• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    Паказальна, што А. Бартэльс адчувае генетычную блізкасць Літвы і тых частак, якія неўзабаве інтэгруюцца ў адзіную краіну Беларусь:
    Ze zas konieeznie juz to bye musi Na tej poezeiwej Litwie i Rusi...
    [138, s. 9]
    А што, калі гэтак і быць ім павіннаЛітве векавечнай, Русі быліннай?
    Пад Руссю маецца на ўвазе, як вынікае з іншых твораў, менавіта Белая Русь. Да гэтых краёў арганічна далучаецца Палессе, пра што пішацца ў адмысловым нарысе пазнейшага часу: . ,W niedost?pnych prawie miejscowosciach Polesia i innych cz^sciach Litwy...” [130, s. 73], Больш за тое, паэту ўжо нават бачацца контуры незалежнасці Літвы:
    Litwo poezeiwa, w lasach twych i biotach,
    Jeszcze czlek moze zywic nieco ducha Niepodleglosci...
    [138, s. 67]
    Пачцівая Літва, сярод лясоў і на балотах
    Наш чалавек яшчэ мацуе аслабелы дух
    Жаданай волі...
    Такую выснову робіць улюбёны ў родную старонку аўтар. Між тым польскасць згадваецца ў паэме толькі адзін раз, дый то ў гумарыстычным кантэксце спеваў паляўнічымі песні, што пацвярджае пэўнае адчужэнне ад яе:
    A my w calym tez komplecie Rzniem po starej modzie Chorem panie urz^dzonym, Po polsku prawdziwie.
    To jest wszyscy unisonem. A kazdy falszywie...
    [138, s. 19]
    I мы тут у кожным куплеце, Натхняюць і гонар, і згода. Васпане, мы хорам з’яднаным Па-польску, узнёсла, праўдзіва Гарлаем упобач з Васпанам, А кожны гарлае фальшыва.
    Тут як бы прысутнічае польская ідэнтыфікацыя свайго грона. Хоць і не зусім, бо гэта можна ўспрыняць і як параўнанне. Да таго ж іранічнае і нават крыху кплівае. Гэта пярчынка часам паўтараецца (што сведчыць пра яе невыпадковасць), але трохі іншымі словамі, у прыватнасці:
    Wprawdzie jest kula w torbie, ale co tarn po niej, Jak przyjdzie si? z niedzwiedziem spotkac na trzy kroki, Zanim si?gniesz do torby, juz ciebie dogoni,
    A nim gios ludzki wydasz, polamie ci boki.
    Bo tylko koroniarze poczciwi dowodzq,
    (A moze od Francuzow bajk? t? przej?li)
    Ze niedzwiedzie w ataku na dwoch lapach chodzq.
    Bodaj im tak polowac, jak oni widzieli!
    [138, s. 62]
    У торбе, дарэчы, ёсць куля, а не абароніць, Калі ты мядзведзя спаткаеш за нейкія крокі.
    Яшчэ не паспееш падумаць цябе ён дагоніць, Хоць нема крычы не крычы табе паламае ён бокі.
    Бо толькі пачцівыя зухі-палякі даводзяць,
    Ці мо ад французаў байка пайшла па этапах, Нібы іх мядзведзі на лапах дзвюх нетрамі ходзяць
    (Каб так ім самім паляваць, як бачаць яны двухлапых).
    У А. Бартэльса, аднак, не сустракаем дакладнай лакалізацыі радзімай краіны Літвы. Тут на дапамогу карэктна будзе ўзяць разуменне яго вялікага сябра і сваяка Яўстаха Тышкевіча. Апошні з’яўляецца аўтарам выдання пра Біржы, дзе гаспада-
    рыў А. Бартэльс у 1860-я гг. Якраз тады і пісаўся названы нарыс. У ім аўтар пісаў: “Birze lezq w Litwie wlasciwej na pograniczu Zmujdzi i Kurlandji”1 [164, s. 11], Гэта значыць, y паняцце «Літва» ўключалася не толькі паўночна-заходнія этнічныя беларускія землі. Прычым зазначалася, што тыя рэгіёны Жмудзь, Курляндыя (сюды ж уваходзіць Аўкштайтыя) з’яўляюцца не проста агульнай Літвой, але якраз яны і ўяўляюць сабой уласна Літву. Працытуем: “Litwa wlasciwa, to est: gubernja Wilenska, polowa Grodzienskiej, ulegiej znacznie wplywowi sqsiedniej Rusi, znaczna polowa gubernji Kowienskiej, kilka powiatow Krolestwa Polskiego w gubernji Augustowskiej, i cz?sc Pruss graniczqcych od Niemna z dzisiejsz^ Litwq. 2) Zmujdz skladajqca si? z trzech powiatow: Telszewskiego, Rosienskiego, Szawelskiego, oraz malej cz?sci Kurlandji. 3) Prussy od Krolewca do Wisly. 4) Jadzwingi na Podlasiu, okolo Drohiczyna, obecnie plemie zgasle. 5) Lotwa i Kuroni zajmujqcy brzeg morza baltyckiego az do Estonji, graniczqc na wschod od Pskowian, od Litwy na poludnie”2 [164, s. 12-13], Значыць, сучасныя беларускія займелі літоўскасць толькі пазней. Паводле візіі Э. Тышкевіча, яны сталі “slowianskiej Litw^”3 такое азначэнне трапляецца крыху далей у нарысе [164, s. 23], Гэта А. Бартэльсу не магло быць невядома. Але прыйшоў час, калі змянялася парадыгма этнічнага жыцця на нацыянальную і пры ўсім відавочным
    1 Пераклад: «Біржы знаходзяцца ва ўласна Літве на памежжы Жмудзі
    і Курляндыі».
    2 Пераклад: «Уласна Літва гэта: Віленская губерня, палова Гродзенскай, якая мае значны ўплыў суседняй Русі, значная палова Ковенскай, некалькі паветаў Польскага Каралеўства ў Аўгустоўскай губерні і частка Прусіі, якая мяжуе з боку Нёмана з сённяшняй Літвой. 2) Жмудзь складаецца з трох паветаў: Тэльшэўскага, Расіенскага, Шавельскага і невялікай часткі Курляндыі. 3) Прусія ад Каралеўца (Кёнігсберга. A. Т.) да Віслы. 4) Ядзвінгі (яцвягі. А. Т.) на Падляшшы, каля Драгічына, цяпер вымерлае племя. 5) Латвія і Куронь, якія займаюць бераг Балтыйскага мора ажно да Эстоніі, мяжуючы на ўсходзе са Пскоўшчынай і на поўдні з Літвой».
    3 Пераклад: «славянскаю Літвой».
    абапіранні на мінуўшчыну А. Бартэльс ужо намацваў шляхі да будучага існавання народаў.
    Яшчэ больш нацыянальныя контуры акрэсліліся праз паўстанне 1863-1864 гг., у якім А. Бартэльс прыняў удзел і пасля якога вымушаны быў значна знізіць сваю сацыяльную актыўнасць, пакуль не асеў канчаткова ў Кракаве, за межамі Расійскай імперыі. Там ён таксама не адцураўся ад радзімы і паходжання. Як паэт піша ў адным з вершаў таго часу,
    Zrodzony w powiecie Sluckim, Wychowany w Nowogrodzkim...
    Mialem siebie za Litwina...1 («Hospody pomyluj!»)
    [127, s. 71-76]
    Тым не менш выразна даў знаць пра сябе ўплыў польскага асяродку, у якім па-ранейшаму пераважала мара пра адраджэнне Рэчы Паспалітай “od morza do morza”. A. Бартэльс y сваіх вершах, многія з якіх станавіліся песнямі, стаў меней пазіцыянавацца як ліцвін, але больш як паляк. Канечне, тут назіраецца вяртанне да архаічнага палітычнага разумення: шляхта падзеленай паміж трыма дзяржавамі Рэчы Паспалітай жыла настальгіраваннем і марамі пра яе адраджэнне. Да таго ж у вершах можа мець месца выяўленне думак лірычнага героя, свет якога не абавязкова супадае з аўтарскім, але набліжаны да разумення публікі рэцыпіентаў твораў. Таксама нельга не заўважыць, што на працягу кракаўскага перыяду А. Бартэльс стасоўна пальшчызны пісаў часцей за ўсё даволі адстаронена, не карэлюючы з ёю сваю асобу (характэрны прыклад “Piosnka Tadeusza”). Усё-такі ў цэлым заўважна, што ў Кракаве адбываецца пэўны рэгрэс у нацыянальнай эвалюцыі А. Бартэльса.
    Аднак нельга не адзначыць і наступныя пасажы, якія ўказваюць, што ў душы паэт заставаўся палымяным патрыётам не столькі Польшчы, колькі менавіта Літвы. Напрыклад, на
    1 Пераклад: «Нарадзіўся ў Слуцкім павеце. / Вырас у Навагрудкім / <...>/ Я лічыў сябе літвінам...»
    адрас першай ён вельмі часта адпускае едкую крытыку, аналагічную вершу “Milosc ojczyzny”. Так, яшчэ ў адным вершы “Patryotyzm tanim kosztem” паэтам робіцца наступнае заключэнне:
    ...Nie ma Polakow Tylko samojedy, Albo wilki w lesie Gryzqce si? wzajem, I to Polskq zwie si?
    1	zwac ma si? krajem1.
    [127, s. 36]
    У сувязі з гэтым важнае значэнне набываюць творы, якія не былі разлічаны на салонна-эстраднае выкананне. Такія знаходзяцца ў А. Бартэльса. Гэтаперадусім дзве паляўнічыя паэмы, свайго роду працяг “Tygodnia poleskiego”: “Zimowe lowy na Litwie” i “Polowania letnie i jesienne”. У ix паэт не стамляецца апяваць родную Літву ў цэлым і яе куточкі ў прыватнасці (праз згадванне розных урочышчаў галоўным чынам Слуцкага павета гл. п. 7.3), рэгулярна перасыпаючы свой аповед рэгіяналізмамі. Аўтар не здраджвае ў паэмах сваёй экстрапаляцыі паняцця «Літва» на землі, якія ў той час яшчэ называліся палескімі і беларускімі:
    Moznaz si? zatem dziwic panie, ze Litwiny
    Dziatwa dzikiej Piiiszczyzny, Slucka lub Mozyrza...2
    [135, s. 106]
    Толькі двойчы сустракаюцца выразы, у якіх назіраецца атаясамленне сябе з палякамі [139, s. 7; 142, s. 122], што можна прызнаць спарадычнымі выпадкамі і, вядома ж, палітычнай рудыментарнасцю.
    1 Пераклад: «...Няма палякаў, / Толькі самаеды / Або ваўкі ў лесе, / Якія грызуць адзін аднаго, /1 гэта называецца Польшчай, /1 гэта мае называцца краем».
    2 Пераклад: «Затым вы можаце быць здзіўлены, што ліцвіны / Гэта дзеці дзікай Піншчыны, Слуцка ці Мазыра...»
    У эпілогу да паляўнічай эпапеі (так высока ацаніла паэмы крытыка) А. Бартэльс падкрэслівае сваю прыналежнасць да Літвы як да Бацькаўшчыны і жадае ёй лепшай, чым наяўная, долі, верачы ў яе надыход у будучыні:
    ...Zeby wyszedl przeciez w ludzi!
    Dia przyszlosci, dla nadziei, Ze ze wzrostem, i ze z wiekiem I on (наш край. A. T) biedny tez z kolei Kiedys!.. stanie si? czlowiekiem!1
    [137, s. 138]
    Міне яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў і Бартэльсава надзея набудзе Купалава сцверджанне займання беларусамі годнага пасаду між народамі.
    Бачанне А. Бартэльсам інтэграванасці розных этнічных частак будучай Беларусі пацвярджаецца і яго нарысамі (пераважна таксама паляўнічай тэматыкі). Так, у адным з іх (“О niedzwiedziach na Litwie”) невыпадкова ставяцца поруч з літоўскай зямлёю Белая Русь і Палессе [133, s. 138], Прычым тут жа апошняе выступае ў тым ліку і як частка зямлі, дзе жывуць ліцвіны [132, s. 155]. Гэта паўтараецца і ў іншых нарысах “Ksi^ze wojewoda trocki” [131, s. 45] i “Kilka slow o Polesiu, Poleszukach i o polowaniu” [130, s. 73]. Хаця ізноў-такі часам праслізгвае прыналежнасць Літвы да Польшчы [134, s. 107], Але такі падыход не мае акцэнтаванага характару. Ён мог быць больш разлічаны на чытача умоўнага жыхара кракаўскага ці львоўскага асяродку, настальгуючага па спадчыне старой Рэчы Паспалітай.
    Польская палітычная думка на працягу XIX ст. выспявала ў бок атаясамлівання польскасці этнічнай і нацыянальнай. Гэта вяло да фарміравання тэорый нацыянальнай тэрыторыі
    1 Пераклад: «...Каб выйшаў такі ў людзі! / <...> / Для будучыні, для надзеі, / Што са сталеннем і з узростам / А ён (наш край. — А. Т.) таксама ў сваю чаргу бедны / Калі-небудзь!.. стане чалавекам (цывілізуецца. А. 71)1»
    і адпаведна будучай дзяржавы Польшчы з ідэяй праметыізму. Нацыянальнай эвалюцыі такіх этнасаў, як тыя самыя беларусы (тым болып беларусы! Іх бачылі больш адсталымі, чым украінцаў, літоўцаў), не ўяўлялі. Асабліва тыя, хто знаходзіўся на тэрыторыі этнічнай Польшчы (Варшава, Кракаў, Познань і інш.). 3 аднаго боку, на землях будучай Беларусі ўжо ішоў працэс сцверджання нацыянальнай аўтэнтычнасці «тутэйшых» (прычым запусцілі яго ліцвіны прыхільнікі той жа «Вялікай Польшчы»). 3 іншага боку, не адчуваючы іманентнай патэнцыйнасці свайго шавінізму, у цэнтрах польскага культурнага і палітычнага жыцця дамінавала канцэпцыя поглядаў на этнасы ВКЛ як негістарычныя феномены1.