Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Той, хто купляе карову, павінен даведацца пра яе ўзрост. Лепш за ўсякі рэестр аб гэтым скажуць кольцы на рагах, якіх пасля кожнага ацёлу ў каровы з’яўляецца па аднаму. Па іх колькасці льга меркаваць аб узросце жывёлы. Калі яна год не цялілася, тады на рагах будзе шырокі прасвет, што лічыцца за два гады.
АБ АДКОРМЕ ВАЛОЎ
УЗРОСТ ЖЫВЁЛЫ,
ЯКУЮ ТРЭБА АДКОРМЛfВАЦЬ,
I ЯЕАДБОР
Для адкорму пакідаюць валоў не старых, гэта значыць ва ўзросце ад сямі да дзсвяці гадоў, бо толькі іх мяса бывае сакавітым і мяккім. У маладой жывёлы любы харч ператвараецца ў мяса і тлушч, паколькі ўсе органы харчавання яшчэ ў поўнай сіле. У старой жа, наадварот, больш пажыўная частка ежы траціцца на падтрымку сіл і жыцця, а тлушчу і мяса прыбаўлясцца няшмат.
Адбіраць варта здаровых валоў, не змарнелых ад працы, бо навярэджаныя папраўляюцца марудна. Спачатку нсабходна, каб да іх вярнулася здароўе і моц, і толькі потым яны пачнуць набіраць вагу.
Аднак гаворка ідзс аб тым, каб рабочых валоў зусім не ставіць на адкорм брагай. Няхай толькі яны не будуць змарнелыя і пакалечаныя ў выніку нядбайнага іх выкарыстоўвання. Для працы жывёлу належыць таксама добра карміць і ледзьве нс напіхваць травой. Менш небяспечна адкормліваць сваіх валоў, чым купляць іх дзеля таго, бо не адзін раз здаралася, калі набытая скаціна прыносіла на жывёльны двор заразу.
хлявы,
ДЗЕ ПАВІННЫ ЗНАХОДЗІЦЦА ВАЛЫ
ПАДЧАС АДКОРМУ
Лепш ставіць жывёлу да надыходу маразоў у сухіх, светлых і цёплых памяшканнях, у якіх нс залішнс высокія сцены заканапачаны мохам. У всльмі халодным будынку скаціна ніколі
не набярэ добрай вагі, а ў надта цёплым, дзе ўвесь час пацее, будзе худзець.
Валоў трэба трымаць на прывязі, каб кожны з іх заўсёды і цалкам з’ядаў належную частку корму, каб яны не ганяліся адзін за адным і не бадаліся. Падлогу належыць старанна падмятаць і засцілаць, бо ляжаць на гнаі валам не на карысць. Свежае і чыстае паветра, як і чысціня самой жывёлы, — умова для добрага і хуткага адкорму. (Аб захоўванні ахайнасці ў доглядзе глядзі ў раздзеле Як неабходна каровам утрыманне ў чысціні.)
Варта таксама пільна сачыць за тым, каб пастухі не білі і не пужалі скаціну, бо часта здараецца, што гэткімі дзеяннямі яны калечаць валоў і адымаюць у іх здароўе.
КОЛЬКІ ДАВАЦЬ ВАЛАМ СЕНА I САЛОМЫ.
КАЛІ I ЯК КАРМІЦЬ IX БРАГАЙ.
ЗАПАРАНАЯ СЕЧКА.
МЯШАНКА ДА ЯЕ
Галоўнас правіла ў такой справе: не шкадаваць валам харчу, каб яны як мага хутчэй папраўляліся і доўга не стаялі. Чым больш ім даваць сена, асабліва канюшыны, тым хутчэй яны набяруць вагу. А калі няма ўволю сена, можна змяшаць яго напалам з яравой саломай. Льга нават браць тры часткі сена і чатыры часткі саломы. Гэту колькасць трэба падзяліць на тры порцыі і даваць уранку, у поўдзень і вечарам.
Брагу няхай валы п’юць, колькі хочуць. Аднак неабходна засцерагацца разавага перапою. Хаця ўранку не карміце брагай нашча, бо замест скраплення яна выкліча панос, аслабіць скаціну, а ў выніку тая пахудзее. Брага ніколі не павінна быць перакіслай.
Акрамя таго, заўсёды давайце валам запараную сечку, што гатуецца наступным чынам. У карыце, сумысля для гэтай мэты пастаўленым у хляве, шчыльна зачыненым саламянай накрыўкай, запарце на ноч гарачай брагай ці вадой розную мякіну, акрамя грэцкай, змёткі і высеўкі . Калі за ноч сечка добра ўпрэе, назаўтра льга развссці яе ў цёплай бразе і, размяшаўшы, даць валам. Яшчэ лепш пасыпаць мяшанку якім-небудзь вотруб’ем, высеўкамі ці аўсянай мукой. Муку таксама варта старанна перамяшаць з запаранай сечкай, бо калі яна застанецца на паверхні, то яс здзьмухне скаціна ў час яды.
Авёс перад памолам неабходна добра прасушыць у печы, каб мука была дробнай: цэлае зерне ці размолатае напалам не накорміць вала, бо ён не зможа ператравіць буйныя часцінкі, і яны цалкам выйдуць вонкі.
Змёткі — дробныя саломінкі з мякінай і нават з вельмі лёгкім зернем, якое застаецца пасля абмалоту. Высеўкамі называюць тое дрэннае зерне з мякінай, што змятаецца пасля прасейвання збожжа.
МАКУХА.
ЖАМЕРЫНЫ 3 КРУХМАЛУ
Там, дзе маецца выраб алею, валам даюць макуху, папярэдне разведзеную ў вадзе ці бразе, а потым змешаную з апісаным вышэй запараным кормам. Атрыманыя камякі, якія змяшчаюць у сабе шмат тлустых рэчываў, пажыўныя і спрыяюць хуткаму адкорму. Але яны надаюць мясу жывёлы нейкі ім уласцівы непрыемны прысмак. Таму за воссмь дзён да забою вала макухай лепш зусім не карміць, а яшчэ на тыдзень раней належыць значна паменшыць яе колькасць.
Крухмальныя жамерыны, ці адходы, таксама карысныя. Урэшце на завяршэнне кармлення варта перавесці жывёлу толькі на сена, самае лепшае, калі магчыма, то з канюшынай. Тады скаціна з’ядае яго зусім няшмат.
ГОРКІЯ ТРАВЫ, ПАТОЎЧАНЫЯ 3 СОЛЛЮ
Некаторыя гаспадары, каб валы ахвотней елі і хутчэй адкормліваліся, даюць ім лізаць патоўчаныя з соллю горкія травы: звычайны палын, горкі палын і аер.
Аб гадаванні і ўтрьіманні авечак і аб карысці з іх
У ЯКІМ УЗРОСЦЕ АВЕЧКАМ ЛЕПШ ЗАУСЁ ПЛАДЗІЦЦА.
АБ БАРАНАХ
Авечка можа жыць дзесяць — дванаццаць гадоў. Здаровых ягнят нараджае толькі да васьмі гадоў. На дваццаць і нават дваццать пяць матак дастаткова мець аднаго маркача, здаровага і маладога, ва ўзросце ад паўтара да шасці гадоў, не больш. Авечак, якім менсй за два с паловай гады, не трэба пускаць у статак. Плод свой авечка носіць пяць месяцаў. Той, хто хоча мець ягнят бліжэй да вясны і жадае зберагчы іх ад уздзеяння моцных маразоў, павінен сачыць, каб племянныя бараны пасвіліся асобна, а ў статак іх пускалі з сярэдзіны верасня і ўвесь кастрычнік. Тады прыплод будзе ў сакавіку. Неабходна толькі маркачам на працягу двух папярэдніх месяцаў — у жніўні і верасні — акрамя добрага сена ўсыпаць і па гарцу аўса. Таксама рабіць цэлы кастрычнік і першую палову лістапада.
Хто мае на мэце вырошчваць добрую пароду авечак, якія б давалі прыгожую воўну, той мусіць разводзіць прыгожых, пародзістых маркачоў: яны паляпшаюць увесь статак. Калі звесці нават простых, незавадскіх авечак з іспанскімі баранамі, ужо ў трэцім пакаленні з’яўляюцца ягняты, што па воўне і знешняму выгляду падобны на гэтых маркачоў. Неабходна пільнаваць, каб пародзісты статак не сыходзіўся з простым сялянскім і не было паміж імі злучак.
ДЗЕ ВЫГОДНЕЙ ГАДАВАЦЬ ПАРОДЗІСТЫХ АВЕЧАК
Вопыт вучыць, што замест адной каровы можна добра ўтрымліваць ад васьмі да дзесяці авечак. Таму гаспадар, які мае шмат зямлі з убогай і мізэрнай травой (яе паспяхова выкарыстоўваць пад пашу для кароў нельга), няхай сее на ёй траву для авсчак. Чаргаванне ж пасеваў травы і збожжа павялічыць урадлівасць поля ў выніку гуртавання на ім авечак, і карысць ад гандаю воўнай стане відавочнай. Няма ж іншага прадукту, што лёгка перавозіць далёка малой вагой і аб’ёмам (ён не падвяргаецца шкодзе, нават пры невялікім аб ім клопаце), чым авечая шэрсць.
КАЛІ ТРЭБА РАЗВОДЗІЦЬ ТОЛЬКІ ПРОСТЫХ АВЕЧАК
Той, хто не валодае прасторнай, на ўзвышшы і сухой пашай, a значыць, пазбаўлены ўмоў паспяхова гадаваць авсчак, зробіць лепш, калі будзе трымаць больш рагатай жывёлы. А на свае гаспадарчыя патрэбы няхай вырошчвае простых, а не пародзістых авечак, якія надта далікатныя, вымагаюць значнага клопату і ўвагі, часцей хварэюць, падвяргаюцца заразе і менш адпавядаюць звычайным хатнім патрэбам, чым простыя авсчкі. Ды і воўна іх не зусім зручная на кажухах, бо залішне доўгая і кашлаціцца. Прасці яе і вырабляць звычайнае сукно нашым сялянкам, што не маюць для таго ніякіх прыстасаванняў і не валодаюць пэўнымі навыкамі, вельмі цяжка.
АВЕЧКАМ ШКОДЗІЦЬ ГАРАЧЫНЯ ГЭТАК ЖА, ЯК I ВІЛЬГАЦЬ
Авечкі вельмі трывалыя да марозу, але не псраносяць гарачыню і духату. Сонца напякае ім галовы і выклікае ўсялякія запаленчыя хваробы. Таму з ранку трэба выганяць іх на захад, а з поўдня — на ўсход, каб яны хадзілі па пашы, адвярнуўшыся ад сонца, і не падстаўлялі галовы пад яго гарачыя промні. 3 той жа прычыны з адзінаццаці гадзін раніцы да трох-чатырох па поўдні авечак лепш трымаць у такім месцы, дзе ёсць цень і халадок. Калі ж яны застануцца на сонцы, то пачнуць гуртавацца, піхацца, не будуць нічога есці і толькі могуць захварэць. Як жывёльны двор знаходзіцца далёка ад пашы, паблізу яс неабходна зрабіць навес. Пад ім скаціна схаваецца ад гарачыні і нспагадзі. Калі накідаць пад навес саломы, то за лета збярэцца шмат гною. Подсціл той належыць час ад часу зменьваць, каб заўсёды было суха.
Улетку авечкі павінны начаваць у загарадзі, змайстраванай так, каб у выпадку дажджу альбо слаты жывёла адразу знайшла прытулак пад навесам ці ў звычайных хлявах. Найлепей, калі вароты хлявоў выходзяць унутр загарадзі. Сырое, дажджлівае
надвор’е вельмі шкодзіць авечкам, бо вільгаць убіраецца ў іх густую, тоўстую і тлустую воўну, дрэнна высушваецца і прыносіць жывёле мноства бачных і нябачных пакут і хвароб. Адразу пасля стрыжкі макрата небяспечна для скаціны яшчэ больш.
Авечкам не падабаецца нават паша, акропленая расой. Таму ў поле выганяць іх варта толькі тады, як раса спадзе. А ў дождж ці непагадзь лепш няхай стаяць пад страхой ці ў адчыненым хляве і ядуць корм са свежай (толькі накошанай) травы і саломы.
ЯК УГРЫМЛІВАЦЬ ПАМЯШКАННІ ДЛЯ АВЕЧАК
Захоўваць ахайнасць у хлявах ніколі не будзе залішне. Частая змена подсцілу на сухі і мяккі зберагае здароўе авечак. Паколькі яны не пераносяць гарачыні і духаты, у хлявах павінна быць як мага больш адтулін, якія ўвесь час адчынены. Нават у маразы не пашкодзіць адчыніць вароты і заставіць іх кратамі. Авечкі ад прыроды так добра апрануты, што зусім не баяцца марозу, хіба толькі ногі іх хутка мерзнуць, калі не зменьваць подсціл (ён мусіць быць рыхлым). Яслі, куды кладуць сена ці іншы сухі корм, належыць рабіць прамымі, а не на ўскос, і даволі нізка. Тады жывёле зручней есці і яна не закіне сабе на спіну саломінак ці крошак. А гэтае смецце брудзіць і псуе воўну.
АВЕЧКАМ КАРЫСНА СОЛЬ. ГОРКІЯ ТРАВЫ ІМ ДАЮЦЬ ДЗЕЛЯ ПРАДУХІЛЕННЯ ХВАРОБ
Соль, так неабходная для захавання здароўя авечак, з’яўляецца таксама лякарствам і сродкам папярэджання захворванняў. Аднак у некаторых месцах, асабліва там, дзе глеба вапнавая, авечкі менш прагнуць солі, бо вапна сама па сабе ўжо сродак супраць самай жудаснай хваробы авечак — фасцыялёзу. Шмат дзе каменную соль вешаюць у жалсзных скрынях з кратамі, скрозь якія авечкі свабодна могуць яе лізаць.