Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
У сярэдзінс перыяду выссджвання правяраюць таксама супраць сонца ці свечкі яйкі. Зусім светлыя і цёмныя вымаюць з гнязда: першыя — як не маючыя ў сабе зародка, а другія — як заморкі. Пакідаюць толькі з зародкам гусяняці — такія яйкі зверху светлыя, а знізу цёмныя.
Калі вылупліванне з некаторых яек зацягвасцца яшчэ на некалькі дзён пасля дваццаць шостага ці дваццаць дзевятага дня, іх трэба абмыць цёплай гарэлкай, у якой настойваўся часнок. Але дзейнічайце вельмі асцярожна, каб ва ўжо надзяўбаныя яйкі не трапіла гарэлка. Прыкладвайцс іх да вуха. Калі ўнутры чуецца слабы гук з перапынкамі, дапамажыцс гусяняці — акуратна надбіце шкарлупіну. Інакш можа здарыцца, што слабае птушаня, не маючы дастаткова сілы, каб прабіць цвёрдую абалонку, памрэ ў яйку.
АБ ЗАСВОЙВАННІ
ГУСЯНЯТАМІ НАКОПЛЕНАГА Ў ВАЛЛІ.
АБКУРВАННЕІХ ШКАРЛУПІНАМІ ЯЕК.
УЖЫВАННЕ КЛЯНОВАГА СОКУ. ХАРЧ ДЛЯ ГУСЯНЯТ.
КОЛЬКІ РАЗОЎ IX КОРМЯЦЬ.
КАЛІ ПТУШАНЯТЫ АПУСКАЮЦЬ КРЫЛЫ
У апошнія дні выседжвання гусак нсльга ні на момант спускаць з гнязда, а карміць налсжыць толькі на месцы. Калі гусяняты ўжо выдзеўбуцца, іх трэба пасадзіць у гаршчок з пер’ем, дзе яны павінны быць бсз ежы адзін ці два дні, у залежнасці ад таго, калі — рансй ці пазней — пазбавяцца ад змесціва валля. Гэта лёгка вызначыць: тады птушаняты робяцца жвавымі. На працягу ўсяго часу іх вымаюць па некалькі разоў з гаршка, старанна ачышчаюць пер’с, даюць магчымасць выпраміць лапкі.
Як толькі гусяняты апарожняць сваё валлё, іх неабходна ўзяць на рэшата, накрыць чым-небудзь лёгкім і знізу падкурыць шкарлупінамі ад яек, з якіх яны вылупіліся. Пры гэтым варта старанна сачыць, каб вугаль не чадзіў (а такое можа здарыцца, калі вугаль быў выпалены не да канца ці заліты нейкім тлушчам), што шкодзіць птушанятам. Як дым трохі абвее гусянят, з рэшата здымаюць накрыўку і даюць кожна-
му птушаняці кляновага соку1. Тым жа кляновым сокам, дабавіўшы лыжку ліпавага мёду ці патакі, націраюць ім галоўкі, ноздры, дзюбы і апускаюць у яго ножкі.
Калі гусянят пускаюць пад гуску, іх кормяць спачатку дробнымі ячнымі ці аўсянымі крупамі, разбухлымі ў вадзе, а таксама размочаным хлебам, тым жа самым, што пякуць для качак, і крапівой, пасыпанай аўсянай ці ячнай мукой альбо вотруб’ем, а потым шалупіннсм ад соладу, патоўчаным у ступцы і размяклым. Нскаторыя даюць патоўчаны і намочаны гарох, але ён схіляе птушанят да хвароб, якія іх спасцігаюць звычайна ў час красавання гароху.
Добра класці гусянятам толькі што зрэзаныя кавалкі зялёнага дзірвану, а пакуль яны малыя, лепш накідаць пырніку і часта яго зменьваць альбо зялёных усходаў жыта. Інакш птушаняты будуць дарэмна спрабаваць рваць траўку з дзірвану і, паколькі яшчэ слабыя, надарвуць сабе спінкі.
Ваду для піцця неабходна ставіць чыстую і часта яе мяняць. Ужо потым можна ім даваць па чарзе накрышаную крапіву з вотруб’ем ці молатым неправеяным зернем, пазадкі ячменю, аўса ці яркі, высеўкі ад усялякіх круп. Карміць так варта тры разы ў дзень, пакуль птушаняты не аперацца, што звычайна бывае праз чатыры тыдні пасля выдзёўбвання. У гэты час гусяняты яшчэ слабыя і іх неабходна ўмацоўваць больш спажыўным харчам. Затым акрамя пералічанага даюць таксама ячны ці ярачны солад, кожны всчар трохі дробна працёртага аўса ці ячмсню. Калі птушаняты пачнуць апускаць крылы, іх належыць падкурваць шкарлупінамі ад яек, з якіх яны вылупіліся, і не пускаць на двор.
На подсціл няблага ўжываць папараць, толькі часта яе зменьваць.
ПРЫЗВЫЧАЙВАННЕ ГУСЯНЯТ
ДА ВОЛЬНАГА ПАВЕТРА.
ІМ ШКОДЗІЦЬ ЯК ХОЛАД, TAK I ДУХАТА
Праз тры дні, як гусяняты вылупіліся, у ясны пагодлівы дзень, калі на траве няма расы, можна пачаць выпускаць іх на двор на кароткі час. Перад гэтым птушанят прызвычайваюць да свежага паветра ў памяшканні з адчыненымі вокнамі, застаўленымі кратамі. У холад, слату іх лепш трымаць (нават увссь тыдзень і больш) у памяшканні, якое трэба праветрываць і падмятаць.
Ад прастуды ці намакання ў маладых гусянят здараецца сутарга, ад чаго яны гінуць. Птушаняты вельмі адчувальныя да холаду, пакуль яшчэ ў пуху і не пакрыліся пер’ем. У больш цёплае ж і яснае надвор’е іх варта хаця б на нядоўга выпускаць з памяшкання некалькі разоў на
Сок вельмі рана вясной (нават найперш, чым растане снег) выпускаюць кляновыя дрэвы. Яго захоўваюць у шкляных, шчыльна закаркаваных штофах у халодным месцы да таго часу, як выдзяўбуцца гусяняты.
дзень. Паколькі яны не пераносяць духаты, вокны ў катухах павінны быць цэлы дзень адчыненымі.
НАВАТ СТА ’ЭЙШЫХ ГУСЯНЯТ НАЛЕЖЫЦЬ ПАДКОРМЛІВАЦЬ.
ШТО ШКОДЗІЦЬ ГУСЯМ
Маленькіх гусянят пасуць асобна са сваімі маткамі і не аб’ядноўваюць са ўсім статкам, пакуль добра не падрастуць. Хоць яны і самі здольны знаходзіць для сябе харч у траве і на вадзе, аднак неабходна іх адразу тры, а потым два разы ў дзень падкормліваць. Галодныя птушаняты будуць дрэнна расці і абы ад чаго дохнуць.
Абавязкова трэба сцерагчыся, каб гусі не трапілі да стаялай вады, дзе звычайна маюцца п’яўкі. Яны залазяць птушкам у ноздры, дабіраюцца да мозга і губяць іх. Всльмі шкодзіць гусям расліна блёкат (Hyosciamus), таму яе неабходна выдзіраць і знішчаць, перш чым выпусціць птушанят на выган. Пятрушка і відук таксама з’яўляюцца атрутай, як і насякомае, што клічуць расліннай вошшу. Ад яе належыць старанна ачышчаць зеляніну, якую даюць гусянятам.
Перад дажджом і пасля яго вылазяць на паверхню зямлі глебавыя чарвякі, чым малыя птушаняты любяць паласавацца. Але яны настолькі жывучыя, што нават калі гусяняты іх глытаюць, усё роўна не гінуць, а часта прагрызаюць валлё ці вантробы гусянятам і тыя здыхаюць. Таму не спяшайцеся ў непагадзь выганяць маладую птушку, асабліва на мураву, дзе звычайна шмат поўзае чарвякоў. На ўтрамбаваных шляхах іх менш, туды і выпускайце гусянят. He на карысць птушкам і дзяўбці шкарлупіны ад яек, асабліва ад сваіх. Кажуць, што ад гэтага яны пачынаюць несці яйкі без шкарлупіны.
У ЛІПЕНІ ГУСЯНЯТЫ ХВАРЭЮЦЬ.
ЯК IX ЗБЕРАГЧЫ Ў ТОЙ МЕСЯЦ
Ліпень для гусянят — самая цяжкая пара. Менавіта калі квітнеюць ліпы, яны пачынаюць нядужаць і вельмі слабеюць. Хвароба асабліва
паражае позніх птушанят (таму і бездапаможных), і яны, бывае, усе здыхаюць.
У такі крытычны час іх нсабходна падтрымліваць добрым і сражыўным кормам. Найлспшы харч для гусянят тады — солад з яравога зерня ці нават само зерне. Трэба таксама падкідваць ім сцябліны з кветкамі ці семем агароднай гарчыцы. Яе гаркота ўмацоўвас птушанят. Акрамя таго, ім мажуць алеем вушкі і нарат заліваюць туды алей.
Хлявы высцілаюць трыпутнікам, які часта зменьваюць. Пах расліны таксама ўмацоўвае гурянят і абдраняе іх ад вошай. Насякомыя нападаюць на яшчэ неакрэплых птушанят, прычыняюць ім сверб, наганяюць невыносную тугу, іцто аслабляе гусянят. Калі ж гэты бруд завёўся, неабходна прыбраць як мага чысцей у хляве, старанна праветрываць і падмятаць яго, не дапускаць духаты і дрэннага паху. Сродкі супраць такога зла ўжывайце адразу адпавсдна з парадамі, прыведзенымі ніжэй.
ЯК АДКОРМЛІВАЦЬ ГУСЕЙ ГІАДЧАС ЖНІВА
•
У жніво, калі ў полі і гумне гусі знаходзяць сабе чым пажывіцца, ім лыа нічога не даваць дома. Калі ж яны адкормяцца рассыпаным зернем, той гаспадар, у каго гусей шмат, можа некаторую іх частку забіць і прыгатавайь вэнджаныя ці марынаваныя палаткі (хіба што залішне цёплае надвор’е гэтаму перашкодзіць). Астатніх птушак адкормліваюць адпаведна змешчаным тут правілам.
ВЫПУСКАЙЦЕ ГУСЕЙ НА ЎСХОДЫ ЖЫТА ЎВОСЕНЬ
ГІозна восенню, калі глеба пачынае замярзаць, гусей выганяюць на маладыя ўсходы жыта, якія іх добра ўмацоўваюць і падрыхтоўваюць да наступнага лёгкага адкорму. Робяць тос толькі ў тыя дні, калі зямля замёрзлая (пасля марознай ночы). Інакш птушкі з сырой і мяккай глсбы будуць выцягваць сцяблінкі разам з карэньчыкамі. Да таго ж памёт вадаплаўнай птушкі, гэта значыць гусей і качак, всльмі гарачы і выпальвас глебу, а таму, магчыма, шкодзіць пасевам. Але паколькі гусей выпускаюць на ўсходы ў перадзімовы час, вельмі верагодна, што шкоднае ўздзеянне памёту памяншаецца маразамі.
ЧЫМ КАРМІЦЬ ГУСЕЙ ЗІМОЙ
Пакінутым на зіму птушкам даюць сырую, пасечаную моркву, рэпу, бульбу, храпкі капусты. А таксама мякіну: аржаную, гарохавую і нават грэцкую. Яна павінна быць добра распарана брагай ці гарачай вадой пад накрыўкай. Мякіну абавязкова пасыпаюць молатым неправсяным зернем. Часам кормяць гуссй высеўкамі ад усялякіх круп, a таксама шалупіннем ад соладу і гушчай ад брагі.
АБ ВЫСКУБАННІ ПУХУ.
КОЛЬКІ ЯГО МОЖНА МЕЦЬ 3 ГУСІ
Некаторыя восенню і вясной выскубаюць у гусей пух з грудзей, жывата і верхняй часткі крылаў і збіраюць яго значную колькасць, асабліва калі трымаюць вялікі статак. Але я адчуваю агіду да ўсяго, што прыносіць пакуты беднай істоце. Нікому не раю так рабіць, бо і птушкі ад гэтага худнеюць.
Калі рэжуць гусей, з дзесяці іх збіраецца звычайна не менш чым фунт пуху і чатыры фунты нескубанага пер’я, хіба што птушкі былі познія, дрэнна даглядаліся і змарнелі ад голаду.
ХВАРОБЫ ГУСЕЙ
ІЛЕКІ АД IX
Сродкі, прадухіляючыя ад захворванняў маладых гусянят перад апярэннем і з' яўленнем крылаў. Лекі ад незразумелых хвароб. Добра ахоўвае маленькіх гусянят дробна пакрышаны часнок — яго дабаўляюць у корм — і кавалак камфары ў вузле з анучы, які трымаюць у вадзе, прызначанай для піцця птушанятам. Гэта ім даюць, пакуль яны абрастуць пер’ем і крыламі, што звычайна зацягваецца да ліпеня. Адначасова не шкадуюць і спажыўнага харчу, а хлявы высцілаюць папараццю.
Лекі ад недамагання гусей у сярэдзінелета. Бывае, у сярэдзіне лета пачынаецца паморак гусей, прычыну якога нельга вызначыць. Тады нсабходна згатаваць у вадзе мацярдушку (Origanum vulgaris) — зеляніну разам з кветкамі, астудзіць і паіць гусянят нашча.
Насякомыя. Прычыны хваробы і спосабы яе ўстаранення. Чым гусям мажуць галовы. Сродкі ад мушак, якія залазяць ім у вушкі, / п’явак, што трапляюць у ноздры. Паколькі гэтая погань нападае на гусей часцей з-за духаты і неахайнасці, трэба падвоіць клопаты аб ачышчэнні хлявоў, праветрыванні і падмятанні іх. Належыць пасыпаць падлогу сухім пяском і высцілаць свежай папараццю, абавязкова зменьваючы яе.
Гусям ці гусянятам мажуць галоўкі, пад крыламі і над гузкай алівай або ільняным алсем напалову з ворванню (у лыжку сумесі дадаюць яшчэ тры кроплі шкіпінарнага алею) і нават вушкі пры дапамозе пёрка, бо туды, асабліва каля Святога Яна, часам залазяць камары, мушкі і іншыя насякомыя, што невыносна мучыць птушак.