Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Унутр добра даваць, асабліва калі ў свінні з’яўляецца схільнасць да рвоты, чамярыцу (Hebborus alba)1: на старую жывёлу — па адной кафейнай лыжачцы з верхам, на сярэднюю — таксама лыжачку да краёў, а на малую — па паўлыжачкі, адзін раз у дзень яшчэ па кафейнаму кубачку кіслага малака. Усё неабходна ўліваць у горла. А калі свіння супраціўляецца і не бярэ лякарства гэткім чынам, змяшайце яго з рэдкім ячным крупнікам. Потым давайце кожныя дзве гадзіны сумесь з двух драхм нашатыру, столькі ж салетры і адной драхмы Antimonium crudum (сурмы. — Пер.) таксама з малаком ці поліўкай. Як свіння ўжо не зможа глытаць, упырсквайце ў горла мучную поліўку, змешаную з воцатам.
NB. Некаторыя выратоўваюць свіней ад данай хваробы, калі робяць ім некалькі нарэзак глыбінёю ў адну цалю на шыі ў тым месцы, дзе пухліна, каб сышла кроў. Але я не раю ўжываць гэты метад, бо такая кроў можа быць шкоднай для чалавека, які робіць аперацыю, асабліва калі ў яго маюцца драпіны ці раны на руцэ.
СРОДКІ ПЕРАСЦЯРОГІ ПАДЧАС З’ЯЎЛЕННЯ ХВАРОБЫ Ў АКРУЗЕ
Калі паблізу вядомы выпадкі захворвання, трэба прадухіліць заражэнне здаровых свіней. Дзеля таго купаюць іх у вадзе, пускаюць кроў больш тлустым жывёлам, разразаючы вушы, робяць дрэнаж на шыі, даюць чамярыцу, каб выклікаць рвоту, потым дабаўляюць у корм два разы ў дзень па адной кафейнай лыжачцы солі і серы. Вельмі добра ўжываць попел з цвёрдых дрэў: кожныя два ці тры дні яго ўсыпаюць па дзве сталовыя лыжкі ў харч.
МЕРЫ ПЕРАСЦЯРОГІ ПРЫ ХВАРОБЕ
Калі ж бяда спасцігла скаціну, хворую аддзяляюць ад здаровай, а здохлую закопвйюць глыбока і сочаць, каб ні сабакі, ні птушкі не чапалі.
Чамярыцу леппі выкапаць у маі, саскрэбці з каранёў верхнюю скуру, потым расшчапіць удоўж, высушыць на печцы на засцеленым палатне і захоўваць у шкляных слоіках. Пры неабходнасці належыць патаўчы разам некалькі салодкіх міндалёў ці арэхаў, каб чамярыца не разляталася ў пыл, інакш той, хто яе таўчэ, будзе ўвесь час і бесперапынна чыхаць, ад чаго можа лопнуць сасуд.
ПАНОС
Пражэрлівая жывёла часта хварэс на панос. Калі ён з кроўю, то небяспечны, а некалькі дзён яго без крыві не шкодзіць. Аднак як панос зацягнуўся, трэба спыніць. Свінсй зачыняюць у сухім хляве, засланым саломай, кормяць іх больш сухім, чым вадкім кормам, а менавіта вараным зернем ці паранай бульбай, штодзённа дадаючы адзін лот галыну, два лоты парашку з патоўчанай дубовай кары і столькі ж парашку з тоўчанага кураслепу (Tormentilli), пакуль не скончыцца хвароба. Даюць таксама па аднаму лоту зялёнага купарвасу ў дзень на адну дарослую жывёлу, на малую — менш, ці некалькі жмень вараных ягад ядлоўцу. Яшчэ льга вырваць каноплі са сцяблінай і зернем, адразу ж зварыць і напаіць скаціну. Добры вынік будзе, калі ўліць у горла чарку настойкі "Ярафей" (глядзі вышэй), змешанай са сталовай лыжкай драблёнага мелу.
Што шкодзіць свінням? Усялякае мяса, мыльная вада, перац і трава боцікі (Aconitum).
••
Аб гадаванні і ўтрыманні птушкі
АБ ІНДЫКАХ
Некаторыя гаспадыні лічаць, што індыкі самыя далікатныя птушкі, і таму іх цяжэй разводзіць. Аднак запэўніваю: калі нехта пажадае абыходзіцца з імі гэткім чынам, як я раю, дык выгадуе амаль столькі птушак, колькі вылупіцца з яек.
ІНДЫЧАК,
ЯКІХ ПАКІДАЮЦЬ НА РАСПЛОД, НЕЛЬГА ТРЫМАЦЬ У ХАЛОДНЫХ ХЛЯВАХ
Перш за ўсё трэба памятаць, што добра растуць індычаняты раннія. А так ніколі не бывае, калі племянная птушка ўтрымліваецца ў халодных хлявах, а не ў памяшканнях, якія хаця б крыху абаграваліся. Прастуджаныя і азяблыя індычкі пачынаюць нясціся пазней, а індычаняты, што позна вылупіліся, заўсёды болып слабейшыя і схільныя да шматлікіх хвароб.
Аднак не варта племянных індычак на ўвесь час зачыняць. Калі няма залішне моцных халадоў, дажджу ці інею, яны могуць цэлымі днямі хадзіць па двары, толькі каб ноччу ў іх было цёплае сховішча. У каго бракуе памяшканняў з абагрэвам (аб іх я гаварыла), той няхай трымае сваіх індыкаў у цёплым хляўчуку. Яго неабходна добра агледзець, дзіркі заткнуць імхом, каб туды не пранікалі паўночныя вятры.
ЯК ДАГЛЯДАЦЬ ПАСЛЯ КАЛЯД CAMAK, КАБ ХУТЧЭЙ НЯСЛІСЯ, I САМЦОЎ
Ужо з Каляд самцам належыць падсыпаць трохі зерня, чыстага ці пазаддзя, тады яны будуць мацнейшыя і жвавейшыя. Самак жа не трэба закармліваць, бо, зрабіўшыся занадга тлустымі, яны ці зусім не нясуцца ці нясуць яйкі без зародкаў. Да звычайнага корму (аб ім ніжэй), пачынаючы з Грамніц, гэта значыць з псршых дзён лютага, індычкам льга дабаўляць больш багатую і чыстую мяшанку.
КОЛЬКІ ПАКІДАЦЬ САМЦОУ
УЗРОСТ, У ЯКІМ ЯНЫ ПРЫДАТНЫЯ ДЛЯ ПЛЕМЕНІ. КОЛЬКІ ЯЕК НЯСЕ ІНДЫЧКА, ЯК IX СКАРЫСТОЎВАЦЬ.
ЛЕПШ САДЖАЦЬ У АДЗІН I ТОЙ ЖА ДЗЕНЬ НЕКАЛЬКІІНДЫЧАК.
КОЛЬКІ ЯЕК ПАДКЛАДВАЦЬ ПАД КОЖНУЮ
На восем — дзесяць самак пакідаюць не больш аднаго індыка. Аднагадовыя індычкі на племя не вартыя, яны нясуцца мала і позна.
Для племені лепш за ўсё падыходзяць індычкі ад двух да чатырох гадоў і нават крыху старэйшыя, самцы ж — толькі ва ўзросце ад двух да чытырох поўных гадоў. Бо калі індыкі старыя і цяжкія альбо калі іх залішне ў адносінах да індычак, дык у самак узнікае цечка і яны выкідваюць яйкі без шалупіны ці нявечацца і здыхаюць.
Індычкі часам нясуцца два разы ў год. Вясной могуць прыносіць ад пятнаццаці да дваццаці яек, якія хаваюць ад людзей. Таму трэба кожным ранкам праверыць нясушак і тых, што з яйкам, замкнуць у асобным памяшканні, каб знясліся ў гнёздах.
Яйкі неабходна вымаць з гнёздаў асцярожна, не трэсці і захоўваць у сухім, цёмным і халаднаватым месцы, але не ў лядоўні. Тады яны будуць на працягу трох-чатырох тыдняў прыдатныя для выседжвання, але лепш для гэтай мэты больш свежыя. Яйка, адкладзенае першым — яго называюць гнездавым, належыць памеціць чарнілам і пакінуць на седале. Гэта робіцца дзеля таго, каб кожная індычка побач з ім больш ахвотна адкладвала наступныя яйкі.
Усякай гаспадыні выгадней, каб у адзін і той жа дзень селі на яйкі некалькі індычак. Тады ў пачатковы перыяд гадавання індычанят льга будзе адначасова даглядаць усіх. Таму тым індычкам, якія раней за ўсіх выказалі жаданне сесці, пакідаюць гнездавое яйка, каб яны на ім сядзелі, пакуль іншыя знясуць свае. Затым пад кожную індычку трэба падкласці ад пятнаццаці да васемнаццаці індычыных яек ці дваццаць пяць курыных. Калі больш, вынік будзе не такі надзейны. Абавязкова сачыце, ці яны не пералежалі і ці раней знесеныя яйкі падкладзены найперш. Некаторыя абкладваюць яйкі саламяным вянком, каб яны не рассоўваліся. Гэта захоўвае і цяпло ў гняздзе.
NB. Ніколі не дапускайце да індычак, што сядзяць на яйках, індыкоў.
ЯКІЯ ЯЙКІ ПАДКЛАДАЮЦЬ ПАД ІНДЫЧКУ
Паколькі не ўсе яйкі прыдатныя да выседжвання, варта падкладаць індычцы толькі тыя, на якіх няма белых празрыстых кропак. Іншыя ж звычайна дрэнна аплодненыя, шалупіна ў іх вельмі тонкая, яны хутка астываюць, калі індычка часам пакідае сваё гняздо, каб паесці. I ніколі яшчэ з такіх не прадзяўбліся індычаняты. Гэткія яйкі дарэмна займаюць месца, таму іх неабходна адразу бракаваць і непрыгодныя выкідаць. Папярэдне трэба прагледзець іх на сонцы (супраць яго промняў) ці перад свечкай, злёгку зацямніўшы залішні бляск далонню, пастаўленай над яйкам. Можна апусціць у цеплаватую ваду, і тыя, што
ўсплывуць, выкінуць. Аселыя на дно льга падкладаць пад індычку: яны сапраўды аплоднсныя. Гнездавыя як нясвежыя таксама выкідайце. Са спічастых яек звычайна выводзяцца самцы, а з больш акругленых — самкі. Індычак, для якіх не хапае адборных і надзейных яек, саджаюць на курыныя і нават гусіныя і качыныя яйкі. Толькі кажуць, што гусі ці качкі, выседжаныя індычкай, самі ўжо няздольны выводзіць сваіх птушанят.
ЯК НАЛЕЖЫЦЬ УТРЫМЛІВАЦЬ ПАМЯШКАННІ, ДЗЕ СЯДЗЯЦЬ ІНДЫЧКІ
Памяшканні, у якіх саджаюць індычак, павінны стаяць дзвярамі да ўсходу ці поўдня, быць цёплымі і ціхімі, ахайнымі і без смуроду. Іх штодзённа трэба падмятаць і праветрываць, а таксама штогод бяліць мелам. Псрш чым пасадзіць індычак, гнёзды ці катухі неабходна вымыць і вышараваць, як і падлогу, што мусіць быць такой шчыльнай, каб ласкі, тхары і іншыя шкодныя істоты не маглі прабрацца праз яе.
Калі надвор’е цёплае, льга ўвесь час трымаць адчыненым акно. Аднак захоўвайце асцярогу: з унутранага боку застаўце яго драўлянымі кратамі, каб абараніць індычку ад нападу сабак ці іншых жывёлін. Але паколькі духата, як і неахайнасць, асабліва шкодзіць усялякай птушцы, што выседжвае яйкі, зачыняйце акно толькі ў халоднае, ветранае надвор’е альбо ў марозную ноч.
ЯК МАЙСТРАВАЦЬ ГНЁЗДЫ
Гнёзды, ці седалы, робяць такой вышыні, каб індычкі не маглі бачыць адна адну. Ніз высцілаюць галінкамі, потым саломай, a зверху натрушваюць сена. Некаторыя гаспадыні лічаць неабходным класці пад кожнае гняздо кавалак жалеза і сцвярджаюць, нібыта ў час навальніцы яно зберажэ яйкі ад шкоды. Магчыма, у тым ёсць нейкая фізічная прычына, але бясспрэчна, што і без жалеза з добрых яек вылупяцца індычаняты.
ЯК КАРМІЦЬ ПТУШАК, ШТО СЯДЗЯЦЬ НА ЯЙКАХ. ЯК МЕЦІЦЬ IX НА ГНЁЗДАХ
Раніцай індычкам даюць размочаны ў вадзе авёс, а на той час, калі яны пакідаюць свае гнёзды, яйкі накрываюць палатном, згорнутым у некалькі столак, каб не астывалі. Накормленых птушак адсаджваюць у гнёзды і злёгку прыкрываюць дошкай, аднак так, каб свежае паветра свабодна даходзіла да іх.
Дзеля таго каб знятыя з седала індычкі потым траплялі на сваё месца, іх мецяць наступным чынам. У адпаведнасці з нумарам гнязда кожнай разрываюць перь'с так: у той, што сядзіць у першым катуху з правага боку, адно пяро на правым крыле, у другой — два, у трэцяй — тры і г.д. Колькасць разадраных пер’яў у птушак павялічваецца, у адных — на правым, у другіх — на левым крыле. Сочачы за гэтым, ніколі не памыліцеся ў рассаджванні індычак. Калі яны самі вяртаюцца ў свае гнёзды, што часам здараецца, не лішне пільна дагледзець, каб дзве не апынуліся ў адным седале, бо яйкі ў пакінутым гняздзе могуць хутка астыць і пашкодзіцца.
Індычкі звычайна вельмі старанна сядзяць на яйках, таму іх трэба штодзённа адзін раз ці двакроць вымаць з гнёздаў, каб накарміць і напаіць, а тым часам гнёзды ачысціць ад усялякага бруду. Аднак заўсёды загадзя прыгатуйце ваду і корм і паспяшайцсся са ўсім гэтым, бо ніякія яйкі не астываюць так хутка, як індычыныя.