Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
ЗМЕНА ПАШЫ
Трэба памятаць, што авечкам падабаецца мяняць месца выпасу. Нават калі новае горш ранейшага, жывёла ўсё роўна знойдзе сабе там корм. Як паказвае вопыт, змена пашы павялічвае апетыт і карысна для здароўя авечак.
ПРЫЗВЫЧАЙВАННЕ ДА ЗІМОВАГА ХАРЧУ
Зімовае кармленне пачынаецца з таго, што нанач авечкам даюць салому. Калі яны ядуць яе з ахвотай, трэба павялічваць колькасць сухога харчу і выганяць скаціну ў поле на ўсё больш карацейшы час. Абавязкова ўлічвайце, што дні восенню кароткія, раса ўжо цалкам амаль не высыхае, а гэта, як вядома, скаціне шкодна не менш, чым іней на траве.
САЛОМА — ГАЛОЎНЫ ЗІМОВЫ КОРМ
Значны запас саломы зімой — аснова больш таннага ўтрымання авечак. Ніводная з хатніх жывёл не знаходзіць у саломе столькі карыснага, колькі авечкі. Да таго ж, чым больш даюць ім іншага спажыўнага харчу, тым з большай ахвотай яны ядуць салому, якая памяншае вадзяністасць астатніх кармоў.
А паколькі любы корм, што ўвабраў выпарэнні авечак і гною, самім авечкам не спадабаецца, то ў добра адладжанай гаспадарцы рагатай жывёле даюць салому пасля іх, паколькі яны ўжо пацерабілі і павыбіралі найбольш спажыўную для сябе частку.
Чым больш гаспадар дасць авечкам саломы, тым менш потым спатрэбіцца для іх іншага харчу.
САРТАВАННЕ САЛОМЫ
He ўсе віды саломы аднолькава спажыўныя. Аржаная, чыста абмалочаная ўтрымлівае мала зерня і розных дробных і мяккіх рэчываў, яна менш за ўсё прыдатная для корму. За ёй ідуць пшанічная, аўсяная і ячная. Найбольш карыснай для авечак з’яўляецца салома стручковых раслін: гароху, бобу, вікі, а таксама грэчкі. Асабліва тады, калі яны не страцілі лісце, што можа здарыцца ад позняга жніва ці доўгай у перыяд уборкі непагадзі. Нарэшце, усялякая салома будзе больш спажыўнай, калі збажыну сажнуць адразу пасля паспявання, а менавіта не пераспелую і не перастаялую. Чым даўжэй яна стаіць, тым больш цвярдзеюць яе валокны і зніжаецца спажыўнасць. 3 тае прычыны салома больш карысная ў канцы восені і ў пачатку зімы, чым позняй вясной. Таму ў аўчарні неабходна завесці такі парадак, каб да сярэдзіны зімы ўжывалася ў асноўным салома, а ўжо потым сена, дастатковы запас якога трэба мець на вясну.
ЯКІЯ КАРМЫ I Ў ЯКОЙ СТУПЕНІ
МОГУЦЬ ЗАМЯНІЦЬ СЕНА
Чым больш авечкі атрымліваюць сакавітага харчу (каранёў, гародніны), тым больш прагнуць яны саломы і тым лягчэй змогуць вытрываць зіму без сена. Аднак належыць выключыць маладых і аднагадовых ягнят, якім патрэбна большая колькасць і лепшага корму, чым старэйшым авечкам. Калі зусім няма сена, ім вельмі карысна брага, асабліва яе гушча, што на нейкі час можа замяніць сена. Але без яго ўсё ж такі я не раю абыходзіцца.
Мерыносам неаоходна надзвычайна шмат спажыўнага харчу ў параўнанні з нашымі мясцовымі авечкамі. Інакш яны не дадуць ніколі той колькасці тонкай воўны, якую мы чакаем ад іх, за скупасць удвая пакараюць гаспадара.
СЕЧКА ШКОДЗІЦЬ
Лепш даваць авечкам простую салому пасля цапа ці, калі няма малацілкі, трохі пакамечаную ў мялцы для льну, але толькі не сечку, бо жывёла не можа правесці яс з верхняга страўніка ў рот для жавання, што дрэнна адбіваецца на яе здароўі.
ТУХЛАЕ I ГНІЛОЕ СЕНА АТРУТА ДЛЯ АВЕЧАК
Ніколі не карміце авечак гнілым сенам, сабраным у дрэннае надвор’е ці з сенакосаў, што ў перыяд росту травы былі заліты вадой. Вызначыць гэта лёгка па тухлым паху і пыле, які
ўзнімаецца, калі варушаць сена. Ад такога харчу жывёла абавязкова захварэе фасцыялёзам ці падобнымі хваробамі і прападзе.
Калі іншага ссна няма, трэба тое, што ёсць, для прадухілення шкодных уздзеянняў на авечак перад ужываннем памалаціць цапом, добра вытрасці віламі з яго пыл, а калі можна — папырскаць салёнай вадой. Нарэшце льга яшчэ змяшаць такое сена калі не з лепшым, дык прынамсі з добрай саломай. Аднак яно заўсёды нясе зародак пагібелі авечак. Таму лепш яго расходаваць на быдла, а авечкам даваць салому, трохі змешаную з зернем.
КАЛІ СЕНА РОБІЦЦА САМЫМ ЛЕПШЫМ.
ЯК АБЫХОДЗІЦЦА 3 САКАВГГЫМІ ТРАВАМІ: ГАРОХАМ, ВІКАЙ I ІНІІІ.
Сена нават з найлепшых лугоў толькі тады спажыўнае, калі яго скасілі вельмі сакавітым і сцябліны яшчэ не пераспелі, а менавіта падчас цвіцення найбольшай колькасці траў. Скошанае, што ўжо падсыхае, належыць берагчы ад дажджу і нават ад расы. Вільгаць пазбаўляе траву спажыўных рэчываў і ўплывае на яе так, як кіпень на чай. Вада вымывае з раслін водарныя і карысныя рэчывы і пакідае адны валокны. Неабходна пазбягаць такой страты і ніколі не пакідаць падсохлае сена на сенажаці. Яшчэ’да вячэрняй расы яго варта злажыць у копы, а назаўтра, як спадзе ранішняя раса, распусціць і зноў сушыць.
Таму ніколі не трэба адразу накошваць вялікія дзялянкі на лугах, асабліва не маючы дастатковай сілы, каб сена ўбраць. Нават з добрых сенажацей і ў спрыяльнае надвор’е, калі не варочаць і не сушыць яго, сена атрымаецца выцвілае і падобнае на салому, а значыць, будзе напалову менш спажыўнае, чым тое, да якога ставіліся рупліва, уважліва і правільна высушылі.
Некат'орыя кармавыя травы, як канюшына, віка, эспарцэт, шпергель (свінакроп) і іншыя больш сакавітыя, чым звычайнае сена, патрабуюць шмат часу для высушвання. Залішне перасохлыя, яны губляюць лісточкі, якія складаюць асноўную спажыўную масу гэтых траў, а недасушаныя хутка шкодзяцца і гніюць. Каб пазбегнуць падобных дрэнных вынікаў, нсабходна травы, асабліва канюшыну, умерана высушаную, перакласці слаямі ячнай саломы. Яна не дапусціць перагрэву і псавання травы ды і сама нацягнецца сокамі і выпарэннямі раслін і зробіцца вельмі смачным і спажыўным кормам для авечак.
Калі ж зерневыя — віка, свінакроп, гарох — занадта разрастуцца, сушыць іх робіцца цяжка. У такім выпадку лепш пакінуць расліны на карані, пакуль не з’явіцца завязь семя. Тады яно заменіць тое, што сцябліны і лісце страцяць ад пераспеласці, калі прастаяць доўга на карані. Бо скошаныя ў перыяд сваёй найбольшай сакавітасці травы лёгка пераграюцца ад уласнай вільгаці і цяжару, калі іх злажыць у копы. Аднак гарох, боб і віку, убраныя нават пасля поўнай спеласці семя і абмалочаныя, яшчэ можна выгодна выкарыстаць на корм, паколькі яны ўтрымліваюць у сабе многа спажыўных часцінак.
ЯК СКЛАДАЦЬ ПАШАВЫЯ РАСЛІНЫ
Галоўнае для траў, менавіта пашавых, сабраных з засеяных лугоў, — каб яны не перагрэліся. Старанна і належным чынам высушаныя, іх неабходна скласці вельмі шчыльна. Скіданыя нядбайна травы будуць усмоктваць у сябе з усіх бакоў атмасферную вільгаць і безумоўна пратухнуць і заплеснеюць. Найлепшы спосаб прадухілення гэтага — з усіх бакоў абкласці сена саломай, якая захоўвае яго ад вонкавай вільгаці і ад той, што з’яўляецца ўнутры. Салома ўсё ўцягне ў сябе. Яшчэ лепш складваць сена на полі ў стагі ці ў адрыне, перамяжаючы слаямі саломы.
ГАРОДНІНА, ЯКОН КОРМЯЦЬ АВЕЧАК
Акрамя сена і саломы авечкам даюць таксама гародніну: бульбу, буракі, бручку, рэпу, земляную грушу (Helianthus tuberosus) і г.д. Усё ў сырым выглядзе крышаць не вельмі дробна ці яшчэ лепш рэжуць кружкамі назнарок дзеля таго зробленай кармарэзцы, прычым абавязкова ў роўных колькасцях. Гэта гародніна залішне вадзяністая і змяшчае ў сабе нязначную колькасць сапраўды спажыўных часцінак, да таго ж яна выклікае ўздуцце і можа пашкодзіць авечкам, асабліва котным. Таму варта прытрымлівацца прапорцый. Авечкам, пакінутым для прыплоду і воўны, трэба даваць не болей двух фунтаў у дзень на адну жывёлу, а прызначаным на зарэз — льга ўдвая болын.
Паколькі захоўвацьгародніну зімой значна складаней, чым сена і салому, яе варта ўжываць з восені. Пазней мароз, а з-за яго і гніенне могуць зрабіць такі корм ужо непрыдатным.
Авечак мэтазгодна з ранняга ўзросту прывучваць да гэткага харчу, бо непрызвычаеныя да яго будуць пакутаваць ад паносу. Калі ж яны не захочуць адразу есці гародніну, напачатку пасыпайце яе аўсянай мукой ці вотруб’ем альбо трохі падсольвайце.
ЗБОЖЖА, ПРЫГОДНАЕ HA КОРМ
Абмалочанае ці неабмалочанае — у снапах, яго з-за каштоўнасці даюць толькі ў надзвычайных выпадках або пры тэрміновай патрэбе, і прычым вельмі вартым авечкам. Аднак аўчары раяць карміць збожжам хаця б патрошку ягнят да аднаго году, каб паскорыць іх рост, прычым класці снапкі. Так можна зэканоміць працу па малацьбе, да таго ж авечкі лепш ператраўліваюць зерне, з’ядаючы разам з ім мякіну, дробныя часцінкі сцяблін. Добра змяшаць яго з мякінай, высеўкамі ці, калі іх недастаткова, з дробнай сечкай, саломай, намочанай вадой, каб авечкі павольней жавалі. Можна здрабніць збожжа — змалоць буйным памолам і даваць з сечкай, аблітай салёнай вадой, пасля таго, як усё пастаіць некалькі гадзін пад накрыўкай. На адзін
раз бяруць па тры чвэрці ці па паўфунта зерня і тры чвэрці фунта сечкі на адну жывёлу.
Авёс і ячмень льга ўжываць без сечкі, бо яны пакрыты больш тоўстай абалонкай. Гарох, боб і віку трэба драбіць разам з сечкай.
ЛІСЦЕ I ГАЛІНКІ ДРЭЎ ЯК ХАРЧ
У некаторых месцах зрэзваюць з лісцем галінкі вяза, таполі, бярозы, дуба, алешыны, асіны, лазы, ліпы, звязваюць іх у маленькія пучкі і падвешваюць пад страхой ці на гары альбо захоўваюць у копах, накрытых саломай. Звычайна авечкі ахвотна ядуць такі корм, што вельмі карысна для іх здароўя1. Але паколькі трата працы ў даным выпадку амаль перавышае выгоду, мала хто абразае галінкі. У асноўным адрываюць толькі лісты, раскладваюць іх тонкімі слаямі і сушаць на сонцы, часам пераварочваючы, а потым трымаюць у посудзе ці ў засеках.
БРАГА ДЛЯ АВЕЧАК
Брагай, ці гарэлачнай бурдой, добра падсілкаваць жывёлу, асабліва аўцаматак, якія кормяць ягнят. Але зусім іншая справа, калі яна складае галоўны харч для скаціны, а сена ці салому ёй даюць толькі ў дадатак. He адзіны прыклад паказаў, што авечкі ад залішне вадкай ежы пакутавалі ад розных хвароб печані і селязёнкі. Паколькі яны з’яўляюцца жвачнымі жывёламі, то ім патрэбны для захоўвання жыцця і здароўя расліны са сцёбламі. Нельга карміць авечак брагай нашча, бо ад гэтага ў іх абавязкова разладзіцца страўнік.
МАКУХА
Акрамя брагі авечкам гатуюць яшчэ пойла з макухі, вельмі смачнае і спажыўнае. Яно карысна для аўцаматак котных і кормячых, бо ад яго прыбаўляецца малако. Макуху, гэта значыць жамерыны, што засталіся пасля выціскання алею, спачатку заліваюць гарачай вадой, таўкуць, а потым разводзяць ужо ў большай колькасці вады, каб даваць авечкам у вадкім выглядзе. Паўтара фунта сухой макухі дастаткова ў дзень на адну дарослую жывёлу2. Паіць ёй, як і брагай, нельга нашча, а толькі пасля сухога корму.