Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
В. Каваленка справядліва ўбачыў такі падыход яшчэ ў творчасці А. Міцкевіча (гл. п. 7.1). Адпаведна і ў паэмах ды нарысах А. Бартэльса аналагічныя творчыя вытокі прасочваюцца праз частотнасць ужывання ў іх мясцовых мікратапонімаў: назовы дзяніскаўскай зямлі, відавочна, пераважаюць.
W Ж W
Галоўным і храналагічна першым сярод намі зафіксаваных найменняў з’яўляецца назва роднай вёскі паэта Дзяніскавічы. Што праўда, гэта не мікратапонім айконім ці, дакладней, камонім назва сельскага пасялення. Ёю названа паэма, створаная ў лютым 1862 г. Гэтай вёскай пазначана месца напісання аднаго з вершаў “Skutki cywilizacji” («Вынікі цывілізацыі», 15 красавіка 1856 г.) [127, s. 81], Здавался б, адно дзве згадкі. Але першая з названых (асабліва сваім зместам, пра што казалася вышэй) становіцца канцэптуальным локусам у творчасці А. Бартэльса закрытым прасторавым вобразам. Звернемся да ўдалага для нашага выпадку азначэння: «Локус это место-пменне тотальностн. Место-пменне необходнмо здесь поннмать как уннкальный н локалнзнрованный в космологнческом отношеннн топос, вне которого тотальность такйм способом ннгде н ннкогда не сбудется» [81, с. 179], Прычым значэнне локуса заключаецца толькі ў назве твора. Па змесце яна нідзе не фігуруе (за выключэннем адной спасылкі ў іншай паэме) і дзякуючы гэтаму трансфармуецца ў топас вёску наогул, вёску, якая можа быць (павінна быць?) у кожнага з прадстаўнікоў рода чалавечага родную зямлю, бацькаўшчыну, цэлы свет.
Witaj domu, gdzie dzieciqtkiem Pierwsze sp?dzil lata, Tys si? zdawal mi poczqtkiem Razem koncem swiata.
Вітаю свой дом, дзе дзіцяткам Няўцямна шалеў, гэты дом Здаваўся мне свету пачаткам I разам з тым свету канцом.
[8, с. 15]
Назіраем перарастанне не проста закрытай, але прыватнай мясціны ў адкрыты прасторавы вобраз. Зрэшты, гэта трансфармацыя з’яўляецца ў аўтара на ўзроўні метафары. Значыць, і топаснасць вобразу Дзяніскавіч адносная, дакладней, пераносная. Так робіцца паэтам, канечне, міжволі, і працуе на пафаснае ўзвышэнне мясцовасці. Кожны матыў паэмы і кожны элемент дзяніскаўскай прасторы прасякнуты філасафічнасцю анталагічнай па сваёй сутнасці.
Z sosny zgnilej, co sluzyla Dzis nam do ogniska, Moze kiedys moja byla Sieroca kolyska!
3 сасны, што ўзрасла на Ізбіску, Скуль вызнаў сірочыя дні, Шкада, не зрабілі калыску, А так і згарыць у агні.
Juz z tej sosny bye nie moze Do trumny mej deska, Zegnam ci? wi?c w imi? Boze, Rodzino poleska!!
Ужо з тае хвоі нічога He ўзяць для магілкі маёй, Развітваюся ў імя Бога 3 палескаю крэўнай сям’ёй...
[8, с. 24]
Дапусцім не зусім літаратуразнаўчы пасаж. Неверагодна, але сярод жыхароў названай вёскі узнікла прымаўка: «Адкуль свет пайшоў? 3 Дзяніскавіч». Няма ўпэўненасці, што выслоўе бытавала ў сярэдзіне XIX ст., у часы А. Бартэльса. Недалёкія вёскі Вялікія Круговічы і Агарэвічы лічацца старэйшымі: першыя згадкі пра іх адпаведна 1445 і 1441 г. Тым не менш ганаровую прымаўку займелі менавіта Дзяніскавічы, якія ўпершыню з’яўляюцца ў дакументах пазней у 1473 г. Несумненна, што ў выпадку з А. Бартэльсам спрацавала творчая інтуіцыя.
Ізноў-такі гэты аўтарскі свет уяўляецца не ўсеагульным космасам, гэта матэрыяльная прастора, сістэма каардынат з пэўнымі ў ёй пунктамі, у цэнтры якіх канкрэтная вёска. 3 іншага боку, паколькі ці не ў кожнага будуць свае Дзяніскавічы, яны разам з наваколлем адначасна становяцца і агульным космасам, толькі адкрываюцца нам свайго роду паралельным вымярэннем. Яно мае свае, асаблівыя восі каардынат. Адпа-
ведна і пункты на іх будуць непаўторныя (пры гэтым не адмаўляецца іх тыповасць). Прывядзём іх назвы і па магчымасці лакалізуем, наколькі дазволіць інфармацыя, якая захавалася да XXI ст.
& &
Ці не кожная вялікая беларуская вёска ў XIX ст. уяўляла сабой цэлае гняздо паселішчаў з падарожнымі больш дробнымі і вёскамі, і фальваркамі, і хутарамі і да т. п. Дзяніскавічы не былі выключэннем. Іх адлюстраванне на мапах часоў А. Бартэльса захавалася (гл. мал. 7.2, 7.3) і сёння можна ўявіць, якая па памеры была вёска ў сярэдзіне XIX ст. (калі там бываў паэт), можна параўнаць з бліжэйшымі да нас часамі, у тым ліку сучаснасцю. Побач з Дзяніскавічамі на паўднёвы захад размясцілася з даўняга часу вёска Еськавічы, у польскім варыянце будзе трохі начай Jaskiewicze. У Беларусі існуе некалькі вёсак з такой ці падобнай назвай. Дзяніскаўская суседка ўлілася ў склад большай вёскі ў 1965 г. Тым не менш мясцовы люд адносіцца да яе па-ранейшаму як да асобнага паселішча са сваёй арыгінальнай назвай.
А. Бартэльс не называе Еськавічы наўпрост, у якасці камоніма. Іх назва фігуруе аднойчы (у паэме «Летнія і асеннія паляванні») як прыналежны прыметнік для абазначэння мясціны, зарослай вербамі:
Nieraz ci pokazuj^c trop lisa lub kozy Twierdzq, ze wyjsc musiala z Maryanowskiej lozy, Pojdzie zas w Jaskiewickie...1
[137, s. 137]
Тут жа, як бачым, аналагічным чынам праз азначэнне спамінаецца фальварак Мар’янава (па-мясцоваму Мар’яноў), які знаходзіўся яшчэ далей на поўдзень, у глыб лесу і балотаў (мал. 7.2, 7.3).
1 Пераклад: «Не аднойчы паказвючы табе след лісы ці казы, / Сцвярджаюць, што яна мусіла выбрацца з Мар’яноўскага лазняку, / Пойдзе ж у Еськавіцкі...»
Мал. 7.2. Mana Радзівілавых уладанняў ад іх рэзідэнцыі Радзівілімонты (зверху вылучаны) да в. Дзяніскавічы (знізу вылучаны) на ваенна-тапаграфічнай мапе («трохвярстоўцы») Расійскай імперыі 1866 г. 3 выдання: Военно-топографпческая карта Мннской губерннн. 1869. С. 12.
Мал. 7.3. Фрагмент мапы Вайсковага геаграфічнага інстытута 1924 г. (Варшава) Градкі, Лясішча (усе вылучаны намі). 3 выдання: Archiwum Map Wojskowego series/100K_300dpi (дата звароту: 27.12.2020)
з наваколлем вёскі Дзяніскавічы урочышчамі Мар’янава, Ізбіскі бор, Лісішча, Instytutu Geograficznego 1919-1939. URL: http://maps.mapywig.org/rn/WIG_maps/
Відавочна, назвы Дзяніскавічы, Еськавічы, Мар’янава утвораны ад аднакарэнных імён. Мясцовыя жыхары (Карпеня Андрэй Міронавіч жыхар вёскі Дзяніскавічы (нар. у 1927 г.); Швайка Хрысціна Феадосьеўна жыхар вёскі Дзяніскавічы (нар. у 1931 г.); зборы Т. I. Дзенісеня, 2018 г.) мяркуюць, што такія імёны насілі заснавальнікі [102].
Яшчэ адзін мікратапонім з твораў А. Бартэльса (у паэме «Зімовыя паляванні») Ліпавецкі двор азначаў населенае месца:
...Muszq nas dawno z obiadem czekac.
A juz i widac dwor Lipowiecki,
Jasniejq swiatla i dym z komina, Wazniejsze rzeczy mi przypomina1.
[141, s. 54]
Паводле ўспамінаў тых жа рэспандэнтаў, мікратапонім адносіцца да мясціны ў цэнтры вёскі, дзе цяпер знаходзіцца школа. Там да прыходу савецкай улады жыў памешчык. Увесь вялікі двор быў абсажаны высокімі ліпамі. Разам з тым у дадзеным выпадку вусныя крыніцы не выказваюць пэўнасці. Тым не менш апісанне ў паэме і ўспаміны старажылаў як мінімум не разыходзяцца. Да таго ж ва ўказанай людзьмі мясцовасці здаўна і па сённяшні дзень растуць ліпы. Таму лічым слушным лакалізацыю Ліпавага двара бачыць на тэрыторыі сучаснай Дзяніскавіцкай школы.
У той жа час на апошнім прыкладзе відаць, што ў адрозненне ад вёскі Еськавічы, якая па-ранейшаму ўспрымаецца як такая, і фальварка Мар’янава, які ў першай палове XX ст. пабываў леснічоўкай і застаўся ўрочышчам, некаторыя мікратапонімы да XXI ст. пачалі забывацца і страчвацца.
Так, практычна згубілася памяць пра Ліпаўку нейкае, хутчэй за ўсё, невялікае пасяленне дробнай шляхты. Гэтакі сэнс
1 Пераклад: «...Яны павінны даўно нас чакаць з абедам, / А ўжо і відаць Ліпавецкая сядзіба, / Яснее святло і дым з коміна, / Гэта нагадвае мне пра важнейшыя рэчы».
вынікае з кантэксту паэм А. Бартэльса. У «Палескім тыдні» гаворыцца, што з таго населенага пункта адзін дзяцюк, самы маладзейшы ў кампаніі Ясь. Ён закахаўся ў Зосю дачку аднаго з таварышаў па паляванні Ігната. Прычым і яна “trocha gabni^ta”1 (правапіс захаваны). Як тлумачыць у зносцы сам аўтар, гэта “wyrazenie czysto litewskie”2 і азначае пачатак закаханасці [138, s. 48], Герой, аднак, перасцерагаўся, што бацькі, заможныя, не аддадуць замуж дачкі за яго матэрыяльна сціплага, хаця і прыстойнага шляхціча. У «Зімовых паляваннях на Літве» гэты мікратапонім фігуруе двойчы:
W tern me marzenie przrwalo szczekanie, Do okna! patrz^, ktos z sanek wysiada, Dusza przeczula, ze to polowanie, I zaprosiny ktoregos sqsiada.
Chwalaz ci Boze! Co to tam za wrzawa? Z Lipowki, panie, Siemko strzelec z listem. Dawaj czytam: na jutro obiawa3.
[139, s. 5]
Poznalem, jak marzenie moje, zem kochany
Przez wszystkie zgromadzone w Lipowce kobiety...4
[140, s. 86]
Указаныя вышэй рэспандэнты дапускалі, што маецца на ўвазе урочышча Падліпка. Яно знаходзіцца 8 км на паўднёвы усход ад Дзяніскавіч, «за балотам». Этымалогія тлумачыцца тым, што ў лесе было мала ліп, а там яны раслі. У дадзеным выпадку інфармацыя не суадносіцца. На даўніх мапах Ліпаў-
1 Пераклад: «трохі прыгнечаная».
2 Пераклад: «выраз чыста літоўскі».
3 Пераклад: «I запрашэнне якога-небудзь з суседзяў. / Слава табе Божа! Што там за вэрхал? / 3 Ліпаўкі, пане, Семка-стралок з лістом. / Давай, чытаю: заўтра аблава».
4 Пераклад: «Я даведаўся, як маю мару, што мяне кахаюць / Усе жанчыны, якія знаходзяцца ў Ліпаўцы...»
ка таксама адсутнічае. Думаецца, гэта якраз выпадак знікнення тапоніма з культурнай і гаспадарчай прасторы Дзяніскавіч.
Падобная сітуацыя са Слабудкай (Слабодкай?). Тапонім сустракаецца ў кантэксце палявання на цецярукоў:
Rzecze do mnie podziemy sobie na cietrzewie, Widziatem dzis z pot kopy, siedzqcych na drzewie
Blisko polanki tamtej, jadqc do Stobudki...
[138, s. 29]
Тлумачыць Павел мне: Адсюль мы рушым па дарозе,
Цецерукоў я сёння бачыў з паўкапы сядзелі на бярозе
Паблізу каля той палянкі ўзбоч
Слабудкі
Мясціна адназначна належыць да дзяніскаўскага наваколля. Менавіта на яго лясных прасторах адбывалася паляванне, пра якое гаворыцца ў працытаваных радках.
Згаданыя рэспандэнты дапускаюць, што Слабудкай называлася месца, на якой стаяла сядзіба сям’і па мянушцы «Слабадзіны» (іх нашчадкі ўжо не жывуць у Дзяніскавічах). Яшчэ ў XX ст. тое месца стала часткай вёскі.
Гэтае суаднясенне выглядае нацягнутым: і ў сэнсе ўтварэння тапоніма ад названай мянушкі, і ў сэнсе арыентацыі паляўнічых: яны знаходзіліся ў глыбокім лесе і з яго кіравацца на пэўную сядзібу, магчыма, хутар, недалёкі ад вёскі, было б як мінімум нязручна і нават бяссэнсоўна (у такім выпадку болып лагічнай выглядала бы арыентацыя на саму вёску). Самы бліжэйшы, пазначаны на мапах населены пункт з такой назвай (дакладней, блізкай: Слабодка) знаходзіцца пару кіламетраў на ўсход ад Сіняўкі. Гэта фальварак. Але ў нашым выпадку гутарка вялася пра падзеі ў кантэксце дзяніскаўскіх лясоў. Таму пытанне лакалізацыі тапоніма застаецца адкрытым.