Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Памяшканне, дзе вылупліваюцца і першыя два дні знаходзяцца птушаняты, хаця б злёгку ацяпляйце. Абкурванне лавандай ці размарынам ахоўвае іх ад розных хвароб. Подсціл з саломы і пакулля ў першыя дні абавязковы.
ЧЫМ КОРМЯЦЬ КУРАНЯТ АДРАЗУ ПАСЛЯ ВЫДЗЁЎБВАННЯ
У псршыя дні птушанятам даюць дробныя ячменныя крупы, добра размочаныяў вадзе, ці проса. Некаторыя гаспадынісыплюцьім крутыя пакрышаныя яйкі, але гзта карысна маленькім толькі пры паносе (яго
яйкі спыняюць), у іншым жа выпадку выклікае запор, які можа прывесці да гібелі.
Зялёную цыбулю ці зеляніну маркоўніку ў невялікай колькасці штотыднёва прымешвайце да корму, каб зберагчы куранят ад шматлікіх хвароб. Ваду часта зменьвайце, стаўце яе ў плазаватым посудзе, бо ў глубокім птушаняты могуць патануць. Уважліва сачыце, каб дарослыя куры не з’ядалі іх харч, дзеля чаго варта зрабіць будку з калкоў, пастаўленых так часта, каб толькі птушаняты праціснуліся да насыпанага там корму.
ЯК ДОЎГА КУРАНЯТ ТРЫМАЮЦЬ У ПАМЯШКАННІ
I ЯК ЯНЫ ПРЫЗВЫЧАЙВАЮЦЦА
ДА ЗНАХОДЖАННЯ НА ВОЛЬНЫМ ПАВЕТРЫ.
КАРМЛЕННЕ IX ПАСЛЯ ДВУХ ЦІ ТРОХ ТЫДНЯЎ
Калі надвор’е цёплае і сухое, толькі пяць першых дзён птушанят пакідаюць у памяшканні, якое праветрываюць. Потым яны могуць прывыкнуць да вольнага паветра. Спачатку іх выпускаюць на трошкі, але часта, зразумела, у цёплае і сухое надвор’е, а потым, калі яно спрыяльнае, кураняты могуць знаходзіцца на двары цэлы дзень. У дождж іх лепш загнаць у памяшканне з адчыненымі, аднак застаўленымі кратамі вокнамі. На двары ж неабходна сачыць, каб яны не лезлі ў буйную траву, бо там пры pace і вільгаці намокнуць, прастудзяцца, а потым і захварэюць.
Пасля двух тыдняў куранят пачынаюць карміць усё меньш, бо на двары яны знаходзяць чарвячкоў і насенне траў. Але паколькі птушаняты яшчэ не могуць самі пракарміцца, трэба ім калі-нікалі падсыпаць круп і пазадкаў. Як абрастуць пер’ем, няхай харчуюцца разам з дарослымі курамі.
АБ ЗГУРТАВАННІ ВЫВАДКАЎ ПАД АДНУ КВАКТУХУ ЦІ КАПЛУНА
Калі адначасова ў некалькіх курэй вылупяцца кураняты, тады льга іх з-пад дзвюх-трох квактух аддаць адной. Іншыя будуць свабодныя ад ваджэння птушанят і могуць сесці на яйкі яшчэ раз ці пачнуць хаця б несціся. Аднак курыца не павінна сядзець болей чым тры разы засаб,
нават двойчы прымушаць яе выконваць гэткі цяжкі і шкодны для яе здароўя абавязак — вельмі жорстка.
Як на курыных яйках сядзела індычка, куранят з-пад яе лепш таксама аддаць курыцы. Добра навучыць каплуна вадзіць малых, што лёгка зрабіць, прытрымліваючыся некаторых правіл (аб іх ніжэй). Аднак незалежна ад таго, хто водзіцькуранят, лепш, каб іх было менш, тады лягчэй усіх накрыць крыламі і сагрэць.
Нельга, каб меншыя і большыя вывадкі пасвіліся разам, бо квактухі ад зайздрасці б’юцца і часта адна ў адной забіваюць куранят.
ШТО СПАЖЫВАЮЦЬ КУРЫ ВОСЕННЮ.
ЗІМОВЫ КОРМ ДЛЯ IX.
СУШАНАЯ КРАПІВА КАРЫСНА ДЛЯ ПТУШАК
Падчас звозу збожжа ў гумно куры лёгка знаходзяць сабе багаты харч — рассыпанае зерне, і ім не патрэбны ніякі корм ад гаспадыні, хіба толькі піццё.
Зімой птушкам даюць гатаваную бульбу: працёртую, астуджаную і трохі пасыпаную вотруб’ем альбо молатым неправеяным зернем. Для лепшага засвойвання добра падмяшаць трохі жвіру. Усялякая мякіна, апрача грэцкай і ячменнай, распараная брагай ці вадой пад накрыўкай, з’яўляецца звычайным кормам.
Сухая крапіва разам з насеннем, дробна пасечаная, запараная вадой, а потым пасыпаная вотруб’см альбо кармавой мукой, спрыяе пладавітасці курэй1. Таму варта зрабіць запас травы тады, калі ўсё насенне на ёй, высушыць на свежым паветры ў пучках, развесіўшы галоўкамі ўвсрх. Захоўваць крапіву належыць пад страхой, на гары, a яшчэ лепш — у якіх-небудзь закрытых кадзях, каб не трацілася насенне і не садзіўся пыл на траву.
Акрамя таго, льга даваць курам, якія нясуць яйкі, у абмежаваных колькасцях і зрэдку ўсялякі ніжэй названы харч, што ўжываецца для адкорму. Патроху і зрэдку таму, што атлусцелыя птушкі несціся не будуць.
ЯК ПАЗБАВІЦЬ КУРЫЦУ ЖАДАННЯ СЯДЗЕЦЬ, КАЛІ ЯНО HE З’ЯЎЛЯЕЦЦА САГІРАЎДНЫМ ЦІ НЕАБХОДНЫМ
Бываюць квактухі, якія нс хочуць ці не могуць цярпліва сядзець у гняздзе, часта злятаюць і ахалоджваюць яйкі. Тады седала трэба разам з курыцай накрыць дошкай, каб у ім было цёмна, а птушцы даваць з рукі хлеб, намочаны ў гарэлцы, параную грэчку. Калі ж гэта не дапамагае, лепш тую курыцу зусім сагнаць з гнязда, хай нясецца і не шкодзіць марна падкладзеных пад яе яск.
Але нярэдка здараецца, што знятая з седала квактуха праз некаторы час зноў адчувае ахвоту сядзець — трэцца, а яек аднак не кладзе. Тады абліце яе сцюдзёнай вадой, намачыце некалькі разоў задок — тым самым напэўна адгоніце несапраўднае жаданне сесці. Гэтак жа робяць кожнай курыцы, калі няма патрэбы, каб яна села на яйкі.
Травы шпергель, яе ў народзе называюць свінакропам, шмат знаходзіцца ў яравым збожжы, менавіта ў аўсе. Калі прасяваць зерне, шпергель з пяском пойдзе пад рэшата. Трава будзе карыснай курам, калі яе высушыць, змалоць і ўжываць як кар.мавую муку.
Упартых птушак трэба накрываць якой-небудзь пасудзінай і трымаць у цемры без корму і піцця, тады яны страцяць тое хаценне і пачнуць несціся.
ЯК ПРЫМУСІЦЬ КВАКТУХУ СЯДЗЕЦЬ НА ЯЙКАХ
Жадаючы зрабіць гэта, лепш і больш спажыўна карміце курыцу. Давайце ёй ільняную мякіну, густа завараную з нявейкай ці вотруб’ем, пшанічнае вотруб’е, вельмі клейкае і разбаўленае кіслым малаком, варанае канаплянае семя і г. д.
Калі птушка трохі адкорміцца, дык адразу перастане несціся і ахвотна будзе сядзець на яйках. Каб паступова прывучыць яе, належыць часцей саджаць у цёмнае гняздо на некалькі яек альбо галушак мелу ці нагрэтых каменьчыкаў. 3 той жа мэтай некаторыя гаспадыні выскубаюць у курыцы трохі пер’я з падбрушша і грудзей — тады яна адчувае холад у гэтых месцах і ахвотна сядзіць на цёплых каменьчыках. Неабходна толькі, калі пачнуць астываць, своечасова замяняць іх на цяплейшыя. Як толькі птушка пачне прызвычайвацца, трэба адразу падлажыць пад яе яйкі, а самой для надзейнасці даваць хлеб, размочаны ў гарэлцы. Кажуць, калі дабаўляць у корм зайчыны памёт, куры будуць лепш сядзець. Робячы тое ж з індычкай у пачатку сакавіка, вы лёгка прывучыце яе сядзець спачатку на каменьчыках, а потым на курыных ці іншых яйках.
Калі курыцу, якая квокча, псрамясціць з аднаго памяшкання ў другое, яна часам можа так заблытацца, што потым не будзе сядзець, асабліва калі яс пераносілі цераз ваду. Таму пры вострай патрэбе квактуху неабходна несці ў закрытай скрыні і хаця б на двух-трох яйках. Калі ж яна не жадае сядзець пасля гэтага, належыць накарміць яе хлебам, намочаным у гарэлцы, і накрыць дошкай, каб ёй было цёмна.
ЯК ПЕРАТВАРАЦЬ ПЕЎНЯЎ У КАПЛУНОЎ.
ЧЫМ IX КАРМІЦЬ
Рабіць пакладанне лепш у пачатку верасня, калі гарачыня ўжо спадзе, а халады яшчэ не настануць. Аперацыя пройдзе больш удала, як ажыццяўляць яе раннім і дужым псўням. Пазнейшыя і слабейшыя, што не маюць яшчэ і трох месяцаў, не заўсёды яе пераносяць.
Да пачатку аперацыі пеўніка 'бяруць у абедзве рукі, прыціскаюць яму крылы да бакоў і кладуць увсрх брушкам на мякка засланы стол. Іншая асоба выскубае птушцы з пахвіны паміж лапкамі, ля гузкі, некалькі пер’яў і спрытна разразае скуру каля родавых частак, не дакранаючыся тулава, і адразу засоўвае ў разрэз палец, намочаны ў алеі. Пальцам дастае ядзсркі так, каб не параніць вантробы, кладзе ў ранку кавалачак масла (нясоленага), хутка зашывае скуру і змазвае зверху свежым алеем. Затым адразаюць нажніцамі грэбень і шпоры, усе раны змазваюць алеем і пасыпаюць попелам ад сена, як мага лепш прасеяным. Пасля трымаюць пеўнікаў у цёмным, трохі халаднаватым месцы, куды вецер не дастае. Ім увесь час зменьваюць чыстую халодную ваду, а кормяць цестам, замешаным з кіслым малаком, даюць трохі зерня разам з хлебным мякішам, размочаным у малацэ, а пазней у піве, што ўмацоўвае птушанят. Пасля трох-чатырох дзён пеўнікам дазваляюць трохі асобна хадзіць, але да загойвання ран лепш, каб яны
былі абаронены ад мух, таму належыць зачыняць іх у цёмным памяшканні.
ПЕРАТВАРЭННЕ КУРАЧАК У ПУЛЯРАК
Ажыццяўляюць гэта ўтыя ж тэрміны, што вызначаны для пеўнікаў. Абыходзіцца з курачкамі неабходна амаль такім жа чынам. Птушку пераварочваюць на стале ўверх брушкам, старанна шукаюць у яе паміж пахвінамі, на сканчэнні грудкі, каля гузкі і родавых частак галачку (памерам з гарошыну), якую выціскаюць праз разрэзаную скуру, а потымадразаюцьвострымінажніцамі. Ранку змазваюцьалеем і пасыпаюць попелам ад сена. Праз некалькі дзён адразаюць у пулярак бародкі (для адзнакі) і таксама мажуць алеем і пасыпаюць попелам. Затым, як і каплуноў, трымаюць у сухім, халодным і цёмным месцы, даюць тыя ж ахаладжальныя і спажыўныя кармы з кіслым малаком.
ЯК НАВУЧЫЦЬ КАПЛУНА ВАДЗІЦЬ КУРАНЯТ
Для такой справы трэба выбраць вялікага і добра аперанага каплуна. Яго трымаюцьдва ці тры дні прывязаным за нагу недалёка ад клеткі з куранятамі, гладзяць часта па спіне, а птушанятам разам з ім насыпаюць корм. Над пеўнем часта паўтараюць "квох, квох, квох", ці нейкія іншыя гукі, што ўжывае квактуха, калі засцерагае куранят ад небяспекі. Яны павінны быць такімі, каб лёгка пераймаліся.
Пасля двух-трох дзён гэткага вучэння каплуна ўсё больш абкружаюць куранятамі і ўвесь час вымаўляюць пэўныя гукі. Калі певень пачынае іх пераймаць і з куранятамі знаходзіцца ў згодзс, тады льга аддаць птушанят цалкам пад яго апеку.
Упартага каплуна належыць карміцв кожныя тры дні раніцай хлебам, намочаным у гарэлцы, кабдавесці ягода нейкага ачмурэння. Тым часам выскубіце яму пер’е пад брухам, а аголеную скуру папарце драбналістай крапівой. Калі потым такога пеўня замкнуць у цёмным памяшканні разам з куранятамі, ён застанецца задаволены, бо яны ціснуцца да яго, як да квактухі, і сваім рухам паслабляюць сверб, што яго непакоіць. Такім чынам каплун прывыкае да куранят і, пэўна, ніводная курыца нс будзе іх больш клапатліва вадзіць і больш старанна даглядаць, чымён. Трэба толькі прывучыць, кабнеадбіраўумаленькіх харч, таму лепш даваць яму есці асобна. Калі певснь пачне біць куранят ці дзяўбці ў іх корм, адганяйце яго розгай. Пасля колькіх удараў каплун не адважыцца пажывіцца ў птушанят. Так выдрэсіраваны, ён можа некалькі гадоў іх цудоўна вадзіць.