• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

    Літоўская гаспадыня

    ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

    Выдавец: Полымя
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    123.53 МБ
    ШКОДНА
    ВЫГАНЯЦЬ СКАЦІНУ НА ПАШУ ЗАНАДТА РАНА УВЕСНУ I ЗАЛІШНЕ ПОЗНА ВОСЕННЮ.
    ГІБЕЛЬНА I НЕДАРЭЧНА МЕЦЬ ЯЕ БОЛЬШ, ЧЫМ МОЖНА ГАДАВАЦЬ У ДОБРЫХ УМОВАХ
    Выганяць быдла на пашу занадта рана вясной і залішне позна восенню вельмі шкодна. Жывёла тады і сама дубее на холадзе і змушана есці перамёрзлую траву. Часцей за ўсё гэта заканчваецца для яе небяспечнымі і заразнымі хваробамі. Таму і раю, каб ніхто не трымаў больш скаціны, чым можна гадаваць у спрыяльных умовах. Меншая колькасць лепш накормленага і дагледжанага быдла прынясе значна большы прыбытак, чым мноства недагледжанага і галоднага.
    Часта зганяюць сто ці дзвесце галоў жывёлы на пашу, дзе ледзь хопіць корму на некалькі дзесяткаў кароў. Што жтады атрымліваецца? Галодная скаціна мусіць есці нават шкодныя травы, якія зусім не чапала б, калі б хапала звычайных.
    Гной ад змарнелага і недагледжанага быдла змяшчае мала рэчываў, што ўзбагачаюць зямлю і ўзнімаюць яе ўрадлівасць. Дрэнна кормленыя каровы даюць толькі нятлустас малако і ў малой колькасці. 3 яго будзе мала смятаны, а потым — масла. Нарэшце, схуднелая карова хутчэй заражаецца і больш схільна да захворванняў.
    На балоцістых пашах, якія заліваюцца вадой, сустракаецца нямала лужын, ціны, глею, чарвякоў, растуць толькі кіслыя травы. Змушаныя іх есці, коні і буйная рагатая жывёла паступова, а авечкі адразу ж гінуць. Бедная, цвёрдая глеба, зарослая мохам, засыпаныя пяском і пылам дзялянкі, дзе быдла пасецца на сонцы і знаходзіць толькі дрэнны корм, абумоўліваюць у скаціны кашаль, запаленне лёгкіх, селязёнкі. Гэтыя з’явы пашыраюцца і пераходзяць у чуму, хваробы страўніка ці іншыя заразныя захворванні, звязаныя з запаленнем. Таму гаспадар, які павялічвае свой статак, але не кла поціцца аб шчодрай і добрай пашы і прасторных, зручных памяшканнях для жывёлы, не атрымае ніякай карысці. Больш таго, ён нашкодзіць цэламу краю, бо будзе садзейнічаць распаўсюджванню ўсялякай заразы сярод скаціны.
    ЗМЯНШЭННЕ КОЛЬКАСЦІ ЖЫВЁЛЫ БЕЗ КЛОПАТАЎ АБ ПАВЕЛІЧЭННІ ДЛЯ ЯЕ КОРМУ
    ТАКСАМА НЕДАРЭЧНАСЦЬ
    Сказанае аб летняй пашы датычыць і зімовага корму. Той, хто спрабуе эканоміць, уразаючы харч свайму быдлу, груба памыляецца. Значна больш яму прыйдзсцца зрасходаваць на завод новай скаціны, чым на ўтрыманне статку, што маецца, у добрым стане. Гэты ж статак удвая больш прынясе здабытку, чым на яго затрачана. Па.мыляецца і той гаспадар, які нс пашырае і не паляпшае пашы і лугі для сваёй скаціны, а змяншае яе колькасць, нібы дзеля лепшага догляду. Паступовае змяншэннс статку стане неабходным, бо, гадуючы менш быдла, гаспадар будзс мець менш угнаенняў і, такім чынам, усё менш саломы. Што ж дасць такое
    ўяўнае паляпшэнне ўтрымання скаціны? Адкуль возьмецца кормдля яе на зіму? Адкуль добры, заўсёды новы подсціл? Адкуль угнаенне і ўраджай? Адкуль, нарэшце, здабытак?
    КАРЫСЦЬ АД ТРАВАСЕЯННЯ
    Ужо ў многіх мясцінах у нас распаўсюджаны пасеў канюшыны, люцерны, вікі і іншых кармавых траў для жывёлы. Добра было б, каб усе гаспадары ўпэўніліся ў выратавальнай дапамозе гэтых штучных лугоў. Яны даюць пажыўны корм для кароў, што павялічвае не толькі прыбыткі малочнай гаспадаркі, але і даход усяго маёнтка. Травасеянне ўплывае непасрэдна на ўрадлівасць глсбы, бо багата ўгнойвае яе. Свежаскошанай травой1 кормяць кароў, калі яны вяртаюцца з пашы, асабліва ў час даення. На зіму ж травы сушаць і захоўваюць, перакладаючы больш пажыўныя (канюшыну, віку і г.д.) слаямі саломы (глядзі раздзел Аб гадаванні і ўтрыманні авечак і аб карысці з іх).
    ПЕРАГАРОДЖВАННЕ ЛЕТНЯЙ ПАШЫ ДЛЯ БЫДЛА
    У каго шмат сенажацей, той можа частку іх — прыблізна валоку, альбо больш ці менш, у залежнасці ад колькасці скаціны — перагарадзіць на чатыры дзялянкі. У кожнай з іх жывёла будзе пасвіцца адзін тыдзень. Трэба сачыць, каб з адной дзялянкі яна не пераходзіла на другую датэрмінова. Тады, пакуль скаціна пасецца на апошняй (чацвёртай), на першай ужо падрастае дастаткова травы, каб псравссці яе туды зноў. Гэткім чынам на ўсё лста жывёла забяспечваецца цудоўнай пашай.
    СОЛЬ, ЯКУЮ ДАЮЦЬ СКАЦІНЕ.
    МЕРЫ ЗАСЦЯРОП ВОСЕННЮ I ВЯСНОЙ
    Хто жадае і можа на гэта траціцца, хай дае быдлу лізаць соль. Яна вельмі карысная і перасцерагае ад шматлікіх хвароб. На адну галаву хопіць паўтара фунта солі ў месяц. Акрамя таго, кожную вясну і восень трэба даваць скаціне пералічаныя ніжэй сродкі засцярогі. Іх неабходна ўжываць і тады, калі ў акрузе з’явілася заразнае захворванне.
    ЗІМОВЫ КОРМ. БРАГА
    Зімой у нас звычайна даюць скаціне сена, змешанае напала.м з яравой і жытняй саломай, віку, канюшыну і іншыя сушаныя
    Аднак канюшыну, якая залішне сакавітая і выклікае ў першае пасля сяўбы лета ўспушванне, трэба ўжываць толькі ў наступным годзе, але і тады напалам з саломай, лепшзаўсёяравой, добра расцёртай. Пасля кармлення канюшынай і іншымі травамі, дзе шмат расліннага тлушчу, нельга адразу паіць быдла.
    травы, мякіну, запараныя ў вадзе, нарэшце брагу. Брагай я не раю карміць зрання нашча, бо яна не дабаўляе моцы арганізму, а наадварот, аслабляе яго і выклікае расстройства страўніка. Уранку лепш палажыць сухі корм, потым паўтарыць яго апоўдні і вечарам, a брагу — паміж першым і другім кармленнем.
    У першыя дні неабходна сачыць, каб якая-небудзь жывёла не выпіла зашмат брагі, бо адразу атрымае моцнае ўспушванне і, калі не дапамагчы, загіне. Шкодзіць ёй і гарачая брага.
    Належыць таксама двакроць у дзень паіць скаціну вадой.
    МАКУХА, ЯКОЙ КОРМЯЦЬ ЖЫВЁЛУ.
    ЗАПАРАНЫЯ СЕНА, САЛОМА 1 МЯКІНА
    Некаторыя даюць скаціне макуху, што застаецца пасля выціскання алею. Яе трэба запарыць гарачай вадой і расцерці, каб ператварылася ў даволі густую вадкасць, затым апырскваць сухі корм. Каровам у горадзе і тым, якіх пажадана лепш утрымліваць, даюць кухонныя памыі, пацяробкі ад гародніны ці гародніну: бульбу, рэпу, моркву, бручку, лісты і храпкі капусты. Усё ўжываецца сырым ці вараным. Прычым па магчымасці трэба рабіць кармы разнастайнымі, бо адзін і той жа харч можа абрыднуць. Ён менш скрапляе і дае нязначнае прыбаўленне ў вазе. Карміць скаціну належыць тры разы ў дзень, а паіць — два разы. Надзвычай карысна для жывёлы запаранае сена. Яго гатуюць так: кожныя два фунты пасечанага сена заліваюць трыма гарцамі вару ў луджаны.м катле ці ў гліняным гаршку і трымаюць пад накрыўкай у цёплым месцы дванаццаць гадзін. Потым пойла, не вымаючы сена, даюць скаціне. Жывёла заўсёды ахвотна п’е яго. Ад адной часткі запаранага сена такая ж карысць, што і ад чатырох частак сухога. Льга нават замест сена выкарыстоўваць пацяруху, якой заўсёды шмат у адрыне, а таксама ў катухах і ў стайневых яслях. Яе звычайна выкідаюць у гной ці вывозяць з гумна на поле. Тое духмянае цёплае пойла прыбаўляе каровам малака і папярэджвае ўсялякія хваробы. Будзе яшчэ лепш, калі яго трохі пасаліць. Таксама няблага запарыць разам з сенам ці паасобку мякіну і дробную салому, аддзелсную ад сцёблаў у час малацьбы. Іх належыць заліваць такой колькасцю вару, каб намачыць. Калі, пастаяўшы пад накрыўкай некалькі гадзін, салома і мякіна добра запарацца, то зробяцца вельмі пажыўным харчам для скаціны.
    САЛАМЯНАЯ СЕЧКА
    Некаторыя гаспадары з-за недахопу сена кормяць жывёлу саламянай сечкай. Аднак вопыт паказвае, што не запараная і не размяклая як належыць яна шкодзіць быдлу. Скаціна адразу хварэе, a потым гіне, у чым я ўпэўнілася, калі прысутнічала пры анатаміраванні жывёлы.
    Дробны, сечаны корм дрэнна ўплывае на жвачную жывёлу і наогул не вельмі карысны, бо ён не можа так лёгка паступаць з
    верхняга страўніка ў пысу, як доўгія сцябліны. Таму лепш даваць салому цалкам, толькі яс належыць добра памяць і пацерці.
    ШКОДНА
    ЗАМАРЫЦЬ СКАЦІНУ 3 ВОСЕНІ
    Гаспадарчы вопыт паказаў, што з восені да сярэдзіны зімы трэба забяспечваць асабліва спрыяльныя ўмовы ўтрымання скаціны і догляд за ёй. Калі потым пасля Каляд' прыйдзсцца некалькі зменшыць харч, гэта ўжо не пашкодзіць быдлу.
    ПЕРАПІС I ВЫБРАКОЎКА СКАЦІНЫ ВЯСНОЙ I ВОСЕННЮ
    Дзеля захоўвання парадку на жывёльным двары штогод належыць псрапісваць скаціну. У спецыяльна складзеным рэестры трэба адзначаць не толькі ўзрост кожнай, але і яе якасці, каб старыя, з малымі ўдоямі ці нараджаючыя дрэнных цялят каровы былі прададзены ці адкормлены на зарэз. А замест іх неабходна падабраць лепшых кароў ці злучаць больш цёлак.
    Хто гэтага не прытрымлівасцца, той траціць марна корм і дарма працуе. У такім выпадку гаспадар нс мас наяўнага даходу, які добрая малочная карова (замест непрыдатнай) магла б прыносіць штогод. Аднак жывёла больш за ўсё дае малака пасля трэцяга ацёлу і толькі тадыльга яеацаніць. Валоў таксама, акрамя рабочых, трымаць неслед. Яны сапраўдныя дармасды, што звычайна нс акупляюць сваім мясам страт на іх вырошчванне і адкорм.
    Асабліва пільна выбракоўвайце старую скаціну, якая больш, чым іншая, схільна да хвароб і заразы. Выбракоўку лепш праводзіць кожную восень і нават кожную вясну. Страты жывёлы, заразную ці прапаўшую скаціну адразу ж выкрэслівайце з рэсстра, а запісвайце ў спіс тую, што набылі.
    АБАВЯЗКІ ПАСТУХА
    Ад пастухоў неабходна патрабаваць, каб штодзснь дакладалі аб тым, якая жывёла захварэла, была панурай ці не ела, і адразу аддзялялі яе ад іншых. Дзеля гэтага паводдаль ад жывёльнага двара належыць мець асобны хлеў (аб перасцярогах у такім выпадку глядзі ніжэй). Пастух павінен з вечара паведаміць аканому, дзе заўтра будзе пасвіць скаціну. Аканому ж належыць часта правяраць пастухоў. Ён мусіць пад’язджаць знянацку, каб упэўніцца, ці старанна пасвяць быдла, ці хапае яму корму, ці'ж
    Пераход ад сухога кор.му да зялёнага павінен адбывацца паступова. Да сухога корму трэба прымешвацьусё больш зялёнага, пакуль скаціна з ім зусім не асвоіцца. Інакш у каровы можа ўзнікнуць панос, ад чаго яна страціць значную частку малака.
    гультаі-пастухі трымаюць скаціну ў адным месцы, мораць яе голадам.
    АСЦЯРОЖНАЕ АБЫХОДЖАННЕ 3 АГНЁМ
    Трэба ўважліва наглядаць за тым, каб пастухі не курылі ў кароўніку, а ў выпадку неабходнасці асвятлення ноччу ўваходзілі туды не інакш, як з ліхтаром з-за небяспекі ўзнікнення пажару.
    ПРЫКМЕТЫ НАБЛІЖЭННЯ АЦЁЛУ КАРОЎ. ЯК ДАПАМАГАЦЬ ІМ ПРЫ ЦЯЖКІХ АЦЁЛАХ.
    КАРМЛЕННЕ ПАСЛЯ АЦЁЛУ, ШТО ШКОДЗІЦЬ ЖЫВЁЛЕ
    Недзс за сорак дзён да ацёлу карова перастае даіцца. Ападанне спіны і бакоў зверху, з’яўленне малака ў вымені — адзнакі хуткага ацёлу. Такую карову трэба аддзяліць ад іншых, сачыць за ёй днём і ноччу, але нс перашкаджаць жывёле, пакідаючы яе пад аховай прыроды. Здараецца аднак, што слабым каровам і нараджаючым буйных цялят даводзіцца дапамагаць. Таму кабета, якая лічыцца галонай у доглядзе за імі, павінна навучыцца гэтаму. Па-першае, калі пузыр каляплодны сам не лопаецца, можна разадраць яго пазногцямі на носе цяляці. Потым трэба астрыгчы ногці, папарыць рукі ў гарачай вадзе, змазаць іх алеем і асцярожна расшырыць уваход у палавую адтуліну каровы. Цяля ідзе галавой і пярэднімі нагамі, таму льга дапамагчы карове, узяўшы яго адной рукой за галаву, а другой за ногі, злучыўшы іх і пацягваючы тады, калі жывёла спрабуе збавіцца ад плода, гэта значыць калі ў яе пачаліся схваткі з патугамі (іх лёгка заўважыць). Калі яна псрадыхае, пацягванне варта спыніць. Звычайна дастаткова пацягнуць адзін раз. Калі ж карова слабая і ў яе не хапае сілы, тады лепш залажыць за галоўку цяляці пасак і цягнуць за яго