Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Хто аднак жадае зэканоміць расход грошай на соль, можа яе патаўчы разам з горкімі травамі: палыном (Artemisia absinthium), піжмай (Tanacetum vulgare) і ягадамі ядлоўцу. Травы свежыя і сушаныя аднолькава карысныя. У гэту сумесь льга дадаць трохі дзёгцю ці шкіпідару, нават змяшаць з глінай і зрабіць з яе нешта падобнае на аладкі. Іх авечкі ахвотна ліжуць. А самае зручнае — напоўніць сумессю невялікія вузкія і доўгія хваёвыя карытцы, накшталт паўкруглых латакоў, і падвесіць іх на матузах так, каб можна было пры неабходнасці нізка апускаць ці падымаць.
На сто галоў авечак бяруць на адзін раз тры ці чатыры фунты солі. Даюць жа аладкі тады, калі жывёла прагне таго:
аблізвае сцены, абмазаныя вапнай ці глінай, альбо месцы, дзе стаяла мача.
ЯК АБЫХОДЗІЦЦА 3 АВЕЧКАМІ
У авечніку належыць весці сябе лагодна і спакойна, асабліва тады, калі авечкі котныя. Выганяць іх з хлява і заганяць назад трэба павольна, няспешна. Як яны гуртуюцца і ціснуцца ў варотах, то могуць сябе знявечыць ці скінуць ягнят.
Сабака аўчара ніколі не павінен палохаць баязлівы статак і хутка за ім ганяцца. Ад страху авечкі збіраюцца ў кучкі.
Котныя аўцаматкі, здараецца, трацяць плод ад цвілога ці пратухлага корму альбо калі іх выганяюць на пакрытыя шэранню пасевы. Залішне багатая ежа, асабліва караняплоды (рэпа, бульба і г. д.), не менш шкодная ім і часам таксама выклікае страту ягнят.
АДАСАБЛЕННЕ АКОТНЫХ АВЕЧАК I БЛІЗКІХ ДА АКОТУ
Перш чым надыдзе час акоту, у аўчарні неабходна прыгатаваць невялікія загарадзі і выкарыстаць іх для размяшчэння авечак з ягнятамі. А яшчэ лепш зачыніць там матак, якія хутка акоцяцца, бо толькі што народжанае ягня пры любым пярэпалаху авечкі могуць затаптаць і забіць. Аўчар мусіць не толькі днём, але і ноччу з ліхтаром заходзіць у авечнік, каб пры неабходнасці дапамагчы авечкам пры акоце.
АБ ДАЕННІАВЕЧАК
У некаторых гаспадарках дояць авечак і з таго малака робяць смачныя сыры. Аднак даход ад іх не пакрывае страты на воўне. У дойных авечак шэрсць не такая багатая, яна больш тонкая і не вельмі хутка расце, як у тых, што толькі кормяць сваіх ягнят. У дадатак і ягняты зводзяцца і гінуць, калі іх пазбаўляюць малака маткі.
ПАЕННЕ ЖЫВЁЛЫ
Авечкам неабходна даваць піць штодзённа, раз ці двакроць, заўсёды адну і тую ж чыстую ваду, пажадана праточную і ніколі стаячую ці балотную. Лепш за ўсё паіць іх зранку. Можна і ўвечары, але ні ў якім разе ля поўдня, хіба што толькі зімой. Адны аўчары лічаць, нібыта паенне не на карысць жывёле ў некаторыя поры года. Іншыя ўпэўніваюць (і гэта больш правільна), што, наадварот, — не паіць авечак, асабліва пры сухім корме, вельмі шкодна для іх, бо супярэчыць законам прыроды. Аднак залішне багатае і частае піццё сапраўды шкодна зімой. Авечкі
атрымліваюць тады брагу ці пойла з макухі і могуць лёгка абысціся без вады. Ва ўсякім выпадку зімой дастаткова паіць іх адзін раз у дзень.
ЧАС ЛЯГЧАННЯ БАРАНЧЫКАЎ
Лепш за ўсё пакладаць баранчыкаў у халодныя дні і як яны яшчэ ссуць матку. Старым, нават выбракаваным баранам гэту аперацыю належыць рабіць толькі ў красавіку ці верасні, калі не бывае гарачыні. Потым іх трэба некалькі дзён трымаць у цёмным хляве, каб абараніць ад мух.
АБ НОВАНАРОДЖАНЫХ ЯГНЯТАХ
Першыя тры месяцы яны спажываюць адно толькі матчына малако. Пасля пачынаюць забаўляцца і спрабаваць корм, які даюць дарослай жывёле. Таму для зімовых ягнят варта зрабіць асобную загарадзь і падкідаць ім дробнае сена, лісце дрэў, а ягнятам больш дарагім і слабым — нават трохі аўса ў снапах.
АЎЦАМАТКІ, ШТО НЯДАЎНА АКАЦІЛІСЯ, I СТАРЭЙШЫЯ ЯГНЯТЫ
Пры вясеннім акоце аўцаматак псршы тыдзень трэба трымаць у хляве насенецітраве, а ўжопотым выганяцьна пашу, толькіневельмідалёкую. Ад празмернага руху малако ў іх перагарае і робіцца менш прыемным і спажыўным. Ягнятпростых, мясцовых авечак пасуць разам са старэйшай скацінай. Іспанскія павінны стаяць у адчыненым і халаднаватым хл яве на сухім корме. Можна іх выпускаць і на вольнае паветра, але паблізу ад дому, на высока размешчаныя лугі, адложыстыя пашы, дзе расце дробная траўка. Пасля двух-трох тыдняў ужо льга выганяць у поле разам з аўцаматкамі. Авечкам, якія кормяць ягнят, належыць даваць па магчымасці лепшы харч ці пасвіць на нядаўна засеянай траве.
Старэйшую жывёлу і пакладаных баранчыкаў можна пракарміць і на горшых пашах. Праз пяць месяцаў ягнят адлучаюць ад аўцаматак, бо за гэты час яны ўжо прызвычаяцца да сена і травы. Пры клапатлівым доглядзе ягнят варта расходаваць у дзень восем гарцаў аўса на сто галоў. Спачатку льга даваць трохі менш, a потым — і больш.
ПАСЬБА АВЕЧАК НА ЛУГАХ
Вясновы сухі падножны корм спрыяе здароўю жывёлы. У той жа час гэта амаль ці зусім не шкодзіць сенакосам, калі паступаць асцярожна і разважліва. Ёсць розныя меркаванні аб тым, да якога часу авечкі могуць пасвіцца на лугах і не пагаршаць наступнай травы. У нас звычайна на святога Мікалая, а менавіта дзесятага мая, на лугах утыкаюць калы. Тады адразу можна зразумець, што хадзіць скаціне там нельга.
ЯКІЯ ПАШЫ ЖЫВЁЛЕ ШКОДЗЯЦЬ, А ЯКІЯ НА КАРЫСЦЬ
Авечкам не падабаецца трава ў лясах і зацішных месцах. Пажыўныя для іх пашы высокія, сухія, але не пясчаныя (засыпаныя пяском ці глеем). На іншых скаціна можа захварэць на хваробу лёгкіх ці ў страўніку з’явяцца чарвякі-трыхіны. Калі ж пасвіць авечак у нізкіх, вільготных месцах, на іх нападае фасцыялёз, ад чаго ў наступную зіму здараецца паморак1.
Сухія, бедныя, гліністыя пагоркі, засеяныя канюшынай (Trifolium), люцэрнай (Esparcette), рутвіцай (Lotus), вікай, гарохам (Medicago ці Rye grass) (так у аўтара. Трэба: люцэрна (Medicago), эспарцэт (Onobryhis), rapox (Pisum), райграс (Lolium). — Пер.), атаксама травамі Lolium perenne і Phleum pratense, даюць авечкам самы здаровы корм. Насенне гэтых траў змешваюць з ячменем ці аўсом. Збожжа збіраюць на першым годзе, а ў наступным травы буйна разрастаюцца і становяцца багатым харчам.
ПЕРАХОД АД СУХОГА ЗІМОВАГА КОРМУ ДА СВЕЖАГА ЗЯЛЁНАГА
Авечкі любяць свежую і маладзенькую траўку, больш тоўстыя і цвёрдыя расліны яны пакідаюць. Таму не варта доўга ахоўваць засеяныя пашы, лепш выганяць на іх жывёлу. Пераводзіцьавечак з сухога зімовага харчу на сакавітыя зялёныя травы трэба паступова. He выганяйце іх адразу, як сыдзе снег і з’явяцца першыя сцяблінкі муравы, бо ад гэтага ў жывёлы звычайна бывае панос. Трымайце ў авечніку як мага даўжэй і
Толькі палягчаных і выбракаваных авечак (яны пойдуць на ўбой) можна пасвіць у нізінах з тлустай глебай, дзе яны вельмі хутка адкормліваюцца. Але нельга пазніцца з забоем, каб не пачаўся паморак.
выпускайце першы раз у поле пасля таго, калі авечкі з’ядуць ранішні корм. Выганяйце іх на пашу ўпершыню абавязкова ў сонечнаенадвор’е і на тое месца, дзе яны пасвіліся ў папярэднія два гады. Штодзённа час выпасу павялічвайце, колькасць сухога зімняга корму памяншайце, a потым зусім яго не давайце.
АБ КАРМЛЕННІ САЛОМАЙ ЛЕТАМ. ЗАЎВАГІ АБ ПАШЫ
У многіх мясцінах гаспадары, упэўніўшыся ў значнай выгодзе сумяшчэння земляробства і авечкагадоўлі, даюць авечкам шмат, нават залішне, саломы, каб атрымаць такім чынам болып гною. Яе штодзённа кідаюць у яслі, як зімой, так і ўлетку. Авечкі лепшую пад’ядаюць, астатняя ж ідзе на подсціл. Калі вы не маеце вялікага запасу саломы, каб штодзённа падсцілаць свежай, тады захоўвайце яе толькі для замены іншага сухога корму (яго можа не быць) у дажджлівыя і непагодлівыя дні. Вышэй я ўжо казала пра тое, што ў дождж выганяць авечак небяспечна. Калі ж нарэшце сухога харчу зусім недастаткова і нельга абысціся ў непагадзь без пашы, тады выпускайце авечак толькі на добрую, густую траву. Інстынкт вядзе жывёлу менавіта на такія месцы. Але падчас доўгай засухі авечкі ціснуцца туды, дзе самая маладзенькая і сакавітая мураўка. Наогул жа ім больш даспадобы новыя месцы, чым старыя, дзе глеба ўжо ўтаптаная і сцвярдзелая. Таму прынамсі толькі ягнят і аднагадовых авечак, якім неабходна самая спажыўная ежа, варта пускаць на свежую пашу, а старэйшая жывёла, паколькі няма травы лепшай, хай пасецца на старой. Нельга таксама знянацку пераганяць авечак з сухой травы на густую і буйную, бо яны будуць прагна яе скубці. Для непрызвычаенага страўніка гэта шкодна і можа выклікаць розныя хваробы: унутраны пузыр ці часовае ўздуцце. Таму спачатку трымайце статак на густым выпасе не больш як паўгадзіны, а потым зноў ганіце на старое, сухое і горшае месца ці на папары. Калі тлусты корм ператравіцца, льга ўжо не сцерагчыся і пускаць авечак на буйную траву. Так увесь час неабходна мяняць выганы, пакуль ,не паменшыцца колькасць мурагу на багатай пашы і авечкі да яго не прывыкнуць1. Нашча і пры моцнай pace асабліва небяспечна пасвіць авечак на густой траве, бо, несумненна, будзе ўздуцце, калі не што-небудзь горшае.
ПАСЬБА НА ЖНІВЕ
Тое, што моўлена пра расліны, датычыць і ржышча. Асабліва там, дзе пасля нядбайнай уборкі збожжа засталася вялікая колькасць каласоў, якія авечкі прагна збіраюць. Зерне, з’едзенае ў
На палі, дзе пасеяны летні і зімовы pane, чырвоная канюшына, люцэрна, нельга ў год пасеву пускаць авечак. Яны абгрызуць сярэднія лісты і зусім знішчаць расліны. Некаторыя культуры льга без асцярогі на першым годзе скормліваць авечкам. Аднак усе яны павінны добра разрасціся, каб маглі без перапынку служыць падножным кормам. Таму не пускайце туды авечак, пакуль расліны не пойдуць у рост.
меру, для іх здаровы і спажыўны харч, а залішняя яго колькасць шкодзіць. Таму есці збожжа жывёла павінна патроху і з перапынкамі.
ПАСЬБА НА АЗІМЫХ ПАЛЕТКАХ
Авечак можна выганяць восенню на азімыя, дзе яны ў сонечныя дні ў кастрычніку і лістападзе багата пажывяцца. Гэта не паменшыць будучы ўраджай і прынясе карысць жывёле, калі рабіць усё так, як пры пасьбе на густых травах, і прытым звяртаць увагу на тое, каб не ляжаў снег ці іней. Выпускаць жывёлу ў поле трэба не больш як раз у дзень і толькі на добрае сонца, калі трава і лісце адтаюць. Авечкі павінны быць на пашы толькі з адзінаццаці-дванаццаці гадзін апоўдні да трох гадзін пасля поўдня. Калі дзень хмурны і туманны, выганяць іх зусім нельга. 3 тае нагоды не раю пры няўстойлівым надвор’і карміць авечак пасевамі, бо змена сухога зімовага харчу ў хляве на свежы і вільготны ў полі для жывёлы небяспечна. Аднак эканомія корму, каб хапіла да вясны, асабліва калі наогул яго няшмат, прымушае часам карыстацца пашай да позняй восені.