Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Паіць птушак у гэты час лепш вадой, што кіпела з ячменем і невялікай колькасцю кавальскіх адходаў. У корм варта палажыць на кожную дарослую птушку па каліву руты і палыну, на маладую — удвая менш.
Калі пер’е не выдзіраць, індыкі, асабліва маладняк, будуць хварэць і здыхаць.
Апуханне і ацёчнасць галавы. Захоўванне асцярогі. Як мазаць галовы. Лекі. Гэта хвароба заразная і ўласціва не толькі індыкам, але і іншай птушцы. Здараецца яна заўсёды ад неахайнасці і духаты ў куратніку, а таксама ад вільготнага і тухлага корму. Таму ніколі не лішне праветрыванне памяшкання, падмятанне, мыццё падлогі і катухоў, седала. Пасля ўстаранення вядомых прычын заразы хворым індыкам мажуць галовы алеем, язык націраюць соллю, даюць па зубку часнаку з маслам ці белым тлушчам, пояць гатаванай вадой з невялікай колькасцю перцу. Неабходна таксама агледзець, ці няма на галаве блых, вошай. Можна мыць галовы вадой, у якой варыўся ячмень, а ў харч патроху накрышваць палыну і руты.
Насякомыя ў галаве. Як іх адшукваць, чым знішчаць. Спачатку з’яўляюцца маленькія карычневыя чарвячкі, іпто за некалькі дзён вырастаюць да памеру з насенне капусты ці рэпы. Яны распаўзаюцца па ўсёй галаве і так грызуць птушку, што тая робіцца сумнай і сохне, а часам, атрымаўшы ацёчнасць галавы, і здыхае. Лякарствам у такім выпадку будзе альбо адзін рыбін тлушч (ворвань), альбо напалам з алеем. Яго наносяць на галаву,
пад крылы і на тулава, абавязкова ўціраюць, каб прасачыўся праз пер’е і дайшоў да скуры, а насякомыя тут жа загінулі. Калі ж тлушч адразу не падзейнічаў, тады ўсыпаюць у яго парашок з насення сабадылы1. Нацёртыя гэтай травой хворыя месцы назаўтра мыюць вадой, гатаванай з ячменем.
Індыкі схільны да тых жа хвароб, як і куры, і гэтак жа іх лячыць. Што шкодзіць птушкам. Супраць хвароб індыкоў ужываюць тыя ж лякарствы, што і супраць курыных (глядзі ў раздзеле Аб курах). Шкодзяць ім пятрушка, горкі міндаль і кава. Атручаных тараканаў ніколі не выкідайце ў тыя месцы, дзе іх могуць знайсці і з’есці індыкі, бо яны таксама атруцяцца. Віку, жоўты гарох птушкі не здольны ператравіць. Салата, ў залішне вялікіх колькасцях змешаная з кормам, выклікае ў іх смяротны панос.
Там, дзе гадуюць індыкоў, неабходна старанна знішчаць траву цыкуту, паколькі птушкі часам прагна яе ядуць, а яна вельмі шкодная, выклікае галавакружэнне ці, хутчэй, нейкае ачмурэнне, падобнае на ап’яненне. У выпадку, калі індыкі ўсё ж наеліся такога зелля, ім даюць алей ці сабачы рамонак.
Надта моцны панос выклікаюць у індыкоў ракавінкі ўлітак.
Пры кожным захворванні птушак, а яны вельмі баяцца заразы, самае галоўнае — гэта адразу ж аддзяліць здаровых ад хворых.
Маладзейшыя індыкі ніколі не павінны мокнуць і прастуджвацца і таму іх выганяюць на двор не раней чым раса ці вільгаць пасля дажджу высахнуць на сонцы.
Калі распаўсюджвасцца зараза сярод скаціны, тады звычайна пачынаецца і паморак птушкі, часцей за ўсё ад той жа хваробы. Таму сачыце, каб індыкі не хадзілі нідзе па слядах хворай жывёлы, не дзяўблі яе гной і здохлую скаціну.
АБ КУРАХ
КУРАТНІКІ
Як вы жадаеце мець здаровых і пладавітых курэй, рабіце куратнікі светлыя, сухія, прасторныя і паварочвайце іх на ўсход або на поўдзень. Зімой трохі ацяпляйце, бо птушка, азяблая ў халодных памяшканнях ці хлявах, не будзе класці многа яек і не пачне несціся раней2.
У куратніках подлогу кладзіце шчыльна, каб засцерагчы птушку ад тхароў, ласак і куніц. Там нсабходна прымайстраваць шмат седалаў, высокіх і нізкіх, але не залішне высокіх, бо куры, злятаючы з іх, могуць адбіць сабе грудзі, ад чаго захварэць на сухоты ці стануць несці яйкі без шкарлупін. Седалы павінны быць кантовыя, а не круглыя, каб куры. сплючы, лепш на іх трымаліся.
Гэтае насенне льга набыць у кожнага аптэкара.
Той, хто не можа мець асобных памяшканняў, якія ацапляюцца, няхай трымас курэй у хлявах ля цёплых абор ці стайняў, захаваных ад лютых паўночных вятроў. Такія хлявы трэба добра агледзець і заканапаціць імхом.
Вельмі добра штогод бяліць куратнікі мелам, а двойчы ці хаця б раз у тыдзень мыць і шараваць іх. Памяшканні, якія апальваюцца, трэба штодзённа падмятаць і пасыпаць пяском. Абавязкова некалькі разоў у дзень праветрываць. Карыты з вадой — яе належыць часта мяняць — няхай стаяць там увесь час.
Належная чысціня, акуратнасць, безумоўна, бароніць курэй ад усялякіх хвароб і заразы, спрыяе іх пладавітасці, а таксама ранняму нясенню яек і выседжванню ранніх здаровых куранят. Асабліва, калі птушкам яшчэ даваць корм і піццё не халоднае, а цеплаватае.
Толькі ў моцныя маразы зачыняйце курэй у памяшканні, у іншы ж час хаця б каля поўдня на дзве-тры гадзіны выпускайце на двор, а ў адлігу яны і цэлы дзень могуць хадзіць там.
Летам для курэй трэба насыпаць пясок побач куратнікаў.
КОЛЬКІ ПАКІДАЦЬ ПЕЎНЯЎ I Ў ЯКІМ УЗРОСЦЕ.
КОЛЬКІ КУРЫЦА НЯСЕ ЯЕК.
ВЫБРАКОЎКА КУРЭЙ 1 ПЕЎНЯЎ
На дзесяць, дванаццаць і нават пятнаццаць курэй пакідаюць аднаго пеўня, які лепш каб меў адзін, а не два грабяні. Курыца пачынае несціся на дзесятым ці дванаццатым месяцы і толькі да чатырох-пяці гадоў здольна класці добрыя яйкі. Певень усяго да чатырох гадоў можа служыць для племені.
Куры вельмі пладавітыя і нясуцца амаль круглы год. Пры належным доглядзе адна кладзе каля шасцідзесяці і нават васьмідзесяці яек. Аднак такую пладавітасць нельга лічыць уласцівай усім курам, бо некаторыя нясуць намнога менш. Наогул льга разлічваць, што курыца, якая ўтрымліваецца адпаведным чынам, дасць ад пяцідзесяці да шасцідзесяці яек. Птушку дакормлівайце пазадкамі і іншым кормам (аб ім ніжэй), але сачыце, каб яна не растлусцела, бо тады альбо зусім не будзе несціся, альбо будзе несці тлустыя яйкі бсз зародкаў, з якіх птушаняты наогул не вылупяцца.
Для захавання ў добрым стане куратніка, дзе, напрыклад, пяцьдзесят курэй, трэба штогод выбракоўваць дзесяць самых старых птушак і замяняць іхсакавіцкімі ці красавіцкімі куранятамі гэтага года. Пеўняў
лепш зменьваць усіх адначасова, каб аднолькавы ўзрост і моц спрыялі міру і згодзе паміж імі. Самыя лепшыя яны — на другім годзе.
ЯК ЗБІРАЦЬ ЯЙКІ
Паколькі куры кладуць свае яйкі дзе папала, штодзённа іх належыць мацаць і замыкаць тых, якія павінны знесціся, а праз колькі гадзін выпускаць на двор. Яйкі неабходна захоўваць у сухім, халаднаватым і цёмным месцы, толькі знесенае першым льга пакінуць у кожным гняздзе, каб куры ахвотна несліся. Але адразу яго варта памеціць вугалем ці чарнілам, каб потым не памыліцца і не ўзяць замест свежага.
Калі не забіраць яек, куры будуць садзіцца на гняздо пасля таго, як знясуць каля пятнаццаці штук. Тое, што седалы апаражняюць, прымушае курэй несціся часам нават усё лета. Вымаць жа яйкі трэба некалькі разоў у дзень, інакш куры адна за другой стануць несціся там, дзе яек болып, а пастаяннае абаграванне можа іх пашкодзіць.
' АБ МАЙСТРАВАННІ ГНЁЗДАЎ I КОЛЬКАСЦІ ЯЕК, ЯКІЯ ПАДКЛАДВАЮЦЬ ПАД ПТУШКУ
Курыца выказвае сваё жаданне сесці на яйкі квактаннем і сядзеннем у гняздзе. Таму прымасціце ёй гняздо ў зацішным, утульным месцы, у невялікай скрыні, высланай сенам . У сене зрабіце ямку, шчыльна і акуратна палажыце паўтара дзесятка яек, вакол іх — вянок з саломы, каб яйкі не рассоўваліся і лепш захоўвалася цяпло. У халодную пару колькасць іх не павінна перавышаць трынаццаці, больш жа птушка не зможа добра ўкрыць і абагрэць. У цёплае надвор’е льга класці ад пятнаццаці да сямнаццаці штук.
Пасадзіўшы курыцу на седала, накрыйце яго якой-небудзь дошкай цістарымрэшатам і так пакіньцена два-тры дні. Выпускайцеквактуху толькі на кароткі час, каб падкармілася. Пазней гняздо можна адкрыць, бо наседжаныя яйкі птушка ўжо не кіне. А тым курам, што не хочуць вяртацца на яйкі, давайце харч у самім гняздзе, з рукі: трохі намочанага ячменю, каноплі, жыта ці проса.
ЯК АДБІРАЦЬ ЯЙКІ,
ШТО ТРЭБА КЛАСЦІ ПАД КУРЫЦУ
He кожнае яйка прыдатнае для выседжвання, таму іх неабходна ўважліва агледзець на сонцы (супраць яго промняў) ці перад свечкай. Выключыць належыць пакрытыя белымі, празрыстымі кропкамі, падобнымі на ўколы. Вопыт паказаў, што з такіх ніколі не вылупіцца кураня. Сачыце таксама, каб яйкі былі цяжкія, бо менавіта ў гэткіх ёсць сапраўдны зародак. Праверыць, ці яйка добрае, лёгка: апусціце яго ў цеплаватую ваду. Калі плавае на паверхні, адлажыце ў бок (пепрыгоднае), а пакіньце толькі тыя, што пайшлі на дно. Яйкі навінныбыцьзнесены небольш як трытыдні назад. Трэсці і калаціць іх нельга.
Са спічастых яек выдзёўбваюцца пеўнікі, з круглых — курачкі.
Аб падкладанні жалеза пад гняздо глядзі ў раздзеле Аб індыках.
ЧЫМ КАРМІЦЬ КВАКТУХУ.
У СЯРЭДЗІНЕ ТЭРМІНУ ВЫСЕДЖВАННЯ ЯЙКІ ПЕРАГЛЯДВАЮЦЬ
Квактуха звычайна сядзіць на яйках ад дзевятнаццаці да дваццаці аднаго дня. На той час яе трэба добра карміць размочаным ячменем, рознымі пазадкамі, хлебнымі крошкамі, але ні ў якім разе не маласпажыўнымі прадуктамі, што выклікаюць уздуцце (бульба і інш.). Ваду належыць часта зменьваць, памяшканне праветрываць, старанна падмятаць і чысціць. Таксама неабходна агледзець гняздо, калі курыца пакідае яго, каб падкарміцца: гэта здараецца адзін раз у дзень раніцай на працягу пятнаццаці хвілін. Як квактуха сходзіць з гнязда, яйкі накрывайце палатном ці нечым цёплым.
На сёмы ці восьмы дзень яйкі зноў праглядваюць на сонцы ці перад свечкай. Празрыстыя і светлыя, а таксама зусім цёмныя трэба адкласці ўбок. Пакінуць у гняздзе варта толькі тыя, што з аднаго боку светлыя, з другога — цёмныя, і тыя, у якіх зверху жаўтка цёмная кропка. Менавіта яны аплодненыя і ў іх маецца зародак.
Лепш саджаць у адзін і той жа дзень адразу некалькі курэй, каб пасля выбракоўкі яек добрыя палажыць адным курам, а тым, у якіх не хапае яек, падкласці іншыя, свежыя.
ВЫЛУПЛІВАННЕ КУРАНЯТ. АБ ПЕРАТРАЎЛІВАННІ ІМІ ТАГО, ШТО ЗНАХОДЗІЦЦА Ў ВАЛЛІ. АБКУРВАННЕ ПТУШАНЯТ
I АЦЯПЛЕННЕ ПАМЯШКАННЯЎ
3 дзевятнаццатага па дваццаць псршы дзень неабходна сачыць, ці не пачынаюць выдзёўбвацца кураняты. Больш моцныя самі здолеюць выйсці, нават калі квактуха не пакіне іх ні на хвіліну. Курыца можа два апошнія дні абысціся без корму, а калі яна пажадае есці, лепш яе пакарміць у гняздзе. Слабейшым куранятам, якія доўга мучацца ў яйку, трэба дапамагчы: злёгку надбіць шкарлупіну і асцярожна надламаць яе вакол адтуліны, ужо выдзеўбанай куранём. Тых, што вылупіліся і прасохлі, неадкладна саджаюць пад матку ў цёплае і мякка высцеленае гняздо ці ў гаршчок, напоўнены пер’ем, і трымаюць у цёплым месцы прынамсі суткі. Куранятам нельга даваць есці і піць, пакуль валлё ў іх не апарожніцца. Аднак у гэты перыяд іх неабходна некалькі разоў высадзіць на падлогу, а тым часам пер’е ў гаршку ачысціць і перавярнуць, каб птушаняты сядзелі на сухім і чыстым. Калі пасля дваццаці чатырох гадзін яны яшчэ будуць цяжкія і сумныя, належыць і далей трымаць іх у гаршку, пакуль не ператравяць тое, што было ў валлі, і не зробяцца лёгкімі і жвавымі. Тады куранятставяць на рэшата і абкурваюць шкарлупінамі ад яек, з якіх яны выдзеўбліся.