Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
разам з нагамі. Пупавіну трэба адразаць на адлегласці адной пядзі ад жывата.
Дапамагаюць карове ці не, засёды добра з самага пачатку грэць ёй спіну, змазваючы цёплай гарэлкай ці півам, і падмацаваць сілы жывёлы злёгку пасоленай поліўкай з драбніцы, пакінутай пасля памолу зерня. Ёю ж пояць карову адразу пасля ацёлу, дадаўшы, калі можна, макухі. Неабходна даваць поліўку некалькі дзён, толькі пры добрым стане каровы. А зялёны корм ці сакавітыя караняплоды ў гэтыя дні для яе шкодныя, як і халоднае пойла.
ПАСЛЯ АЦЁЛУ, КАЛІ ПАСЛЕД HE ВЫХОДЗІЦЬ
Як паслед адразу па ацяленні не адстае, трэба даваць карове штодзённа цыбулю ці чатыры лоты скабіёзы, заваранай у палове кварты піва, альбо ад чатырох да шасці лотаў паташу, разбаўленага вадой. Яшчэ льга прывязаць да пупавіны, ад якой адрэзалі цяля, груз у палову ці цэлы фунт, што, павольна пацягваючы паслед, паскорыць і палегчыць яго выхад. Можна таксама штодзённа два разы ставіць карове клісцір з цеплаватага малака з дабаўленнем ільнянога алею.
ЦЯЛЯ HE ВАРТА ЎВЕСЬ ЧАС ТРЫМАЦЬ КАЛЯ МАЦІ. А КАЛІ ЯНО ПЕРАСТАНЕ ССАЦЬ, КАРОВУ НАЛЕЖЫЦЬ ВЫДАІЦЬ
He трэба пакідаць цяля пры карове, бо яны прывыкнуць адно да аднаго, і потым адлучанае цяля схуднее з тугі, а ў каровы пасля яго страты паменшае малака. Вельмі дрэнны звычай пускаць цяля да каровы пры кожным даенні, каб, як некаторыя лічаць, яна больш давала малака. Прывучаная да гэтага карова потым, не бачачы цяляці, цалкам ці часткова ўтойвае малако.
Самае лепшае пускаць цяля тры ці чатыры разы ў дзень, a калі яно нассецца добра, выдаіць карову да апошняй кроплі. Іначай яна пры наступным даенні дасць малака настолькі ж менш, наколькі перад гэтым пакінулі невыдаенага.
Па цяленні карову належыць утрымліваць у добрых умовах, каб мець шмат малака. Нельга пускаць яе раней двух месяцаў у статак з быкамі.
ГАДАВАННЕ ЦЯЛЯТ
ЯКІХ ЦЯЛЯТ ВЫРОШЧВАЮЦЬ
На гадоўлю пускаюць толькі тых цялят, якія нарадзіліся ў самых лепшых кароў, але і не ў першым ацёле. Першынцы рэдка бываюць удалымі, як і тыя, што з’явіліся не зімой, а позняй
вясной. Самыя надзейныя цяляты — у каторых пасля нараджэнняёсць восем зубоў, прычым белых, а не чырвоных. Іншыя ж слабыя і іх не варта гадаваць.
МАЛОДЗІВА. ЦІ ПЕРШАЯ СЕРК А. ПОЙЛАДЛЯ ЦЯЛЯТ.
КАЛІ ДАВАЦЬ IM СЕНА
Пасля ацёлу каровы нельга выдойваць цалкам першую серку, так званае малодзіва, бо яно прызначана прыродай для ачысткі страўніка цяляці. Аднак залішне нассацца малодзіва яму не след. Некаторыя гаспадары пакідаюць цяля пры карове і зусім нс дояць яе, хіба ўжо малака так шмат, што цяля не можа яго выссаць. Лепш, як я ўжо казала вышэй, робяць тыя, хто трымае цяля асобна ад мацеры і пускае яго тры ці чатыры разы ў дзень, а потым выдойвас малако да апошняй кроплі. 3 шасціда дзевяцітыднёвага ўзросту належыць памяншаць колькасць малака для цяляці і больш здойваць карову. Цяля ж пояць забеленай малаком поліўкай з аўсянай мукі. Яна павінна быць рэдкай, як жур, і цёплай, як малако ў вымі. Ужо дазваляецца падкінуць цяляці дробнага ссна, але толькі тады, калі яно, маючы ўсе зубы, лёгка зможа яго разжаваць.
ПОЛІЎКА, АЛЬБО АДВАРСЕНА, ЯКІ АШЧАДЖАЕ МАЛАКО
Цяпер за мяжой існуе новы спосаб гадавання цялят. Ён так зберагае малако, што пры адной карове льга трымаць чатырох цялят.
Дзеля гэтага гатуюць у паліваных гаршках адвар сена, як апісана вышэй. Пойла павінна складацца з адной часткі такога адвару і трох частак малака. Усё разам награваюць, прычым наліваюць столькі, колькі нсабходна на адзін раз цяляці. Пасля шасці тыдняў ужо зусім не варта даваць малака, яго льга замяніць свежай маслёнкай. Пазней і без яе адвар на добрым сене робіцца дастатковым харчам для цяляці.
NB. Паколькі зімой адвар доўга не псуецца, можна адразу прыгатаваць яго вялікую колькасць, каб пазбегнуць лішніх клопатаў, потым па меры патрэбы браць яго часткамі і заўсёды грэць. Маючы намер так гадаваць цяля, яго адразу ж пасля нараджэння і аблізвання каровай належыць адлучыць і трымаць так далёка, каб яна не толькі не бачыла малое, але і не чула нават яго голасу. Тады яму нельга даваць есці і піць на працягу дванаццаці гадзін, каб страўнік яго ачысціўся і ўсе шлакі і нечыстоты ў сабе ператравіў. Потым неабходна вучыць цяля піць з даёнкі, спачатку даючы ссаць палец.
Карову ў першы дзень пасля ацёлу трэба даіць тры ці чатыры разы'.
Малодзіва выкарыстоўваецца для прыгатавання бульбяных круп і нават для страў замест яек.
ЯК ДАВАЦЬ СЕНА I ЎСТРОЙВАЦЬ ЯСЕЛЬНЫЯ КРАТЫ.
ІНШЫ КОРМ ДЛЯ ЦЯЛЯТ. АБ ПАТУРАННІ НОРАВУ ЦЯЛЯТ. УТРЫМАННЕ ЦЯЛЯТ УЛЕТКУ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ. АБ ПРАВЕТРЫВАННІ ХЛЯВОУ ЗІМОЙ I ЎЛЕТКУ.
МЫЦЦЁ ЦЯЛЯТ. ЯКІ КОРМ ЛЕПЕЙ: СУХІ Ц1 СВЕЖЫ
Калі падгадаваным любым са згаданых спосабаў цялятам ужо даюць сена, варта яго часта і патроху мяняць. Лепш класці за ясельныя краты, што стаяць роўна, а не наўскасяк з завужэннем знізу, як звычайна робіцца. 3 касых ясляў цяляты, выцягнуўшы сена знізу, не могуць дастаць яго зверху. Таму неабходна прынамсі разбіваць сена палкай і скідаць уніз. Калі ж цяляты не ядуць, трэба даць ім свежае, бо тое, што яны абнюхалі і пакінулі, не зачэпяць, нават калі выгаладаюцца. Да таго ж вынятае з яслей сена не прападзе: яго можна скарміць коням. Ясельныя краты не павінны быць занадта рэдкімі, бо тады цяляты выцягнуць з ясляў усё сена і патопчуць яго капыткамі. Але нельга рабіць і залішне густымі. Належыць змайстраваць іх такім чынам, каб паміж перакладзінамі цяля магло ўсунуць толькі пыску.
Цялят паіце двакроць у дзень, мяняючы ваду ў карыце, якое абавязкова часта мыйце і шаруйце. Акрамя вады калі-нікалі давайце сыроватку, кухонныя памыі і бульбу, прыгатаваную на пары. Выпусткаў дзеля разнастайнасці карміце спаласнутай, дробна накрышанай бульбай, капусным лісцем, абрэзкамі гародніны і брагай. Усё чаргуйце з сенам ці зялёнымі травамі і паранай бульбай. Ранішняе кармленне пачынайце з сухога харчу, але ні ў якім разе не з брагі ці сыроваткі, бо гэтыя вадкасці нашча шкодзяць нават дарослай жывёле.
Цялятам, як ідзецям, трэба дагаджацьу іх норавахі капрызах. Так, напрыклад, ёсць месцы, дзе яны часцей збіраюцца, ахвотней за ўсё ядуць. Тамулепш там паставіць іх карыта, а калі можна — змайстраваць ясельныя краты для сена. Здараецца таксама, што цяляты без вядомай і бачнай прычыны пакідаюць тое месца і выбіраюць сабе іншае. Калі ж не патураць ім у розных дзівацтвах, а цяляты могуць мець на тое сваю, ім толькі вядомую прычыну, то яны трацяць смак да яды і пачынаюць марнець.
Улетку цялят належыць трымаць не ў аборы, а пад адкрытым небам у агароджы, у цяні нягуста пасаджаных дрэў, захоўваючы асцярожнасць. У непагадзь ці халоднае надвор’е неабходна заганяць іх пад страху альбо ў хлявы, добра праветраныя і суха павысціланыя, дзе не толькі вокны і форткі павінны быць адчыненыя, але і дзверы знятыя і замененыя кратамі, каб цяляты не мелі магчымасці выйсці і заўсёды дыхалі свежым і чыстым паветрам. Зімой іх трымайце ў цёплых хлявах, добра падсцілайце чыстай саломай, якую часта мяняйце. Вокны абавязкова адчыняйце хаця б на кароткі час, прычым у марозныя дні — каля поўдня. Ніколі памяшканні для жывёлы не ацяпляйце, бо гэта ёй не на карысць.
Мыць цялят варта лугам, адходамі ад піваварства, нарэшце вадой, паколькі ўсё спрыяе іх росту, засцерагае ад хвароб, асабліва скурных.
Маленькіх цялят са старэйшымі не злучвайце, бо большыя заганяюць меншых і пашкодзяць ім. Карыта часта шаруйце і
падымайце яго вышэй кожны раз, калі падсцілаеце свежай саломай, іначай забрудзіцца потым у ім пойла. Так трэба гадаваць скаціну на працягу года, а лепш — двух.
Які корм для цялят здаравей: свсжы ці сухі? На гэты конт у гаспадароў няма адзінага меркавання. 3 асабістага вопыту ведаю, што абодва віды харчу аднолькава добрыя, аднолькава карысныя. Але пераход ад сухога да свежага, і наадварот, безумоўна, шкодзіць, чаго і неабходна засцерагацца. Увесь час цялятам належыць даваць ці сухі, ці свежы корм, не змсньваючы. Свежы, як больш натуральны, здаравей, але ад яго ў жывёлы часцей расстройвасцца страўнік, што, калі не прадухіліць своечасова, можа выклікаць страту ўсіх цялят.
ПАКЛАДАННЕ БЫЧКОЎ
На трэцім годзе цялушак аддзяляюць ад бычкоў і ўжо паасобку ганяюць на пашу, пакуль ім нс будзе чатыры гады. Бычкоў лепш за ўсё пакладаць на першым годзе, у красавіку ці всрасні, як няма вялікай жары. Псрад аперацыяй трэба, каб яны крыху пагаладалі, a пасля даць ім многа пойла з аўсянай мукі. Тады належыць трымаць іх у хлявс, добра падасланым і трохі зацямнёным, каб мухі не садзіліся на ранкі. Адна ўмова павінна выконвацца — заўсёды мусіць захоўвацца свежас паветра.
ХВАРОБЫ цялят.
ПУЗЫРЫ, НАРЫВЫ ПАД языком, ЛІХАМАНКАІ Г. Д.
Пры захворваннях цялят ужываюць тыя ж лекі, што і для дарослай скаціны, але ў зменшанай дозе — напалову ці менш, адпаведна ўзросту цяляці. Калі з’явіліся нарывы пад языком ці якая іншая незразумелая хвароба, накшталтліхаманкіабосапення, тады варта расцерці з соллю тры-чатыры зубкі часнаку, развесці гэта ў бурачным расоле і ўліць цяляці ў горла. Ад грыбкоў у пашчы, так званай малочніцы, што часта здараецца, спачатку неабходна даць нейкае слабіцельнае, якое б добра ачысціла страўнік, а потым тры ці чатыры разы ў дзень пысу і язык праціраць сумессю: кварта воцату, пару лыжак мядовай патакі, паўлота галыну. Мёд адразу трэба расплавіць і развесці гарачым воцатам, а потым усыпаць галын.
АБ ЗАРАЗНЫХ ХВАРОБАХ СКАЦІНЫ, ЯКІЯ МЕРЫ ПЕРАСЦЯРОГІ НАЛЕЖЫЦЬ ЗАХОЎВАЦЬ. ЯК ЛЯЧЬІЦЬ I ПРЫПЫНІЦЬ ДАЛЕЙШАЕ РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ХВАРОБЫ
КРЫНІЦЫ ЗАРАЗНЫХ ЗАХВОРВАННЯЎ
Заразу і хваробу выклікаюць часцей за ўсё неахайнае ўтрыманне скаціны; нявываз гною на працягу цэлага года; духата і нясвежае паветра ў аборах; ежа ці подсціл шкодныя і тухлыя; голад; блізкасць хлявоў ад балот або сажалак, што вылучаюць
2. „Літоўская гаспадыня”.
33
гніласныя выпарэнні, асабліва там, дзе вымочваюць пяньку ці лён; сушэнне гэтых валокнаў, схільных да хімічнага распаду, побач памяшканняў для жывёлы; несвосчасовы выпас скаціны вясной, як холад і цяпло вслычі зменлівыя; позні выган на пашу восенню, калі скаціна вымушана есці прамёрзлую траву і мерзнуць сама; дрэнны і недастатковы подсціл у хлявах восснню і зімой, калі жывёла, вяртаючыся з пашы мокрай, мусіць стаяць у брудзе; адсутнасць ценю і чыстай вады ў час гарачыні і засухі, а таксама кепскія і нязручныя пашы і выпасваннс скаціны ў халаднаватае і сырое лета на нізкіх і балоцістых месцах, а не на сухіх і сагрэтых сонцам.