Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
NB. Калі каплун з самага пачатку ўпарта злуе на куранят, лепш такога забракаваць і не клапаціцца марна аб яго навучанні, бо ён заўсёды будзе біць птушанят. Лепш замяніць яго іншым, больш рахманым.
КАРМЛЕННЕ КУРЭЙ I КАПЛУНОЎ ДЛЯ КУХНІ
Майстраванне клеткі. Чым птушак адкормліваць. Пазначэнне курэй, што пазней пойдуць на адкорм. Усіх курэй адначасова адкормліваць нельга, ды і няма ў тым патрэбы. Дастаткова вылучыць у залежнасці ад расходу пятнаццаць—дваццаць птушак. 3 гэтай мэтай іх саджаюць у клеткі, якія ставяць на ножкі на вышыні не больш чым
паўлокця ад падлогі. Дно ў клетцы трэба два разы ў дзень пасыпаць свежым пяском. Ваду ў пасудзіне — яе куры не мусяць перакуліць — таксама неабходна зменьваць двакроць у дзень.
Кормяць птушак кожныя дзве гадзіны, і ўсякі раз іншым харчам. Ён уключае акрамя звычайнага яіпчэ і наступнае: 1) ільняная мякіна, у якую ў час запарвання кідаюць некалькі распаленых каменьчыкаў; 2) пшанічнае вотруб’е, таксама распаранае і змешанае з кіслым малаком (густым); 3) мука з жалудоў з пшанічным вотруб’ем і ільняной мякінай, згатаваная як каша з дабаўленнем семя крапівы; 4) гарох, разбухлы ў чыстай, злёгку пасоленай вадзе. Такі харч лепш за ўсё спрыяе адкорму. Калі куры ці каплуны не хочуць есці, можна прымусова напіхаць ім гарох у валлё. Трэба толькі дзейнічаць асцярожна, каб не задушыць птушку, рукой праводзіць па ніжняму баку шыі, тым самым палягчаючы і паскорваючы глытанне.
Гэткім жа чынам ужываюць галачкі з цеста, прыгатаваныя напалову з ячменнай і аўсянай мукі, што павінны быць памерам як зерне салодкага гароху. ІІапярэдне высушыўшы, іх размочваюць у вадзе ці малацэ і грохі качаюць у попеле. Калі яны напіханы ў валлё (іх птушкі нават добраахвотна глытаюць), нельга курам даваць есці раней, чым ператравяць галачкі. Так адкормленыя птушкі заўсёды будуць сытымі для кухні. На месца тых, якіх забіраюць на кухню, належыць саджаць на адкорм новых, але абавязкова пазначаць. Курам раздзіраюць адно, два, тры ці больш пер’яў у адпаведнасці з нумарам, пад якім за імі сочаць, каб пасаджаныя пазней не трапілі на кухню найперш ужо добра тлустых.
Аб птушцы, што адкормліваюць у сонным стане, глядзі ў раздзеле Аб адкорме гусей. Гэта можа быць выкарастана і для курэй.
Аб карл ленні маладой птушкі чарвякамі, знарок дзеля таго разведзс.шм. Якіхвырошчваюць. Нішто не з’яўляеццатакімкаштоўным йля адкорму птушкі, як чарвячкі і насякомыя. Паколькі іх не заўсёды знойдзеш багата, трэба расплоджваць паскоранымі метадамі. 3 гэтай мэтай выкопваюць яму глыбінёй у адзін локаць, а шырынёй у два локці і абстаўляюць па сценках дошкамі. Туды насыпаюць агародную глебу, змешаную напалову ці больш з той, што выкінулі з леташняй ямы. Глебу паліваюць свежай валовай крывёю і пасыпаюць вотруб’ем, хаця б невялікай яго колькасцю. Зверху яшчэ наліваюць тлустыя кухонныя памыі, а потым накрываюць дошкай. Па сканчэнні двух дзён зноў паліваюць памыямі, і тады пад дошкай заводзяцца чарвякі, якія распладжаюцца і самі сябе ўтрымліваюць ужо цэлае лета. Кожную раніцу і вечар іх трэба кідаць разам з глебай на лапаце маладой птушцы — яна будзе прагна есці.
Яму належыць кожны раз закрываць дошкай. Пры неабходнасці льга дасыпаць туды агародную глебу і паліць крывёю і памыямі.
ЯК АДРОЗНІЦЬ СТАРЫХ КУРЭЙ АД МАЛАДЫХ
Калі лускаватая скура на лапах курыцы мяккая і трохі вільготная, белавата-шэрагаколеру, безумоўна, птушка маладая. Калі ж, наадварот, скура чырванаватая, шурпата-цвёрдая, а пабакахсвіціцца, падобна рагавому рэчыву, — гэта адзнака таго, што курыца старая і для кухні непрыдатная.
ШТО КУРАМ ШКОДЗІЦЬ
Атрута. Цяганне захвост. Злятаннезвышыні. Час, калімаладыя кураняты хварэюць. Аддзяленне хворых ад здаровых. Абкурванне заражаных курэй. Заразныя хваробы скаціны ўздзейнічаюць на птушку. Горкі міндаль, пятрушка, кафсйная гушча і сама кава з’яўляюцца для курэй атрутай. Цяганне і тузанне за хвост вельмі шкодныя для іх, як і злятанне з высокага седала. Нарэшце не на карысць ім дзяўбці ўсялякія шкарлупіны ад яек, асабліва ад сваіх.
Маладняк надта схільны да двух хвароб. Да адной якраз тады, калі пачынаерасціпер’еўхвасце,адаіншай — як вырас грэбень. У абодвух выпадках куранятам неабходна цяпло, добры корм. У куратніку мусіць быць суха, бо ў гэты час птушанятам вельмі шкодзіць вільгаць. Нельга дапусціць, каб курыца з імі месцілася проста на падлозе ці глебе. Яна павінна сядзсць толькі ў саламяным гняздзе.
Пры кожным захворванні хворую птушку ад здаровай аддзяляюць, паколькі зараза ў куратніку хутка распаўсюджваецца, і ўсе адзнакі яе знаходжання старанна шаруюць і мыюць, а падлогу засыпаюць чыстым сухім пяском. Куратнік часта апырскваюць воцатам ці абкурваюць травамі — лавандай, размарынам, палыном і г. д.
Заразныя хваробы буйной рагатай жывёлы перадаюцца птушкам. Здараецца, што калі хварэе быдла, і ў курэй пачынаецца паморак. Таму трэба сачыць, каб птушка нідзе не хадзіла па слядах хворай скаціны, не дакраналася да яе гною і да здохлай жывёліны.
ХВАРОБЫ КУРЭЙ
Прычыны такога захворвання, як ціпун. Яго адзнакі. Аперацыя. Лякарства супраць хваробы. Ціпун — гэта зацвярдзенне скуры на канцы языка, падобнае на рог. З’яўляецца ён у курэй пры недастатковым спажыванні, адсутнасці чыстага і свежага піцця, а таксама калі птушкі ядуць гарачую гатаваную бульбу ці калі ім даюць ваду ў новым дубовым ці хваёвым посудзе.
Як толькі хвароба выявіць сябе харканнем, ненатуральнымі паводзінамі курэй — яны будуць губляць зерне з дзюбы, бо з-за болю не змогуць яго праглынуць, — трэба асцярожна зняць птушкам з языка нараст іголкай ці ногцем, намазаць язык смятанкай альбо алеем і дзвс гадзіны не даваць нічога піць і есці. Затым, змяшаўшы трохі попелу, сажы і перцу з маслам, кормяць гэтым курэй або кладуць ім некалькі дробна накрышаных кавалачкаў сала, пакачаных у сурме. Потым нояць мацярдушкай (Origanum vulgaris), адваранай у вадзе, ці чаборам альбо вадой, згатаванай з дробнымі кавалкамі жалеза з кузні.
Часам націранне попелам языка ўжо пазбаўляе птушку ад захворвання без аперацыі. Але калі ніяк курэй не лячыць, у іх апухае галава, яны худнеюцв і нарэшце гінуць.
Цечка курэй, ці нясенне яек без цвёрдай шкарлупіны. Прычыны хваробы. Спосабы яе лячэння. Выклікаць захворванне можа альбо залішне высокае седала — куры злятаюць з яго і нявечацца, альбо празмерная большасць сярод іх пеўняў, ды яшчэ старых і цяжкіх. Прычыны тыя трэба ўстараніць, а лячыць неабходна наступным чынам: усыпаць у корм пясок і друз, а таксама засмажыць да карычневага колеру ячмень у кафейніку ці на патэльні і даваць птушцы гарачым
нашча раніцай. Прычым абавязкова паіць чыстай вадой, а потым зачыніць курыцу на суткі ў зімовай кафельнай печцы — няхай там сядзіць на попеле. Гэта паўтараюць праз дзень да чатырох-пяці разоў, аднак часам дастаткова і аднаго-двух разоў. Дапамагаюць пры хваробе крутыя яйкі і зеляніна цыбулі-парэю. Курам, што цяжка нясуцца, варта ўсунуць у задні праход тры зярняткі звычайнай кухоннай солі ці зубок часнаку.
Абнасякомых, празваных вошамі. Прычыны іх узнікнення і спосабы знішчэння. Лекі. Гэты бруд заводзіцца ад неахайнасці і духаты ў куратніках. Заўважыўшы яго, належыць пачысціць, вымесці і нават памыць і вышараваць седалы і падлогу, пасыпаць яе пяском, які часта зменьваць, ці выслаць свежай альбо сушанай папараццю. Праветрываць і ацяпляцьлепш так, каб дым разыходзіўся па памяшканні, што не шкодзіць птушцы, але знішчае насякомых.
Яшчэ курам трэба мазаць ворванню галовы, пад крыламі і над гузкай, старанна ўціраць яе, каб прайшла ўсюды. Для болыпай дзейснасці варта дадаць да яго парашок з семя сабадылы. Пры адсутнасці ворвані парашок змешваюць з маслам ці алеем.
Аднак захоўвайце асцярогу, каб пры ўціранні парашок не трапіў птушцы ў вочы. Таму на другі дзень прамыйце тыя месцы цёплай вадой, асабліва асцярожна ля вачэй. Калі неабходна, змазванне і абмыванне паўтарыце некалькі разоў.
Лінька. Якікорм даюць на той час. Што шкодзіць курам пры гэтай хваробеЛакі хваравіты стан, хаця і прыродны, кожны год псраносяць усептушкі, як дзікія, так і свойскія. Тады ім патрэбныбольшспажыўны і багаты харч, вельмі ўважлівы догляд і захоўванне ахайнасці. Корм належыць падаграваць: проса, каноплі і ўсялякае зерне1. Шкодзіць курам холад, таму лепш не выпускаць іх залішне рана з куратніка, a ўвечары раней заганяць, прынаджваючы пазадкамі.
Прычыны паносу. Лякарствы, якія стрымліваюць яго. Панос з’яўляецца звычайна вынікам лішку вільготнага і недахопу сухога харчу. Лечаць недамаганне тым, што даюць курам некалькі дзён толькі сухі корм. Калі гэта не падзейнічае, дасыпаюць (лепш за ўсё ў астылую ячную кашу) парашок з каранёў дуброўкі (Tormentilla) два ці тры разы ў дзень на канцы нажа.
Добра яшчэ карміць птушак гарохавым вотруб’ем, змешаным з ячнай мукой, а ў ваду для піцця кінуць кавалак ржавага жалеза. Хлеб, намочаны ў гарэлцы, таксама скрапляе і саграе страўнік. I вядома ж, цеста з грэцкай мукі, зелені пятрушкі і крапівы, дробна насечанай, куды дабаўляюць крутыя яйкі, таксама пакрышаныя. Всльмі дапамагае пры хваробе аленевы рог, расцёрты і заліты віном. Сумесь даюць курам зранку ці вечарам па сем кропель у піццё.
Што выклікае запор. Кармы для лячэння. Лекі. Запор здараецца ад ужывання крута звараных яек ці ад залішне сухога харчу. Таму лепш некаторы час карміць птушак усім вільготным — свсжай зелянінай і травамі. Можна яшчэ зняць пры гатаванні страў, але толькі не кіслых, пену, усыпаць трохі ячнай ці жытняй мукі, накрышыць лісцяў салаты, усё зварыць (не вельмі густа) і ўжываць астуджаным,
Льга даваць ячную кашу, у якую пры га таванні дабаўляецца су хі чабор (яго павінна быць трохі менш, чым круп).
пакуль не пройдзе запор. Любімым ці пародзістым курам, калі згаданае лякарства не дапамагае, льга дабаўляць манны ў накіп ад варанай салаты, потым мачыць у сумесі хлеб і даваць есці.
Часам пасля паносу зліпаецца пер’е вакол задняга праходу. Паколькі гэта можа прывесці да гібелі птушкі, пср’е належыць абразаць. Дапамагаюць супраць запору і мурашыныя яйкі.
Пачарненнеграбянёў. Пры такой хваробе куры сядзяць сумныя і не хочуць есці. Трэба карміць іх зялёным лісцем капусты, дробна пасечаным, і тоўчаным часнаком з маслам.