Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
АГЛЯД ЯЕК У ЧАС ВЫСЕДЖВАННЯ
На шосты ці сёмы дзень пасля таго, як індычку пасадзілі на яйкі, трэба ўпэўніцца, аплодненыя яны ці нс, дзеля чаго агледзьце іх супраць сонца або свсчкі.
Выняць з гнязда належыць яйкі поўнасцю празрыстыя і светлыя, а таксама поўнасцю цёмныя1. Пакінуць пад індычкай трэба толькі тыя, якія з аднаго боку зусім светлыя, а з другога — зусім цёмныя, альбо тыя, у каторых звсрху жаўтка ёсць чорная кропка (у іх ужо маецца зародак). Калі шмат індычак пасаджана адначасова, льга падлажыць у нскаторыя гнёзды яйкі з зародкамі, а ў пустыя — свежыя яйкі: індычыныя, курыныя ці, нарэшце, качыныя. Усё робіцца хутка, каб не застудзіць яйкі. Агляд можна паўтарыць яшчэ на палове тэрміну выседжвання, гэта значыць праз два тыдні.
ТЭРМІНЫ ВЫДЗЁЎБВАННЯ ПТУШАНЯГ
Каб з яек вылупіліся птушаняты, індычкі павінны сядзець на іх чатыры тыдні. Аднак ужо на дваццаць сёмы дзень варта паглядзець, ці шмат надзяўбаных. Пасля гэтага птушак кормяць і пояць яшчэ адзін раз, а потым на два дні пакідаюць іх на
Але не выкідайце іх, бо захаваныя на ходадзе, яны потым пойдуць на корм для птушанят, якія толькі што вылупіліся.
седале на ўвесь час і нічога не даюць есці, хіба што кормяць на месцы, каб не зляталі з гнязда і не астуджвалі яек.
Аднак часам здараецца, што некаторыя індычаняты вылупліваюцца толькі на трыццаць першы ці трыццаць другі дзень. Такім слабым птушанятам трэба лёгка і асцярожна дапамагчы выдзеўбціся з яйка.
ІНДЫЧАНЯТАМ НЕАБХОДНА МАЧЫЦЬ ЛАПКІ I ДАВАЦЬ ПЕРАЦ
Калі ўсе птушаняты выйшлі, індычак пускаюць па адной да корму, а індычанятам у добра ацепленым памяшканні мочацьлапкі па калена ў гарэлцы. Некаторыя найперш даюць ім праглынуць па тры зярняткі перцу, вымачанага ў алеі, адзін раз ці штодзённа тры дні. Але гэта не абавязкова, да таго ж атрымліваецца шмат калгатні. А калі хто-небудзь жадае, можа рабіць так, бо перац не шкодзіць індычанятам, а, наадварот, дапамагае ім ператравіць усе шлакі і нечыстоты.
ЗАСВОЙВАННЕ ПТУШАНЯТАМІ ТАГО, ШТО ЗНАХОДЗІЦЦА Ў ВАЛЛІ
На працягу першых двух дзён, нават болей, індычанятам нельга нічога даваць, пакуль яны не ператравяць назапашанае ў валлі. A гэта лёгка вызначыць. Калі, узяўшы птушанят у рукі, адчуеце, што яны цяжкія і нежвавыя, няхай яшчэ сядзяць без корму або ў гняздзе пад маткай, або ў гаршку з пер’ем (ад яго птушаняты прапацеюць). Толькі адзін ці два разы ў дзень іх трэба высаджваць з гаршка на некалькі хвілін, каб яны разагнулі лапкі. Тым часам належыць ачысціць пер’е ад усялякіх нечыстот і перавярнуць яго на іншы бок.
КОРМ ДЛЯ ІНДЫЧАНЯТ.
КОЛЬКІ РАЗОЎ ІМ ДАВАЦЬ ЕЖУ Ў ЗАЛЕЖНАСЦІ АД УЗРОСТУ.
ЯК ТРЭБА САЧЫЦЬ ЗА ТЫМ, КАБ ПТУШАНЯТЫ HE БЫЛІ НЕДАКОРМЛЕНЫЯ ЦІ ПЕРАКОРМЛЕНЫЯ
У пачатку ці ў канцы трэццяга дня, у адпаведнасці з тым, калі (раней ці пазней) індычаняты апарожняць валлё, неабходна паставіць іх у сіта, абкурыць скарлупінамі ад яек, з якіх птушаняты павылупліваліся. А потым ужо даць корм, прыгатаваны наступным чынам. Лісце лопуха (Arctium lappa), крапівы, найлепш дробналістай (Urtica urens), дзядкоў (Agrimonia vulgaris), крываўніка (Achillea millefolium) і чабору, усё памытае, крышаць нажом, але не рубяць разаком, як звычайна, бо тады расліны пускаюць шмат соку і становяцца для малых птушанят шкоднымі. Здробненую зеляніну пасыпаюць ячнай мукой ці пшанічным вотруб’ем і змешваюць з добра пракіслым малаком1, аднак так,
Некаторыя гаспадыні ўжываюць замест малака тварог, каб змешваць яго з кормам. Але акрамя таго, што ён значна даражэйшы, дык яшчэ і шкодны, бо выклікае звычайна запоры, ад чаго птушаняты нават гінуць
каб корм не быў залішне вадкім. Тады яго кладуць маленькімі кучкамі на палатно, а не на дошку, што робяць некаторыя, бо палатно ўсмоктвае шкодную для індычанят вільгаць. Кучкі лепш раскласці на адлегласці адна ад адной, каб кожнае індычаня магло падысці свабодна да корму, і, не піхаючыся, усе птушаняты, як моцныя, так і слабыя, з’елі б аднолькавую колькасць корму. Трэба мець прынамсі два адрэзы такога палатна на змену, каб іх льга было часцей мыць і сушыць.
Пакуль індычаняты яшчэ вельмі малыя, даволі часта хаця б патроху карміце іх, разоў шэсць — восем у дзень, потым паступова радзей, але давайце ім больш корму, каб яны елі ўжо ўсяго тры разы ў дзень. Як толькі птушаняты пачнуць здабываць харч самі, тады дастаткова карміць іх два разы ў дзень. Калі ж яны хаця б адзін раз прагаладаюцца, то робяцца слабейшымі і схільнымі да хвароб. Але нельга і перакормліваць іх. Таму неабходна кожную раніцу, выпускаючы птушанят з катуха з-пад індычак, мацаць ім валлё, і тых, у каго яно поўнае, не карміць, а даваць толькі кіслае малако, пакуль яны не засвояць таго, што назапашана ў валлі. Без такой перасцярогі індычаняты безумоўна могуць загінуць.
МЫЦЦЁ ТРАВЫ.
ПЕРАГРЭТАЯ ЗЕЛЯНІНА — АТРЎТА.
ГОРКІ ПАЛЫН УМАЦОЎВАЕ ПТУШАНЯТ
Індычанятам даюць найперш усе травы, змешаныя разам, каб потым ніякая змена корму ім не шкодзіла. Няма магчымасці ўжываць штодзённа адну і тую ж траву, да таго ж, калі птушаняты не прызвычаяцца да сумесі адразу, дык потым зробяцца вельмі адчувальнымі да кожнага новага харчу, стануць хварэць і нават здыхаць.
У шмат якіх месцах ёсць звычай крышаную зеляніну так старанна вымываць, каб вада з яе цякла зусім чыстая і празрыстая. Але як птушкі да таго прывыкнуць, дык самы малы недагляд тут будзе для іх гібельным. Я ж упэўнілася, што мыццё гэта не толькі марны труд, але яно яшчэ і пазбаўляе траву сілы і соку, робіць яе непараўнальна менш спажыўнай для маладой птушкі. Таму з самага пачатку не мыйце зеляніну. Аднак неабходна пільна сачыць за тым, каб сабраная трава не ляжала доўга ў кучы, а пасечаная не сохла працяглы час без малака, бо можа перагрэцца і тады стане для птушанят сапраўднай атрутай. Найлепш кожны раз перад кармленнсм дабавіць свежай травы. Крышыць яе належыць тыдні два, а потым, каб паменшыць намаганні, льга ўжо і секчы.
Некаторыя даюць разам з травяной сечкай два ці тры разы ў тыдзень крыху горкага палыну і сцвярджаюць, нібыта горыч яго ўмацоўвае індычанят і зберагае ад паносу, да якога яны схільныя. Але мэтазгодна ўжываць палын у самы першы раз. Добра падкідваць птушанятам свежага пырніку для гульні, пакуль іх не выганяюць на двор. Паіць варта чыстай вадой і часта яе змсньваць.
ЯК 1 КАЛІ ВЫПУСКАЦЬ ІНДЫЧАНЯТ НА ДВОР.
ІМ ШКОДНА МОКНУЦЬ ГЭТАК ЖА, ЯК I ПРАСТУДЖВАЦЦА. ІНДЫЧКА МОЖА ВАДЗІЦЬ ЧУЖЫХ ПТУШАНЯТ
Псршыя тры дні пасля вылуплівання індычанят трэба трымаць у цёплым памяшканні, потым паступова прызвычайваць да свежага паветра, дзеля чаго неабходна адчыняць на ўсё большы час акно з кратамі, а потым і зусім пакідаць яго адчыненым як удзень, так і ноччу. Выпускаць іх налсжыць столькі разоў, колькі дазваляе надвор’е, аднак абавязкова папярэдне памачыць ім лапкі ў гарэлцы.
Старанна аховайце птушанят ад дажджу і расы. Але калі безупынна будзе працягвацца непагадзь, падсцеражыце, каб хоць зверху не капала, і на кароткі час выганіце іх на двор. Толькі не дазваляйце лезці ў высокую траву, бо ў ёй індычаняты зусім намокнуць, а гэта ім якраз больш за ўсё шкодзіць.
У памяшканні, дзе індычка збірае пад сябе птушанят, прасачыце, каб яны сядзелі не на голай зямлі ці на падлозе, a на саломе альбо на пакуллі.
Калі вы жадаеце, каб індычанят вадзіла другая індычка, пасадзіце іх пад яе ўвечары, у цемры яна не пазнае. Лепш, аднак, каб кожная мсла пад сабой не зашмат птушанят, тады ёй лягчэй будзе іх саграваць і закрываць. Індычка прымае нават куранят.
ЯК УТРЫМЛІВАЦЬ СТАРЭЙШЫХ, ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ ЧАТЫРОХТЫДНЁВЫХ ІНДЫЧАНЯТ
Трохці чатырохтыднёвых птушанят належыць карміць тры разы ў дзень: уранку, апоўдні і ўвечары. Адразу як высахне раса, іх гоняць на блізкае поле, дзе яны на залежах, выганах, у равах і зарасніках збіраюць чарвячкоў, зярняткі, насенне траў. Каля поўдня птушанят зачыняюць у будцы з сухога галля, дзе кормяць другі раз, а потым зноў пускаюць хадзіць па полі да расы — да чатырох ці пяці гадзін пасля поўдня.
Гаворка тут ідзе пра цёплыя дні, а ў слату і холад індычанят лспш не толькі не выпускаць з памяшкання, але і ацяпляць яго. Памятайце, аднак, што вокны павінны быць адчыненымі, каб праходзіла свежае павстра. Найбольш шкодна для індычанят, калі іх заганяюць у цесны, да таго ж разам з іншай птушкай, і душны куратнік.
ЯК ДОЎГА ЗБЕРАГАЦЬ ІНДЫЧАНЯТ АД ХОЛАДУ
Ад моцнага холаду хавайцс індычанят да двух — чатырох месяцаў, а менавіта да поўнага з’яўлення ў іх грабянёў. Сонечны спёк індыкі, асабліва маладняк, таксама не пераносяць, таму ў паўдзённыя гадзіны, калі сонца моцна пячэ, трымайце іх у цяні дрэў ці ў прахалодным шалашы з сухога галля.
КОРМ ДЛЯ СТАРЭЙШЫХ ПТУШАК
Да чатырох-пяці тыдняў неабходна карміць індычанят адным толькі малаком, потым да яго льга дабаўляць трохі сыроваткі, a
калі яе не хапае, дык чыстай вады. Так маладыя птушкі прызвычаяцца да дарослага корму. Нарэшце можна будзе зусім не даваць малака і толькі добра вымешваць рукамі траву з вадой ці сыроваткай гэтак, як звычайна месяць цеста ў дзяжы.
З’ЯЎЛЕННЕ ГРАБЯНЁЎ.
СРОДКІ ПЕРАСЦЯРОГІ ПРЫ ТАК!М НЕДАМАГАННІ. ЯК ЗРАБІЦЬ ЖЭРДАЧКІ ДЛЯ ІНДЫЧАНЯТ.
ІМ ПАТРЭБЕН ПЯСОК
Самыя слабыя птушаняты да з’яўлення грабянёў, што адбываецца не раней чым праз шэсць-восем тыдняў пасля таго, як яны вылупіліся. Калі гэты тэрмін падыходзіць, і ў індычанят пачынаюць чырванець галоўкі, ім даюць крупы — кветкі з насеннем — конскага шчаўя (Lapata acuta) (так у аўтара. Трэба: Rumex confertus. — Пер.), якія павінны скласці трэцюю частку іх звычайнага корму1. Акрамя таго, на гарнец корму неабходна ўсыпаць лыжку серы і атрыманай сумессю карміць птушак два разы ў дзень, пакуль не адрастуць у іх грабяні.
Калі ж пройдзе самы крытычны перыяд, індычаняты робяцца менш чуллівымі да холаду, непагадзі і змены корму. Іх ужо не абавязкова трымаць ноччу ў ацепленым памяшканні, а ў якім-небудзь маленькім хлеўчуку. Хлявок той трэба ачысціць, кожныя некалькі дзён падсцілаць свежую салому, а старую старанна прыбіраць.
Звычайна індыкі садзяцца на жэрдачкі, таму замацуйце для іх два седалы — адно на локаць ад падлогі, другое — крыху вышэй. Вельмі высока майстраваць не варта, бо калі індыкі будуць з іх злятаць, могуць адбіць сабе грудзі. Жэрдачкі абавязкова часта мыць і чысціць, паколькі, як ужо гаварылася, усялякі бруд і смурод птушцы шкодзяць2.