Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
КАЛІ ЛЕПШ ПРАВОДЗІЦЬ ЗЛУЧКУ СКАЦІНЫ.ЗАВАДСКІХ БЫКОЎ НЕАБХОДНА ЗМЕНЬВАЦЬ,БРАЦЬ 3 ІНШАГА СТАТКУ.
ЧАС ЗЛУЧКІ БЫДЛА
Пакуль карова не дажыла да поўных трох гадоў, нельга дапускаць яе да злучкі. Племянны бык таксама не павінен злучвацца да трохгадовага ўзросту. I лепш за ўсё, калі ён будзе выкарыстоўвацца для гэтай мэты толькі да дзевяці гадоў. Маладых цялушак — ялавіц трэба спароўваць з такімі ж маладымі быкамі, бо старыя цяжкія і часта калечаць цялушак, ламаюць ім хрыбет. Завадскіх быкоў лепш часта мяняць, браць іх з чужых статкаў, а сваіх прадаваць ці выменьваць, бо ў іншым разе статак пачне драбнець і выраджацца1. На аднаго быка пакідаюць да пятнаццаці кароў, калі ён здаровы і добра дагледжаны.
Хто хоча, каб у яго было шмат малака ўлетку, той мусіць злучаць кароў з быкамі ў чэрвені, а хто лічыць за лепшае мець дастатак малака зімой, ён можа спараваць іх у лютым ці сакавіку, бо карова носіць плод дзевяць месяцаў.
У нашым краі разгадоўваюць некалькі парод кароў. Аднак усе замежныя пароды — цірольскія, галандскія, швейцарскія больш далікатныя, чым мясцовыя. Яны патрабуюць стараннага догляду і лепшага корму, што не заўсёды дае сапраўдную і ўстойлівую карысць.
Гэта датычыць і астатніх відаў жывёлы і хатняй птушкі.
ПЕРАВАГІ ЗАМЕЖНЫХ ПАРОД СКАЦІНЫ Ў ПАРАЎНАННІ 3 НАШЫМІ
Галандскія каровы вельмі малочныя. Халмагорскія таксама, але ж яны лепш пераносяць хістанні нашага клімату, бо самі прызвычаіліся да халоднага. Украінская парода больш падыходзіць для ўзнаўлення моцных і рослых валоў, чым для вядзення малочнай гаспадаркі. Такім чынам, мясцовая скаціна, самой Боскай воляй створаная для тутэйшага клімату, заслугоўвае перавагі. Толькі трэба ўтрымліваць яе з асаблівай клапатлівасцю і захоўваць большую ахайнасць, чым тое робіцца звычайна. А тады гэтая ж парода, палепшаная і набыўшая высакароднасць, прынясе значны прыбытак. У выпадку ж няшчасця — паморку ці заразнага захворвання — кожны павінен прызнаць: уладальнік быдла, якое куплена танна ці выгадавана ў гаспадарцы, панясе значна меншую страту, чым той, хто зрасходаваў вялікі капітал на прыдбанне і дастаўку скаціны з-за мяжы. Да таго ж трэба ўлічваць, што ў выпадку здыхаты ці заразы хутчэй загіне жывёла замежнай пароды, бо яна больш кволая і менш прыстасавана да суровасці нашага клімату. Mary яшчэ згадзіцца з тым, каб прыгожымі племяннымі быкамі, менавіта галандскімі, палепшыць пароду нашай скаціны, але нікому не раю набываць дарагіх замежных кароў.
ЯКБУДАВАЦЬАБОРЫ
I ЯК IX ДАГЛЯДАЦЬ. КОРМ I ПОДСЦІЛ HE СКЛАДВАЙЦЕ ПАД СТРАХОЙ У ХЛЯВАХ
Важнсйшая ўмова паспяховага гадавання быдла — чысціня і здаровас паветра. Як чалавек без налсжнай акуратнасці ніколі не можа быць сапраўды здаровым і дужым, гэтак жа і скаціна, стоячы ў брудзе і смуродзе, нават пры лепшым корме будзе дрэннай і хворай. Таму аборы неабходна будаваць светлыя, на высокім і сухім месцы, на падмурку, з шырокім панадворкам, са сцёкамі для мачы, далей ад сажалак і ям са стаячай вадой, дзе вымочваюць лён і пяньку, а таксама далей ад пакрытых бросняй,
ніколі не прасыхаючых балот. У кожным хляве, калі ў ім ёсць столь, павінна быць і выцяжка зверху накшталт коміна, акрамя таго, вялікія вокны, праз якія ў цёплыя дні лёгка выходзяць шкодныя выпарэнні. У моцныя халады вокны можна зачыняць. Паколькі выпарэнні ад быдла ўзнімаюцца ўверх, то нельга класці кармы і нават подсціл у хляве пад страхой, як тое робяць некаторыя. Кармы і подсціл насыцяцца гэтымі выпарэннямі і, безумоўна, пашкодзяць быдлу.
ЯК НЕАБХОДНА КАРОВАМ
УТРЫМАННЕ ЎЧЫСЦІНІ
Наколькі час і абставіны дазваляюць, трэба кароў і цялят мыць і чысціць. Усіх адразу, канешне, немагчыма, але ж па чарзе, праз два-тры дні, кожную жывёлу абавязкова. Вядома, што калі не чысціць каня скрэблам і шчоткай, нельга яго ўтрымліваць у добрым стане. Між тым ніхто не скарыстоўвае гэтае правіла ў адносінах да рагатай скаціны. Спрыяльны вынік такога догляду можна вельмі лёгка і проста выявіць, параўнаўшы дзвюх кароў той жа пароды, узросту, з аднолькавымі ўласцівасцямі і спажываючых адны і тыя ж кармы, адна з якіх была старанна чышчана, мыта і стаяла на падмеценым месцы ці прынамсі на свежым подсціле, а другая знаходзілася ў звычайным для нас занядбаным стане.
ЯК БЫДЛА ПАВІННА СТАЯЦЬ У АБОРЫ
Скаціну лепш трымаць на прывязі, інакш ніколі не будзе неабходнага парадку ні ў кармленні, ні ў злучцы кароў з быкамі. Прывязваць належыць кемліва і ўважліва. каб жывёла магла зручна ляжаць, уставаць і класціся. Месца для кожнай мусіць складаць ушыркі ад чатырох да шасці футаў. Прычым неабходна сачыць, каб дужыя жывёліны размяшчаліся каля дужых, a слабейшыя — далей, побач са слабымі. Кароў найболып выгодна ставіць у два рады, галаву да галавы, з праходам шырынёй у два локці дзеля таго, каб можна было раздаваць корм. Перад абодвума радамі трэба ўстанавіць трывалыя яслі з дошак ці добра замацаваныя ясельныя краты. Акрамя таго, за каровамі ўздоўж сцен варта пакінуць праходы не меніп чым ў два локці шырынёй.
АБКУРВАННЕ АБОР.
ПРАВЕТРЫВАННЕ I ЧЫСТКАХЛЯВОЎ
Вясной і восенню аборы належыць штодзённа абмазваць воцатам з водарнымі травамі: сушаным коранем аеру, чабаром, рутай, мятай, часнаком і ягадамі ядлоўцу ці яго галінкамі, нассчанымі і высушанымі. Абкурванне смалой ці ядлоўцам на вугалях таксама карысна для скаціны, але не раю так рабіць, каб пазбегнуць здарэнняў, якія могуць узнікнуць з-за неасцярожнага
абыходжання з агнём. Улетку хлявы павінны быць заўсёды адчыненыя, вясной і восенню таксама трэба часта адчыняць. Нават зімой у адлігу неабходна колькі можна ўпускаць свежае паветра праз дзверы і вокны. He пашкодзіць тое і ў марозныя дні, толькі каля поўдня.
Акрамя таго, ясельныя краты і іншае драўлянае начынне, напрыклад яслі ці карыты і бочкі, не радзей аднаго разу ў тыдзень варта старанна вышараваць. А са сцен кароўніка зняць павуцінне і цвіль. Штогод пасля вывазу гною сцены належыйь чыста вымыць.
У сухое і гарачае лета скаціна, якую не трымаюць на прывязі, можа начаваць у агароджы пад адкрытым небам'. Аднак у халодныя дажджлівыя ночы патрэбна заганяць яе ў хлявы. Памяшканні павінны быць сухімі, праветранымі, заўсёды са свежым подсцілам. За гэтым неабходна сачыць, бо жывёла, што стаіць у брудзе без належнага подсцілу, звычайна хварэе: спачатку ў яе шкодзяцца ногі, а потым надыходзіць здыхата.
ПОДСЦІЛ У ХЛЯВАХ.
ПАХІ, КАРЫСНЫЯ ДЛЯ ЖЫВЁЛЫ. ЯК ЗМАЙСТРАВАЦЬ ДАЁНКУ
Пасля вывазу гною восенню трэба на самы ніз хлява (на падлогу) палажыць хваёвыя лапкі, на іх — тоўстым слоем верас, запас якога лепш зрабіць вясной ці восенню, калі няма іншых палявых работ. На верас неабходна наслаць салому і часта яе мяняць, каб у хляве было суха, што і для жывёлы здаравей і гною прыбавіць. Нарэшце і важданіны з прыбіраннем паменшыцца, бо пры недастатковым подсціле гной, туга збіты і насычаны вільгаццю, незгнілы, надта цяжка прыбіраць.
Водар верасу і ігліцы вельмі карысны для быдла. Вось чаму каля сцен можна ставіць яловыя і ядлаўцовыя лапкі, прычым часта іх зменьваць, развешваць па сценах пучкі пахучых горкіх траў, такіх, як палын звычайны (Artemisia wulgaris), чабор звычайны (Thymus serpullum), мята перцавая, палын горкі, мацярдушка (Origanum wulgare), ізопа, рута, святаяннік і іншыя, а яшчэ галоўкі часнаку, балотныя травы, моцна пахнучы багун. Усё гэта засцерагае скаціну ад заразных захворванняў. 3 той жа мэтай пажадана садзіць вакол кароўнікаў таполі бальзамічныя і серабрыстыя.
Таполі, а таксама бярозы і ліпы трэба пасадзіць і вакол невялікай дзялянкі, на якой скаціна, прыйшоўшы з пашы, магла б у поўдзень адпачыць у цяньку. Там жа можна даіць кароў. Даенне ў гарачыню на гнаі ці на адкрытым двары паміж сценкамі
Начлег пад адкрытым небам карысны для здароўя быдла, але ж ён і стратны, бо змяншае колькасць гною. Таму гаспадары ў гэтых выпадках майструюць паблізу ад двара пераносную агароджу, у выніку чаго жывёла ўгнойвае частку зямлі для сяўбы наступнага года.
кароўнікаў (яны звычайна награюцца больш) неахайна і нядобра для жывёлы. Але ж у нас робяць часцей за ўсё менавіта так.
КОЛЬКІ РАЗОЎ I ЯК ДАІЦЬ КАРОЎ
У нас звычайна дояць тры разы ў дзень: уранку, апоўдні і вечарам. Вядома, што ў кароў, якіх дояць часцей, малака болып, але ж яно нятлустае. Восенню, зімой і вясной, калі дні карацейшыя, можна даіць толькі двакроць у дзень. Аднак неабходна сачыць за тым, каб кожны раз карова была добра і да канца выдаена. Астатак малака перагарае, і ніколі ўжо, нават і пасля новага ацёлу, не вяртаецца яго ранейшая колькасць. Карова, у якой малако знікла несвоечасова, потым будзе даваць яго менш, бо малочныя залозы сціскаюцца і трацяць прызначаную прыродай якасць багатага стварэння малака. Таму нават пускаючы цяля да каровы, трэба поўнасцю выдаіць яе.
ПАЕННЕ I КУПАННЕ СКАЦІНЫ
Улетку ў час даення кароў рэкамендусцца падкідваць ім траву, бо яны, калі ядуць, даюць больш малака1. Перад даеннем дзеля ахайнасці належыць старанна вымыць вымя, а пасля даення выцерці яго анучай, каб ад вільгаці не з’явіліся трэшчынкі на сасках. Ад чыслага і шчодрага паення кароў прыбывае малако. Улетку двакроць ці прынамсі адзін раз у дзень неабходна купаць скаціну, як дазваляе месца. Але ж не тады, калі ад доўгага прагону з далёкай пашы быдла разагрэлася і стамілася. Ад гэтага ў кароў здараецца запаленне як не ўнутраных органаў, дык вымя, і яны даюць малако з кроўю. Таму лепш за ўсё купаць скаціну пасля паўдня, выганяючы на пашу, а не тады, калі яна вяртаецца.
Трэба пільна сачыць, каб быдла не праганяла смагу з лужаў і стаячых сажалак, асабліва тых, дзе вымочваюць пяньку ці лён. Яны могуць стаць крыніцай заразных захворванняў.
ЗАЛІШНЯЯ СТОМЛЕНАСЦЬ ВЯДЗЕ ДА ПЕРАГАРАННЯ МАЛАКА Ў КАРОЎ
Дойных кароў наогул нельга ганяць на далёкую пашу, бо ад лішняга руху і псрагрэву ў іх можа знікнуць малако. У гарачае лета лепш пасвіць скаціну ў цяні, у барах, а ў вільготную і халодную пару па магчымасці на сонечных месцах і па ўзвышшах. Памятайце, што ад пабоя, запужвання і хуткага руху ў кароў значна змяншаецца колькасць малака.
Трава, якая перагрэлася, лежачыў копах, псратвараеццаў сапраўднуюатруту для кароў. Таму касіць лепш не болей як на адзін раз. 1 трава павінна ляжаць разасланая ў халаднаватым і ветраным мёсцы.