Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Індыкам падабаецца (і для іх здароўя гэта карысна) качацца ці, як гавораць, купацца ў пяску. Няблага, каб каля куратнікаў яго было насыпана дастаткова.
чым КОРМЯЦЬ ІНДЫКОЎ ПАСЛЯ З’ЯЎЛЕННЯ Ў IX ГРАБЯНЁЎ. НЕАБХОДНА ВЫГАНЯЦЬ ПТУШАК НА СКОШАНЫЯ СЕНАЖАЦІ I НА РЖЫШЧА. ЯКОЕ ІМ ТАДЫ ПАТРЭБНА ПОЙЛА
Калі ў індыкоў вылязуць грабяні, льга ўжо дабаўляць ім у корм бульбяное націнне, ніжнія жоўтыя лісты капусты і бручкі, салаты, якая ідзе ў стваліну, і г. д. Заўсёды варта даваць крапіву з лісцем і насеннем, а пасечаныя травы хаця б трохі пасыпаць ячнай мукой ці вотруб’ем. Пры гэтым падчас сенакосу птушак
Некаторыя апырскваюць гэты корм спіртам ці гарэлкай (дадаюць яшчэ і ваду) для ўмацавання індычанят.
Перш чым памясціць птушку ў новае месца, належыць абараніць яе ад тхароў: вылавіць іх пры дапамозе жалезных пастак. Там, дзе падлога ляжыць шчыльна, драпежніку пралезці цяжка. Але лепш будзе, калі хто-небудзь паначуе побач з маладой птушкай і абароніць яе ў выпадку небяспекі. Бо часам здараецца, што тхор у адну ноч перадушвае ўвесь статак.
выганяюць на скошаныя лугі, а ў час жніва — на ржышча і да гумнаў, дзе яны могуць знайсці шмат рассыпанага зерня. Тады індыкам не патрэбны звычайны корм, хіба што адзін раз раніцай ужываць яго, каб размякчыць страўнік, напіханы сухім. Яшчэ належыць ставіць як мага больш чыстай і свежай вады: у плазаватым посудзе ў тых месцах, дзе індыкі пасвяцца, ці там, дзе яны знаходзяць сховішча. Інакш без піцця птушкі здыхаюць або хварэюць.
ІНДЫКАМ ДАЮЦЬ ЧАРВЯКОЎ, МУРАШЫНЫЯ МЯШЭЧКІ 1 ЖУКОЎ
Індыкі з прагнасцю ядуць усялякіх чарвякоў і насякомых, чым і адкормліваюцца. Маладняк льга ласаваць мурашынымі мяшэчкамі, гэта значыць яйкамі, а таксама чарвячкамі, знарок дзеля таго выгадаванымі. Старэйшых кормяць жукамі, якія ў маі і чэрвені часам абсядаюць усе дрэвы. Іх страсаюць на рассцеленае ўнізу палатно і заліваюць вадой, каб не распаўзаліся. Для індыкоў гэта самы спажыўны харч1.
ЗІМОВЫ КОРМ, КАРАНІ ГАРОДНІНЫ, МЯКІНА. МЯШАНКА, БРАГА I ШАЛУПІННЕ АД СОЛАДУ
Пасля святога Міхайла, калі траў ужо няма, індыкоў кормяць бручкай, бульбай, морквай, рэпай, капустай, пакрышанымі ў сырым выглядзе. Зімой, акрамя таго, даюць патоўчаную ў ступе і запараную гарачай вадой ці брагай усялякую мякіну, за выключэннем грэцкай, што шкодзіць птушкам, і ячнай, якая ім не падабаецца, бо яна вельмі калючая. Найбольш жа спажыўная льняная, таму, пакуль яе хапае, варта заўсёды дабаўляць да гарохавай, аржаной ці аўсянай. Калі льняной мякіны ўжо не стане, замяніце яе на канапляную — яна таксама вельмі спажыўная — і прымешвайце да іншых сартоў. Трэба толькі, каб мякіна была добра патоўчаная ў ступе і запараная (хай некалькі часоў стаіць пад накрыўкай і прэе).
Як для запраўкі выкарыстоўваецца гарачая густая брага, тады не абавязкова сыпаць кармавую муку, калі ж рэдкая альбо замест яе ўжыта гарачая вада, неабходна дабавіць мяшанку з молатых пазадкаў ці вотруб’я. Акрамя таго, індыкам даюць (калі ёсць) шалупінне ад соладу і, як ужо гаварылася, розную сырую крышаную гародніну ці параную, бо птушкам падабаецца змена корму.
Пачынаючы з Каляд, давайце большую колькасць чыстай мяшанкі самкам, а самцам падсыпайце яшчэ пазадкі, аб чым я ўжо казала.
Акрамя выгоды, якую дае адкорм індыкоў жукамі, гэта яшчэ і карысна для садаводства, бо знішчаюцца насякомыя. Жукі часам агольваюць ад лісця цэлыя дрэвы, якія потым засыхаюць. Такіх насякомых добра ядуць і свінні.
ЗІМОВЫЯ ПАМЯШКАННІ ДЛЯ ІНДЫЧАК. ЗМЕНА САМЦОЎ
Толькі ў вельмі моцныя халады, ліўні, снег і іней індыкоў не выпускаюць, а ў іншы час няхай ходзяць па двары і ў гумнах. Дваровых птушак, гэта значыць намечаных на забой ці продаж1, утрымліваюць у хлявах, добра ахаваных ад лютых паўночных вятроў. Трэба заканапаціць імхом усе дзіркі, палажыць на падлогу конскі гной, а зверху сухую салому і часта яе мяняць. Племянныя індычкі з вызначанымі для іх самцамі павінны знаходзіцца ў памяшканнях, хаця б злёгку ацепленых, чыстых, якія льга праветрываць. У звычайным хляве яны зябнуць і прастуджваюцца і тады ці зусім не будуць нясціся, ці позна і мала. А вядома, што толькі раннія індычаняты гадуюцца паспяхова2.
Варта племянных самцоў прывозіць з іншых мясцін, інакш парода пагоршыцца і нарэшце зусім вывядзецца.
АДКОРМЛІВАННЕ ІНДЫКОЎ
Дзе іх утрымліваць. Галачкі для адкорму. Ільняная мякіна — добры харч. Іншыя спажыўныя кармы. Індыкоў належыць змясціць у невялікае цеснае памяшканне, дзе яны б нс маглі хадзіць. Саламяны подсціл на падлозе неабходна мяняць штодзённа, a карміць птушак наступным чынам. Аўсяную і ячную муку ў роўных колькасцях добра замясіць у вадзе ці ў малацэ, з цеста зляпіць галачкі памерам з лясны арэх, падсушыць, потым памачыць у вадзе, злёгку ўкачаць кожную ў попсл і запіхнуць у валлё індыка. Трэба даваць магчымасць птушцы асцярожна глытаць, каб толькі не задушылася. Гэткае кармленне варта праводзіць тры ці чатыры разы ў дзень. У індыкоў увссь час павінна стаяць свежая вада, якую абавязкова часта зменьваць. Пры такім спосабе яны выдатна паправяцца менш чым за тры тыдні.
Нічым іншым, як ільняной мякінай, лепш не адкормяцца індыкі, а таксама канаплянай, што дабаўляюць да розных кармоў распаранай у гарачай вадзе. Улетку ад жукоў, скінутых з дрэваў (аб чым ужо гаварылася вышэй), вельмі хутка тлусцеюць індыкі. Добра таксама ўжываць крапіву, накрышаную, пасыпаную вотруб’ем ці аўсянай альбо ячнай мукой і змешаную з іншым харчам. Яшчэ лепш будуць адкормлівацца птушкі, калі да такой мяшанкі дабавіць здробненых крутых яек. Некаторыя напіхваюць валлё індыкоў размочаным у салёнай вадзе гарохам, але робяць тое не раней чым папярэдні корм цалкам ператравіцца. Зразумела, што адначасова даюць шмат вады.
Самы лепшы час для збыту індыкоў — перад яўрэйскай ІІасхай, калі іх загадзя закупаюць на адкорм. Некаторыя прадаюць жывой вагой і бяруць за фунт ад дзесяці да пятнаццаці грошаў. Несумненна только адно: да красавіка трэба ўсіх індыкоў, акрамя племянных, з’есці ці прадаць, бо ўтрыманне іх у гэты перяд абыйдзецца надта дорага.
Гэта датычыцца ўсіх відаў птушак. Як і тое, што будзе гаварыцца аб змене самцоў.
Нарэшце, аб утрыманні птушкі на адкорм у стане сну глядзі ў раздзеле Аб гусях. Гэта льга выкарыстоўваць і для індыкоў.
АБ ХВАРОБАХ ІНДЫКОЎ I АБ ТЫМ, ЯК IX ЛЯЧЫЦЬ
Аддзяленне хворых ад здаровых. Пры ўсіх хваробах птушак перш за ўсё адлучаюць хворых ад здаровых, бо адны ад другіх хутка заражаюцца.
Калі індычаняты маркотныя і хворыя з невядомай прычыны. Маленькіх птушанят, як толькі яны спахмурнеюць з-за нейкай невядомай хваробы, ставяць адразу на рэшата і знізу абкурваюць шкарлупінамі ад яек, з якіх яны вылупіліся (з той мэтай шкарлупіны захоўваліся ў гаршку). Падчас лячэння іх не выпускаюць з памяшкання на працягу ўсяго дня, а да корму дабаўляюць жменю зялёнай цыбулі — на адзін раз на паўкапы індычанят. Гэта ім даюць на працягу двух дзён ці пасыпаюць харч серай, што бяруць на гарнец корму па адной лыжцы да краёў.
Трэба таксама агледзець, ці няма ў індычанят каля гузкі пер’я, куды прасачылася кроў. Такое пер’е адразу выдзіраюць. Можна яшчэ мазаць птушанятам ноздры свежым нясоленым маслам, бо хвароба часам узнікае ад таго, што заложаны ноздры і горла (глядзі таксама ніжэй раздзсл Паравое купанне).
Панос у індычанят. Пільна сачыце за хваробай. Сродкі яе прадухілення і лекі. Маленькія індычаняты, што толькі вылупіліся, надта схільныя да паносу. А паколькі хвароба гэта вельмі небяспечная і заразная, трэба старацца адразу яе спыніць, як толькі з’явяцца адзнакі хаця б у адной ці некалькіх птушак. У такім выпадку адразу нсабходна ўсыпаць лыжку патоўчанага перцу на гарнец звычайнага корму і працягваць лячэнне да таго часу, пакуль не спыніцца панос. Вядома ж, карысны і сухі харч з драблёнага аўса ці ячменю, альбо з цэлых круп, бо прычынай хваробы можа быць лішак рэдкага і недахоп сухога корму. Можна яшчэ зварыць з пшанічнага вотруб’я густую кашку і даваць яе, цёплую і клейкую, індычанятам. Нарэшце ў ваду, якую яны п’юць, кінуць кавалак жалеза, заржавелы ці распалены да чырвані, і нават кавальскі шлак, што скрапляе жывот. Дарослым птушкам ад паносу дапамагас парашок з каранёў дуброўкі (Tormentilia). Яго дабаўляюць у корм столькі, колькі змяшчаецца на кончыку нажа, і даюць два ці тры разы ў дзень, маленькім — адпаведна менш. Скрапляе і сагравае страўнік індыкоў хлеб, размочаны ў гарэлцы.
Запоры. Прычыны хваробы. Корм, які лечыць. Знешняя асцярога. Крутыя яйкі і залішне сухі харч часцей за ўсё становяцца прычынай захворвання, таму лепш некаторы час даваць хворым птушкам вільготны, размякчаны корм. Лісце салаты (накрышанае) з’яўляецца самым дзейсным лякарствам ад запору, асабліва калі яго развесці накіпам са страў, але толькі не ад кіслых, усыпаць трохі аржаной ці ячменнай мукі, зварыць і астудзіць.
Часам здараецца, што пасля паносу склейваецца пер’е хваста, што затрымлівае выхад памёту і можа быць прычынай гібелі птушкі. Злепленае пер’е неабходна абрэзаць.
Добры сродак супраць запору — мурашыныя яйкі.
Намаканне ці прастуда. Паравое купанне. Калі індычаняты намокнуць ці прастудзяцца, яны адразу робяцца маркотнымі, a потым, як ім не дапамагчы, здыхаюць. Каб такога не здарылася, у вядро кладуць распаленыя камяні, на іх — дробналістую крапіву і паліваюць вадой, а птушанят у рэшаце трымаюць некалькі хвілін над парай. Пад рэшата працягваюць руку і вызначаюць, ці зрабілася вельмі горача. Тады падымаюць рэшата вышэй, бо індычаняты могуць апарыцца. Пасля гэтай працэдуры іх цэлы дзень не выпускаюць з цёплага памяшкання і мочаць некалькі разоў у дзень лапкі ў гарэлцы. Добра таксама даць ім праглынуць па два зярняці перцу.
Сутарга і сцягванне ног. Устараненне шкодных прычын. Лекі. Абедзве хваробы ўзнікаюць ад прастуды ці ад неахайнасці ў куратніку. Таму трэба пазбавіцца ад шкодных прычын, а пакуль што часта мазаць індычанятам лапкі нясоленым маслам. У корм дабаўляюць лыжку да краёў серы ці жменю зялёнай цыбулі на паўкапы птушанят. Усё даюць праз два дні нашча.
Прасочванне крыві ў пер'е. Выдзіранне таго пер’ я. Піццё і корм, якія лечаць. Пры захворванні індыкоў, як дарослых, так і маладзейшых, найперш неабходна агледзець, ці не апухлі і не наліваюцца крывёю карэньчыкі некаторых пер’яў у хвасце або ля крылля. Заўважыўшы такое пер’е, асцярожна павыдзірайце яго, але не ўсё адразу, а часткамі на працягу некалькіх дзён.