Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
3.2. Духоўныя асновы Бацькаўшчыны
У сувязі з тэацэнтрычнасцю даўніх перыядаў развіцця грамадства рэлігійная ідэнтычнасць была адной з важнейшых і ўплывала на іншыя, прадвызначала іх: менавіта ў межах канфесіі чалавек усведамляў прыналежнасць да сям’і, народа, краіны. Значнасць рэлігіі ў сярэднявечным грамадстве складана пераацаніць: менавіта яна рэгламентавала духоўны бок жыцця, аказвала вялікі ўплыў на ўзаемадзеянне паміж людзьмі і стабілізавала соцыум. Апелюючы да маральна-этычных запаветаў, аднойчы і назаўсёды прапісаных у Свяшчэнным Пісанні, рэлігія прананоўвала гатовую норму цэласную, вывераную стагоддзямі сістэму ведаў, каштоўнасцей, ідэалаў і арыенціраў, якія складалі духоўны падмурак Бацькаўшчыны.
Прыярытэтнасць веры і храма ў жыцці чалавека XIX ст., іх духоўная важнасць і вызначальнасць відавочныя, напрыклад, з наступных радкоў ананімнай гутаркі:
Гэй жа, хлопцы, досі спаць!
Пара косы прыбіраць! Косы, косы і сякеры Бараніці сваёй веры. Пара!
[60, с. 533]
У творы, магчымым аўтарам якога лічыцца Ф. Ражанскі, рэлігійная ідэнтычнасць асобы выступае заменай этнічнай і нават дзяржаўнай, тым болыв размова ідзе пра сялян нясхільную да рэфлексій на палітычныя тэмы частку насельніцтва.
Разам з тым у XIX ст. тэацэнтрычная карціна пачынае змяшчацца свецкай, што цягне за сабой змены ва ўзаемаадносінах чалавека з інстытутам царквы і Богам. 3 аднаго боку, іх прадвызначае развіццё філасофскай думкі Новага часу: у адукаваным асяроддзі рэлігійны дыскурс перажывае этап змагання з засіллем ідэй пра непатрэбнасць духавенства. 3 іншага боку, аўтарытэт рэлігіі ўжо даўно быў падарваны палі-
тыкай дзяржаў, у якія ўваходзіў народ: сялянскае асяроддзе адчула на сабе спробы ўзмацнення еднасці Рэчы Паспалітай шляхам увядзення агульнай рэлігіі уніяцтва і захады рускай улады па «абрусенні» каланізаванага насельніцтва. Пра тое, як адбіваліся згаданыя перамены ў свядомасці людзей і як уплывалі на іх жыццё, расказваюць творы шматмоўнай літаратуры Беларусі перыяду, які разглядаецца.
Адносіны мясцовых людзей да веры асвятляюць старонкі рамана «Абрусіцелі» Н. Ланской: прыводзячы апісанне каталіцкіх, праваслаўных і габрэйскіх могілак, якія мірна і на роўных правах суседнічаюць, пісьменніца выказваецца даволі іранічна. Сяляне адносяцца да Божага дому без святасці, ходзяць туды хутчэй па звычцы, не разумеючы сутнасці і прызначэння веры ў вэрхале гістарычных зменаў і бясконцай патрэбе зарабляць на хлеб надзённы: «Насельніцтва складалі каталікі, габрэі і праваслаўныя, былі і ўніяты. Доўгая, расцягнутая ледзь не на дзве вярсты, вёска не была выключэннем: яна, як усе рускія вёскі, і гарэла, і градам была пабітая, пакутавала з года ў год ад паморку і засухі, і піла каламутную воду з нейкай сажалкі, якая потым улетку зарастала высокай травой, а ўвосень ажно да маразоў пакрывалася тванню; але, як кожная добраўпарадкаваная вёска, мела ў цэнтры шынок, а з краю капліцу, дзе з-пад павеці, з-пад істужак, кісяі і пазумента Св. Ян выцягваў у паветра сваю руку, якая дабраслаўляла. Гэта было для каталікоў. Праваслаўныя мелі царкву, пераробленую з касцёла намаганнямі пасрэдніка, старшыні і арандатара-габрэя, якія без розніцы веры, кожны ў межах сваёй руплівасці і ўмення, пажывіліся ад боскага алтара. Царква, зрэшты, знаходзілася так далёка, што сасноўцы наведвалі яе толькі ў вялікія святы, прычым выконвалі ўсе абрады ў адпаведнасці з рэлігійным статутам: ставілі перад абразамі найбольш заслужаных угоднікаў танюткія жоўтага воску свечкі, служылі набажэнствы, паміналі сваіх нябожчыкаў, хрысцілі нованароджаных, гавелі, вянчаліся і тутсама
звальвалі свае грахі на шыю цярплівага бацюшкі, купіўшы за неймаверна нізкую цану права грашыць увесь наступны год. Часам, праўда, даволі рэдка, яны выслухоўвалі ягоную казань і, нічога не зразумеўшы, ішлі з палёгкай на сэрцы дадому. Часам, яшчэ радзей, калі ў храмавае свята здараўся кірмаш, яны вярталіся і з палёгкай у кішэні. Такім чынам, капліца з Св. Янам для каталікоў, царква для праваслаўных, шынок для ўсіх» [61, с. 589-590]. Пісьменніца, назваўшы ўсе распаўсюджаныя ў Беларусі веравызнанні, праўдзіва адлюстравала канфесійны склад беларускай вёскі і акцэнтавала ўвагу на тым, што спрактыкаваныя людзі выкарыстоўваюць рэлігію як інструмент лабіравання сваіх меркантыльных інтарэсаў. Самі сяляне (размова ідзе пра праваслаўную частку насельніцтва) выконваюць рытуалы па звычцы, не маючы ў сэрцы асаблівага піетэту да храмавага жыцця.
У паніжэнні статусу і ролі рэлігіі ў жыцці грамадства літаратары і бачаць прычыны негатыўных з’яў, таму хочуць вярнуць былую непарушнасць фігуры Бога і захаваць вернасць прапісаным тысячагоддзі таму нормам і правілам чалавечага быцця ў свеце. Паводле пісьменніцкага ўяўлення, гэта выступае гарантам добрай будучыні: у чалавечай свядомасці моцна ўкаранёная ідэя, што праведнасць вядзе да шчасця. Мастацкая проза XIX ст. скіравана зафіксаваць у памяці і перадаць нашчадкам лепшыя традыцыі мінуўшчыны, носьбітамі якіх выступаюць продкі. Агляд твораў сведчыць, што ў якасці пазітыўных герояў нязменна паўстаюць шчырыя вернікі: шляхціч Завальня і яго атачэнне ў Я. Баршчэўскага, сямейства Войскіх у I. Яцкоўскага, а таксама роды Мечніка і Арлалётаў (не без уплыву бягучай моды іх рэлігійнасць носіць спецыфічны характар, але шляхетныя паводзіны не дазваляюць сумнявацца ў захаванні вернасці продкам) у аповесці В. Савіча-Заблоцкага і інш.
У рамане «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага прысутнічаюць прыгожыя радкі-сведчанні прыўзнятага святкавання
Вялікадня і адметных адносінаў насельніцтва да гэтага перыяду ў хрысціянскім гадавым цыкле: «Набліжаецца Вялікдзень; з якім пачуццём, з якой вераю выконваюць усе рэлігійныя абавязкі! Пасты, падрыхтоўка да споведзі на Вялікдзень якую асалоду і спакой прыносяць яны душы! У Чысты Чацвер кожны з нас са сваім настаўнікам наведвае астрогі, шпіталі, раздаючы ўсюды, па магчымасці, грошы і міласціну ўбогім. Каменны той чалавек, якога гэты прыклад не навучыць любові да бліжняга!» [11, с. 141-142], Агульная атмасфера рамантычных твораў пісьменніка сведчыць пра важнасць пытанняў рэлігіі і выкладзеных у Бібліі жыццёвых прынцыпаў: «...Хто верыць, той сустрэне цуды» [11, с. 313], дэкларуе Я. Баршэўскі. I свайму пляменніку Янку шляхціц Завальня дае важны духоўны запавет: «...вер так, як верылі твае бацькі. Яны жылі шчасліва і спакойна; іх простая вера заслужыла ўзнагароду. Якая ж праўда вышэйшая за праўду веры? Бог яе сам аб’явіў у Евангеллі, і гэтая мудрасць, як сонца нябеснае, асвятляе цэлы свет і кажа пра таямніцы. Чалавечы розум няхай супакоіцца, бо гэта за мяжою яго разумення. Памылковыя думкі вядуць народ да бяды, а веру да ганенняў» [11, с. 306], Жанчына, якая мроілася герою твора «Драўляны дзядок і кабета Інсекта» то ў вобразе Інсекты, то ў вобразе анёла, казала, «што толькі вера, міласць да Бога і да бліжняга шлях да сапраўднага жыцця» [11, с. 297], У пісьменніка рамантычнага складу зварот да веры асабліва звязаны з трывогай за маральнае аблічча людзей, будучыню і лёс наступных пакаленняў, таму што выкананне запаветаў бацькоў традыцыйна ўяўляецца адзіным гарантам поспеху.
Вобраз Бацькаўшыны ў творчасці Я. Баршчэўскага і ідэя служэння ёй, знаходзячы разнастайныя формы выяўлення, сведчаць пра дыдактычна-гуманістычны пафас літаратуры XIX ст. Паводле I. Штэйнера, «Ян Баршчэўскі стаў найбольш яркім ягоным выразнікам. Ён у сваёй творчасці ў значнай ступені прапаведаваў ідэі маральнага самаўдасканалення, заклікаючы
кожнага знайсці ў гэтым існаванні маральныя апоры, сэнс і мэтазгоднасць» [118, с. 195]. У аповесці «Душа не ў сваім целе» аўтар (задоўга да гучных спрэчак пра сутнасць і прызначэнне творчасці ў канцы XIX пачатку XX ст.) развівае думку пра неабходнасць служэння мастацтва радзіме, у сувязі з чым яно павінна найперш быць практычным. Галоўнай жа формай служэння радзіме застаецца праца, якая з’яўляецца трывалым складнікам маральнага кодэксу Хрысціянства. Шляхціц Завальня павучае пляменніка: «Уставай, Янка. He прывыкай да ляноты; зімовыя ночы доўгія, можна выспацца; усе падарожныя яшчэ перад світаннем выехалі; цяпер толькі паны спяць да дня; за іх іншыя думаюць і працуюць. Памятай, што ты чалавек бедны, мусіш сам служыць, дык адвыкай ад такіх звычак» [11, с. 195]. У шматлікіх апавяданнях пра пошукі скарбу ў рамане ў навелах жаданне атрымаць што-небудзь не працуючы задарма абавязкова церпіць крах. Таму «Завальню можна назваць мецэнатам духоўнасці, абаронцам тых, хто беражэ духоўныя каштоўнасці народа ў сваёй памяці і душы. Дзякуючы такім людзям, ажыццяўляецца сувязь часоў і пакаленняў» [15, с. 61], падкрэслівае А. Білюценка. Рэлігія, пра захаванне якой клапоціцца пісьменнік, і з’яўляецца той ніткай, якой трывала звязваецца ў адно цэлае тагачасная беларуска-літоўская мінуўшчына, сучаснасць і будучыня. У многім гэта звязана з сямейнай гісторыяй гэтага аўтара сына ўніяцкага святара, але такія настроі ўласцівыя і іншым творам акрэсленага перыяду. Пра прысутнасць у мастацтве і ў жыцці атмасферы клопату пра духоўныя асновы Бацькаўшчыны сведчыць таксама з’яўленне літаратурных двайнікоў у герояў Я. Баршчэўскага (Севярын у аповесці «Нечаканы госць» А. Грозы).
Выключную рэлігійнасць суайчыннікаў падкрэслівае 1. Яцкоўскі у рамане «Аповесць з майго жыцця», дзе недарэмна завязка падзей асноўнай лініі белетрыстычнага сюжэту, звязанага з гісторыяй Багусі, пачынаецца са свята Вялікадня, калі ад-
бываецца яе лёсаносная сустрэча з будучым мужам. У творы неаднаразова падкрэсліваецца прыгажосць набажэнстваў на беларуска-літоўскай зямлі, у прыватнасці ў Нясвіжы ці Наваградку, ды і па ўсім краі: «Складана расказваць пра свята Парц’юнкула ў Нясвіжы чытачу непадрыхтаванаму да ўражанняў, якія звыкла нараджаюцца ў сэрцы і душы, калі падобным на стогн голасам званоў здалёк сабраны з набожнай мэтаю ў месца адпусту тлум сціснецца ў касцёле, дзе гараць тысячы васковых свечак; водар лугавых зёлак, унесеных пукамі ў касцёл, абвострыць адчуванне паху...» [123, с. 55-56], Адметнасцю тутэйшых рэлігійных мерапрыемстваў, у параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі, з’яўляюцца прыстойнасць і абсалютная бяспека. Таксама мясцоваму духавенству не ўласціва хцівасць, у параўнанні з замежным, непрыхаваная меркантыльнасць якога абурае 1. Яцкоўскага. Цалкам верагодна, што назіранні пісьменніка выяўляюць асабісты вопыт жыцця ў эміграцыі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Асабліва прыўзнята рэлігійныя ўрачыстаці праходзяць, на думку аўтара, на яго апісанай у рамане малой радзіме: «Той хто быў на такіх урачыстасцях у Нясвіжы, не атрымае падобных уражанняў нідзе на свеце» [123, с. 59], пераконвае ён. У храме людзі адвеку і да сёння ачышчаюцца ад сваіх заган і складаных пачууцяў пакуты, тугі, крыўды, выходзячы абноўленымі і натхнёнымі, асабліва ў перыяды велікодных свят.