• Газеты, часопісы і г.д.
  • Маладзік  Максім Багдановіч

    Маладзік

    Максім Багдановіч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 292с.
    Мінск 1968
    31.55 МБ
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
    МАКСІМ
    БАГДАНОВІЧ
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
    МАЛАДЗІК
    ЛI Р ы К A
    ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСЬ» МІНСК 1968
    Бел 1
    Б 14
    Складальнік
    А. ЛОЙКА
    Мастак
    Я. КУЛІК
    743
    8967
    ЛІРЫКА МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
    У гісторыі амаль кожнай нацыянальнай паэзіі ёсць паэты, жыццё якіх, як легенда, імёны, як сімвалы таленавітасці, шчырасці, самаахвярнасці. У рускага народа — гэта Міхаіл Лермантаў і Сяргей Ясенін, у літоўцаў — Юлюс Яноніс, у балгар — Хрыста Боцеў, у венграў — Шандор Петэфі У нйс, беларусаў,— Максім Багдановіч. Сапраўды, як метэоры, мільганулі яны на небасхіле паэзіі, але тое, што паспелі зрабіць, засталося ў людской памяці — у памяці роднага народа і ўсяго чалавецтва. Зоркаю першай велічыні застаўся ў беларускай паэзіі і Максім Багдановіч — паэтдэмакрат, патрыёт, класічную спадчыну якога мы сёння ўздымаем упораўні з векапомнай творчасцю заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
    Чым жа заслужыў Максім Багдановіч такую вялізную павагу да сябе?
    1
    Сучаснікі паэта цанілі яго перш за ўсё за шчырую любоў да простага чалавекапрацаўніка, беларускага селяніна, заняволенага і тірыбітага, знясіленага і цёмнага, за тое, што суровым словам праўды ўслед за Янкам Купалам і Якубам Коласам паэт будзіў яго і клікаў да новага жыцця, да барацьбы. Вершамі «3 песняў беларускага мужыка», «Краю мой родны! Як выкляты 6огам...», «Эміграцкая пісня», «Мяжы», <іРушымся, брацця, хутчэй» паэт засведчыў гэта.
    Сучаснікі адразу ж запрыкмецілі і палымяны патрыятызм паэта, які быў вышэйшым праяўленнем яго дэмакратызму, працягам. усё тое ж любові да тіростага люду. Самаахвярнаму служэнню свайму народу, развіццю яго культуры ўсяго сябе аддаваў паэт. 1 гэта было вялікім грамадзянскім подзвігам, 6о тварыць прыходзілася ва ўмовах рэакцыі, калі царызм і прыгрэтыя пад яго драпежнымі крыламі чарнасоценцы, як маглі, стрымлівалі развіццё новай беларускай літаратуры, адмаўлялі беларускую мову, не прызнавалі нашага народа.
    Але, мусіць, толькі з вышыні нашага часу становіцца магчымым ролю і значэнне паэзіі Багдановіча адкрываць ва ўсёй яе велічы. Сёння
    8
    мы ўспрымаем яе і як жывое слова аб сваім часе, праўдзівы леталіс жыцця, барацьбы, дум і пачуццяў народных лачатку XX стагоддзя, і як старонку яркага духоўнага жыцця Чалавека, гуманіста і праўдалюбца.
    Паэт роздуму, Максім Багдановіч хвалюе нас драматычнымі вершамі аб родным краі, аб сэнсе жыцця, хвалюе жыццесцвярджальнымі песнямі аб маладосці, красе прыроды, каханні і замілаванні хараством свету. Вялікім жыццялюбам і аптымістам устае ён з вершаў «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог», «Зімой», «Панад белым пухам вішняў», «Маладыя гады», «Выйшау з хаты. Ціха спіць надворак».
    Паэт усеабдымнага ахотіу жыцця, Маіссім Багдановіч блізкі нам сваёй актыўнасцю, нябояззю зазірнуць у любыя яго праявы у высокае і нізкае, гераічнае і трагічнае, у самыя вострыя надзённыя і ў так званыя вечныя тэмы. 1 як прыклад гэтага, перад намі ўзнікаюць сёння яго вершы «У вёсцы», «На глухіх вулках — ноч глухая», «Зразаюць галіны таполі адну за адной...», «Белы крыж, тіліта, пад ёй — магіла», «Хаўтуры» і інш. Хіба толькі Янку Купалу ў дарэвалюцыйны час уступаў М. Багдановіч у распрацоўцы гіста
    9
    рычнай тэмы, пакінуўшы нам такія класічныя вершы, як «Слуцкія ткачыхі», «Летапісец», «Перапісчык». А ўжо ў сваёй зацікаўленасці да скар^чў вуснай народнай творчасці роўных супернікаў, мабыць, у свой час ёк не меў. Пачаўшы з захаплення міфалагічнымі вобразамі (цудоўныя вершы «Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун», «Старасць»), цераз шырокае выкарыстанне матываў, вобразаў, інтанацый лірычнай народнай песні (вершы «Не кувай ты, шэрая зязюля», «Даўно ўжо целам я хварэю») Багдановіч прыйшоў да вершаў так званага беларускага складу, даўшы класічныя ўзоры стылізацыі ў народным духу (вершы «Бяседная», «Лявоніха», «Скірпуся»), Прыйшоў ёіі і да глыбокага, арыгінальнага асваення эпічных пластоў фальклору: у вершах «Ціхі вечар; знікнула спякота», «Па ляду, у глухім бары», «Страцімлебедзь».
    Паэт бясконцых пошукаў, які мэтай свайьо жыцця зрабіў палемічна завостранае сучроць чарнасоценцаў і шавіністаў узвелічэнне роднаіа слова, паказ яго паўнагучнасці і мастацкай выяўленчай сілы, М. Багдановіч і на сёння застаецца выдатным майстрам лірыкі. Натхнёна ўзбагачаў ён родную паэзію класічнай кул^
    10
    турай творчасці і аднолькава лёгка гравіраваў матэрыял вуснай паэзіі, бліскуча ўносячы яго ў скарбніцу сусветнай лірыкі як непаўторны ўзор і дар ад яшчэ аднаго з народаў багатай славянскай сям’і. Дастаткова ўспомніць, што Багдановіч — тіершы з паэтаў, які так шырока распрацоўваў у нас формы санета, трыялета, рандо, тэрцын, пентаметраў, каб пераканацца, наколькі свядома ён браў ад класікі. 1 ў сваю чаргу арганічна яднаючы традыцыі класікі з усім тым лепшым, што вызначала склад і характар тіаэтычнага светаразумення і светабачання беларускага народа, Максім Багдановіч тіакінуў у спадчыну нам такія шэдэўры, як «Зорка Венера ўзышла над зямлёю», «Завіруха».
    Толькі адзіны зборнік пры жыцці выдаў Максім Багдановіч. Называўся ён «Вянок» і выйшаў у Вільні ў 1913 годзе. Выключна патрабавальны да сябе, цераз некалькі гадоў М. Багдановіч у адным са сваіх лістоў адносна «Вянка» тіісаў: «...Кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 г., калі мне было 17—20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур’ёзная праца. Узяў я карандаш, палавіну вершаў выкасаваў зусім,
    11
    другую прабую абгладзіць. Дадам да гэтай другой палавіны лепшыя з вершаў 1912—1915 гг., і выйдзе зборнік «Маладзік» або «Красавік».
    Памерам паэта не суджана было споўніцца. 25 мая 1917 года яго не стала. Ён памёр у Ялце ад туберкулёзу. Ды, на шчасце, захаваўся экземпляр «Вянка», над якім сядзеў Багдановіч, марачы аб новых зборніках. Рыхтуючы выбраны томік лірыкі славутага паэта, нельга было не ўлічыць яго выкрэсліванняў з «Вянка», яго намеру выбраць лепшыя вершы 1912—1915 гг„ яго мары назваць свой новы зборнік «Маладзіком» або «Красавіком».
    1	вось перад вамі зборнік Максіма Багдановіча «Маладзік». Ён — як яшчэ адна са здзейсненых мар паэта. Ды як жа магла і не здзейсніцца яна, калі Вялікі Кастрычнік спраўдзіў самую найвялікшую і найшчырэйшую мару паэта, выказаную ім калісьці ў шырока вядомым сёння чатырохрадкоўі:
    Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага, яснага дня.
    Паглядзі, як усход разгараецца, Колькі ў хмарках залётных агня...
    12
    «Маладзік»... Для кнігі Максіма БагдановІча гэта сапраўды вельмі красамоўная назва! Сам паэт, які адышоў ад нас так рана, нібы ўяўляецца нам сёння ў гэтым вобразе.
    1 яго паэзія ўвогуле — як маладзік. I не толькі таму, што пафас маладосці, жыццесцвярджэння — асноўны ў ёй. Поўня нашай сённяшняй беларускай савецкай паэзіі шмат у чым выстіявала і з тае маладзіковае красы, якою ззяе і дасюль лірыка Максіма Багдановіча.
    Як ззяла яна дасюль, так ззяць ёй векавечна, пакуль будуць зямля, людзі, паэзія.
    А лег Лойка
    ЛІРЫКА
    MAE ПЕСНІ
    I
    Калі смутак моцна дзьме душу маю I шкада мне дзён загублепых сваіх,— Я паціху песні сумныя пяю, Усю жуду сваю выкладываю ў іх. Ціха песня разліваецца, звініць, Вымаўляе, як я моладасць згубіў, Як дагэтуль не патрапіў палюбіць.
    I саўсім, бадай, праўдзіва шчэ нг жыў.
    II
    А як родную згадаю старану, Як згадаю яе беднасць і нуду,— Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну,— Мо душу хоць трохі гэтым адвяду. Грозна песня разліваецца, грыміць, Долю горкую, мужыцкую кляне, Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць, Бо ім цяжка жыць у роднай старане.
    1908
    17
    ІІОЧ
    Ціха ўсё была на пебе, зямлі і на сэрцы... Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала, Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў, Неба, і лес, і палі серабром аблівая.
    Усё ўжо уснула, і толькі бярозы шапталісь, Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі, У полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі.
    Ціха ўсё была на пебе, зямлі і на сррцы.
    1908
    18
    ПРЫЙДЗЕ ВЯСНА
    Холадна. Вецер па полі гуляе, Вые, як звер.
    Снег узрывае, нуду наганяе,— Кепска цяпер!
    Але мне сэрца пяе: пе нудзіся!
    Прыйдзе вясна!
    Гукне: «Прачніся, зямля! прабудзіся 3 цяжкага сна!»
    Сонца прагляне, зазелянее Траўка ў лугу,
    Гукне вясна і, як ветрам, развее Горануду!
    1908
    19
    НА ЧУЖЫНЕ
    Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.
    Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу — мпе сіняй галоўкай ківае Наш родны, забыты ў пяні васілёк.
    «Здароў будзь, зямлячка!» Чупь бачны ў даліне, Панура, нявесела шрпча ён мне:
    «Успамянем, моіі дружа, ў багатай чужыпе Аб беднай, далёкай сваёй старане».
    1908
    20
    НАД МАГІЛАЙ
    Каля шляху ў чыстым полі Магіла стаіць;
    Кругом крупіць завіруха, Гуляе, шуміць.
    На магіле адзінока Каліна расце;
    Яе вецер абвявае, Мяцеліца гне
    I навокала магілы Спяваегудзіць
    Пра таго, хто ў чыстым полі Пахаваны спіць...
    І908
    21
    3 цыкла «эрас»
    і
    У космах схаваліся квсты чырвоныя, Кветы чырвоныя, Неапылёныя.
    Хцівасць жадання іх томіць таёмная, Томіць таёмная, Сіла няскромная.
    Але даррмна ў іх сокі б’юць шпаркія, Сокі б’юць шпаркія, Свежыя, яркія.
    Звянуць яны, тыя кветы чырвоныя,
    Кветы чырвояыя Нсапылёнымі.
    22
    п
    Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных
    Чырвоны маладзік
    I ўраз згадаў мпе рад уздыхаў лрыглушоных,
    I мук любоўных крык,
    I цела гібкага шалёнасць, іэвіванпе,
    I п’яны, душпы пах...
    У грудзях сціскаепца гарачае дыханне, Кроў хваляй б’е ў нагах.
    1908—1909
    КРАІО МОП РОДНЫ!
    ЯК ВЫКЛЯТЫ БОГАМ...
    Краю мой родпы! Як выкляты богам— Столькі ты зносіш нядолі.
    Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі.
    Поруч раскідалісь родныя вёскі, Жалем сціскаюцца грудзі! — Бедпыя хаткі, таполі, бярозкі, Усюды папурыя людзі...
    Шмат што зрабілі іх чорныя рукі, Вынеслі моцныя спіны;
    Шмат іх прымусілі выцсрпепь мукі Пушчы, разлогі, пізіны.
    Кінь толькі вокам да гртага люду —
    Сціснецца сэрпа ад болю:
    Столькі пабачыш ты гора усюды, Столыіі пуды без патолі.
    24
    Песня пяе, як удовіна сына
    Янку кахапнс згубіла;
    Там, дзе папура схілілась каліна, Беднага хлопца магіла.
    Ў гутаркахказках аб шчасці, аб згодзе Сэрна навін не пачуе.
    Сціспула гора дыханпс ў народзе, Гора усюды панус.
    Хваляй шырокай разлілась, як мора, Родны наш край затапіла...
    Брацця! Ці зможам грамадскае гора?