Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
УСЯЛЯКІЯ ПЕРАСЦЯРОГІ. ЯКІЯ спыняюць РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ЗАРАЗЫ. ВОДАРНЫ ВОЦАТ
Пры з’яўленні хваробы трэба адразу ж распачаць усе мсры для прадухілення бяды. Калі зараза ўжо трапіла ў кароўнік, неабходна як мага хутчэй аддзяліць хворую жывёлу. Яе лепш перавесці далей ад кароўніка ў асобны хлеў, які прызначаны служыць лазарэтам. Акрамя таго, налсжыць строга сачыць, каб адны і тыя ж людзі нс даглядалі здаровую і хворую скаціну, бо зараза лёгка перадаецца праз вопратку, асабліва суконную, і нельга дапускаць, каб нават сабака перабягаў ад хворай скаціны да здаровай. Гной, бруд, а таксама кроў такой жывёлы варта прыбраць і закапаць у далёкім месцы ці спаліць. Ясельныя краты, латакі, карыты і ўсё іншае начынне і посуд, якімі карысталася хворая скаціна, патрэбна вышараваць, вымыць лугам, доўга праветрываць, а перад ужываннем нацерці ўсярэдзіне і звонку часнаком з водарным воцатам1. Падлогу, дзе стаяла хворая жывёла, неабходна старанна вышараваць і змазаць дзёгцем.
Хлявы ўтрымлівайце як мага ахайней. Калі ў стойлах прыбіраюць, гной лепш адразу ж прыняць. Вельмі добра выслаць аборы духмянай травой ці прынамсі нацярушыць яе: яловых, ядлаўцовых, хваёвых галінак, горкага палыну, дзягілю, аеру, папараці, багуну і г.д., сцсны намазаць дзёгцем ці водарным воцатам, ясельныя краты і латакі нацсрці гэтым жа воцатам з часнаком ці цыбуляй. Каб ачысціць павстра, налсжыць пакласці ў гліняныя гаршкі распаленас жалеза ці камяні і ліць на іх водарны воцат. А хто можа давсрыць сваім людзям — іх стараннасці і акуратнасці, няхай загадае ім кідаць на распалсныя вугалі ў глыбокіх гліняных гаршках ягады ядлоўцу, яго ж сухія, выціснутыя галінкі, а таксама хваёвыя, яловыя, ці кавалкі смалы і г. д.
Скаціну лепш чым найдаўжэй трымаць на вольным паветры, але не на гарачыні, не пад дажджом, нс на слаце. Усяляк трэба берагчы жывёлу ад таго, што ўзбуджае хваробу. Прычым абавязкова старанна чысціць яе, мыць ці купаць двакроць у дзень па гадзіне. Гэта дапамагае асабліва тады, калі захворванне
Яго атрымліваюць так: кіпяцяць самы моцны воцат з аерам, чаборам, мятай, горкім палыном, дзягілем, рутай, накрышанымі галінкамі ядлоўцу, часнаком, a потым настойваюць некалькі гадзін у цёплым месцы.
ўзнікла ад засухі. Цялятам яшчэ варта намазаць дзёгцем у пахвінах і на ілбе.
Засцерагальныя сродкі, пра якія будзе гаварыцца ніжэй, даюць жывёле адразу ж, як стане вядома аб хваробс ў акрузе. Далейшае лячэнне праводзіцца ў прымяненні да віду заразнага захворвання адпаведна з рэкамендаванымі правіламі. Кожную загінуўшую скаціну зараз жа закопваюць прыблізна на глыбіню двух ці трох локцяў, каб выдзяленні не выходзілі навсрх і сабакі не змаглі адкапаць падла.
УТРЫМАННЕ СКАЦІНЫ Ў ЛЕСЕ Ў ЧАС ЗАРАЗЫ.
ВЕШАННЕ НА ШЫЮ ЧАСНАКУ.
ЗМАЗВАННЕ ДЗЁГЦЕМ
Калі пры заразе на жывёле з’явяцца паверхневыя нарывы ці кароста, скуру з яе потым знімаць нельга, бо гэта можа пашкодзіць нават людзям. У іншых выпадках яе адразу ж замачыце ў салёнай вадзе з невялікай колькасцю галыну. Праз колькі дзён павесце сушыць на вольным павстры, як мага далей ад аборы, а лспшза ўсётут жа аддайце на выраб.
Яшчэ больш надзсйна будзе дзсля перасцярогі загнаць быдла далёка ў лес і трымаць там. Гэты статак не павінен сустракацца з іншым, нават людзям і сабакам з мясцовасцсй, паражоных заразай, нельга падыходзіць блізка, хіба што людзі старанна памыюцца, абатруцца воцатам і зменяць вопратку. Для абкурвання скаціны трэба разводзіць кастры са спарахнелых дрэў, хваёвых, яловых і ядлаўцовых галін, дадаючы таксама смалу. Для бяспекі частку лесу, дзе знаходзіцца жывёла, неабходна абгарадзіць. Сцсрагчы яе мусяць пастухі з добрымі сабакамі. Трэба, каб у пастухоў была там якая-небудзь хатка ці прынамсі будка. Час ад часу давайце скаціне засцерагальныя сродкі і захоўвайце ўсе меры аховы, якія я нараіла. Жывёлу, падазроную ў хваробе, адразу ж адганяйцс ў лазарэт. Такім чынам адзін мой знаёмы памешчык выратаваў увссь свой статак у той час, калі скрозь лютавала зараза. Ён дасягнуў гэтага, дзякуючы ўздзеянню на скаціну здаровага ляснога водару і перарыву ўсялякіх зносін свайго быдла з чужым.
Варта яшчэ павесіць часнок на шыю кожнай жывёле, а таксама змазаць ёй дзёгцем лоб і ў пахвінах.
ЯКІХ МЕР АСЦЯРОП ТРЫМАЦЦА ПАСЛЯ СПЫНЕННЯ ЗАРАЗЫ
Калі шырока распаўсюджаная зараза пройдзе, засцерагайцеся, каб не дапусціць яе паўтарэння. Таму да таго, як зноў загнаць скаціну ў абору, трэба павымаць усе дзверы і вокны, вызваліць верхнія вентыляцыйныя адтуліны, старанна прыбраць і вывезці гной разам са змешаным з ім верхнім слосм глебы. Неабходна штодзённа па некалькі разоў пракурваць хлявы, а сцены ў іх пабяліць вапнай ці, прынамсі, памыць лугам. Пасля чатырохдзённага — не менш — праветрывання памяшканняў непасрэдна перад тым, як пускаць туды быдла, сцены прамажце пэндзлем, змочаным у воцацс з водарным зеллем і дзёгцем. Ясельныя краты, карыты
і іншае драўлянае начынне лепш змяніць на новыя ці вышараваць лугам і нацерці часнаком з водарным воцатам. Падлогу гэткім жа чынам ачысціце і змажце дзёгцем. Усякі корм і подсціл, што знаходзіліся ў аборы, загадзя спаліце ці вывезіце далёка на поле і там заарыце. Кажухі і світкі пастухоў і кабет, якія дояць кароў, неабходна доўга праветрываць і абкурваць серай і ядлоўцам. Ільняную бялізну трэба добра вымыць.
Быдла, ужо загнанае ў абору, некалькі разоў у дзень абкурвайце водарным воцатам, а таксама завяжыце на шыю кожнай жывёле шнурок з нанізанымі на яго зубкамі часнаку.
СРОДКІ, ЯКІЯ ПАПЯРЭДЖВАЮЦЬ ХВАРОБУ СКАЦІНЫ
П рыгатаванне галачак, іх захоўванне, колькі і калі даваць. У нашым доме ўжо пяцьдзесят гадоў ужываюць сродак, прадухіляючы захворванні жывёлы. Па літасці Боскай ён заўсёды падтрымліваў яе моцнай і здаровай і не адзін раз зберагаў ад заразы, што лютавала ў акрузе. Гатуецца сродак наступным чынам. У шкляных бутлях, якія можна добра зачыніць, паўфунта асафетыды1 неабходна заліць двума гарцамі гарэлкі. Калі, пастаяўшы ў цёплым месцы, асафетыда цалкам растворыцца, дабавіць у бутлі два гарцы моцнага воцату, паўгарца дзёгцю, шаснаццаць тлустых селядцоў, два гарцы солі. Як соль растане, даліць туды ж дзвс кварты гарэлкі, у якой мокла столькі турэцкага перцу ў струках, колькі ў дзвюх квартах магло ўмясціцца. Затым усё замясіць з ржаной ці ячнай мукой і зрабіць з атрыманага цеста галачкі. Адны з іх лепяць велічынёй з малы грэцкі арэх, іншыя — трохі меншыя. Потым мочаць у салёнай вадзе і даюць скаціне нашча на працягу трох дзён па адной галачцы адпаведна з памерам жывёлы. Пасля дня перапынку даюць яшчэ тры дні, нарэшце, прапусціўшы два дні, — кожны трэці дзень. I так на працягу двух тыдняў. Варта памятаць, што пасля прыняцця галачкі скаціну нельга карміць гадзіны з дзве.
У той перыяд, калі галачкі даюць жывёле, яны павінны захоўвацца ў шкляной пасудзіне, шчыльна абвязанай пузыром. Сродак гэты належыць ужываць рэгулярна кожнай вясной перад тым, як выганяць скаціну ў поле, і кожную восень пасля таго, як быдла ўжо пастаўлена на зіму ў аборы, а таксама тады, калі ў акрузе здарыцца зараза.
Скарыстанне солі дзеля прадухілення хвароб. Соль сама па сабе з’яўляецца сродкам папярэджання і лякарствам ад шматлікіх захворванняў. Таму трэба даваць яе лізаць жывёле ці апырскваць корм салёнай вадой.
Колькі вугалю павінна ўжываць скаціна, каб пазбегнуць захворванняў. Другому сродку прадухілення хвароб нас навучыў адзін англічанін, які пераганяў статак у Расію ў той час, калі на яго шляху была шырока распаўсюджана зараза. Ад той заразы, аднак, як ён казаў, не загінула ў яго ніводная жывёла, за што
Купляючы асафетыду, сачыце, каб не была падроблена, бо яўрэі могуць замест яе прадаць што-небудзь іншае.
англічанін дзякаваў толькі гэтаму сродку. У чыстай печы трэба добра спаліць ліпавыя дровы, каб атрымаліся вугалі, патаўчы іх, прассяць і кожны месяц у адну і тую ж квадру даваць па дзве лыжкі парашку дарослай жывёле, а цяляці — па адной, змяшаўшы з мукой і трохі пасаліўшы.
Спосаб прыгатавання трэцяга сродку папярэджання хвароб. Пры якіх абставінах нельга ўжываць такое лякарства. Трэці сродак прадухілення захворванняў таксама дзейсны. Куст ядлоўцу разам з ігліцай і ягадамі падсушваюць злёгку ў печы так, каб яго льга было патаўчы ў вялізнай ступе ці ступцы. Атрыманага парашку бяруць па сталовай лыжцы з верхам на кожнуюдарослуюжывёлу і палову таго ж — на маладзейшую жывслу, замешваюць з ячнай ці жытняй мукой і вадой густое цеста, робяць з яго галачкі памерам з грэцкі арэх, мочаць іх у салёнай вадзе і даюць скаціне па адной ці дзве за гадзіну да кармлення. Гэта паўтараецца штодзённа, пакуль даходзяць звесткі аб паморку ў акрузе.
Вясной і восенню карысна ўжываць згаданы сродак здаровай скаціне. Але паколькі ядловсц мае патагонныя і мачагонныя якасці, яго не варта даваць жывёле ў халодныя і дажджлівыя дні, бо залішняя патлівасць можа стаць прычынай хваробы. Да таго ж выклікаць потавыдзяленне ў зачыненай у аборы жывёлы нельга, бо ўдыхаць тыя смуродныя выпарэнні ёй шкодна (глядзі раздзел Аб патагонных лякарствах).
Селядзец як прафілактычны сродак. Некаторыя гаспадары даюць скаціне селядзец ці кіслы агурок, вымачаныя ў смале ці дзёгці, праз тры дні.
Чацвёрты сродак прадухілення хвароб. Яго рэкламуе "Земляробчая газета Варшаўска" як вельмі эфектыўны. Склад лякарства такі: дзве лыжкі смалы, жмсня часнаку, па лыжцы рамонку (Matricariachamomilla), патоўчанага белакапытніку (Petasites), хрэну і дзягілю (Angelica) і дзве лыжкі ягад ядлоўцу. Усё трэба патаўчы і змяшаць. Потым бяруць па лыжцы сумесі на адну жывёлу і пэндзлем змазваюць ёю ўнутры ляпы. Калі маса акажацца залішне сыпкай ці густой, дадаюць дзёгцю, каб яс льга было ўжываць.
ЯК ВЫЯВІЦЬ I РАСПАЗНАЦЬ ЗАРАЗНУЮ ХВАРОБУ .
I ЯК ЯЕ ЛЯЧЫЦЬ
Запаленчае захворванне вызначаецца кровапусканнем.
Спачатку пастарайцеся ўстанавіць, ці з’яўляецца працэс запаленчым, ці ён гнойны і здарылася хвароба ад псавання крыві і дурнога настрою. У гэтым льга ўпэўніцца, пусціўшы кроў адной жывёле ў шклянку. Калі яна адразу пачне згусаць і пакрывацца бела-зеленаватай плеўкай, якую часам нават цяжка разрэзаць, тады трэба зрабіць кровапусканне як здаровай, так і хворай скаціне, даваць ім ахаладжальнае піццё, супрацьгарачкавыя і іншыя процізапаленчыя лекі (яны будуць названы ніжэй). Прычы.м тры разы ў дзень належыць купаць быдла ў вадзе і трымаць яго там па гадзіне. Той, у каго няма дзе купаць скаціну, няхай аблівае яе вадой як мага часцей і даўжэй.