Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Наяўнасць насякомых лёгка вызначыць па наступных адзнаках: гусяняты апускаюць крылы, выцягваюцьшыі, не хочуць есці і трасуць галоўкамі. Тады неабходна ўліваць ім у вушы столькі алею, каб ён амаль напоўніў іх, і насякомае адразу выплыве.
Здараецца таксама, аб чым ужо ішла размова, што п’яўкі нават старым гусям залазяць у ноздры, дастаюць аж да мозга, ад чаго птушкі гінуць. У такім выпадку ім у ноздры ўсыпаюць крыху дробнай солі ці ўліваюць некалькі кропель алею з ворванню і шкіпінарным маслам, як вышэй гаварылася. Галоўку мажуць той жа сумессю. П’яўкі могуць вываліцца і гусь ачуняе, калі толькі яны залезлі не вельмі далёка і не трапілі ў мозг.
Панос. Прычыны хваробы. Лекі. У чэрвені і ліпені ў гусей звычайна бываюць паносы з-за частых дажджоў, бруднай вады і праглынутых з ёй насякомых і п’явак. Пры такой нядужасці ім сыплюць у ваду дробныя кавалкі жалеза (яны адлятаюць пры каванні молатам) або мочаць у вадзе хваёвыя і яловыя парасткі і галінкі і даюць гусянятам піць.
Добра дапамагае тытунёвы попел, насыпаны ў корм. Парашок з кораня дуброўкі (Tormentilla) на кончыку нажадабаўляюцьу харчдва ці тры разы ў дзень, што хутка спыняе захворванне.
Прадухіляючыя сродкі пры ліпеньскай хваробе. Высцілаюць хляўкі папараццю, мажуць птушкам галовы алеем, заліваюць яго ў вушы, часам падкурваюць шкарлупінамі ад яек, з якіх яны вылупіліся, і падкідваюць ім цэлыя кусты гарчыцы з семем і лісцем.
АДКОРМ ГУСЕЙ
Калі адсаджваць гусей. Падрыхтоўка да кармлення з надыходам маразоў. Гэтых птушак у цёплае надвор’е нельга добра адкарміць, бо яны пацеюць і трацяць значную частку сваёй вагі. Адсюль у нашых гаспадынь забабоны: быццам бы гусь ніколі не патлусцее, пакуль не паспрабуе лёду.
Да маразоў гусей кормяць дробна накрышанай сырой морквай, a калі яе не хапае, дык бульбай і бручкай. Дзеля разнастайнасці ім даюць усялякую мякіну, распараную брагай ці гарачай вадой, а яшчэбульбу, звараную, расцёртую і пасыпаную якой-небудзь нявейкай. Акрамя таго, позняй восенню, калі глеба замерзне, гусей выпускаюць на ўсходы жыта, на якіх яны так хутка папраўляюцца, што некаторыя гаспадары адразу ж рэжуць іх на палаткі.
Майстраванне хляўкоў для адкорму. Адкорм гусей у станебесгіерапыннага сну. Уласна кажучы, адкорм заключаецца ў тым, што ў лістападзе ці студзені гусей саджаюць у цёмнае, сухое і чыстае месца, дзе не бывае душна і дзе б ім часта зменьвалі подсціл са звычайнай саломы1. Перад птушкамі робяць краты, праз якія яны самі не вылезуць, але лёгка прасунуць галаву, каб паесці і папіць. Паміж перакладзінамі кратаў устаўляюць дошчачкі, аддзяляючы кожную гусь так, што яна не можа хадзіць і нават павярнуцца, а толькі сядзіць ці стаіць на мяккім, сухім і заўсёды чыстым подсціле.
У Германіі для птушак на адкорм майструюць ступеньчатыя памяшканні з асобнай перагародкай для кожнай гусі так, каб усіх льга было б асвятліць адной лямпай. Кожныя дзве гадзіны туды ўваходзяць на пятнаццаць хвілін з ліхтаром, і спячыя ў цемры гусі адразу прачынаюцца і з прагнасцю накідваюцца на прынесены корм. У цемнаце яны адразу ж засынаюць, а потым зноў, разбуджаныя святлом, ядуцьзняменшымапетытам. Трэба толькі, кабхарчкожны
Некаторыя перад адсаджваннем гусей на адкорм выдзіраюць у іх пер'е з гузкі, сцвярджаючы, нібыта яно перашкаджае птушкам таўацець.
раз быў прыняты, бо ў іншым выпадку ў птушкі лёгка можа ўзнікнуць агіда да яго.
Корм неабходна даваць чаргуючы. Адзін і той жа ўвесь час абрыдне гусі, яна не стане ахвотна яго есці і хутка не паправіцца.
Аб ужыванні аўса для адкорму гусей. Агародніна і мякіна. Шалупінне ад соладу. Колькі часу адкормліваць. Гусі хутка тлусцеюць ад гароху. Чым іх паіць. Добра даваць птушкам вугаль. У нас звычайна адкормдіваюць гусей адным толькі мочаным аўсом, у разліку па дзевяць гарцаў на галаву. Аднак калі па магчымасці прытрымлівацца эканоміі зерня, дык часам ад двух ці трох гарцаў аўса птушкі зусім нядрэнна папраўляюцца. Ім даюць па чарзе, як гаварылася вышэй, накрышаную сырую гародніну, моркву, розную мякіну, найлепш распараную ільняную', гатаваную бульбу, працёртую і пасыпаную нявейкай ці вотруб’ем і г. д. Абавязкова ставіць гусям свежую ваду, у якую для лепшага засвойвання варта падсыпаць трохі пяску ці тоўчанай цэглы. Калі ёсць шалупінне ад соладу, яно можа замяніць авёс. Трэба толькідобра ягораспарыць. Дзевяці — дванаццаці дзён, нарэшцедвух тыдняў дастаткова для належнага адкорму гэткім чынам гусей на палаткі, марынаваныя ці вэнджаныя.
Гарох, намочаны ў цёплай, злёгку пасолснай вадзе (бяруць той, які не варта ўжываць на кухні, гэта значыць пазадкі), таксама спрыяе адкорму. Аднак неабходна мець на ўвазс, што нельга мачыць яго вельмі доўга, бо ён можа закіснуць і таму пашкодзіць гусям.
Ваду трэба часта зменьваць, даваць шмат, каб яна ўвесь час стаяла перад кратамі. Некаторыя яшчэ ў вадзе штодзённа гасяць вугаль, ад чаго, як і ад салёнага гароху, у гусей робіцца больш ацёчнай печань2. Даюць ім таксама для паляпшэння стрававання вугаль у камячках, якія яны з задавальненнем глытаюць.
Як яўрэі адкормліваюць сваіх гусей на шмалец. Л ітоўскія яўрэі мала ўжываюць масла, але вельмі ім падабаецца тлушч гусіны — шмалец. Таму яны раскормліваюць звычайна для сябс гусей да такой ступені, што з кожнай птушкі маюць больш чым па паўгарца тлушчу. Праўда, для атрымання такой колькасці шмальцу яўрэі абдзіраюць з гусі ўсё, не пакідаючы, як тое робіцца ў нас, нават скуры.
Ільняная мякіна вельмі доора адкормлівае птушку, але паколыа гэтак жа, як і бручка з капустай, надае мясу ўласцівы ёй пах, дык за некалькі дзён перад забоем лепш пазбягаць такога харчу.
2
Для гурманаў пры дапамозе розных вострых, а таксама водарных і саленых прыпраў гусей адкор.мліваюць так, каб печані іх праз.мерна павялічваліся і потым служылі для прыгатавання цудоўных паштэтаў. Але ж птушка, печань якой даведзена да гэткага жудаснага апухання, знаходзіцца ў хваравітым стане з-за яе прыгнечанасці, a значыцца, і мы, ядучы той далікатэс, добраахвотна набываем зародак хваробы і недамагання. Калі б мы задумаліся над тым, дык з абурэннем адкінулі б падобныя прысмакі. Людзі не могуць пераадолець агіды да мяса з падыхаўшых валоў, бараноў ці парсюкоў, якіх дарэзалі. Гусь жа, якую адкормліваюць такім чынам, несумненна хутка здохла б, і той, хто яе корміць, пільна сочыць, каб заўважыць момант, калі ў яе пачне балець дзюба — адзнака таго, што хвароба дайшла*іа самага высокага ўзроўню. Тады птушку спяшаюцца зарэзаць, бо далеййіая затрымка можа ашукаць спадзяванні абжор — праз некалькі гадзін гусь ужо будзе нежывы.
Птушкі пры гэтым харчуюцца адным толькі гарохам ці бобам, размочаным нават без солі, дзеля чаго расходуецца па шаснаццатцы зерня на кожную галаву.
Адмалака з мукой гусі тлусцеюць добра. Некаторыя замест чыстай вады гатуюць птушкам такое піццё: у кіпячую ваду сыплюць трохі жытняй мукі і старанна разбоўтваюць. Пасля таго як поліўка астыне, даліваюць кіслага малака ці маслёнкі. Аднак я гэта не спрабавала рабіць у сябе.
Перасцярога для тых, хто купляе птушак на адкорм. Хто не гадуе гусей і набывае іх для адкорму, няхай будзе напагатове і прасочыць, каб яны былі з аднаго гнязда. Гусі, сабраныя з розных месцаў, ад нянавісці і боек пачнуць худнець і марнець, нягледзячы на самы клапатлівы догляд. Хіба што, як гаварылася вышэй, ужываць спосаб адсаджвання па асобных загародках, калі адна птушка іншую чапаць не зможа. Але і тады яны будуць раздражняць адна адну галасамі.
АБ КАЧКАХ
НЕАБХОДНА СТАРАННА ПАСВІЦЬ ПТУШАК.
КОШТ ГАДАВАННЯ IX НЕВЯЛІКІ
Качак, як і гусей, трэба, пасучы, уважліва сцерагчы, бо яны звычайна робяць значную шкоду ў збожжы і на сенажацях. Гэтыя птушкі таксама не могуць абысціся без цякучай вады, дзе знаходзяць вельмі шмат патрэбнага для сябс корму.
Развядзенне качак прыносіць большую выгаду, бо іх догляд абыходзіцца танней, чым догляд гусей. Як толькі трохі падрастуць, качкі самі харчуюцца на вадзе і, не перабіраючы, ядуць усё, што ім трапляецца.
АБНЕАБХОДНАСЦІ ЎТРЫМАННЯ ЗІМОЙ У ЦЯПЛЕ КАЧАК-КВАКТУХ. КОЛЬКІ ПАКІДАЦЬ КАЧАРОЎ. ЯК ЗАБІРАЦЬ I ЗБЕРАГАЦЬ ЯЙКІ. КАЧАК
ДЛЯ НЯСЕННЯ ЯЕК ЗАЎСЁДЫ ТРЭБА САДЖАЦЬ У ТЫХ ЖА САМЫХ КАТУХАХ.
КОЛЬКІ ЯЕК ПАДКЛАДВАЦЬ ПАД ПТУШКУ I ЯКІЯ МЕРЫ ПЕРАСЦЯРОІ 1 ЗАХОЎВАЦЬ, КАБ ПРЫМУСШЬ ЯЕ РУПЛІВА СЯДЗЕЦЬ.
АГЛЯД ЯЕК
У СЯРЭДЗІНЕ ПЕРЫЯДУ ВЫСЕДЖВАННЯ. ТЫТУНЁВЫ ДЫМ ЗГАНЯЕ КАЧАК 3 ГНЁЗДАЎ
Каб маладыя качаняты добра раслі, неабходна ім раней вылупіцца з яек. Але так ніколі не будзе, калі качкі-квактухі знаходзяцца ў халодных хлявах і прастуджваюцца. Варта таксама ў снежні ці лютым пачаць іх багата карміць, асабліва самцоў, дзеля падмацавання.
Качкі толькі з году да чатырох гадоў могуць служыць для племені. На дзесяць ці дванаццаць птушак патрэбен адзін качар.
Самка пачынае несціся ў сакавіку і кладзе трыццаць і звыш таго яек. Кабкачкі нераскідалі іхдзе прыйдзецца, неабходна штодзённа птушак шчупаць і нс выпускаць з памяшкання ці хлеўчыка, пакуль не знясуцца ў гняздзе. Калі яйкі забіраць у больш халоднае месца, птушкібудуць несціся вельмі доўга. Але гэта можа прывесці да позняга выседжвання качанят.
Паколькі качкі неахвотна садзяцца на чужыя яйкі, трэба кожную саджаць заўсёды адпаведна адзнакам на яе пер’і ў пэўны катух ці гняздо (глядзі вышэй у раздзеле Як меціць індычак). Няхай яна нясецца побач з гняздовым яйкам, памечаным, як звычайна, чарнілам, a потым на ім жа сядзіць.
Пад адну птушку кладуць ад пятнаццаці да сямнаццаці яек. Тэрмін выседжвання — дваццаць восем дзён. Але качкі настолькі пражэрлівыя, што часта сыходзяць з седала, і яйкі ў ім астываюць. Таму старанна накрывайце гняздо зверху дошкай, памяшканне, дзе качкі сядзяць, ніколі не пакідайце адчыненым, а корм і піццё ў дастатковай колькасці два разы ў дзень давайце ў гняздзе.
У сярэдзіне перыяду выседжвання яйкі нсабходна агледзець супраць сонца ці перад свечкай. Толькі да палавіны цёмныя, гэта значыць аплодненыя, пакідайце пад качкай, а светлыя — неаплодненыя —
•	X»	w	1
выкіныде вон, оо яны дарэмна заммаюць месца на седале .
Паколькі тытунёвы дым можа зусім сагнаць качку з гнязда, сачыце, каб ён не трапіў у катух, дзе яна сядзіць.
Вопыт паказвае, што качкі, якіх выседзелі куры ці іншыя птушкі, са.мі ўжо не прыдатныя для выседжвання.