Маладзік
Максім Багдановіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 292с.
Мінск 1968
1911
89
СРЭБНЫЯ ЗМЕІ
Срэбнымі рожкамі мгліцца 3 цёмных нябёс маладзік; Возера плешча, бурліцца,— Рушыцца ў ім вадзянік.
Ў хвалях гуляць выпускае 3 віру змяю за змяёй;
Вось іх грамада ўсплывае, Срэбнай ірдзіцца луской.
Будуць яны ўсю ноч віцца, Ў хвалях хрыбтамі блішчаць; Будупь сціскапца, круціцца, Гртак да рання гуляць.
Свецячы блескам чырвонца Праз парадзеўшую мглу, Пусціць, ўставаючы, сонца Ў іх залатую іглу.
90
Згіне змяя за змяёю, Знікне з нябёс маладзік. Доўга па іх пад вадою Будзе ўздыхаць вадзянік.
1911
* * *
Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы,— Хай цябе шум вятроў не пужае:
Пагашаюць яны аганёчак малы, А вялікі — крапчрй раздуваюць.
Разгарайся хутчрй, зіхапі, аганёк,—
Каб, калі і замёр ты без долі,
Усіх спужаў бы страшны абступіўшы іх мрок.
Хай агнёў не гасілі б ніколі.
1911
92
ХАЎТУРЫ
Белым спегам укрылася вуліца, А на ім, паміж конскага гноя, Мерзне цёмназялёная хвоя, I пушысты сняжок да ёй туліцца.
Тут вязлі ў катафалку нябожчыка;
Выступалі друзья ў задуменні;
Крыж няслі, йшоў у рызах свяшчрннік, I цягнуліся ззаду ізвозчыкі.
I вакруг агаляліся голавы,
I паспешна хрысціліся людзі; Сррца ныла, таміліся грудзі, Думкі піснулі, бьшцам як волава.
Чорны кррп, спеў царкоўны, пах ладана, Труп, ляжачы ў труне нерухома,— Так таінственна ўсё, так знаёма, Усё так проста і так неразгадана.
1911
94
ПЕРШАЯ ЛЮБОЎ
Ўжо позна. Мрок вясенняй ночы На вузкіх вуліцах ляжыць.
А мне — вясёла. Блішчаць вочы, I кроў ад шчасця аж кіпіць.
Іду я радаспы, харошьг, Знікае з сэрпа пустата... А пад рызінавай калошай Ціхутка хлюпае слата.
1911
95
* * *
Пад ценню цёмных ліп, схаваўшых нашу пару, Мы йдзем праплёванай дарожкай па бульвару; Акуркі, шалуха, паперкі пад нагамі,— Ды ці прыкмечу іх, калі іду я з Вамі?
Праз дымчаты крышталь празрыстацёмнай почы Ідушчых міма нас людзей зіяюць вочы;
У цемні к нам плывуць рубіны папяросаў, Ліхтарні блеск адкрыў на ліпе россып росаў... Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі, Калі глядзепь вакол дзіцячымі вачамі!
1911
96
* * *
Маркотна я чакаю. Для чаго ты
He выйдзеш з хаты ў жаркі поўдзень зноў? Тады бы, пэўна, выціснулі боты Па мяккаму асфальту рад слядоў.
I я, нявідны для цябе і бледны,
He бачачы нічога ўкруг сябе, Прыпаў бы к ім... I вось чакаю бедны: Ці ж хутка э’явіцца канец журбе?
1911
97
Д. Д. ДЗЯБОЛЬСКАМУ
Быць можа пуціна жыцця Лягла пярсцёнкам, друг, I я ў краіне забыцпя He раз раджаўся, як дзіця, Прайшоўшы поўны круг.
Быць можа я не скончу жыць Бо ў ім няма канцоў.
Зноў шлях знаёмы пабяжыць, I ўсё, што мозг здалеў забыйь Перажыву я зноў.
Быць мо ў прасторы беза дпа Ўвесь час мой круг ляціць, I ўся навіна та адпа, Што ў іпшым месцы пуціпа Мо інакш заблішчыць.
98
I ў повым свеце пройдзе ўсё Былое прада мной...
Што ж: хай капчаецца жыццё, Хай зпоў зварушыцца чуццё Мінулай пуціпой.
1911
* * *
lie бядуй, што хмары Сонца свет схавалі. Нарадзіцца мусіць Бура з гэтых хмар. Праўда, ўсё прыціхла... Бор замоўк і хвалі, Але будзе бура, Тым мапней удар!
1911
100
* * *
Бывае, вада перапоўніць Ставок і праз бераг памкнсцца; Калі ж з яго выбежыць лішак, Дык далей вада не бяжыць.
Бывае і так, што руйнуе Плаціну вада; ў грту пору Струяцца апошнія хвалі, I сохне няшчасны ставок. 3 паэтамі так жа бывае:
Адзін дае людзям ізлішкі, Другі ўсё, што мае. Я гэткі: Пяю я з надтррснутым сэрцам, Апошні свой скарб аддаю.
1909—1911
101
* * *
Была калісь пара: гучэла завіруха
I замяла маей мінуўшчыны сляды.
Усціхла ўжо яна... Плывуць удаль гады,
А ўсё не б’юцца скрыдлы духа:
Куды цяпер ісці? Куды?
У душы гарыць агонь нуды, — пануры, чорны.
Ці мне крыпіцай слёз сваіх яго заліць
I плугам цяжкага мучэння сэрца ўзрыць? — Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!..
Куды ж ісці і што рабіць?
1911
102
* * *
Мы доўга плылі ў бурным моры, I ўраз — жаданая зямля!
Вы прўны пуць казалі, зоры, Зарука ў тым — трэск карабля, Што сеў на скалы ў змрочным моры. Прывет, жаданая зямля!
I бестрывожна бачаць зоры, Як тонуць людзі з карабля.
1909—1912
103
РЛМАНС
Quand luira cette etoile, un jour, La plus belle et la plus lointaine, Diteslui qu‘elie eut mon amour,
O derniers de la race humaine.
S ullyPrudhomme*
Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла.
3 гртай пары я пачаў углядацца Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца 3 г?тай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае; П?ўпа, ўжо доля такая у нас. Моцпа кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час.
1 Калі заблішчыць гэта зорка, Самая цудоўная, самая далёкая, Скажыце ёй, што ёй належыць маё каханне, О апошнія з чалавечага роду.
СюліПрудом (фравц.).
104
Буду ў далёкім краю я нудзіцпа, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла кахапне, Гляпь іншы раз на яе...
1909—1912
105
СОМНАМБУЛ
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй I павёў яго ў цёмную даль эа сабой I прывабіў да мглістай халоднай вады, — Сэрца білася рыбкай у сеці тады.
Але месяц правёў праз раку светлы шлях, I развеяўся з сэрпа дрыжачага жах.
Зіхацела яна—серабра пуціна, Увадзіла ў той край, дзе пануе вясна. Доўга, доўга цябе ён чакаў і шукаў, Але вось час жаданы нарршце настаў...
I пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна: Агарнула яго піпіына, глыбіна.
1909—1912
106
* * *
Напілося сонца са крыніц сцюдзёных, Усцягнула ў вышу з іх ваду, як пар;
I, ўзляцеўшы шпарка па праменнях тонкіх, Пар зрабіўся слічнай чарадою хмар.
Ўдаль яны памкнулі, і лятуць пад імі
Нівы ды балоты, поле, бор, лука.
Але што там блішча? Ці не ты, сястрыца, Ці не ты ліешся, срэбная рака?
Загрымелі ў хмарах гулка прывітанні,
I далёка буйпы вецер іх разнёс.
Рынуліся хмары да ракі радзімай
I зліліся з ёю ліўнем кропельслёз.
1909—1912
107
* * *
Ой, чаму я стаў партам У нашай беднай старане? Грудзі ныюць, цела вяне, А спачыць не можна мне: Думкі з розуму ліюпца, Пачуццё з душы бяжыць... Мо за імі кроў палыне, I тады ўжо досі жыць!
1909—1912
108
V V 'І’
Ўстань, навальніца, мкні напова, Узвый, вецер, з ёю заадно!
У віхры уляціць палова, Пакіне чыстае зярно.
Удар, цыклон, удар на мора, Цалуй яго ў глухое дно, Успляспі ваду — і перлаў горы На бераг выкіне яно.
1909—1912
109
* * *
Вы, паяове, пазіраеце далёка
У бляску сонца з велізарных плеч народных, Але светла крые шмат чаго ад вока___ Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных.
Загляніце жа, будзь ласка, Вы у студню: Ўжо даўно яна счарнела і згнівае, Але дно яе і ў ночы і ў палудню
У вадзе люстранай зоры адбівае.
К тым, каго жыццё заціснула глыбока Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі, Вы, панове, хоць і бачыце далёка, Загляніце ў душы — студні са слязамі.
І909—1912
110
* * *
He кувай ты, шэрая зязюля, Сумным гукам у бары;
Мо і скажаш, што я жыпі буду, Але лспш нс гавары.
Бо не тое сведчыпь маё сэрца, Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартае, Думцы голас падае.
Кажа, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары...
Прыляці ж тады ты на магілу.
Закувай, як у бары.
1909—1912
111
* * *
Даўпо ўжо целам я хваррю, I хвор душой,___________
1 толькі на цябе надзея, Край родны мой!
У родпым краю ёсць крыніца Жывой вады.
Там толькі я рмагу пазбыцца Сваей нуды.
Калі ж у ім умрузагіну, — He жалюсь я!
Пе будзеш цяжкая ты сыпу Свайму, зямля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Там, пад зямлёй,
Найдуць мае слабыя грудзі Сабе спакой.
1912
112
СЛУЦКІЯ ТКАЧЫХІ
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба зза акна, — I думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным сррбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі; Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узора, Цвяток радзімы васілька.
1912
113
ЛЕТАПІСЕЦ
Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой вск канчае ён у манастырскіх мурах. Тут ціша, тут спакой — ні шуму, ні клапот. Ён пільна летапіс чацвёрты піша год I спісвае усё ад слова і да слова
3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва.
I добрыя яго і кепскія дзяла Апавядае тут. Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. I бачанаму ім — ён годны веры сведак. Што тут чынілася у даўнія гады, Што думалі, аб чым спрачаліся тады, За што змагаліся, як барапілі веру,— Узнаюць грта ўсё патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве,_ I вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць яго няхітрае пісанне Пра гртае жыццё, надзеі, справаванне. Так мора сіняе прымчыць да нас вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой,
114
Усю ў дробных ракаўках і ў ціне. He замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала. Рыбалкі вылавяць бутрльку, разаб’юць, I, як трапляецца, быць мо у ёй знайдуць Ліста. Па звычаю марскому гртак весці Нам, утапаючы, шлюць людзі. Ў моры гдзесьці Загінулі яны, і, можа, соткі год 3 тых часаў працяклі, і згінуў іх народ, I ўсё змянілася, і ўжо пра іх забылі. Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі!
I людзі зведаюць аб прадзедах сваіх,— Аб горы, радасцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі.
1912
ПЕРАПІСЧЫК
На чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку; усякімі двятамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў I птах нявіданных, спляденнем завіткоў Ен пакрашае скрозь — даволі ёсдь знароўкі — Свае шматфарбныя застаўкі і кандоўкі, I загалоўкі ўсе, — няма куды спяшыдь! Парой ён спынідда, каб лепей завастрыдь Пяро гусінае, і гляне: светла сонда Стаўпамі падае праз вузкае аконда, I крудідда у іх прыгожы, лёгкі пыл;
Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі У небе ластаўкі шыбаюдь над крыжамі, Як жар гарашчымі, а тут, каля акна, Малінаўка пяе, і стукае жаўпа.
116
I зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць; Ўжо хутка будзе ноч, і першая гвязда Благаславіць канец прыгожага труда.