавання.
Аб кровапусканні. Кроў пускаюць у адпаведнасці з узростам і вагой жывёлы, звычайна ад васьмі да дзесяці літраў, а ў болын буйнай скаціны — і да дванаццаці літраў.
Аб дрэнажы. Узмацненне раздражнення скуры. Неабходная асцярога для людзей. Дрэнаж звычайна робіцца на грудзях, але часта і ў іншых частках тулава, як мага бліжэй да хворага месца. Трэба абавязкова праколваць толькі скуру і працягваць шнурок, не кранаючы цягліц. Інакш можа ўтварыцца запалснне і вялікая пухліна. Шнурок змочваюць шкіпінарным маслам, што павялічвае раздражненне скуры і нагнаеннс. Таму варта штодзённа зрушваць яго з канца ў канец, каб ранка не загаілася. Аднак пры вонкавых прышчах асцярога патрабуе нс рабіць гэта голымі рукамі, а заўсёды ў скураных пальчатках, бо нарывы часам бываюць такія атрутныя, што лёгка перадаюцца людзям.
Піццё супраць запалення. Ліманад з Oleum-vitrioli, з воцатам. Поліўкі слабіцельн'ыя і ахаладжальныя. Пры запаленчым захворванні спачатку даюць жывёле па некалькі шклянак халоднай вады, прыпраўленай купарвасам (Oleum-vitrioli) так, каб яна стала крыху кіславатая, як ліманад. Пояць такой вадой штодзённа, пакуль не пройдзе небяспека і не спыніцца зараза.
Пры адсутнасці купарвасу ваду можна падквасіць воцатам. Таксама добра згатаваць поліўку з морквы і рэпы — гародніна
павінна цалкам разварыцца — і прыправіць яе соллю, дабавіўшы шостую частку салетры. Такі ж вынік дае поліўка з пшанічнага вотруб’я і солі з салетрай. Нарэшце льга даваць скаціне па адной кварце вады, у якой варыліся ячмень, адзін лот салетры, па паўдрахмы камфары, купарвасу і тры лыжкі воцату.
Для лепшай і даражэйшай жывёлы варта падрыхтаваць наступнае лякарства. Узяць салетры два лоты, нашатыру адзін лот, віннакаменнай кіслаты тры лоты, усё змяшаць, раздзяліць на шэсць парашкоў і, па аднаму развёўшы ў палове кварты вады, даваць скаціне кожныя тры гадзіны.
Няблага яшчэ варыць карані конскага шчаўя (Lapata acuta) (так у аўтара. Трэба: Rumex confertus. — Пер.) разам з лісцем і сцяблінамі і паіць ім жывёлу.
Водарнае і ўмацавальнае лякарства супраць гнойнага захворвання. Як яго прыгатаваць і ўжываць. На сорак галоў жывёлы бярэцца дзве жмені накрышанага цар-зелля, столькі ж аеру, а таксама здробненага дрэва ясеню, хваёвых пупышак, а калі іх няма, тады ўдвая больш дробна пасечаных хваёвых галінак. Усё гатаваць у вадзе на моцным агні, а перад тым, як зняць, усыпаць па дзве жмені багуну ці дзікага размарыну і палыну. 3 гэтымі травамі яшчэ раз закіпяціць, шчыльна накрыць і паставіць воддаль агню, каб настоялася. Потым уліць у брагу ці іншае пойла і даваць кожнай жывёле пароўну. А лепш напаіць скаціну паасобку порцыяй па яе сіле і ўзросту.
Яшчэ можна горкі палын патаўчы з соллю і часта ўсыпаць у карыта, каб быдла лізала. Льга кару хваёвую, яловую, дубовую, вярбовую, альховую, маладыя галінкі гэтых дрэў і іх лісты доўга варыць, а потым тым адварам паіць скаціну.
Аб пагпагонных лякарствах. Прыправы, якія ў іх уваходзяць. На сто галоў жывёлы: селядцоў — сто штук, сухога горкага палыну — паўтара фунта, сухога кораню аеру — паўтара фунта, сурмы — адзін фунт, салетры — тры фунты, серы — чатыры фунты, ягад ядлоўцу — дзесяць фунтаў, часнаку — адна кварта, цыбулі — два гарцы, солі — паўпуда, чыстага дзёгцю — адзін пуд. Усё дробна патаўчы, старанна перамяшаць і нарабіць галачак памсрам з італьянскі арэх. Штодзённа даваць скаціне нашча па адной ці дзве галачкі цэлы тыдзснь, а яшчэ па адной кварце вады, прыпраўленай белым купарвасам да слабай кіслаты.
Іншае патагоннае лякарства. Як вядзе сябе скаціна пры потавыдзяленні. Потавыдзяленне выратавальна пры гнойных захворваннях, асабліва пасля ачышчэння страўніка. Для гэтага бяруць: простага тоўчанага перцу і серы ў парашку — па два фунты, часнаку — шэсцьдзесят галовак (калі дробны — семдзесят), воцату і дзёгцю — па два гарцы, столькі ж вады, што доўга кіпела з асінавай карой. Усё трэба перамяшаць, трохі падагрэць і даваць дарослай скаціне па конаўцы (у чвэрць кварты), маладой — па паўконаўкі. (Атрыманую вадкасць належыць увесь час боўтаць і мяшаць, каб больш буйныя часцінкі не асядалі на дно.)
На пашу жывёлу не варта ганяць дзве ці тры гадзіны, на працягу якіх у яе выступас гют. Потым нсабходна выпусціць скаціну на свежае паветра, але ж толькі не на холад, каб яна не стаяла ў цеснай і зачынснай аборы і не дыхала шкоднымі
выпарэннямі, выкліканымі паценнем. Таму ўсялякія патагонныя сродкі лспш скарыстоўваць толькі ў цёплыя, сонсчныя дні, а не ў халодныя, туманныя ці ветраныя.
Усё сказанае датычыць вялікага статку. А хто мае дзве ці тры жывёлы, можа і ў хляве ім даць прапацець, адначасова абкурваючы скаціну воцатам. У наступны дзснь варта добра праветрыць і абкурыць хлеў, а кароў памыць і пачысціць шчоткамі.
Яшчэ некаторыя патагонныя лякарствы. У паўгарцы вады кіпяціце па жмені ягад ядлоўцу і альховага лісця. Калі вада выпарыцца да палавіны, працадзіцс яе, дабаўцс дзівасіл (Inula Helenis) — сяляне называюць яго жывасілам — адзін лот у парашку і палову квінтала (складаеадну восьмую частку лота. — Пер.) камфары.Гэткай порцыяй паіцс кожную дарослую жывёлу ўранку і всчарам на працягу трох дзён, прытрымліваючыся зазначаных вышэй мер перасцярогі.
Яшчэ аб адным лякарстве, што выклікае потавыдзяленне, ужо гаварылася ў раздзеле Сродкі, якія папярэджваюць хваробу скаціны.
АЧЫШЧАЛЬНЫЯ ЛЕКІ
Ачышчальныя солі. Адну частку глаўберавай солі, столькі ж — англійскай, дзве часткі салетры змяшаць і даваць на адну дарослую жывёлу па сталовай лыжцы, папярэдне развёўшы парашок квартай вады.
Глаўберавай солі паўфунта і кухоннай чвэрць фунта разбавіць квартай вады і паіцьскаціну зазначанымі порцыямі. Калі недапаможа, паўтарыць.
Салеп — чараўнік двухлісты. Паўфунта салепу і столькі ж глаўберавай солі змяшаць і даваць жывёле палыжцы парашку, разведзснага ў вадзе, пакуль не падзейнічае.
ЛЯКАРСТВЫ
СУПРАЦЬ ПАНОСУ
Прыгатаванне настойкі " Я рафей". У якой колькасці яе даюць дарослай жывёле, цяляці. Для настойкі, што рускія возчыкі называюць "Ярафей", належыць узяць у роўнай колькасці наступныя сухія травы: палын горкі, дымніцу (Fumaria), піжму (Tanacetum), маруну, гэта значыць матачнік (Matricaria chamanilla) (так у аўтара. Трэба: маруна (Galium), матачнік, ён жа рамонак аптэчны (Matricaria chamonilla. — ПерА, мяту перцавую і простую, чабор звычайны (Thumus serpulcum), карані аеру і дзіванну звычайную (Tormentilla) (гэтак у аўтара тут і далей. Сапраўды ж рэчыва тарменцілін ёсць у каранях расліны дуброўка (Potentilla). — Пер.), падтыннік вялікі з каранямі (Chilidonium
majus), змяшаць ix i заліць гарэлкай y бутлі (адзін гарнец гарэлкі на паўфунта ці больш траў). Няхай усё настоіцца на сонцы ці ў цяпле. Калі спатрэбіцца, для дарослай жывёлы конаўку настойкі змешваюць з лыжкай, добра поўнай, чыстага мелу і ўліваюць скаціне ў горла. Лякарства даюць тры ці чатыры разы, пакуль нс атрымаецца жаданы вынік. Цялят пояць чаркай настойкі два разы ў дзснь, кожную порцыю яе змешваючы з няпоўнай лыжкай мелу. Гэта самы дзейсны сродак.
Канапляная поліўка. Каноплі з ссмсм і сцяблінамі згатаваць і даваць піць хворай жывёлс, а акрамя таго, карміць яе падсмажанай аўсянай мукой.
Крухмал. Пшанічны крухмал, расцёрты ў вадзе і трохі падсолены, добрас лякарства супраць паносу ў кароў і цялят.
Іншыя лекі для цялят. Цялятам яшчэ дапамагаюць падкавік, гэта значыць кава, завараная другі раз, ці два яйкі, улітыя ў поліўку з ячменнай мукі, ці лыжка вугалю, змсшанага з яйкам, штодаюць два разы ў дзень.
Колькі парашку Tormentillae ўжываць на адну дарослую жывёлу. Як карміць скаціну падчас хваробы. Тры разы ў дзень даюць па аднаму парашку: адзін лот дзіванны (Tormentillae), адзін лот гарычкі (Gentiana), а таксама адзін лот кораню алтэі (Althaea). Калі ў каго-небудзь няма гэтых траў, тады і адна Tormentillae будзе дзейсным лякарствам, асабліва калі да яс дабавіць мел. Адначасова кормяць скаціну толькі сухім харчам, а ўсе зялёныя травы і брагу адмяняюць да поўнага ачуньвання. Хворую жывёлу трэба аддзяліць ад здаровай.
ЛЕКІ СУПРАЦЬ ЗАПОРУ
Кіслае малако. Кіслае малако ўліваюць скаціне ў горла па кварце за адзін раз. Робяць так да апаражнсння страўніка.
Цыбуля. Ежа, якая слабіць. Алей. Добра разварыць гарнец цыбулі ў гарцы вады, расцерці яе ў макатры, працадзіць, моцна выціскаючы, потым дадаць кубак алею, збоўтаць і ўліць вадкасць у горла жывёле. Скаціну неабходна вадзіць узад-уперад і на некалькі гадзін пазбавіць ежы і піцця. Пасля даваць піць толькі цёплае, напрыклад поліўку з рэпы ці вотруб’я, злёгку прыпраўленую аўсянай мукой і трохі падсоленую.
Некаторыя гаспадары ўліваюць хворай жывёле ў горла па паўкварты алсю ці топленага масла. Самым жа надзейным лякарствам з’яўляюцца ніжэй апісаныя клісціры, асабліва ў тым выпадку, калі папярэдне выцягнуць гной з прамой кішкі рукой, змазанай алеем.
Клісціры. Іх робяць з сянной поліўкі, пасоленай добрай жменяй солі, з дабаўлсннем конаўкі алею ці каровінага масла. Льга яшчэ ўскіпяціць ваду з дзвюма жменямі сцяблін і лістоў альясу, а перад тым, як зняць з агню, усыпаць жменю рамонку. Пасля адвар
накрыць і пакінуць настойвацца недалёка ад агню, затым працадзіць і прыправіць, як і першьг.
Замест масла можна накрышыць кусок мыла. На адну клізму бяруць тры конаўкі адвару, робяць яе цеплаватай. У неадкладным выпадку ўсыпаюць яшчэ паўдрахмы камфары (парашку).
ВЫЗНАЧЭННЕ ЎЗРОСТУ КАРОЎ