Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
ЗАПАРАНАЯ КАНЮШЫНА
Добра карміць свіней канюшынай: улетку свежай, а зімой сушанай, дробна пасечанай і запаранай варам ці брагай, а потым пасыпанай неправеяным зернем.
АДКОРМ ПАРСЮКОЎ
ВЫКОРМЛІВАННЕ БРАГАЙ I ГАРОДНІНАЙ. СРОДКІ ПРАДУХІЛЕННЯ ХВАРОБ КАБАНОЎ
Парсюкоў, якіх зімой будуць ставіць на адкорм, трэба ўсё лета раскормліваць травой, пачаўшы рабіць гэта з вясны. Пасля Спаса гаспадары звычайна іх аддзяляюць, і з таго дня яшчэ больш даюць травы: столькі разоў, колькі яны хочуць есці. Пазней ужываюць усялякую гародніну, пасыпаную неправеяным зернем ці вотруб’ем. Выбіраюць для адкорму парсюкоў не маладзей за чатыры гады ці палягчаных свіней. За некалькі дзён да таго, як адасобіць, неабходна даць кожнай жывёле нашча па чвэрці лота сурмы (Antymonium crudum)1 у цёплым ячменным крупніку, затым карміць увесь дзень толькі рэдкім і цёплым крупнікам. Увечары ўжо льга ўліць парсюкам больш густой ежы, але толькі крупяной, а потым некалькі дзён трымаць у цёплым хляве. Такое лякарства прызвычайвае іх да хуткага і добрага адкорму, а таксама з’яўляецца сродкам прадухілення хвароб, што часта паражаюць скаціну, напрыклад вугры і завушніца.
ЗНЕШНІЯ ЎМОВЫ ДОГЛЯДУ ПАРСЮКОЎ ПРЫ АДКОРМЕ
Вядома ж, жывёла павінна стаяць у халаднаватым хляве, на чыстым і мяккім подсціле, які неабходна часта зменьваць, бо на гнаі кабанчыкі пацеюць і таму страчваюць вагу. Іх трэба ўтрымліваць у чысціні, мыць вадой, ці адходамі вінакурэння альбо лугам, каб не адолеў бруд. Вымытага ў хаце парсюка нельга выпускаць, пакуль ён добра не абсохне.
ПРЫСТРОЙВАННЕ КАРМУШКІ.
РУХАВАСЦЬ ШКОДЗІЦЬ АДКОРМУ ЖЫВЁЛЫ.
ЗМЕНА ХАРЧУ I ЯГО ПОРЦЫІ.
КОЛЬКІ ПАТРАБУЕЦЦА ЧЫСТАГА ЗБОЖЖА ДЛЯ АДКОРМУ ПАРСЮКА
Кармушку майструюць наступным чынам: у цёплым памяшканні, што злёгку абаграецца, ставяць загародку, праз дзіркі ў якой парсюкі могуць зручна прасунуць галовы. За ёй размяшчаюць карыты з кормам. Кабаны не маюць да яго свабоднага доступу і таму
Малой і больш слабай жывёле даюць гэтага лякарства менш, часам нават удвая.
не пашкодзяць, як звычайна, калі выкідваюць лычом з карыта і топчуць капытамі.
Карміць парсюкоў належыць у цёплым памяшканні, каб харч не застываў, бо калі не захоўваць гэтай перасцярогі, кабаны дрэнна ядуць. Расходы ж у такім выпадку двайныя: прыгатаваны корм шкодзіцца, паколькі даводзіцца высякаць яго з карытаў і зноў грэць. Цёплы ж спрыяе адкорму.
Да кармушак кабаноў прыганяюць чатыры разы ў дзень. Пускаюць адразу столькі, колькі ёсць дзірак у загародцы, тады дужыя парсюкі не будуць ганяць болыв слабых і кожны наесца дасыта. 3 іншага боку карыта павінен стаяць чалавек і сачыць, каб усе з’елі аднолькавую колькасць корму. Ён мусіць таксама збіраць і класці ў карыта тое, што парсюкі павыкідалі лычамі, і адначасова назіраць, каб яны не піхалі адзін аднаго і не палохалі падчас яды. Рэшткі запаранага корму — цеста адкладваюць у скрыню і замыкаюць, а карыта чысцяць і накрываюць дошкай, бо туды могуць трапіць насякомыя ці іншы бруд.
Кабанам трэба даваць і часта мяняць чыстую ваду. Дзіркі ў загародцы неабходна зрабіць зручнымі і дастаткова вялікімі, знізу на адным узроўні з бакамі карыта, бо пры залішне высокіх парсюкі будуць давіцца, а значыць, ніколі добра не пад’ядуць.
Кармушкі варта ставіць недалёка ад хлявоў, каб парсюкі, якіх некалькі разоў у дзень туды ганяюць, не навярэджваліся, паколькі гэта можа затрымліваць набыванне тлушчу. Вядома ж, непараўнальна хутчэй набірае вагу жывёла, зачыненая ў чыстым, але цесным хляве, дзе немагчыма рабіць лішнія рухі.
Належыць мець на ўвазе і тое, што харч парсюкам трэба зменьваць і колькасць яго паступова павялічваць. Добра раскарміўшы іх травамі ўлетку, восенню давайце як мага больш морквы, бручкі, рэпы і бульбы, звараных, працёртых і пасыпаных неправеяным зернем ці палітых густой брагай1. 3 цягам часу пераходзьцс на чыстую муку, гэта значыць змолатую з чыстага зерня: жыта, ячменю, аўса. Яе ўсё больш дабаўляйце да бульбы, а на сканчэнне карміце парсюкоў чатыры ці шэсць тыдняў толькі цестам з адной мукі, прасеянай праз сіта. Яе заўсёды, хоць на некалькі гадзін перад кармленнем, запарвайце ці заквашвайце.
Некаторыя гаспадары са свайго вопыту ўпэўніліся, што ад квашанага корму свінні лепш папраўляюцца, чым ад свежага. Калі карміць іх так, трэба змяшаць асьміну варанай бульбы, яшчэ цёплай, але расцёртай з шаснаццатай часткай хлебнай мукі (вады зусім не даліваць ці трохі). Дадаць таксама крыху закваскі са старога цеста, а для першага разу — кіслага ячменнага, знарок дзеля таго прыгатаванага. Масу гэту неабходна накрыць, а калі ў ёй пачнецца моцнае браджэнне, дабавіць другую асьміну бульбы, прыгатаваную так, як і першую, і абавязкова цёплую. Усё добра замясіць. Маса будзе падымацца, як хлеб. Даючы свінням, бяруць патрэбную кслькасць і разводзяць вадой: у пачатку адкорму — да рэдкага стану, а потым — больш густа. Чым цеста кіслейшае, тым лепш.
Пры добрым доглядзе дастаткова адной бочкі збожжа на адкорм самага вялізнага парсюка. Аднак сюды не ўваходзіць неправеянае зерне, якім на працягу лета пасыпалі травы.
СОЛЬ. ШТО ДАЮЦЬ ПАРСЮКАМ.
АДКОРМ ЖЫВЁЛЫ
ТОЛЬКІГАРОДНІНАЙIБРАГАЙ
Каб выклікаць у парсюкоў моцнас жаданне есці і піць, а тым самым хутчэй іх адкарміць, абавязкова штодзённа давайце ім па дзве жмені аўса, які на працягу дваццаці чатырох гадзін мок у салёнай вадзе. Акрамя таго, скаціне карысна соль. Яна таксама можа быць сродкам прадухілення шматлікіх хвароб.
Іншыя гаспадары нядрэнна гадуюць парсюкоў адной гароднінай: морквай, рэпай, капустай, паранай бульбай, пасыпанымі неправеяным зернем. Сама я бачыла кабаноў нязгорш адкормленых рэдкай хлебнай брагай. Іх не гоняць да кармушкі, а трымаюць зачыненымі ў цесных хляўках і даюць у карытах усё гусцейшую брагу. Бульбяную, у якой менш спажыўных часцінак, варта пасыпаць.
КАЛІ КАЛОЦЬ ПАРСЮКОЎ
Нашы сяляне, часам маючы правільныя назіранні за рэчамі, што іх датычацца, ніколі не колюць кабаноў у маладзік. Яны сцвярджаюць, нібыта сала тады всльмі неэканомнае, яно курчыцца і сціскаецца пры гатаванні. Таксама, калі парсюка забіць у трэцюю квадру месяца, мяса зачарвівее. Таму. па іх меркаванні, лепш за ўсё калоць ля поўні, а пры неабходнасці — і ў апошнюю фазу месяца.
ЯК ВЫКОРМЛІВАЦЬ ПАРСЮЧКОЎ АДНОЙ СЫРОВАТКАЙ
Парсючкоў, гэта значыць аднагадовых кабанчыкаў, трымаюць у цёмным месцы за загародкай, псрад якой павінна стаяць карыта з сыроваткай. Аднак не трэба яе наліваць адразу шмат, лепш пастулова дабаўляць свежую. Карыта неабходна штодзённа чысціць і мыць. На адной сыроватцы, без травы, падсыпкі і цеста парсючкі праз пару мссяцаў адкормяцца належным чынам. Іх сала і шынкі будуць мець вельмі прыемны смак. Метад гэты я неаднаразова ўжывала ў сваёй гаспадарцы і смела раю яго ўсім, як танны і вельмі зручны. Калі трымаць пару кабанчыкаў на сыроватцы ўсё лета, льга кожны месяц аднаго калоць, а на яго месца ставіць іншага. Летам добра замяніць свсжанінай звычайна ўжо ёлкае сала. Трэба толькі сачыць, каб парсючкоў даглядалі надзвычай ахайна, часта іх мылі, падсцілалі саломай.
Цёплая сыроватка шкодзіць жывёле, таму неабходна даваць яе сырую. а не вараную.
АБ НЕКАТОРЫХ АСНОЎНЫХ ХВАРОБАХ СВІНЕЙ
ШКОДНАСЦЬ МЯСА, ЗАРАЖАНАГА ВУГРАМІ.
ЛЕКІ СУПРАЦЬ IX.
ПРЫКМЕТЫ ЗАХВОРВАННЯ. СРОДКІ ЯГО ПРАДУХІЛЕННЯ
Вугры — маленькія белаватыя нарыўчыкі, якія знаходзяцца не толькі на паверхні скуры, але і ўнутры, паміж салам і мясам. Ужыванне ў ежу мяса заражанага хваробай парсюка вельмі шкодна для людзей, яно спрыяе ўзнікненню ўсялякіх гнойных скурных і падскурных захворванняў, асабліва праказы, лішаю і скрафулёзу.
За мяжой забаронена есці такое мяса, а парсюка там адразу колюць і закопваюць, каб ён не заражаў другіх. У нас жа, дзе на ўсё звяртаюць менш увагі, гаспадары смела ядуць гэткую свініну.
Хворым парсюкам цэлы месяц нашча належыць даваць сурму (Hepar апіішопіі) у вільготным вотруб’і: старэйшым — па унцыі на адну галаву, а меншым — адпаведна менш. Здаровых неабходна аддзяліць ад заражаных, хлявы чыста заслаць, адным і другім часта зменьваць подсціл.
Адзнакамі захворвання, якое не заўсёды выказваецца нарыўчыкамі і часам яго вельмі цяжка пазнаць, можа быць моцная нядужасць свінні, што выклікае страту апетыту, ацёчнасць пад ніжняй сківіцай і на скулах, хрыплае рохканне ці віск, вельмі непрыемны пах пры дыханні, слабасць задняй часткі і кульгавасць. А галоўнай прыкметай хваробы з’яўляюцца вуграватыя чорныя шышкі пад языком і акрываўленыя канцы шчаціння, вырванага з задніх сцёгнаў і паміж вушамі. Можна прадухіліць гэтую вельмі небяспечную хваробу, якая цяжка пазнаецца, калі кожны тыдзень прымешваць у корм па пары лыжак драўлянага попелу, а таксама па паўлота зялёнага купарвасу на буйную жывёлу, і менш — на малую. Даюць яшчэ ў залежнасці ад узросту па аднаму ці два лоты галыну. Добра дапамагае мыццё лугам і купанне ў вадзе.
Прычыны захворвання дакладна не вядомыя, але, як здаецца, асноўная з іх — гэта неахайнасць. Вельмі спрыяе ўзнікненню хваробы ўтрыманне свіней у балоцістым месцы, асабліва калі няма паблізу хлявоў чыстай вады, ці калі жывёла харчуецца гнілой бульбай альбо раслінамі з балоцістага грунту.
ПРЫЧЫНЫ ЗАВУШНІЦЫ.
АДЗНАКІХВАРОБЫ, ЗНЕШНІЯ I ЎНУТРАНЫЯ ЛЕКІ АД ЯЕ
Завушніца, ці запаленне глоткі, не толькі можа за дваццаць чатыры гадзіны задушыць вялізарнага парсюка, але і знішчыць за некалькі дзён увесь статак. Часам яна здараецца ў залішне сырое і халоднае лета, а іншы раз і ў вялікую гарачыню, калі свінні разгарачацца на бягу, а потым дабяруцца да халоднай вады. Прыкметы хваробы з’яўляюцца раптоўна. Свінні хутка слабеюць, непакояцца, хістаюцца, апускаюць галовы і часта калоцяцца, дрыжаць усім целам. Дыханне іх робіцца цяжкім, хрыплым, з
піскам, вочы чырванеюць, лыч адкрываецца, бо язык апухае, яны нічога не могуць праглынуць, узбуджаюцца. Як толькі выявіліся гэтыя згубныя адзнакі, неабходна вушы свінні да паловы ўздоўж разрэзаць, каб з іх моцна пайшла кроў. 3 той жа мэтай адразаюць канец хваста. Кроў спускаюць адпаведна памерам жывёлы, звычайна ад паловы да паўтара фунта. Трэба таксама як мага хутчэй згаліць шчацінне на сярэдзіне шыі, ніжэй апухлых залоз і паставіць пластыр (шпанскую муху) памерам з далонь, які выцягне ўвесь гной. Каб пластыр трымаўся, краі яго замацоўваюць. У вушы глыбока запіхваюць па галачцы з пшанічнай мукі, патакі і мёду і па аднаму зубчыку часнаку.