Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Аб свіннях
У ЯКІМ УЗРОСЦЕ
ТРЭБА АДКОРМЛІВАЦЬ ПАРСЮКОЎ КОЛЬКІ ПАКІДАЦЬ КНЫРОЎ
I Ў ЯКІМ УЗРОСЦЕ.
УЗРОСТ САМКІ
Свінні жывуць ад пятнаццаці да дваццаці гадоў. Яны могуць пладзіцца з другога году жыцця да дзевятага. Рост іх заканчваецца на чацвёртым годзе, і да гэтага часу іх нельга адкормліваць, бо ежа ў асноўным пойдзе на рост і фарміраванне жывёлы, а не на тлустасць.
Аднаго кныра, калі яго добра ўтрымліваць, хопіць на восем — дзесяць свіней. Ён павінен быць не меншага ўзросту чым паўгода і не старэйшы за чатыры гады. Потым кныр робіцца ўжо залішне цяжкім, і яго лепш пасля чатырох гадоў у вясну вылягчаць, а восенню адкарміць.
Самка здольна з паўтара да шасці гадоў прыводзіць парасят1, нараджаючы адразу да дзесяці і нават да пятнаццаці штук. Плод яна носіць крыху больш за чатыры мссяцы, паросіцца часцей чым два разы ў год.
ПАКЛАДАННЕ СВІНЕЙ
Некаторыя гаспадары лягчаюцьсвіней, пазбаўляюцьіх магчымасці пладзіцца. Гэту аперацыю праводзяць вясной ці восенню вельмі малым парасятам, бо для старэйшых яна больш нсбяспечная. Невыпакладаныя свінні непрыдатныя для адкорму, бо яны ці будуць пароснымі, і тады амаль уся ежа пойдзе на спажыўленне плода, ці застануцца ялавымі, калі іх утрымліваюць асобна, ад чаго жывёла схуднее і змарнее з нудоты нават і пры найлепшым корме.
ЯКІЯ ТРЭБА РАБІЦЬ ХЛЯВЫ
Іншыя, маючы на ўвазе прыродны інстынкт, што прымушае свіней качацца ў гразі, памылкова лічаць, нібыта вільгаць і бруд
Добра дагледжаныя парасяты ўжо праз шэсць тыдняў пасля нараджэння праяўляіоць палавую схільнасць, таму варта аддзяліць самак ад самцоў да паўтара года, інакш парода здрабнее.
неабходны жывёле, таму і робяць гэткія хлявы. На самой справе наадварот, для захоўвання здароўя свінням патрабуецца сухое і чыстае памяшканне. Хлявы павінны быць светлыя, збудаваныя так, каб улетку скаціну не мучыла гарачыня, а зімой залішні холад. Нарэшце недапушчальна ў іх духата.
ДОГЛЯД СВІНАМАТАК ПЕРАД АПАРОСАМ I ПАСЛЯ
Хлявы ставяць на ўсход ці поўдзень дзеля таго, каб свінні мелі магчымасць грэцца на сонцы. Паблізу будынка мусіць быць і вада для ахаладжэння. Зімой саламяны подсціл належыць часта зменьваць, а ўлетку падлогу з распілаваных бярвенняў, якія пакладзены пад ухілам (для сцёку вадкасці), ці насціл трэба штодзённа падмятаць.
Жывёлу летам часта мыйце вадой, адходамі ад вінакурэння. Хлявы ці прынамсі загарадзі рабіцс асобна для меншых парасят, для большых і для дарослых свіней, каб дужая жывёла не крыўдзіла маленькіх. Свінаматак, якія апарасіліся, трымайце кожную паасобку, бо яны варожа ставяцца адна да адной і нават загрызаюць і паядаюць чужых парасят. Перад самым апаросам іх таксама нельга пакідаць разам з іншымі свіннямі, бо яны могуць лёгка страціць плод. Час апаросу вылічыць проста: шаснаццаць тыдняў пасля злучкі з кныром.
Неабходна ўважліва сачыць, каб пасля апаросу свіння не з’ела жывое ці здохлае парася. Калі яна аднойчы паласуецца мясам, то будзе ўжо падкая не толькі да сваіх жывых парасят, але і стане кідацца на ўсялякую жывёлу і нават на дзяцей. Таму асцерагайцеся, каб у памыі з кухні не трапілі кавалкі мяса, вантробы птушак, трыбух заколатай жывёлы. Тым больш нельга дапускаць свіней да падлы, бо ад усялякага мяса яны хварэюць на вугры.
Паросных свіней небяспечна біць па іклах, лычы і чэраву — ад гэтага яны выкідаюць плод.
КОРМ ДЛЯ СВІНАМАТАК
Адразу пасля апаросу свінні нельга даваць шмат вадкага харчу, бо на парасят можа напасці шкодны для іх панос. Пазней свінаматку варта карміць лепш, каб у яе хапала малака для парасят. Улетку ўжываюць пакрышаную траву, залітую памыямі ці сыроваткай і пасыпаную непрасеянай мукой, вотруб’ем альбо высеўкамі ад круп, а таксама ўсялякую нарэзаную сырую гародніну, ці яшчэ лепш — запараную і працёртую. Зімой таксама параць гародніну, а менавіта бульбу і моркву, і падсыпаюць кармавой мукі. Вядома ж, даюць свінні гушчу ад брагі, шалупінне ад соладу, а калі ёсць — жалуды. Трэба толькі, каб яна ела і піла часта і колькі пажадае, інакш парасяты яе зассуць і самі схуднеюць.
ГАДАВАННЕ ПАРАСЯТ
КОРМ ДЛЯ ДВУХ-, ЧАТЫРОХМЕСЯЧНЫХ
Праз дванаццаць дзён пасля нараджэння парасят, якіх не будуць гадаваць, належыць закалоць на патрэбы кухні. Пры свінаматцы лспш пакінуць пяцёра, і добра яе карміць, каб парасяты раслі тлустыя. Па сканчэнні шасці ці васьмі тыдняў іх адлучаюць ад свінні і даюць уволю некалькі разоў у дзень цёплую зацірку ці рэдкі жур са злёгку прассянай аўсянай мукі буйнога памолу1, куды пазней дасыпаюць вотруб’е. Спачатку жур ці зацірку забельваюць малаком, потым льга тое не рабіць. Можна даваць парасятам сыроватку, а як піццё — чыстую ваду, што неабходна часта зменьваць. Так іх кормяць на працягу чатырох ці пяці тыдняў, а потым ужываюць неправсянае зернс, запаранае брагай ці вадой і ўпрэлае добра пад накрыўкай, а яшчэ ўсялякую мякіну, акрамя грэцкай, гэткім жа чынам запараную, а ўлетку — крапіву, чартапалох, лебяду, бульбяную націну і г.д. Расліны належыць пакрышыць, апарыць варам, а затым абліць памыямі з кухні альбо сыроваткай і пасыпаць мукой-нявейкай, вотруб’ем ці жалудовай мукой. Лупіны ад соладу, морква, рэпа, бручка, качаны капусты — усё запаранае вельмі карысна для здароўя парасят. Гэта аднак трэба трохі пасыпаць мукой, каб парасяты хутчэй папраўляліся. Калі ж у каго-небудзь нс хапае кармавой мукі, дык і без яе льга абысціся.
БУЛЬБА, ШТО ІДЗЕ HA КОРМ, I МОРКВА.
МЯКІНА I СПОСАБЫ ЯЕ ПРЫГАТАВАННЯ
Звычайна парасятам дакэць параную бульбу з падсыпкай ці без яе. Але вопыт паказвае, што ад бульбы заводзяцца ў кішках чарвякі, якія часам наскрозь іх прагрызаюць, і пасля зарэзу жывёлы цяжка знайсці цэлыя кішкі для каўбас. Тое самае здараецца і са старэйшымі свіннямі. Няхай жа кожная гаспадыня пастараецца мець шмат морквы, а калі ёю нсльга будзе выкарміць парасят ці парсюкоў, то хаця б ужываць дзсля прадухілення ад чарвякоў (моркву часцей за ўсё замешваюць з бульбай).
Зімой парасятам даюць мякіну: ячную, аўсяную, гарохавую і аржаную, кожную асобна паперамснна ці змсшаную разам, аднак заўсёды апараную варам, каб пастаяла пад накрыўкай увесь дзень і ўпрэла, а таксама чым-небудзь пасыпаную.
ЖЫТА НА ХАРЧ ПАРАСЯТАМ.
УТРЫМАННЕ IX У ЧЫСЦІНІ
Некаторыя гаспадыні пасля адлучэння парасят ад свінні падкормліваюць іх на працягу пяці-шасці тыдняў ячменем ці
Гэтыя высеўкі спатрэбяцца на падсыпку для дарослых свіней.
жытам, добра высуціанымі ў печы. Прызнаю, што гэта добра для парасят, але не для гаспадара, які мусіць па магчымасці эканоміць жыта як больш дарагое зерне.
Адняўшы парасят ад свінаматкі, абавязкова некаторы час беражыце іх ад слаты і холаду, заўсёды трымайце ў чысціні, мыйце лугам і адходамі ад вінакурэння. Інакш, адоленыя брудам, яны будуць нудзіцца і пры найлепшым корме пачнуць худнець і перастануць расці.
У хлявах захоўвайце чысціню і асвяжайце паветра, дзеля чаго адчыняйце прадушыны.
ЯКІХ ПАРАСЯТ АДБІРАЮЦЬ
ДЛЯ ГАДАВАННЯ
Парасяты першага апаросу дрэнна гадуюцца, гэтак жа, як і народжаныя вясной ці восенню. Вопыт паказвас, што яны меншыя ростам, худзейшыя і слабейшыя, чым тыя, якія з’явіліся на свет зімой ці ўлетку.
ПАКЛАДАННЕ КАБАНЧЫКАУ
Лягчаць парсючкоў і зімовых свінак лепш у красавіку, a летніх — у верасні, калі ім ужо па шэсць ці восем тыдняў. Папярэдне трэба зменшыць колькасць корму, а пасля пакладання даваць парасятам шматаўсянага журу, сыроваткі ці кіслага малака, сачыць, каб у іх быў мяккі саламяны подсціл, абавязкова адганяць мух, зацямняць хлеў.
ЯК ДАГЛЯДАЦЬ СВІНАМАТАК, КАБ УСЁ ЛЕТА МЕЦЬ ПАРАСЯТ
Неабходна гадаваць асобна трох ці чатырох добрых свінаматак, карміць іх сечанай травой, пасыпанай нявеяным зернем ці вотруб’ем. Калі асобнае ўтрыманнс выклікае шмат турбот ці
цяжкасцей, льга іх разам з іншымі выганяць у поле, але ранкам і вечарам даваць есці. Варта карміць і пакідаць са свінаматкамі аднаго кныра, тады кожная з іх апаросіцца амаль што тры разы ў год, калі парасяты не будуць яе доўга ссаць.
Можна і не ўсіх свінаматак разам пускаць да кныра, каб пазбегнуць адначасовага апаросу, а па чарзе, кожную праз нскалькі тыдняў. Вясной і амаль што да сярэдзіны лета, калі нельга калоць скаціну, няшмат дарослай птушкі, а маладой, акрамя куранят, пакуль няма, парасяты складаюць істотнае падмацаванне для стала. Таму належыць паклапаціцца, каб на тую пару іх мелася найбольш.
У таго, хто пажадае яшчэ і іншых свіней, пакінутых на расплод, гэтак жа ўтрымліваць і карміць, заўсёды будзе дастаткова парасят і на гадаванне і для кухні. Лепш мець мснш свінаматак, але добра іх даглядаць, чым шмат, але замораных. Колькі ў пароснай свінні з’явіцца паўнацэнных саскоў, столькі ж несумненна парасят яна прывядзе.
ЯК УТРЫМЛІВАЦЬ ПАРСЮКОЎ, ШТО Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ
ЯІІІЧЭ HE БУДУЦЬ АДКОРМЛІВАЦЦА
ВЫГАН ДЛЯ СВІНЕЙ. ЧЫМ IX ПАДСІЛКОУВАЦЬ.
ЗІМОВЫ ХАРЧ 3 ГАРОДНІНЫ I МЯКІНЫ
Такія парсюкі пасвяцца на выгане ўсё лета. Самай лепшай пашай для іх з’яўляюцца папары, а таксама нізкія месцы, на якіх шмат сакавітых каранёў і дастаткова вады. Яны добра ходзяць і ў балоцістых лясах, там, дзе ёсць жалуды або трава дзядзвіл. Аднак, прыгнаўшы свіней з поля апоўдні ці вечарам, трэба іх падкарміць: кінуць зелля ад праполкі. Толькі сачыце, каб яно не ляжала доўга ў кучы і не перагрэлася, бо гэта шкодзіць жывёле.
Усялякую зеляніну, менавіта крапіву, лебяду, чартапалох, бульбяную націну, лісты капусты, бручкі і іншыя расліны, даюць пакрышаную, аблітую сыроваткай ці кухоннымі памыямі, урэшце халоднай вадой і пасыпаную неправеяным зернем, высеўкамі, вотруб’ем, жалудовай мукой. У каго падсыпкі не стае, можна абысціся толькі адной зелянінай, пацяробкамі гародніны і г. д.
Восснню, калі іншых траў ужо няма, льга прывозіць дзядзвіл, якога шмат расце ў балоцістых лясах: ён з’яўляецца не проста кормам, а карысным харчам для свіней. Зімой даюць моркву, буракі, параную бульбу — яе лепш расцерці, пасыпаць шалупіннем ад соладу ці неправеяным зернем. Да гэтага даюць усялякую мякіну, акрамя грэцкай, запараную брагай ці варам, якая стаяла і прэла пад шчыльнай накрыўкай на працягу цэлага дня. У мякіну потым перад ужываннем дабаўляюць неправеянае зерне ці льюць густую брагу.
Восенню, пасля ўборкі збожжа, кабаноў пускаюць на ржышча, а затым у агароды, дзе яны яшчэ шмат чаго для сябе знойдуць.