• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    Н. Л. Бахановіч, М. ГІ. Варабей, A. В. Трафімчык
    МПСТПЦКІ ВОБРПЗ БПЦЬКПЎШЧЫНЫ 9 ПІТЯРЙТ9РЫ БЕЛЙРУСІ
    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
    Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
    Н. Л. Бахановіч, М. П. Варабей, A. В. Трафімчык
    МПСТАЦКІ ВОБРПЗ БОЦЬШШЧЫНЫ 9 ЛІТПРЯТЯРЫ БЕПДРУСІ ХІК стдгоддзя
    Мінск «Беларуская навука» 2023
    УДК 821.161.3.09
    ББК 83.3(4Бен)
    Б30
    Рэкамендавача Вучоным саветам ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай кулыпуры, мовы ілітаратуры НАН Беларусі» (пратакол ад 30 лістапада 2022 г. № 13)
    Навуковы рэдактар
    доктар філалагічных навук, прафесар I. В. Саверчанка
    Рэцэнзенты:
    кандыдат філалагічных навук, дацэнт I. М. Запрудскі, кандыдат філалагічных навук В. А. Корань
    Выданне падрыхтавана ў рамках праекта БРФФД № Г20-082 «Эвалюцыя мастаіікага вобраза Бацькаўшчыны ў шматмоўнай ліпіаратуры Беларусі XIX cm.».
    ISBN 978-985-08-2980-1	© Цэнтр даследаванняў беларускай
    культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, 2023 © Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2023
    УВОДЗІНЫ
    Даследаванне ўздымае важную тэму малой радзімы як часткі культурнага бэкграўнду пісьменнікаў на тэрыторыі Беларусі XIX ст. і яе ўплываў на фарміраванне творчага феномена канкрэтных асоб.
    Багатая літаратурная спадчына XIX ст. першапачаткова вывучалася беларускімі даследчыкамі ў кантэксце ўзаемасувязяў з блізкароднаснымі культурамі. Працы падобнага характару пераважна прадстаўлены ў савецкі перыяд, напрыклад, такімі вучонымі, як М. Ларчанка, С. Майхровіч, А. Мальдзіс і іншыя. Сфарміраваныя на цяперашні момант ідэі шматмоўнасці замацавалі палажэнне пра неперарывістасць пісьмовай традыцыі (А. Мальдзіс, У. Мархель, 1. Багдановіч, М. Хаўстовіч, Г. Кісялёў і інш.). Такім чынам, многія выхадцы з тэрыторыі сучаснай Беларусі, якія пісалі непасрэдна пра сваю Бацькаўшчыну на розных мовах (перадусім польскай), сталі прадвеснікамі нацыянальнага адраджэння. Гэта адчуваецца ўжо па прысутнасці кампанентаў аўтэнтычнай беларускай культуры, перш за ўсё моўнай плыні, у якой знаходзіліся аўтары і да якой праяўлялі непасрэдны, жывы і творчы інтарэс.
    Многія польскамоўныя аўтары XIX ст. дастаткова шырока прадстаўлены на сучасным этапе ў айчынным літаратуразнаўстве, такія як А. Міцкевіч, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч і іншыя. Некаторыя імёны адкрытыя даўно, але вывучаны аспекталагічна, напрыклад, Уладзіслаў Сыракомля. Яго «гавэнды», лірычныя вершы, публіцыстыка, падарожныя
    нататкі і нарысы перакладзены на беларускую мову і даследаваны. Гістарычныя творы пісьменніка мала разглядаюцца сучаснымі навукоўцамі. За апошні час у друку з’явіліся нешматлікія публікацыі, якія належаць Ж. Некрашэвіч-Кароткай, I. Багдановіч, I. Запрудскаму, М. Хмяльніцкаму. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у айчынны дыскурс уведзены шматлікія творы польскамоўнай прозы Беларусі, якая толькі пачынае разглядацца цэласна і сістэмна.
    Таксама існуе шэраг аўтараў, якія не траплялі пад увагу даследчыкаў ці былі неапраўдана абдзелены ёю. Напрыклад, адным з іх з’яўляецца Артур Бартэльс. Яго літаратурная спадчына даволі разнастайная. Выбітныя паэмы, якія складваюцца ў гадавы паляўнічы цыкл, увогуле з’яўляюцца ўнікальнай з’явай ва ўсходнееўрапейскім слоўным мастацтве. Але і ў польскім, і ў айчынным літаратуразнаўстве спадчына названага пісьменніка застаецца вывучанай мізэрна.
    Гістарычна склалася, што для XIX стагоддзя вобраз Бацькаўшчыны стаў магістральным ў многіх майстроў слова на фоне сучаснай ім рэчаіснасці, але не ўсе важныя творы, напісаныя у гэтым часавым прамежку, раскрытыя як творы патрыятычнага зместу. Ізноў-такі, некаторыя высокамастацкія творы аказаліся зусім па-за ўвагай.
    Літаратурны працэс XIX ст. на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце актуальных на той час гістарычных падзей робіцца надзвычай складаным і прадугледжвае шматмоўнасць, а таксама фармальную і тэматычную разнастайнасць. Асноўнымі размоўнымі мовамі творчай эліты таго часу становяцца польская і французская. У творчасці аддаецца перавага першай. 3 цягам часу ўсё больш пачынаюць звяртацца да мовы мясцовага народа беларускай.
    У літаратурным працэсе XIX ст. на тэрыторыі Беларусі пераважае патрыятычная тэматыка, вобраз Бацькаўшчыны па-мастацку раскрываецца ў творах разнастайных жанраў.
    Матыў Радзімы замацоўваецца як адзін з галоўных, што можа паўплываць на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці чытача. Літаратура становіцца выразніцай ідэй дэмакратычных колаў інтэлігенцыі гістарычных Літвы і Беларусі.
    Паняцце Бацькаўшчыны ў пісьменстве XIX ст. шматслойнае, праяўляецца ў мастацкім творы праз пэўныя ўзроўні самаідэнтыфікацыі аўтара, такія як малая Радзіма, этнічнае вымярэнне, палітычная саматоеснасць.
    У сувязі са сказаным пастаўлена мэта даследавання канцэптуалізаваць формы і дынаміку мастацкага асэнсавання вобраза Бацькаўшчыны ў творчасці пісьменнікаў Беларусі XIX ст.
    Р а з д з е л 1
    ТЭМА БАЦЬКАЎШЧЫНЫ Ў ШМАТМОЎНАЙ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛАРУСІ XIX СТАГОДДЗЯ
    Шматмоўная літаратура XIX ст. важная з’ява для айчыннага мастацтва слова, якая паволі «падводзіла» нашу гісторыю да якасна новага этапу нацыянальна-культурнага жыцця. Але, паколькі многія з твораў акрэсленага часу былі «вернуты» ў літаратурны працэс параўнальна нядаўна, гэты перыяд асабліва не даследаваны калі размова вядзецца пра цэласны і сістэмны погляд. Зусім недаравальная адсутнасць разгляду мастацкага вобраза Бацькаўшчыны ў яго эвалюцыі, бо менавіта «патрыятызм у спалучэнні з рознымі стратэгіямі (сама) ідэнтыфікацыі» ўпэўнена фігуруе ў ліку трох самых важных аспектаў, ці матываў, якія «з’яўляюцца рухавіком і каталізатарам літаратурнага развіцця на землях Беларусі» [77, с. 4]. Гэта вымагае заглыблення ў жанравы спектр увасаблення тэмы, яе ідэйна-эстэтычную спецыфіку, мастацка-вобразную рэалізацыю. Зварот да пералічаных і іншых пытанняў перспектыўны ў гісторыка-тэарэтычных адносінах і запатрабаваны практычна. 3 аднаго боку, яго выкананне ўскладнена тым, што «мы не маем адпаведнай патрэбам часу навуковай канцэпцыі гісторыі беларускай самасвядомасці, філасофіі, айчыннай гісторыі, без чаго складана асэнсаваць шматлікія паасобныя факты гісторыі беларускай літаратуры» [37, с. 59]. 3 іншага боку, менавіта разгляд вобраза Бацькаўшчыны ў мастацтве слова XIX ст., а значыць і ў калектыўнай свядомасці, будзе садзейнічаць узбагачэнню ведаў пра мінуўшчыну і служыць стварэнню такой навуковай канцэпцыі.
    Актуальнасць акрэсленай тэмы складана пераацаніць і ў сувязі з тым, што сучасныя беларусы не так шмат ведаюць пра сваё мінулае, калі мець на ўвазе не глабальныя гістарычныя падзеі, інтэрпрэтацыя якіх, між іншым, падвяргалася розным уплывам, а штодзённы побыт сярэднестатыстычнага чалавека, яго экзістэнцыйныя патрэбы, духоўна-псіхалагічныя памкненні. Нездарма ў сваёй кнізе «Прысутнасць былога» У. Мархель акцэнтуе неабходнасць пераадолення «крызісу самапазнання» праз асваенне ў навуковым літаратуразнаўчым дыскурсе вернутага да свайго спрадвечнага чытача іншамоўнага пласта айчыннага мастацтва слова, які мае цікавую гетэрагенную прыроду. XIX стагоддзе ў гэтых адносінах асабліва прыцягальнае, таму што выступае перыядам нацыянальнага «сталення» беларусаў; сам жа «нацыяналізм з’яўляецца вельмі спецыфічнай разнавіднасцю патрыятызму, якая пачынае дамінаваць толькі пры пэўных сацыяльных умовах» [25, с. 280]. Адпаведна зварот да праблемна-тэматычнага поля эвалюцыі вобраза Бацькаўшчыны ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX ст. дазволіць праз удумлівы аналіз мастацка-слоўнай спадчыны скласці ўяўленне пра рух нашага народа да надання сваёй тэрыторыі дзяржаўна-палітычнай цэласнасці, а таксама паглыбіць веданне саміх сябе.
    1.1.	Гістарычны кантэкст стварэння патрыятычных твораў
    Даследуючы вобраз Бацькаўшчыны ў шматмоўнай літаратуры XIX ст., лагічна весці адлік ад часоў падзелаў Рэчы Паспалітай і пачатку няпростага, паднявольнага перыяду ў гісторыі беларуска-літоўскай зямлі, а завяршаць эпоху рэвалюцыйнымі падзеямі 1905-1906 гг. і дазволам беларускамоўнага друку. На працягу гэтага больш чым стогадовага перыяду развіцця літаратуры мелі месца знакавыя падзеі: пачынаючы ад вайны 1812 г. са спадарожнай ёй надзеяй на французскага
    імператара як збаўцы народа ад валадарання расійскага цара, працягваючы двума вызваленчымі паўстаннямі 1831 і 18631864 гг. супраць улады і іх паразамі, што мела наступствы ў выглядзе некалькіх хваль высылак і эміграцый шляхты ды стану агульнага грамадскага расчаравання. Пералічаныя падзеі стымулявалі спадарожныя росту свядомасці і самасвядомасці нашага народа працэсы: асэнсаванне феномена радзімы, рэфлексію на тэму Бацькаўшчыны. Але памылкова было б гаварыць пра аднабаковую скіраванасць з’яў, паколькі і «патрыятызм жывіць вострую зацікаўленасць да важных праблем сучаснасці, да канкрэтных патрэб сваёй радзімы» [27, с. 497], Пагружэнне народа ў шэраг «напружаных» гістарычных сітуацый і абвастрэнне пачуцця патрыятызму прывялі ў пачатку XX ст. да нацыянальнага Адраджэння.
    Беларускае пісьменства ў XIX ст. грунтуецца на сумяшчэнні некалькіх моўных сістэм, у першую чаргу польскай, якая мела жывую традыцыю ў галіне выяўлення і шырокія магчымасці друкавання, і беларускай, што функцыянавала пераважна ў вуснай форме ў сялянскім асяроддзі. Часта беларускія словы, не маючы адпаведнікаў, захоўваюцца ў польскамоўных творах і тлумачацца ў каментарыях або ў самім тэксце, аднак гэтым сумяшчэнне не абмяжоўваецца: «...будучы выяваю і носьбітам аднае ментальнасці, мова наўрад ці набывае дастаткова і паралельна рысы іншага светаўспымання. Гэтаксама і менталітэт аднаго народа не мае поўнай адпаведнасці ў мове другога. Чыстай ці бяскрыўднай моўнай замены не існуе: дэфармуецца або мова, або светаўспрыманне, некранутым застаецца хіба што архетып» [72, с. 33], Таму ў даследаванні мастацкай спецыфікі выяўлення Бацькаўшчыны ў шматмоўнай літаратуры Беларусі варта абапірацца менавіта на прадстаўленыя ў мастацкіх творах архетыповыя пласты свядомасці, звязаныя з традыцыйнымі каштоўнасцямі чалавека: светапоглядам, ладам жыцця, патэрнамі паводзінаў.
    Увасоблены ў літаратуры вобраз Бацькаўшчыны ў праявах з любоўю апетых мінулых звычаяў, вераванняў, мадэляў узаемаадносін, сямейна-родавых і хрысціянскіх духоўных імператываў і ёсць тым адвечным архетыповым пластом, які трансліруецца з пакалення ў пакаленне. Ю. Чарняўская называе яго «няяўным, латэнтным бокам этнічнасці», які выратоўвае ў часы сацыяльных і палітычных катаклізмаў: «Гэта адбываецца таму, што першасны, бессвядомы слой этнічнасці (яго можна назваць “ментальнасцю”, “этнічным бессвядомым”, “латэнтнай культурай”) не дае згубіць цэласнасць і спецыфічную скіраванасць мыслення і паводзінаў. Гэтаму садзейнічае сам бессвядомы характар ментальнасці: бо калі б гэты слой быў асэнсаваны, людзі маглі б падвергнуць яго аналізу і карэкцыі, паставіць яго пад пытанне і, магчыма, страціць этнічнае адзінства» [115], апісвае даследчыца сутнасць убудаванага ў псіхічную структуру чалавека механізму самазахавання, дзейнасць якога выдатна дэманструе ўся гісторыя беларускага народа.