Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
Артур Бартэльс пакінуў у творах розных відаў мастацтва нямала матэрыялу на тэму этнічнага вызначэння сваёй роднай старонкі на сярэдзіну XIX ст. Маем на ўвазе менавіта
этнічны аспект, але не нацыянальны. Хаця на Захадзе тым часам адбывалася фарміраванне народаў у мадэрным разуменні, на Беларусі такія працэсы адно зараджаліся і доўга выспельваліся.
У роднай вёсцы А. Бартэльс бываў нячаста. Яшчэ ў дзяцінстве паехаў вучыцца ў варшаўскую гімназію. Акрамя таго, пазней атрымліваў адуцыю ў Парыжы, дзе бываў і пазней. Да таго часу, як стаў раскрывацца пісьменніцкі талент А. Бартэльса, ён пабачыў свету і мог прадставіць сваю канцэпцыю этнічнай карціны. Яго ўвагай ахопліваліся землі колішняй Рэчы Паспалітай. Адразу скажам, што нягледзячы на тое, што А. Бартэльс пажыў у Францыі, якая ўжо тым часам сфарміравалася нацыянальна, ён, як і большасць прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя гістарычнай Літвы сярэдзіны XIX ст., узняцца да гэтай катэгорыі не здолеў і працягваў мысліць даўнейшымі, этнічнымі, меркамі.
Перш чым разгледзець яго канцэпцыю ідэнтыфікацыі народанасельніцтва (і асабістай у тым ліку), варта сказаць, што яна таксама не будзе адназначнай і аднастайнай. У сярэдзіне XIX ст. рэчаіснасць Паўночна-Заходняга краю варта разглядаць у дамадэрных этнічных катэгорыях. Этнічнае ж бачанне А. Бартэльса фарміравалася пад уздзеяннем жыццёвых фактараў.
Артур Бартэльс належаў да дробнапамеснай шляхты. Яго роднымі мясцінамі сталі, акрамя Дзяніскавіч і Радзівілімонтаў, што пад Клецкам, прасторы над ракой Бярэзінай каля Барысава, губернскія гарады Менск і Вільня, урэшце правінцыя ля мястэчка Біржы, якая цяпер уваходзіць у склад Літвы.
Пэўны сацыяльны статус абумоўліваў і тыповасць этнічных рэфлексій. Нягледзячы на стандартнасць для таго часу поглядаў А. Бартэльса, яны заслугоўваюць больш пільнай увагі. Індывідуальнасць лёсаў прыўносіла і некаторыя асаблівасці.
Самым раннім з нам вядомых слядоў этнічнага маркіравання з’яўляецца нявыдадзены альбом “Туру litewskie” («Лі170
тоўскія тыпы»), У яго ўвайшлі 54 малюнкі, напісаныя з 1847 г. па прыблізна 1870 г. Прадстаўлены выявы самых розных катэгорый тагачаснага грамадства: вяскоўцы, жабракі, паляўнічыя, рэлігійныя служкі, вучні, чыноўнікі, вайскоўцы, урэшце яўрэі. Але ўсіх іх аб’ядноўвае зямля, на якой тыя тыпы існавалі. У беларускага даследчыка Уладзіміра Рынкевіча знаходзім пэўны аналіз мастацкіх вартасцей твораў'. Тэматыку «Літоўскіх тыпаў» А. Бартэльс распрацоўваў і ў далейшым. Прычым тыя малюнкі таксама не атрымалі серыйнай публікацыі. Паказальна, што сярод іх знаходзяцца і акцэнтавана «літоўскія» подпісы: «Мудрасці Статута Літоўскага», «Дудар літоўскі на Русі», «Бортнік на Русі Літоўскай» і інш. Як падкрэслівае У Рынкевіч, «галоўным крытэрыем адбору персанажаў для сваіх работ мастак лічыў сацыяльную і індывідуальную выразнасць тыпажу, якая вылучала яго са шматаблічнага людскога мора. <...> Подпісы да замалёвак рабіліся часткова на польскай, часткова на французскай мовах, але змест заўсёды заставаўся беларускім» [88, с. 15, 20],
Пераклікаюцца з «Літоўскімі тыпамі» тры альбомы графічных малюнкаў, прычым сюжэтна складзеных, з дасціпнымі каментарыямі, іх можна расцаніць як свайго роду Graphic novel / графічны раман: “Lapigrosze”, “Pan Atanazy Skorupa”, “Pan Eugeniusz” («Лапігрош», «Пан Атаназі Скарупа», «Пан Эўгеніюш»). Яны былі аб’яднаны агульнай назвай “Album wilenski” («Віленскі альбом», 1858). Акрамя іх, шэраг альбомаў застаўся неапублікаваным2. Праўда, у названых выданнях дзеля таго, што мастаком стваралася пад кожны альбом канцэпцыя з сюжэтам, сістэмай вобразаў, ідэйныя акцэнты былі ссунуты з аспектаў этнічных у бок агульначалавечай маралі. Тым не менш месцам дзеяння ў іх пазначана Літва. Прычым гэты край, яго традыцыі, культура падаюцца ў станоўчых фарбах. У прыватнасці, менавіта праз сельскагаспадарчую дзейнасць выпраўляецца некалі “jeden z pierwszych Iwow War-
1 Гл. падрабязней: [88].
2 Гл. падрабязней: [88, с. 21-23].
szawskich”1 пан Эўгеніюш. Пры параўнанні (часцей шырока кантэкстуальным) тагачасных Польшчы і Літвы мастак аддае перавагу апошняй. Пры гэтым пару разоў успамінае і старапольскія цноты як характэрныя рысы літоўскіх шляхцічаў [125, s. 1; 126, s. 1]. У якасці прыкладу прывядзём характарыстычныя для нашага выпадку развагі пана Эўгеніюша: “Роsiadam gdzies na Litwie bogatego i starego wuja, nie bezdzietnego, niestety! Ten mi dopomoze. <.„> Nie podobna zeby staropolski szlachcicz odmowil swej pomocy krewnemu w tenczas, gdy jest tak goscinnym dla obcych”2 [126, s. 1].
Апрача шырокіх каментарыяў да малюнкаў з пункту погляду этнічнага аспекту ўяўляе цікавасць выкананая ў адвольным ключы, стылізаваным пад іншыя шаржаваныя малюнкі, мапа, на якой мастак змясціў, бадай, цалкам Літву. Межаў краю не пазначана, за выключэннем паўднёвага боку. Паказальна, што Пінск і Брэст мастак пакідае на тэрыторыі сваёй радзімы. На поўдзень ад іх ляжыць Украіна (мал. 7.1).
Разуменне паўднёвай мяжы з Украінай прыкладна супадае з сённяшнім становішчам. Гэта пацвярджае гістарычнасць міжэтнічнага раскладу, нягледзячы на памкненні некаторых украінскіх даследчыкаў прыпісаць Берасцейшчыне этнічную ўкраінскасць.
Тым часам А. Бартэльс трывала жыў на гістарычнай Літве. Таму не дзіва, што яго свядомасць адно ўзмацнялася ў кірунку ліцвінскасці. Гэтая тэндэнцыя ўсё больш адбіваецца на літаратурных творах, якіх з цягам часу ў А. Бартэльса пішацца ўсё больш. Аднак аўтар не спяшаўся з іх публікацыяй. Таму аспект этнічнасці даводзіцца прасочваць па матэрыяле даволі спарадычным. Але і ён дастаткова паказальны для Taro, каб склалася пэўнае ўяўленне.
1 Пераклад: «адзін з першых варшаўскіх ільвоў».
2 Пераклад: «Маю дзесьці на Літве багатага і старога дзядзьку, не бяздзетнага, на жаль! Ён мне дапаможа. <...> Наўрад ці стары польскі шляхціц адмовіў бы ў дапамозе сваяку ў той час, калі сам так гасцінна ставіцца да чужых».
Мал. 7.1. Mana роднага краю ў кантэксце альбома “Lapigrosze”. 3 выдання: Bartels A. Lapigrosze. Szkice obyczajowe. [Paryz]: [Lemercier, Jan Kazimierz Wilczyiiski], [1858]. S. 8.
У 1859 г. усё ж выйшла адна кніга А. Бартэльса. Гэтым разам ён выступіў у ролі драматурга, апублікаваўшы ў Вільні пад адной вокладкай любоўную драму “Serce brata” і камедыю ў адным акце “Niewiniqtko”. Гэта быў свайго роду працяг лініі іранічна-сатырычнага мастацтва А. Бартэльса не толькі ў стварэнні вобразаў, але і яго ўспрымання сваёй радзімы Літвы. На ёй, паводле п’есы “Serce brata”, захаваліся высакародныя стасункі паміж людзьмі. Зусім у іншым святле адлю-
страваны ўзаеміны сярод шляхты ў Варшаве, сюжэт з жыцця якой пададзены ў аднаактоўцы “Niewiniqtko”.
Паказальна, што ў п’есах з дзеяннем на Літве (у дадзеным выпадку “Serce brata”, але і ў наступных) героі пастаянна згадваюць Варшаву і Кракаў. Гэтыя польскія гарады стаяць у адным шэрагу з Вільняй. Гэта гаворыць аб успрыманні іх як адзінай культурнай прасторы. У той жа час Мінска з імі ў адным кантэксце не сустракалася, хаця аўтар некаторы, зусім не кароткі час жыў непадалёку ад гэтага губернскага горада.
У 1859 г. А. Бартэльс піша верш “Milosc ojczyzny” [127, s. 6-10], У ім праз форму папулярнай у той час гутаркі-гавэнды пералічваюцца рэгіёны сучасных Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі фактычна ўжо няіснай Рэчы Паспалітай. Аўтар ідзе ад максімальнай патрыятычнай шырыні, звужаючы ўспрыманне радзімы да мікрарэгіянальнага лапіка. Так, пачынаецца твор з разумення радзімы, дзе ўсе палякі, якія любяць Айчыну:
Ma bye u nas sens jaki, ma bye jednosc jaka, Kazdy grywac chce rol? dobrego polaka, Kazden kocha ojczyzny...1
Аднак пры дэталізацыі высвятляецца, што роднасці паміж рознымі этнічнымі абласцямі колішняй Рэчы Паспалітай не існуе. У першую чаргу адбываецца «зрачэнне» якраз ад той часткі этнічнай Польшчы, дзе размешчана сталіца Варшава:
Ale, nie ma co mowic, kazden Polsk? kocha.
Tymczasem prosz? blizej posluchac kazdego:
- Pan lubisz Koroniarzy? Nie lubi?... Dlaczego?
- Bo to slepe Mazury, rej im wodzic chce si?2.
1 Пераклад: «Mae быць сэнс y нас які, мае быць адзінства якое, / Кожны хоча граць ролю добрага паляка, / Кожны любіць радзіму...»
2 Пераклад: «Але, няма чаго казаць, кожны Польшчу любіць. / Тым часам, калі ласка, паслухайце кожнага больш уважліва: / Пан, ты любіш караняжаў? He люблю... Чаму? / Бо гэта сляпыя мазуры, ім хочацца весці рэй».
У наступным пасажы крытыцы падвяргаецца рэгіён са старажытным, высокакультурным цэнтрам заходняй Польшчы:
- Ale Wielkopolanie? At, Wielkopolanie
Tak mi?dzy nami mowigc, czort wie co z nich panie, Wi?cej juz pachn^ Niemcem, nizli Slowianinem, Gdzietam im, dobrodzieju, rownac si? z Litwinem1.
Як бачым, герой верша тут выяўляе не толькі дэструктыўныя пачуцці, але і свае прыярытэты, указваючы пры гэтым на Літву, што, натуральна, наводзіць на думку пра прыналежнасць яго да апошняй, нават калі чытач не будзе ведаць біяграфіі аўтара.
Следам пад крытычны прыцэл трапляюць правінцыі сучаснай Украіны: Галіцыя, Валынь, Падолле, Украіна (менавіта як этнічная вобласць, хаця, як вышэй было сказана і паказана на мал. 7.1, аўтар меў разуменне Украіны, блізкае да сучаснага). Ніжэй настае чарга Жмудзі. Асобна звернем увагу, што ў гэты шэраг трапляе і Белая Русь (менавіта такая фармулёўка фігуруе ў А. Бартэльса пры называнні насельнікаў указанага рэгіёна беларусамі):
- Wi?c і Bialorusini? Nie gadaj pan wcale, -
Tam juz ani zdzbla Polski, czysciutkie Moskale...2
У выніку быццам бы робіцца выснова, даволі звыклая для носьбіта так званага ліцвінскага патрыятызму:
- A wi?c zostaje tylko Litwa nasza droga, Kraina wypieszczona przez ludzi i Boga3.
Ды на этнічнай дыферэнцыяцыі А. Бартэльс не спыняецца наводзіць лупу сваёй ўвагі на родны край. Як аказваецца, і Літ-
1 Пераклад: «Ну а велікапаляне? Ай, велікапаляне, / Так, паміж намі кажучы, чорт ведае, што з іх, пане, / Болей ужо пахнуць немцам, чым славянінам, / Дзе ім там, дабрадзею, раўняцца з ліцвінам...»
2 Пераклад: «Але ж і беларусы? — На гавары, пан, увогуле, / Там ужо ані парастка Польшчы, чысцюткія маскалі».
3 Пераклад: «Так засталася толькі Літва, дарагая наша, / Краіна, выпеставаная людзьмі і Богам».