Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Падкурванне маркотных куранят. Іншыя лячэбныя сродкі. Калі кураняты апускаюць крылы. Пры любым недамаганні птушанятлепш пасадзіць на рэшата і падкурыць шкарлупінамі яек, з якіх яны вылупіліся (на ўсялякі выпадак шкарлупіны захоўваюць у гаршку, у сухім месцы). Пасля таго іх увссь дзень нельга выпускаць з памяшкання. Ноздры куранятам льга змазаць свежым нясоленым маслам, бо здараецца, што захворванне ўзнікае ад насмарку.
Сухоты. Лекі іхарч. Хвароба часта нападае з-за недагляду, недахопу корму і неахайнасці. Названыя прычыны неабходна ўстараніць і аддзяліць хворых птушак ад здаровых. Карміць іх належыць згатаваным ячменем з дабаўленнем невялікай колькасці пакрышанага парэю, а паіць — вадой, у якой парэй быў размочаны. Буракі, караняплоды ці націнне льга даваць замест парэю, зваранага з ячменем.
Аб заразнай пухліне галавы, яе прычынах. Сродкі супраць хваробы. Мыццё галавы. Пухліна галавы заразная і небяспечная не толькі для курэй, але і для іншай птушкі, асабліва для індыкоў, што лёгка яе набіраюцца. Хвароба ўзнікае ад неахайнасці і духаты ў куратніку, a таксама ад вільгаці і тухлага корму. Таму пазбавіўшыся гэтага, галовы курам змазваюць алеем, язык націраюць соллю і даюць унутр па зубочку часнаку з маслам або іншым белым тлушчам, а ваду для піцця гатуюць з невялікай колькасцю перцу. Нялішне будзе і агледзець, ці няма насякомых і бруду ў галовах птушак. Калі ж з’явяцца гузакі, іх абмываюць воцатам, у якім папярэдне моклі псрац і цыбуля.
Прычыны сутаргі ног. Сутарга ног у курэй здараецца ад холаду і бруду ў куратніку. Пасля ўстаранення згаданых прычын ногі птушкам трэба часта мазаць нясоленым маслам, абвярцець анучкамі, таксама намазанымі маслам, і трымаць курэй у цёплым месцы.
Як вызначыць апуханне тулава. Корм. Аперацыя. Засцярога ад холаду. Апуханне тулава інакш называсцца запаленне гузкі. Калі курыца не хоча есці, сумуе і апускае крылы, неабходна агледзець, ці не апух у яе канец гузкі. У такім выпадку птушцы належыць даваць харч, які слабіць, бо звычайна захворванню папярэднічае запор. Самым лепшым кормам з’яўляюцца лісты салаты з ячменным вотруб’ем і жыта, адваранае ў вадзе.
Потым, калі нарыў паспее — нарве, яга трэба асцярожна разрэзаць, старанна выціснуць гной, ранку прамыць цёплай вадой напалову з воцатам ці гарэлкай. Выпускаць курэй на холад тады нельга.
Хвароба выказваецца яшчэ і ў тым, што і на горле ў птушкі з’яўляюцца цвёрдыя гузакі. 3 імі абыходзяцца гэтак жа, як і з раней апісанымі.
Нарывы можна не разразаць, а выпякаць распаленым жалезам.
Ад залішняй тлустасці курыца псрастае несціся. Калі мы не хочам з-за добрай парады ці па іншых прычынах, каб птушка трапіла на кухню, дык варта выскубці ў яе нскалькі пер'яў з хваста, абмежаваць корм і даваць шмат вады.
Як адвучыць курэй ад дрэнных звычак. Іншы спосаб з аднолькавым вынікам. Курыца часам сама есць свае яйкі. Каб адразу прымусіць яе адвыкнуцьад такой шкоднай павадкі, трэба спячы яйка на вуглях (яно зробіцца крутым), добра напаліць і палажыць перад курыцай. Яна пачне прагна яго дзяўбці, але апячэцца і адмовіцца ад гэткай прыемнасці потым. Калі ж паўтарыць тое яшчэ некалькі разоў, птушка напэўна вылечыцца ад дурной звычкі. Непаслухмяных курэй лепш адправіць на кухню, бо яны будуць з’ядаць нават тыя яйкі, што кладуць у гняздо.
Некаторыя робяць у яйку дзірку, выліваюць бялок і жаўток, змешваюць іх з густым гіпсам, потым напаўняюць гэтым рэчывам пустую шкарлупіну, адтуліну заклейваюць воскам і пакідаюць яйка ў цёплым месцы, дзе яно хутка ўнутры засыхае і цвярдзее. Тады яго кладуць у гняздо, і курыца, дзяўбучы, раздзірае сабе дзюбу з-за празмернай цвёрдасці яйка. Такі вопыт, безумоўна, можа на яе падзейнічаць.
Заразная слепата курэй. Яе вынікі. Спосабы лячэння. Корм. Калі хвароба ўкінецца ў куратнік, яна робіцца вельмі заразнай і гібсльнай. Прычына яе — насмарк (закупорка ноздраў). Трэба праткнуць курыцы ноздры тонкім пяром і змазаць маслам, а таксама аддзяліць хворых птушак ад здаровых.
Падчас хваробы ў курэй у ноздрах утвараецца гной, які дастае і да вачэй. Пухліна бывае настолькі вялікай, што нават выціскае вочы і даходзіцьда мозга, ад чаго птушкі гінуць.
Калі вы жадаеце вылечыць курыцу, пухліну належыць своечасова разрэзаць, дастаць гной касцяной лапатачкай, прамыць рану цёплай вадой, у якую ўліць воцату столькі, каб злёгку адчувалася кіслата. Паўтараючы прамываннечаста, можна вылечыць птушку, алеяетрэба трымаць у памяшканні, а не на вольным паветры. Пры гэтым неабходна даваць корм спажыўны і ахаладжальны: цеста з накрышанай салаты і жытняй ці ячнай мукі грубага памолу. Добра дапамагае кіслае малако само па сабс ці ўлітае ў корм.
Ад запалення вачэй робяць сумесь з паловы вады і паловы гарэлкі і кожны всчар і раніцу прамываюць курам вочы. Харч ім даюць, што і пры запорах (глядзі вышэй).
Яквызначыцьжаўтуху.Лекіадяе. Хваробульга пазнаць па жоўтых вачах птушак. У разгар яе куры пачынаюць ліняць у неадпаведны час. Для лячэння іх кормяць толькі крышанай салатай, сырым бураком ці маладым лісцем капусты, змешанымі з вотруб’ем і вадой.
Грузнасць курэй. Харч, які лечыць хваробу. Калі куры сядзяць нерухомыя і слабыя, мала ядуць, часта чхаюць, трэба ім адразу абрэзаць канцы кіпцюроў і часта змочваць іх вадой. Цэлы тыдзень належыць карміць птушак вараным ячменем, потым тры дні ачышчаць лістамі буракоў, салаты і капусты, пазней яшчэ пару дзён даваць чыстае зернс. Тады можна спадзявацца на папраўку курэй, толькі каб у час хваробы яны не ўжывалі такога саграваючага харчу, як каноплі і г. д.
АБ ГУСЯХ
КАРЫСЦЬ АД ГАДАВАННЯ ГЭТЫХ ПТУШАК. ДЗЕ IX ЛЬГА РАЗВОДЗІЦЬ
Гусь — адна з самых вартых свойскіх птушак. Усё ад яе прьгдатна для выкарастання чалавекам — пух, пер’с, мяса, тлушч, вантробы, усё прыносіць нам выгаду. Таму на развядзеннс і ўтрыманне гусей трэба звярнуць асаблівую ўвагу, тым больш, што ніякая астатняя жыўнасць (хіба толькі качкі) не патрабуе так мала расходаў і клопату. Адно безумоўна: там, дзе няма іншай, акрамя стаялай, вады і нават наогул няма ракі ці сажалкі, вырошчваць іх нсльга, бо карысці гэта не прынясс.
НЕВЯЛІКУЮ КОЛЬКАСЦЬ ГУСЕЙ HE ВАРТА ТРЫМАЦЬ
Птушка гэта, калі за ёй увесь час не сачыць, зробіць вялікую шкоду ў збожжы і на лугах. Таму толькі шматлікімі чародамі належыць гадаваць гусей, каб іх колькасць і выгоды пакрывалі страты на пастушку.
ВЫЛУПЛІВАННЕ ГУСЯНЯТ ПАВІННА БЫЦЬ РАННІМ. ПАМЯШКАННЕ ДЛЯ ГНЯЗДОВЫХ ГУСЕЙ ЗІМОЙ
Гусям больш, чым іншым птушкам, для паспяховага развядзення патрабуецца ранняе выдзёўбванне з яек. Познія гусяняты рэдка выносяць ліпеньскую хваробу, якая для старэйшых, а значыць, больш моцных, не вельмі небяспечная. Аднак племянныя гусі, калі яны знаходзяцца не ў ацепленых памяшканнях, а ў халодных хлявах, так азябнуць і застудзяць сабе яечнікі, што пачнуць несці яйкі тады, як гусянятам ужо пара выходзіць. Таму няхай кожная гаспадыня клапоціцца аб тым, каб мець для птушкі хляўкі, якія па магчымасці льга абаграваць. Інакш яна можа не спадзявацца на добры вынік сваіх клопатаў. Катухі тыя трэба праветрываць і падмятаць два разы штодзень, кабяны былі ў ахайнасці і не душныя, часта пасыпаць пяском.
Гусей не варта зачыняць на ўвесь час, хай ходзяць цэлы дзень на вольным паветры, толькі каб на ноч мелі цёплае сховішча.
ЗСЯРЭДЗІНЫ ЗІМЫ САМЦАМ I НАВАТ САМКАМ НЕАБХОДНЫ БОЛЬШ СПАЖЫЎНЫ КОРМ
Пачынаючы з Каляд гусям, асабліва самцам, да звычайнага харчу дабаўляюць усё болей чыстай кармавой мукі, а пасля Грамніц, акрамя таго, ім даюць чысты авёс у зерні1.
На Грамніцы гаспадыні даюць звычайна гусям нашча зерне розных відаў, змешанае са жменяй простага нятоучанага перцу на кожныя пятнаццаць птушак. Перац разаграе і ўзбуджае гуссй да расплоду.
АДБОР ПЛЕМЯННЫХ ГУСАК IX УЗРОСТ
Гусейна племя трэба адбіраць белых і ранніх, кабмелі неменш двух гадоў, бо маладзейшыя не будуць добра нссціся і сядзець на яйках. A паколькі яны больш даўгавечныя, чым іншыя птушкі (на думку некаторых прыродазнаўцаў, гусі жывуць да пяцідзесяці — шасцідзесяці гадоў), дык самкі могуць выкарыстоўвацца на племя да васьмі і нават да дванаццаці гадоў. Вопыт паказвае: чым гуска старэйшая, тым для племені лепш.
колькі ТРЫМАЦЬ ГУСАКОЎ.
АБ РАСПАЗНАВАННІ ГУСКА.МІ СВАІХ ЯЕК. АБ ГНЯЗДОВЫМ ЯЙКУ I АБ ТЫМ, ЯК ЗАХОЎВАЦЬ ІНШЫЯ
На шэсць — восем гусак дастаткова аднаго гусака, што пасля двух гадоў ужо прыдатны да расплоду і да пяці гадоў можа служыць для гэтай мэты.
Гуска кладзе яйкі двойчы ў год, пазнае свае і таму для кожнай неабходна асобнае седала. Калі яна знясецца ў ім адзін раз, то ўжо заўсёды будзе яго пільнавацца. Таму пакіньце ёй памсчанае першае яйка, гняздовас, а ўсе іншыя адразу забірайце. Яйкі адзначайце нумарам гнязда і захоўвайце дзе-небудзь у халодным і сухім месцы, толькі не на лёдзе.
КОЛЬКІ ЯЕК ПАДКЛАДАЮЦЬ ПАД ГУСКУ. ЯК ДОЎГА ЯНА СЯДЗІЦЬ У ГНЯЗДЗЕ
Калі гуска застаецца на ноч на седале — гэта ўжо несумненная адзнака таго, што яна хоча сядзець на яйках. Тады пад яе падкладаюць ад трынаццаці да пятнаццаці штук, хаця б часткова ёю знесеных, каб ляжалі шчыльна адно да аднаго. Гусь сядзіць звычайна чатыры тыдні, але на дваццаць шосты дзень неабходна гняздо агледзець. Некаторыя яйкі могуць быць ужо надзяўбаныя птушанятамі1.
АБ КАРМЛЕННІ ГУСАК, ШТО СЯДЗЯЦЬ НА ЯЙКАХ
На працягу ўсяго перыяду выседжвання яек трэба карміць птушку аўсом ці вымачаным у вадзе ячмснем, а таксама шмат паіць. Харч, раней прыгатаваны, лепш за ўсё даваць на вольным паветры, каб гуска хаця б крыху была на двары дзеля здароўя. Гняздо тым часам належыць хутка агледзець і пачысціць, бо, як і для іншай птушкі, гусцы неабходна ахайнасць. Гусь звычайна хварэе і нават гіне з-за духаты ібруду.
У некаторых гаспадынь ёсць звычай выскубнуць з гузкі ў птушкі пярынку, калі саджаюць яе на яйкі.
СВЕЖАЕ ПАВЕТРА АБАВЯЗКОВА
Памяшканне, дзс птушка сядзіць, нс толькі правстрываюць, а і ўвесьдзеньтрымаюць вокны адчынснымі, паставіўшы на іх драўляныя краты, каб не траплялі туды драпежныя жывёлы.
Падлогу падмятаюць і штодзённа пасыпаюць свежым пяском.
ЛІПАВЫ ЦВЕТ КЛАДУЦЬ ПАД ЯЙКІ.
АГЛЯД ЯЕК У СЯРЭДЗІНЕ ПЕРЫЯДУ ВЫСЕДЖВАННЯ.
ЯК ДАПАМАГАЦЬ ПТУШАНЯТАМ ВЫЛУПЛІВАЦЦА
Калі ў гняздо, звычайна высланаесаломай, падкладваюць пад гуску яйкі, непасрэдна пад іх належыць падсыпаць ліпавы цвет. Яго варта змяніць недзе праз два тыдні пасля пасадкі. Ліпавы цвет дапамагас маладым гусянятам перанссці ліпеньскую хваробу, што ў псрыяд красавання ліпы іх спасцігае.