• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    рамана нораваў і літаратурнай утопіі, з’яўляецца сінтэзам навуковага і мастацкага, дзе навуковае вызначае форму ўвасаблення ідэйна-тэматычнага зместу» [18, с. 329], Пісьменнік мэтаскіравана рэалізуе выбраную стратэгію данесці да чытача ўласную віну ў бягучым цяжкім эканамічным стане гаспадаркі ў краі, з мэтай чаго сумяшчае меладраматычнае з мастацкім, публіцыстычнае з навуковым і эканамічным. Хоць гістарычна вядомы рэальны вопыт падобных прыкладаў і існаванне прататыпаў герояў, другую частку рамана I. Бурдзялёва называе «сядзібнай утопіяй», у якой Э. Масальскі стварае прыгожыя карціны ідылічна арганізаванай гаспадаркі. На думку даследчыцы, «асаблівасці паэтыкі жанру вынікаюць з таго, што мастацкі кампанент твора з’яўляецца другасным у адносінах да яго сацыяльна-філасофскага зместу» [18, с. 327]. Адпаведна аўтарскай развянчальна-адукацыйнай задачы, галоўныя героі болей нагадваюць «функцыі» і развітой індывідуальнасцю не надзелены. Жанрава-тэматычная спецыфіка рамана адлюстроўвае пісьменніцкі клопат пра Бацькаўшчыну будучыню свайго народа, матэрыяльны і духоўны дабрабыт, а таксама яго прыстойны статус сярод славян і ў вялікай еўрапейскай сям’і.
    Асаблівая роля буйной прозы ў даследаванні тэмы мастацкага вобразу Бацькаўшчыны і яго эвалюцыі ў літаратуры XIX ст. заключаецца ў гістарычнасці гэтага жанру. Аўтары «Гісторыі беларускай літаратуры» звяртаюць увагу на адну спецыфічную якасць айчыннага фальклору, прыводзячы вядомыя цытаты з работ А. Рыпінскага і I. Храпавіцкага пра тое, што ў нашых продкаў пераважаюць вясельныя песні і амаль адсутнічаюць гістарычныя [27, с. 100], I. Храпавіцкі тлумачыць падобныя акалічнасці тым, што беларуска-літоўскі народ працяглы час знаходзіўся пад уплывамі іншых дзяржаў і не прымаў удзелу ў палітычным жыцці краю, абыякава пазіраючы нават на войны на сваёй тэрыторыі. У параўнанні з вуснай народнай творчасцю, буйная проза Я. Баршчэўскага, I. Яцкоў-
    кага, Э. Масальскага, В. Савіча-Заблоцкага, як і належыць гэтаму жанру, гістарычная. Блізкі пісьменніку аўтар ці персаніфікаваны апавядальнік, апісваючы падзеі і акалічнасці мінулага, дэманструюць актыўную грамадзянскую пазіцыю як гэта і павінна быць у эпічным творы, таму што «эпас гэта аповед пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае» [1, с. 303]. Аўтар цытаты развівае думку далей: «Значная адлегласць у часе паміж гістарычнымі рэаліямі і запісам (датаваннем) твора нараджае эпас у традыцыйным разуменні паняцця: эпас гэта аповед. На працягу доўгага адрэзку часу адбываецца крышталізацыя эпічнай структуры, калі “выпарваецца” прыватна пачуццёвае, асабовае, непасрэднае» [1, с. 304].
    Такая раманная форма прыйдзе ў беларускую літаратуру няхутка: у поле зроку аўтараў XIX ст. трапляе недалёкая мінуўшчына падзеі на Бацькаўшчыне ў сувязі з палітычнымі зменамі і іх наступствамі, але гэта не адмяняе іх заангажаванасці ў гісторыю. М. Бахцін у якасці адной з рыс згаданага тыпу твораў вылучыў злучэнне гісторыі і асабістага жыцця, што прасочваецца ў спадчыне такіх раманістаў як В. Скот, А. Пушкін, а таксама Я. Баршчэўскі, I. Яцкоўскі, В. Савіч-Заблоцкі. Усе яны спалучаюць дакументальнае і прыватнае ў лёсах герояў, каларыт часу і чалавечыя стасункі. Яшчэ адным крытэрыем гістарычнай прозы, згодна з М. Бахціным, выступае выяўленне крызіснай эпохі, што ў еўрапейскай літаратуры паўстае ў якасці змены палітычных (раманы В. Скота), культурных («Сабор Парыжскай Божай маці» В. Гюго) перыядаў. Пры бліжэйшым разглядзе палітычная сфера ў айчыннай гістарычнай прозе XIX ст. аказваецца моцна звязанай са сферай духоўнай, а сам крызіс часу на тэрыторыі вялікай і малой радзім прасторы былых Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай паказаны ў якасці заняпаду пэўнага тыпу культуры, адкуль і бярэ пачатак імкненне яе захаваць і трансліраваць нашчадкам.
    Гістарызм звернутасць у недалёкае мінулае польскамоўнай беларускай прозы XIX ст. мае для сучаснікаў вялікую пазнавальную каштоўнасць, таму што сёння мы здольныя па мастацкіх тэкстах вывучаць сваю даўніну. Гэта апісанні святкавання народных і рэлігійных святаў, спосабаў вядзення гаспадаркі, ужывання ежы і пітва, правядзення абрадаў нараджэння, вяселля, пахавання і інш. Дзякуючы праўдзівасці як жанравай адметнасці твораў 1. Яцкоўскага, Э. Масальскага, В. Савіча-Заблоцкага (яна не адмяняе выдуманых сюжэтаў і элементаў у мастацкай тканіне), дзякуючы дакументальнасці, сацыяльнасці і ўвогуле заангажаванасці аўтараў у клопаты часу, мы можам рабіць высновы пра адносіны сваіх папярэднікаў да значных падзей і асоб (напрыклад, вайны 1812 г. і імператара Напалеона Банапарта на ўсіх этапах разгортвання яго легенды ў літаратуры акрэсленага перыяду).
    Разам з тым нельга ставіцца да пачэрпнутай інфармацыі як да бясспрэчнай крыніцы, таму што кнігі, як і гісторыю, пішуць людзі, якія з’яўляюцца носьбітамі суб’ектыўных поглядаў і ўяўленняў і пра мінулае, і пра сучаснасць, і пра будучыню. Так, даследчык М. Хаўстовіч адзначае, што акцэнты Я. Баршчэўскага на меланхалічнасці і здольнасці беларусаў да фантазіі з’яўляюцца перабольшваннем, прычым наўмысным, каб выдаць жаданае за рэальнае. Польскамоўны аўтар В. Гамуліцкі, вандруючы па нашых землях у пачатку XX ст., у сваім падарожным рамане «На беларускіх прасторах» («Na rozlogach Bialoruskich») таксама гаворыць, што беларусы ў рэальнасці зусім не такія, якімі паўстаюць на старонках мастацкіх твораў. Прычыны неадпаведнасці заключаны ў звароце да мінулага як абагульненай рысе мастацкай літаратуры XIX ст., у апяванні і перадачы пачуцця настальгіі па вялікай палітычнай радзіме Рэчы Паспалітай. Між тым нельга выключаць, што рэальныя грамадскія ўяўленні зазналі істотныя змены разам са зменамі ў рэчаіснасці.
    W "k &
    Выяўленне радзімы ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX ст. карэлюе з развіццём жанравай сістэмы, што найбольш рэпрэзентуе буйная мастацкая проза і яе спецыфіка, абумоўленая як культурна-літаратурнымі, так і грамадска-палітычнымі абставінамі. У мастацтве слова ўзнікаюць буйныя празаічныя формы аповесці і рамана ў сувязі з натуральнай патрэбай асэнсавання сваёй зямлі і тых маштабных гістарычных падзей, якія на працягу апошняга стагоддзя адбыліся на ёй (Я. Баршчэўскі, I. Яцкоўскі, I. Ходзька, Э. Масальскі, В. СавічЗаблоцкі). Жанравая спецыфіка іх аповесцей і раманаў характарызуецца сінкрэтычнасцю ў сувязі з пастаўленымі мастацкімі і пазамастацкімі задачамі. Значнасць ідэй вялікай і малой радзім прадвызначае гістарычнасць буйных эпічных твораў, а іх аўтарства сведчыць, што адчуванне патрыятычных абавязкаў і клопат пра Айчыну сыходзяць як у мастацтве, так і ў рэчаіснасці з боку прывілеяванага саслоўя.
    Раздзел 2
    НА ШЛЯХУ АД РАЗ’ЯДНАНАСЦІ ДА АДЗІНСТВА БЕЛАРУСІ-ЛІТВЫ (НА МАТЭРЫЯЛЕ ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАЎ)
    Нягледзячы на адзначаныя ў раздзеле 1 метадалагічныя складанасці, звязаныя з неадпаведнасцю геапалітычнай сітуацыі ў мінулым і ў сучаснасці, зварот да пытанння мастацкавобразнага асэнсавання ўнутранай раз’яднанасці тагачасных беларускіх зямель і іх жыхароў у аспекце праходжання грамадствам шляху да аб’яднання і імкнення нацыянальна «адбыцца» здольны выявіць шэраг цікавых момантаў, звязаных з бачаннем чалавекам Бацькаўшчыны і яе лёсу.
    Даследчыкі канстатавалі выразнае адасабленне беларуска-літоўскага насельніцтва ад суседніх польскага, рускага, украінскага нягледзячы на пражыванне ў межах адной дзяржавы: «Прадстаўнікі дадзенага рэгіёна вельмі добра адчувалі этнічныя і канфесійныя межы, не ігнаравалі іх, а, наадварот, пры любым прыдатным выпадку падкрэслівалі гэта» [40, с. 9], Заглыбленне ў беларускую літаратуру XIX ст. паказвае, што пасля далучэння да Расійскай імперыі з фарміраваннем у «паўночна-заходнім краі» Беларускага (Магілёўшчына і Віцебшчына) і Літоўскага (Міншчына, Гродзеншчына, Віленшчына) губернатарстваў абвастраецца ўспрыманне жыхароў дадзеных рэгіёнаў як адрозных між сабой. Часткова таму паспрыялі назвы адміністрацыйных адзінак, у прыватнасці першая, хоць і да статусу афіцыйнага тапонім не быў для народа незнаёмым: «Назоў Белая Русь як найменне для ўсходніх, прыдзвінскіх і прыдняпроўскіх тэрыторый ВКЛ быў вядомы з ХІП ст. Ён прыйшоў у Літву акольным шляхам праз Маскву,
    прыйшоў і з цягам часу сцвердзіўся на гэтай тэрыторыі» [30, с. 52], Па меры набліжэння да канца XIX ст. катэгорыя «беларусы» пашыралася на ўсё беларускамоўнае насельніцтва, але гэта аб’яднанне ў адзіную супольнасць адбывалася вельмі паступова. Прычым, калі «знешнія прасторавыя межы функцыянавання паняццяў Літва і Белая (ці Літоўская) Русь (якія ў навуковых тэкстах XIX стагоддзя вельмі часта фігуравалі як нешта непарыўнае) збольшага былі абмежаваныя гістарычнымі рубяжамі ВКЛ, то іх унутранае размежаванне было надзвычай складанай задачай, вырашэнне якой, па вялікім рахунку, і актуалізавала параўнальнае этнаграфічнае вывучэнне беларусаў і літоўцаў у XIX стагоддзі» [23, с. 381], разважае Ю. Внуковіч. Шлях афармлення сучаснай этнічнай саманазвы беларускага народа тармазіўся ў тым ліку і ўласнымі ўяўленнямі аўтахтоннага насельніцтва пра ўнутраныя адрозненні між сабой.
    А.	Вярыга-Дарэўскі, нярэдка прадстаўляючы ў літаратурнай і публіцыстычнай творчасці свой рэгіён Віцебшчыну, сябе пазіцыянуе ў якасці менавіта беларуса. У вершы з нагоды выступлення ў Магілёве польскіх музыкантаў «Марку Сакалоўскаму і Аляксандру Хадэцкаму, асобе нацыянальнай, улюблёным нашым артыстам ад Беларусаў» А. Вярыгі-Дарэўскага Беларусь, Літва і Карона паўстаюць сёстрамі:
    Ту w drgnieniu bozkich klawiszow rodzczem, Niescie nas siostrom: Litwie i Koronie...1
    [110, c. 200]
    Існуе меркаванне, што «свядома беларусамі называлі сябе, у першую чаргу, людзі пісьменныя, якія мелі ўяўленне пра адміністрацыйнае дзяленне, дакладна разумелі адрозненне
    1 Пераклад: «Ты ў дрыжанні боскіх клавішаў родным, / Нясіце нас сёстрам Літве і Кароне...». Тут і далей цытаты з вершаваных і празаічных мастацкіх тэкстаў, калі беларускамоўная версія адсутнічае, перадаюцца ў падрадковым перакладзе Н. Бахановіч. Гэта ж датычыць і назваў твораў.
    беларускай і польскай моваў і дыферэнцыравалі ўласны стыль жыцця ад стылю жыцця рускіх і палякаў» [115]. У прывітальным вершы «Да пачцівых беларусаў!» В. Дуніна-Марцінкевіча прасочваецца такое ўсведамленне. Завяршаецца твор просьбай прыняць у дар «вершаў ношку» «ад цнатлівай Беларусі» (пад ёю, верагодна, разумеецца агульная, геапалітычна найбольш набліжаная да межаў сучаснай дзяржавы зямля). Але пры гэтым паэт выказвае шчырыя адносіны да тых, у каго гасцюе беларусаў, а сябе залічвае да літвінаў, сярод якіх быў узгадаваны: