Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
Укаранёнасць у рэлігію Войскага выяўляецца і ў дробных эпізодах, напрыклад, у яго развагах падчас трывожна доўгага чакання жонкі з дачкой, якія ў завею вяртаюцца дадому з Нясвіжа, куды паехалі паказаць ужо дарослую Багусю колішнім выхавальніцам: «I думка за думкаю, што лезлі яму ў галаву, зрабіліся ягонымі абвінаваўцамі, бо ўласна не падзяка Богу, а толькі марнае жаданне пахваліцца дачкою перад вялебнаю ксені, якую ён заўсёды асабліва шанаваў, былі прычынаю гэтае выправы, дык сама сабою напрошвалася выснова, што вынікам гэтага станецца нейкае няшчасце» [123, с. 160], Для
параўнання розніцы ў шляхецкім і сялянскім светабачанні, якая штораз дае пра сябе знаць у літаратурных творах, варта прывесці версію фурмана адносна прычын дадзенай сітуацыі сведчанне яго не столькі рэлігійнасці, колькі забабоннасці: «Гжэсь, адчуваючы сябе зняважаным як гэта ён, стары і такі дасведчаны фурман, заблукаў ля самага маёнтку выдумляе звышнатуральныя прычыны ды робіць выснову: нельга нікуды ехаць, калі перад коньмі нехта пяройдзе дарогу з пустымі вёдрамі альбо заяц перабяжыць. Бо яго на выяздзе з Нясвіжа менавіта гэта і напаткала: бачыў ён і кабету з пустымі вёдрамі, якая ішла па ваду, і адразу за горадам заяц перабег яму дарогу» [123, с. 162], Увесь аповед у творы I. Яцкоўскага прасякнуты хрысціянскай ідэяй, што свет справядлівы і што раней ці пазней кожнаму чалавеку даецца па ўчынках яго і роду.
Значнасць рэлігійнага дыскурсу ў жыцці нашых продкаў XIX ст. засведчыла аповесць «Споведзь» А. Плуга, галоўны герой якога ажыццяўляе рэлігійную самаідэнтыфікацыю на працягу дзеяння. Спачатку Канстанцін паказваецца не вельмі набожным, таму што, будучы чалавекам адукаваным, трапіў пад уплыў навамодных філосафаў, што дыктуюць непатрэбнасць інстытуту рэлігіі і сумненні ў існаванні Усявышняга. Аднак, мяркуючы па выкладзенай у дзённіку гісторыі, яго светапогляд падвяргаецца істотным зменам. Першым трансфармацыйным момантам выступае перажыванне падчас знаёмства з дачкой пана Карабеля і іх размовы на тэму рэлігіі, калі дзяўчына выказвае непахіснасць сваёй веры. Духоўная сіла маладой гераіні аказвае ўражанне на Канстанціна: «Збянтэжаны, я не смеў нават бараніцца ад страшнага папроку ці падазрэння наконт маёй веры. Я, які столькі разоў... навошта тут успамінаць?! Я прачытаў столькі філосафаў, старажытных і сучасных, а не насмеліўся нават падумаць змагацца з нейкім падлеткам... Чыя ж гэта была сіла? Мусіць, не гэтай шаснаццігадовай дзяўчынкі, з якой пазнаёміўся некалькі
гадзін таму і якая за колькі хвілін перад тым, як злы дух, грэшныя думкі абуджала ў маім сэрцы» [61, с. 526], Паводле А. Плуга, шчырая вера аказваецца здольнай не толькі заглушыць разбэшчанасць у мужчыне, але і абудзіць лепшыя духоўныя пачаткі. Філасофія выглядае толькі модай, не здольнай перамагчы рэлігію як больш вартую ўжо з пазіцыі сваёй старажытнасці і выверанасці хадой часу.
У духоўным станаўленні пана Канстанціна немалую ролю адыгрывае і яго назіранне за духоўным жыццём беларусаўлітвінаў, якое неверагодна ўздзейнічае на аддаленага ад Бога чалавека. Героя ўражвае тое, як іх сустракаюць і шляхта, і сялянства, калі яны пад’язжаюць да дворыка суддзі Няменкі, што знаходзіцца за паўтары мілі ад Міра: «А далей, за дамамі, над елкамі і соснамі выбягаў востры шчыт вежачкі з масянжовым залатым крыжыкам, пакрыты белай бляхай. Адтуль, як бы знарок, каб нас прывітаць, данёсся лагодны галасок званочка, склікаючы на імшу. I суддзя, і Бартак паскідалі шапкі. Суддзя ўзяў сваю пад паху, Бартак прысеў на сваю, і абодва маліліся: суддзя на лаціне, Бартак па-свойму. I я таксама, узрушаны да глыбіні душы, схіліў галаву і шчыра маліўся» [61, с. 536], Агульная надзвычай набожная атмасфера на беларускалітоўскіх тэрыторыях, выяўленая ў творы А. Плуга, змякчае сэрца галоўнага героя, узвышае яго душу, становячыся чарговай прыступкай на шляху рэлігійнай самаідэнтыфікацыі. «Калі ж у маім жыцці малітвы Богу і былі шчырымі, то, напэўна, менавіта тыя, што прамаўляў у гэтым ціхім касцёліку, дзе ўсе маліліся ў духу і ў праўдзе і дзе нішто не магло адарваць маю думку ад Бога» [61, с. 564], прызнаецца ў дзённіку Канстанцін.
Рэлігійным чалавекам паказаны і сам пан суддзя: прачнуўшыся, ён адразу каля ложка ўкленчваў перад абразом Божай Маці Вастрабрамскай, апранаўся з Барткам, прамаўляючы пацеры, затым браў ружанец і кніжку для набажэнстваў, ішоў да саду, дзе маліўся на цвёрдых камянях перад парогам Kan-
ліцы і ў гэты час «анёлы акружалі старога». Затым, пайшоўшы ў поле і блукаючы там па калоссі, суддзя перабіраў ружанец і, быццам дзіця, радаваўся і падкскокваў, назіраючы за прыгажосцю акаляючага свету, у прыватнасці простых рэчаў. Такая адметнасць рэлігійнага светаўспрымання нашага народа, як пантэізм, што напоўніцу праявіць сябе ў літаратуры прыкладна праз паўстагоддзя, у перыяд нацыянальнага Адражэння, у творчасці Я. Коласа, 3. Бядулі, М. Багдановіча і іншых пісьменнікаў, ужо прысутнічае ў польскамоўнай прозе Беларусі. Таму пераемнасць літаратурнай традыцыі XIX і XX стст. грунтуецца на падабенстве не на ўзроўні мовы ці мастацкай вобразнасці, а хутчэй філасофіі светаадчування і разумення жыцця.
На старонках аповесці А. Плуга штораз заяўляе пра сябе эстэтыка зліцця чалавека з прыродай, а праз яе з самім Стваральнікам: «Ад сярэдзіны ракі рассцялілася гладзенькая паверхня, бы вялікая крыштальная шыбіна, аздобленая ля берага гірляндамі ружаў і каліны, праз якую далёка-далёка відаць блакітнае неба з месяцам і з некалькімі зорачкамі, а таксама некалькі невялікіх аблачын, белых, як галубы, і нават відаць смейцеся сабе анёлаў і самога Бога!» [61, с. 537— 538]. Атмасфера ў доме пана суддзі, дзе працяглы час гасцюе пан Канстанцін, набожнасць самаго гаспадара, станоўча ўздзейнічае на ўнутраны свет і духоўна-рэлігійныя памкненні аўтара дзённіка, узбуджае ў ім самыя лепшыя чалавечыя праявы.
Вызначальным для канчатковага вяртання героя ў лона хрысціянскай веры становіцца перажытае падчас гасцявання ў гэтым доме сур’ёзнае выпрабаванне. Канстанцін сустрэў тут былую каханую, з якой некалі не давялося ажаніцца праз саслоўную розніцу, дакладней, немагчымасць пацвердзіць ганаровы статус шляхціца. Пісьменнк псіхалагічна глыбока і натуралістычна паказвае непераадольную жарсць, якая ўспыхвае паміж замужняй жанчынай і героем. Цяпер былая каханая жонка сябра Адася, якога герой у думках нават хацеў
пазбыцца цаной выпадковай смерці падчас палявання. Жарсць і безвыніковая спроба ўтаймавання яе малітвай, а пасля страх Боскага пакарання і сама адплата (каханая„урэшце, памерла) складаюць аснову сюжэта. Згаданыя падзеі завяршаюць рэлігійную самаідэнтыфікацыю Канстанціна і канчаткова фарміруюць яго светапогляд, вяртаючы да ўласных вытокаў.
У беларускай народнай філасофіі «грэх можна аднесці да структураўтваральных канцэптаў традыцыйнага светабачання. Ён вызначае сувязь між чалавекам і светам (родам, соцыумам), чалавекам і Богам, зямным і пасмяротным жыццём» [104, с. 206], А. Плуг развівае уласцівы ўсім рэлігіям аспект прычынна-выніковай сувязі, віны і пакарання, кармічнай расплаты, папулярны ў рамантыкаў. У творы ён ілюструецца дамінаваннем ва ўнутраным жыцці і свядомасці пана Канстанціна хрысціянскіх асноў. У парушэнні біблейскіх запаветаў герой бачыць прычыны няшчасцяў, напрыклад падзенне з дрэва сына Аліны і Адася. Вестку пра смерць маці аўтар дзённіка таксама тлумачыць грахоўнасцю, прычым не толькі ўласнай, а родавай: абодва члены сям’і ўспрымаюць падзею наступствам таго, што ўсёй сваёй сям’ёй яны «перабралі меру грахоўнасці» [61, с. 581]. «Дарэмна філасофія атручанай добрай паловы маіх думак і сэрца прагла патлумачыць усе здарэнні натуральным ходам рэчаў. Узрушаная і хворая душа ў гэтым выразна адчувала пакаральную руку Бога» [61, с. 580], спавядаецца ён.
Такім чынам, на працягу твора, пад уздзеянням псіхалагічна складаных, выпрабавальных сітуацый герой вяртаецца да веры, у межах якой быў народжаны і выхаваны. Як звычайна бывае, увабраныя Канстанцінам з самага дзяцінства погляды і каштоўнасці не зніклі цалкам пад уздзеяннем навамодных ведаў, а існавалі ў архетыповай форме ў падсвядомасці, каб у неабходны момант праявіць сябе: «3 дзяцінства выхаваны ў боязі перад Богам, я прызвычаіўся паважаць усялякі дар Яго дабраславёнай рукі, і ўсялякая нядоля ўважалася за
выпрабаванне ці пакаранне. I хоць пазней рэчаіснасць паслабіла гэта перакананне і перайначыла гэтыя чыстыя пачуцці, аднак з кожным больш суровым выпадкам яны абуджаліся ў маёй душы. 1 незалежна ад таго, ці глядзеў я на свой учынак вачыма верніка ці філосафа, заўсёды ён мне здаваўся годным пакарання» [61, с. 511]. Гэтым момантам вяртання да ўвабраных у сям’і каштоўнасцей і ідэалаў якраз і сталі апісаныя ў дзённіку падзеі жыцця Канстанціна, калі былое пачуццё выпрабавальна ўспыхнула з яшчэ большай сілай.
Даследчык тэмы сакралізацыі вобраза Бацькаўшчыны ў літаратуры беларуска-польскага рамантызму (размова вядзецца пра творы Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча і інш., у якіх выяўляецца вобраз страчанай радзімы) С. Даніленка бачыць у падобных сюжэтах ініцыяцыйную праблематыку, калі «страчаная дзяржава-Радзіма пачала асэнсоўвацца як страчаны чалавекам за грахі Рай Царства Божае, дзе ахвярны шлях народа да Радзімы гэта шлях хрысціяніна да Бога» [32, с. 83]. Прыналежнасць ад нараджэння да канкрэтнай этнанацыянальнай групы і надае ў многіх культурах ўсяму звязанаму з ёй своеадметны арэол чалавечай і агульнаграмадскай пакуты, паколькі «сама сутнасць нацыі заключаецца ў тым, што ў яе не ўкладаецца ніякага карыснага інтарэсу. Менавіта таму яна і можа патрабаваць прынясення ахвяр» [2, с. 239], Мастацкія тэксты пра духоўныя асновы вялікай і малой радзім скіраваны праз пакутлівае вяртанне былых ідэалаў і маральных запаветаў прыспешыць вяртанне краіны.
Поўны імкнення вярнуць стары лад, у аснове якога быў літвінскі патрыятызм і хрысціянскія каштоўнасці, твор «Арлалёты і Падканвойны» В. Савіча-Заблоцкага. Перавагі спрадвечнага ладу былой Рэчы Паспалітай з яго трывалай этычнарэлігійнай асновай паэтычна ўвасоблены ў шэрагу лірычных адступленняў каларытнага стылізаванага апавядальніка Паўла Завішы. «Аднак калі б схацеў я выяўляць увесь пабожны лад жыцця нашых бацькоў, не скончыў бы я майго апавядан-