Маладзік
Максім Багдановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 292с.
Мінск 1968
198
— Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь, Ўся староначка бяздольная!
He забыў твой сын сваей маці, За пябе у зямлі яму ляжаці.
Як Базыль у паходзе канаў, Ўсё старонку сваю спамінаў.
1915
* * *
Ты не згаснеш, ясная зараначка, Ты яшчр асвеціш родны край. Беларусь мая! Краінабраначка! Ўстань, свабодны шлях сабе шукай.
1909—1915
200
* * *
Беларусь, твой парод дачакаецца Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца, Сколькі ў хмарках залётных агня...
1909—1915
202
ДОЛЯ МУЖЫКА
Ты скажы мне, мужык, Як да долі ты звык? Цёмна ў хатцы твасй, Плесня з мохам на ёй,
I адрынка твая Збудавана з гнілля...
1903—1915
203
* * *
Досі ўжо, браты, чужынцам мы служылі, Досі ўжо пашаны ім прыдбалі;
He сваю — чужую долю баранілі, Пад чужымі сцягамі ўміралі.
1909—1915
204
* * *
Ой, грымі, грымі, труба, ўранку рана, У паход каб збірацца.
Сабіраліся таварышы Яна —
А яму не падацца.
Сабіраліся таварышы Яна —
У полі яму капаюць.
У той яме пры дарозе
Хлопца пахаваюць.
Ой, не плач, не плач, жонка, з дзеткамі малымі, He плач, не нудзіся,—
Ды за Янкунебарачка
Богу памаліся.
Ён знайшоў другую жонку, Чужую старонку,—
У чыстым полі з ёй пабраўся, Куляй заручаўся.
1909—1915
205
* * *
Ой, скацілася зорачка, скацілася, Ты ушла ад пас — і не прасцілася, He прасцілася, пе развіталася, I куды ушла — не сказалася. Я ж цябе лячыла, даглядала, На снег нагаворпы клала, Праз хамут прадзявала, Ліпавым цвстам паіла.
Чаму ж ты мне гэтак зрабіла?..
1909—1915
206
* * *
Сярод вуліцы у нас карагод, Ды не йду я у таночку гуляць, Як той мак на градзе, красаваць, Праз красу сваю таварышак злаваць. Здрадзіці. тварык белы бедную мяне: Толькі міленькае імя назавуць — Белы тварык разгараецца, А дзяўчаты усміхаюцца.
1915
207
* * *
У мясцечку Церасцечку не званы гудзяць, He званы гудзяць — навіну чуваць, Што знайшлі сёння Янкустральца
У зялёненькім ельнічку,
Каля белага каменю,
На цёмным імху, між брусніцаю.
Галава яго прабітая.
Уся крывёю залітая.
Грй, сасонка над ім шуміць,
Прамаўляе, выгаварывае:
«Не ўдаваўся бы ты, Яне, за куніцамі, Яшчр болей — за тымі маладзіцамі».
1915
208
БЯСЕДНАЯ
А чалом, чалом, мае госцейкі, Сабірайцеся на бяседачку, На бяседачку ў хату новую, У хату новую — сасновую, Ды ра столікі кляновыя, За абрусікі бялёвыя,— Ой, бялёвыясаматканыя, У узоры вышываныя. Вышывала я у сем шаўкоў, Вышывала каршуновы суд. Ён суды дае — перасуд бярр: 3 большых птушак — хоць па пёрыйку, А з драбнейшых — дык і црлы хвост. Прыхадзіў тут мужыкверабей, Каршуну ў ногі кланяўся, На сініцуцешчу жаліўся.
He дамовіў ён скаргі свае, Як пачаўся і трэск і грук. Успырхнулі ўсе, злякаўшыся, Разляцеліся, хто куды здалеў.
209
Каўка неяк затрымалася, Ды і тая пахавалася,— I узораў не асталася.
Ды краспа бяседа не ўзорамі, А ласкапымі прыгаворамі;
Нс ядвабнымі абрусамі, А ласкавымі прымусамі.
1915—1917
* * *
У Максіма на кашулі вышыты галубкі;
Я за тое вышывала, што цалуе губкі.
У Максіма на кашулі вьппыты лісточкі;
Я за тое вышывала, што далуе вочкі.
У Максіма па кашулі вышыты падкоўкі; Я за тое вышывала, піто цалуе броўкі.
1915—1917
211
Як прыйшла я па ток малаціць — Ў задуменні застаялася Ды знянацку рассмяялася.
Нават сорам на хатніх зірнуць:
Ці не ўцямілі, хвароба на іх, Ад чаго мой тварык смяецца, Ад чаго маё сэрцайка б’ецца.
1915—1917
212
* * *
Хоць і зорачка— ды не вячэрпяя,
I кахапачка — ды няверная.
Пакахала — як яхант даравала:
Яханткамень — сэрцу ён на гараванейка, Прападаю праз каханейка.
1915—1917
213
ЛЯВОШХА
Ах, Лявоніха, Лявоніха мая!
Спамяну цябе ласкавым словам я,— Чорны пух тваіх загнутых брывяпят, Вочы яркія, вясёлы іх пагляд;
Спамяну тваю рухавую пастаць, Спамяну, як ты умела цалаваць.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
Ты пяяла галасней ад салаўя, Ты была заўсёды першай у танку — I ў «Мяцеліцы», і ў «Юрачцы», і ў «Бычку»; А калі ты жаці станеш свой загон, Аж дзівуецца нядбайліца Лявон.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
У цябе палова вёскі — кумаўя.
Знала ты, як запрасіць, пачаставаць, I даррчы слова добрае сказаць, I разважыць, і у смутку звесяліпь, А часамі — і да сррца прытуліць.
214
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
Дай жа бог табе даўжэйшага жыцця, Дай на свеце сумным радасна пражыць, Ўсіх вакол, як весяліла, весяліць.
Хай ніколі не забуду цябе я.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
1915—1916
СКІРПУСЯ
Ой, пайшла сабе Скірпуся на кірмаш, Паглядзець, ці селязенькаў нямаш,—
Мо варона, мо сава, Мо Скірпусенька ўдава. Прадала яна каня, Утаргавала селязня, Селязенька чубаценькага, Маладога, зухаваценькага.
Пакупіўліы селязня,
Мела клопату штодня: Селязенька умываецца, Сам на вулку узіраецца;
Узіраецца на вулачку, Ці не убачыць тую вутачку.
Селязепька — Івашачка, Ёп цалуецца з Наташачкай.
1915—1916
216
АГАТА
Помню — йшла я да ратушы хутка Паглядзець, як гараць ведзьмакі, Толькі чую — гукае Марутка: «Бач, Агата, красунчык які!»
Ў задуменні, маруднай хадою, Увабраны ў шалом залаты, Ехаў ён на кані саматою,
А прыгожы, — як Юры святы.
Шмат адгртуль мінулася часу...
Ах, калі бы ізноў павідаць
I каня, і убранства пакрасу, I зпаёмую сррцу пастаць!
Я сяджу дзень за днём у аконца Ды праду апрыкрылы кужрль, I гудзіць, ўсё гудзіць верацёнца, Як у полі далёкім мяцель.
Ах, чаму я, на што змарпавала Так свае маладыя гады,—
217
Ах, чаму я, на што не спытала, Хто ён грткі і едзе куды!
Толькі б зведаць— і з воску фігуру Я найменнем яго ахрышчу, Выйду ноччу на поле у буру I закляцце сваё пашапчу.
I праз свіст, праз гудзенне вятрыска, Цераз шум прыдарожных ракіт Я пачую так блізка, так блізка Гук знаёмы ад конскіх капыт.
He забыць мне, што спасенне трачу, Што душу варажбою гублю, Але знаю — яго я пабачу
I нарэшце скажу, як люблю.
1915—1916
* * *
Калі паласу агнявую
На захадзе сонца праводзе,— Пакінуўшы вежу старую, У сад каралеўна выходзе.
Вось чмель прагудзеў аксамітны, Вось ярказялёная мушка...
I ўрэшце з краіны блакітнай Ўлятае маленькая птушка.
Як чутна яна запявае, Што ёсць і вясна, і каханне, I шчасце без меры, без нраю, I першая горыч расстання.
Маркотна глядзіць каралеўна,— Так сррца жадае любові!
I хмурыць сувора і гнеўна Кароль пасівеўшыя брові.
1915—1916
219
* * *
Маладыя гады, Маладыя жадання!
Hi жуды, ні нуды, Толькі шчасце кахання.
Помніш толькі красу, Мілы гварык дзявочы, Залатую касу, Сіняватыя вочы.
Цёмны сад — вінаград, Цвет бяленькі вішнёвы,— I агністы пагляд,
I гарачыя словы.
Будрь жа, век малады, Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады, Залатымі агнямі!
1915—1916
220
* * *
Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак. Наплывае радасць, з ёю — сум.
He злічыць у небе ясных зорак, He злічыць у сррцы светлых дум.
Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла...
Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою,— Моладасць пе знікла, не прайшла!
1915—1916
221
* * *
Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты. Ў сэрцы — думак дакучных цяжар. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчрй самавар.
Запяе ён і тонка, 1 ціха, Зазіяе на спод аганьком,— I развеецца цёмнае ліха Над маім абагрртым кутком.
1915—1916
222
* * *
Залілось, слязьмі быццам, зоркамі Неба сіпяе, безбярэжнае
Над лагчынкамі, над узгоркамі, Над табой, маё полс снежнае.
Без канца кругом шыр халодная... Шмат я йшоў па ёй, істаміўшыся;
Але вось пачуў сэрца роднае, Ураз пачуў, душой з небам зліўшыся.
Грудзі ўпалыя распраміліся,—
Ты не страшна мне, поле чыстас!
Пада мной сляза пакацілася
Уніз, гарачая і агністая!
1909—1915
223
* * *
Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.
Моладасць плыне, а следу пяма ніякога.
Эт, і чаму ж нагадала суворую Парку Нітку мне прасці гатунку такога благога.
Ціха гудзіць і пяе у яе верацёнца,
Цягнецца, цягнецца доўгая, шррая нітка;
Цягнуцца шррыя дні без прасвету, без сонца, I не пабачыш, здаецца, ні шчасця, ні ўжытку.
Хоць бы ты чорную, толькі б не шэрую прала, Гора жадаў бы, ды толькі каб поўную чарку;
Але і гора такога пазнаў я замала, Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольпаму Марку.
Ш5—І916
224
* * *
Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?
Каб разважыць смутак, ціха запяваю: — Ой, ляцелі гусі ды зпад Белай Русі. Скалацілі воду ціхага Дунаю.
Ёсць любоў на свеце, здрада і расстанне; Шмат яшчэ чаго нам прыйдзецца зазнаці...
Усё мацней пяю я аб чыімсь каханпі, I тугі у спеве болей не схаваці.
1915—1916
225
СТРАЦІМЛЕБЕДЗЬ
He анёл у трубу уструбіў —
3 хмары бог старому Ною гаварыў: «Поўна з краем чаша гпеву майго На людскія грахі ды бясчыннасці. Вось надойдзе часіна суворая, Лінуць з неба залівы бязмерныя I абмыюць ад бруду смуроднага Ўсю зямлю яны, белывольны свет».
Пачынаў тут Ной будаваць каўчэг 3 таго дзерава ліванскага.
Ўшыркі гртаму каўчргу — сто лакцёў, А ўдаўжкі — болей тысячы.
Ды узяў туды Ной і птах і звяроў, Каб не звёўся іх род з зямлі.
Ды не плыў к яму з мора сіпяга Страцімлебедзь — горды, моцпы птах. Яго звычаі — арліныя, Яго ўцехі — сакаліныя;
Пер’іпер’ечкі бялеюцца Ды на золку агнявеюцца.
226
У яго ў крыле — трыста тры пяры: Узмахне крылом — быпцам бор шуміць, Узмахне другім — што мяцсль гудзіць.
Як учпуць дажджы — йацякла вада, Разлілася горш ад павадкі, Затапіла ўсе лугілагі,
Усе лугілагі, ўсе лясыбары; Уздымаецца вышрй ад гор. Птахі ў небе стаяй лётаюць, Епчаць жаласна, ад нуды крычаць, Выглядаюць стуль прытулачку. А па ўсёй зямлі толькі хвалі б’юць, Толькі хвалі б’юць белай пенаю. Ды па іх дужы, смелы плавае Страцімлебедзь — горды, моцны птах. Узмахне крылом — быццам бор шуміць, Узмахне другім — як мяцель гудзіць.
I населі тут на лебедзя Птахі дробныя ўсей стаяю. Лебедзь з сілы выбіваецца, Птушкі ажна усцяшаюцца. Дзень ён плавае, другітрэці дзень, На чацвёрты стаў прасіцьмаліць: «Вы ўзляціце хоць на час які,
227
Выбіваюся з астатніх сіл.
Дайце вы грудзям, грй, вальней ўздыхяуць! Дайце вы крылам, грй, шыррй ўзмахнуць!» He паслухалі птахі лебедзя.
Пацямнела у яго ў вачах, Крыллі ўрршце падламаліся, Галава ў ваду апусцілася.
I пайшоў на дно мора сіняга Страпімлебедзь — моцны, горды птах.
Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных — Страцімавых.
1916
* * *
Набягае яно Вечарамі, начамі, Адчыняе акно I шамрре кустамі.