Логіка
Аркадзь Бабко
Памер: 184с.
Мінск 2017
9. а) Парушана правіла бесперапыннасці дзялення. Ь) Парушана правіла пэўнасці асновы дзяленняі як вынік правіла выключальнасці. с) Аперацыя з’яўляецца карэктнай. d) Парушаны правілы сувымеранасці і бесперапыннасці дзялення.
2.2. 4. а;Е;вўІ;с>О;^А
5. а) Паводле дачынення падпарадкавання: Качі кожная культура ўнікальная, дык і некаторыя культуры з’яўляюцца ўнікальнымі.
Паводле дачынення супрацьлегласці: Калі кожная культура ўнікальная, дык няпраўда, што ніякая з культур не з’яўляецца ўнікальнай.
Паводле дачынення супярэчнасці: Калі кожная культура ўнікальная, дык няпраўда, utmo некаторыя культуры не з 'яўляюцца ўнікальнымі
Ь) Паводле дачынення падпарадкавання: Калі ніхто з мастакоў не задавальняецца дасягнутым, дык не задавальняюцца дасягнутым і пэўныя з іх.
Паводле дачынення супрацьлегласці. Калі ніхто з мастакоў не задавальняецца дасягнутым, дык няпраўда, што ўсе мастакі задавальняюцца дасягнутым.
Паводле дачынення супярэчнасці: Калі ніхто з мастакоў не задавальняецца дасягнутым, дык няпраўда, што пэўныя з мастакоў задаваіьняюцча дасягнутым.
161
с) Паводле дачынення супярэчнасці: Калі некаторыя журналісты грэбуюць этычнымі нормамі дзеля сенсацыйнасці сваіх матэрыялаў, дык няпраўда, што ніхто з журналістаў не грэбуе этычнымі нормамі дзеля сенсацыйнасці сваіх матэрыялаў.
d) Паводле дачынення супярэчнасці: Калі некаторыя элементарныя часцінкі не маюць электрычнага зараду, дык няпраўда, што ўсе элементарныя часцінкі маюць электрычны зарад.
6. а) Паводле абверсіі: Калі кожная культура унікальная, дык ніякая з культур не з 'яўляецца неўнікальнай.
Паводле канверсіі: Калі кожная культура ўнікальная, дык некаторыя з унікальных феноменаў гэта культуры.
Паводле контрапазіцыі частковай: Калі кожная культура ўнікальная, дык ніводзін з неўнікальных феноменаў не з’яўляецца культурай.
Паводле контрапазіцыі поўнай: Калі кожная культура ўнікальная, дыкусе неўнікальныя феномены належаць да некультур.
Ь) Паводле абверсіі: Качі ніхто з мастакоў не задавальняецца дасягнутым, дык усе мастакі належаць да тых, хто не задавальняецца дасягнутым.
Паводле канверсіі: Калі ніхто з мастакоў не задавальняецца дасягнутым, дык ніхто з тых, шіпо задавальняюцца дасягнутым, не з ’яўляецца мастаком.
Паводле контрапазіцыі частковай: Калі ніхто з мастакоў не задавальняецца дасягнутым, дык некаторыя з тых, што не задавальняюцца дасягнутым, з ’яўляюцца мастакамі.
Паводле контрапазіцыі поўнай: Калі ніхто з мастакоў не задавальняецца дасягнутым, дык некаторыя з тых, што не задавальняюцца дасягнутым, не з ’яўляюцца немастакамі.
с) Паводле абверсіі: Калі некаторыя журналісты грэбуюць этычнымі нормамі дзеля сенсацыйнасці сваіх матэрыялаў, дык некаторыя журналісты не з’яўляюцца тымі, хто не грэбуе этычнымі нормамі дзеля сенсацыйнасці сваіх матэрыялаў.
Паводле канверсіі: Калі некаторыя журналісты грэбуюць этычнымі нормамі дзеля сенсацыйнасці сваіх матэрыялаў, дык некатрыя з тых, хто грэбуе этычнымі нормамі дзеля сенсацыйнасці сваіх матэрыялаў, з 'яўляюцца журналістамі.
162
Паводле контрапазіцыі частковай і поўнай выснову ў дадзеным выпадку зрабіць нельга.
Ь) Паводле абверсіі: Калі некаторыя элементарныя часцінкі не маюць электрычнага зараду, дык некаторыя элементарныя часцінкі з ’яўляюцца аб ’ектамі, што не маюць электрычнага зараду.
Паводле контрапазіцыі частковай: Калі некаторыя элементарныя часцінкі не маюць электрычнага зараду, дык некаторыя з аб’ектаў, што не маюць электрычнага зараду, з’яўляюцца элементарнымі часцінкамі.
Паводле контрапазіцыі поўнай: Калі некаторыя элементарныя часцінкі не маюць электрычнага зараду, дык некаторыя з аб’ектаў, іато не маюць электрычнага зараду, не з’яўляюцца нечасцінкамі, якім уласцівая элементарнасць.
Выснову паводле канверсіі ў дадзеным выпадку зрабіць нельга.
2.3. 3. Парушаны закон тоеснасці.
2.4. 3. a) Тое, што парушае душэўны спакой чалавека, пазбаўляючы яго здольнасці разважаць, афект. Гнеў парушае душэўны спакой чалавека, пазбаўляючы яго здольнасці разважаць. Значыцца, гнеў — гэта афект.
Ь) Ніякая з дзяржаў, што выхоўвае ў сваіх грамадзянах выключна ваенную доблесць, не з’яўляецца дасканалай. Спартанская дзяржава выхоўвала ў сваіх грамадзянах выключна ваенную доблесць. Значыць, спартанская дзяржава не была дасканалай.
с) Ніводная з цеплакроўных жывёл не дыхае жабрамі. Кіт цеплакроўная жывёла. Такім чынам, кіт не дыхае жабрамі.
4. а) Пачацвярэнне тэрмінаў.
Ь) У кантэксце правіл тэрмінаў парушана тое з іх, што забараняе неразмеркаванасць сярэдняга тэрміна ў абедзвюх пасылках; у плане правілаў пасылак парушаецца забарона на высноўванне з дзвюх прыватных пасылак.
с) Парушаецца правіла, што забараняе высноўванне з дзвюх адмоўных пасылак.
d) У кантэксце агульных правіл простага катэгарычнага сілагізма парушана тое, што патрабуе, каб сярэдні тэрмін быў размеркаваны, прынамсі, у адной пасылцы.
163
5. а) Сярэдні тэрмін з'яўляецца неразмеркаваным у абедзвюх пасылках. Прыведзеная развага здзяйсняецца па схеме чацвёртай фігуры і парушае тое яе правіла, згодна з якім, пры большай сцвярджальнай пасылцы меншая павінна быць усеагульнай.
Ь) У кантэксце правіл тэрмінаў парушана дэдуктыўнае абмежаванне ў дачыненні да большага тэрміна; у плане правілаў пасылак парушаецца забарона на высноўванне з дзвюх прыватных пасылак. Прыведзеная развага здзяйсняецца па схеме другой фігуры, пры гэтым парушаецца правіла, згодна з якім большая пасылка не павінна быць прыватнай.
6. Ва ўсіх трох выпадках выснова перадаецца агульнаадмоўным выказваннем (дадзеная акалічнасць фіксуецца ў мнематэхнічных назвах кожнага з модусаў літарай «е», якая займае ў іх пазіцыю апошняй галоснай літары). Дыяграмы ЭйлераВена, што ілюструюць модусы Celarent і Cesare, маюць ідэнтычны выгляд:
Амаль аналагічную наглядную ілюстрацыю мае і Camestres: яна адрозніваецца ад папярэдняй толькі тым, што меншы і большы тэрміны мяняюцца ў ёй месцамі:
7. Арыстоцель мае рацыю, бо прапанаванае спалучэнне тэрмінаў патрабуе адмоўнай меншай пасылкі (Конь не з’яўляецца чалавекам; Камень не з’яўляецца чалавекам). Гэта забараняецца, аднак, правіламі першай фігуры. Дадзенае спалучэнне тэрмінаў
164
не дазваляе зрабіць слушную выснову і ў рамках іншых фігур. Правілы другой фігуры забараняюць прыватную большую пасылку, неабходную пры дадзенай канстэляцыі (Некаторыя жывыя істоты людзі). У рамках трэцяй фігуры не дапускаецца адмоўная меншая пасылка, неабходная ў дадзеным выпадку (Ніводзін чалавек не з ’яўляецца канём; Ніводзін чалавек не з 'яўляецца камнем). На аснове прапанаваных тэрмінаў нельга ўтварыць і агульназначны модус чацвёртай фігуры, правілы якой даводзяць, што пры наяўнасці агульнаадмоўнай пасылкі большая пасылка не павінна быць прыватнай. У дадзеным выпадку, аднак, суадносіны тэрмінаў патрабуюць менавіта прыватнай большай і агульнаадмоўнай меншай пасылкі: Некаторыя з жывых істот людзі; Ніводзін конь не з 'яўляецца чалавекам; Некаторыя з жывых істот — людзі; Ніводзін камень не з 'яўляецца чалавекам.
8. а) Прапанаваныя тэрміны дапускаюць агульназначныя высновы ва ўсіх фігурах. У рамках першай фігуры адпаведная развага здзяйсняецца па модусе Barbara: Калі ўсе вершы з 'яўляюцца мастацкімі творамі і ўсе санеты — вершы, дык усе санеты мастацкія творы. У выпадку другой, трэцяй і чацвёртай фігур мае месца надзвычай цікавая сітуацыя, што звязана з адхіленнем ад стандартных суадносін тэрмінаў з пункту гледжання іх размеркаванасці ў прыватнасцвярджальных выказваннях, якія павінны фігураваць у адпаведных развагах у якасці пасылак (прэдыкат выступае ў іх як размеркаваны). У развазе, што здзяйсняецца па схеме другой фігуры, гэта большая пасылка (ролю прэдыката ў ёй выконвае сярэдні тэрмін). Калі адпаведны сілагізм атрымлівае форму трэцяй фігуры, дык згаданае адхіленне назіраецца ў меншай пасылцы (прэдыкатам з’яўляецца меншы тэрмін). У рамках чацвёртай фігуры абедзве пасылкі маюць пры такіх суадносінах тэрмінаў прыватны характар. Тым не менш прэдыкат (у большай пасылцы сярэдні тэрмін, у меншай меншы) з'яўляецца размеркаваным, што дазваляе зрабіць агульназначную выснову. Такім чынам, у выпадку другой фігуры развага будзе мець наступны выгляд: Калі некаторыя з мастацкіх твораў вершы, а ўсе санеты — верйіы, дык усе санеты мастацкія творы Мы мусім зрабіць усеагульную выснову і не
165
парушаем пры гэтым правілы сілагістыкі, хоць большая пасылка развагі мае прыватны характар. Справа ў тым, што аб’ём сярэдняга тэрміна цалкам змешчаны ў аб’ёме большага. Паколькі аб’ём меншага тэрміна з’яўляецца складовай часткай аб’ёму большага, дык атрымліваецца ўсеагульная выснова. Акрамя таго, хоць развага і мае форму другой фігуры, абедзве яе пасылкі і выснова маюць сцвярджальны характар. Калі развага будзе здзяйсняцца па схеме трэцяй фігуры, таксама будзе зроблена ўсеагульная выснова, хоць меншая пасылка прыватная: Каіі ўсе вершы — мастацкія творы, а некаторыя з вершаў санеты, дык усе санеты з ’яўляюцца мастацкімі творамі. Справа ў тым, што аб’ём меншага тэрміна цалкам змешчаны ў аб’ёме сярэдняга, які, у сваю чаргу, знаходзіцца ў дачыненні падпарадкавання да большага. У выпадку чацвёртай фігуры ўсеагульная выснова робіцца ўвогуле на падставе дзвюх прыватных пасылак: Калі некаторыя з мастацкіх твораў вершы, і некаторыя з вершаў санеты, дык усе санеты з'яўляюцца вершамі. Аб’ём сярэдняга тэрміна дадзенага сілагізма цалкам уваходзіць у аб’ём большага, а аб’ём меншага у аб’ём сярэдняга. Таму ў выніку атрымліваецца ўсеагульная выснова.
Ь) У дадзеным выпадку суадносіны тэрмінаў ідэнтычныя тым, што мелі месца ў задачы 7Ь), таму і рашэнне з’яўляецца аналагічным.
9. Адпаведны сілагізм можа быць агульназначным толькі ў выключным выпадку: калі дапусціць, што пэўная з пасылак фармулюецца ў выглядзе агульнасцвярджальнага выказвання з нетыпічнымі суадносінамі тэрмінаў у плане іх размеркавання, г. зн. калі іх аб’ёмы супадаюць і яны выступаюць як размеркаваныя. Другая пасылка і выснова павінны мець пры гэтым агульнаадмоўны характар. Такога кшталту развага можабыць здзейснена па схеме модуса Celarent першай фігуры: Калі ніводзін чалавек не з’яўляецца машынай і ўсе людзі істоты з другой сігнальнай сістэмай, дык ніводная істота з другой сігнальнай сістэмай не з ’яўляецца машынай. У стандартным выпадку сітуацыю, калі ўсе тры тэрміны будуць размеркаваныя ў абедзвюх пазіцыях, у якіх яны ўжываюцца, можна атрымаць толькі пры