• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    Калі звяртацца да празаічных твораў, то самым цесна звязаным (згодна з азначэннем) з малой радзімай, названым даследчыкам К. Цвіркам «самым яркім празаічным творам «лірніка вясковага»», з’яўляюцца «Вандроўкі па маіх былах ваколіцах. Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў» (1853). Сам Уладзіслаў Сыракомля прызнаецца ў прадмове, што мясціны, адзначаныя ў творы, «адыгралі найважнейшую ролю ў яго ўласным жыцці» [94, с. 174], У кнізе пераплецены краязнаўчыя і гістарычныя факты, біяграфія паэта, значныя асобы ў лёсе краю, да таго ж тэкст інкруставаны фальклорам, а таксама цытататамі з мастацкіх твораў розных стагоддзяў хіба, ад Себасцьяна Фабіяна Кляновіча да сучасніка і сябра Уладзіслава Сыракомлі Адама Плуга.
    Пра біяграфію паэта, звязаныя з ёй мясціны, адукацыю, перадумовы выбару творчага шляху, скіраванасць у творчасці можна даведацца з кнігі “Syrokomla о sobie”. Гэтае выданне, укладзенае і каментаванае Уладзіславам Каратынскім, уяўляе сабой практычна анкету з перапіскі Уладзіслава Сыракомлі з пісьменнікам, філосафам, крытыкам, публіцыстам і этнографам Антоніем Марцінкоўскім (псеўд. Альберт Грыф, Антоні Навасельскі, 1823-1880). Тут Кандратовіч-Сыракомля зазначае, што нарадзіўся «на балоцістым Палессі, у вёсцы Смольгаве», распавядае, як вучыўся чытаць па “Zlotym Oltarzyku”, а на шостым годзе зачытаў дзесяць тамоў Красіцкага, а гэта «потым было вялікай дапамогай у навучанні старажытнай гісторыі» [160, с. 4]. Пісьменнік тут адзначае прагу да самаадукацыі, дае ацэнку сваім здольнасцям, а асабліва незалежнасці думкі. «Гняздо ціхай шчаслівасці» Залуча пакіне Лірнік вясковы ў канцы 1852 г., развітваючыся з ім словамі:
    «Хлеб пясчаных палёў карміў маё цела; твае змрочныя лясы, квяцістыя лугі і непараўнальныя салоўкі пестуюць у маёй душы любоў да хараства прыроды; тваёй самотнай устроні я абавязаны за любоў да песні і кнігі, у якіх адзіная малітва маёй будучыні» [160, с. 7], На гэтым выправіўся Уладзіслаў Сыракомля да Вільні, дзе яго чакаў іншы свет культурнай сталіцы, «але той свабоды думкі, якая бывала ў Залучы, не знайшоў. Лётала паўсюль за ім яго доля, хоць бы пайшоў на край свету» [160, с. 7],
    У «Вандроўках» Сыракомля кажа і пра сваю сядзібу Залуча, дзе былі напісаны выдатныя паэтычныя творы, як пра выключна важнае ў сваім жыцці месца, у характэрным сціплым тоне, зазначыць, быццам у дыялогу, што «нам з табой не суджана было адыграць нейкай важнай ролі ў свеце» [94, с. 176] (зараз гэта гучыць іранічна, паколькі аўтар і праславіў Залуча). «Вандроўкі» даюць магчымасць прасачыць і факты, і перажыванні пісьменніка, рухаючыся па мясцінах, якія воляю лёсу давялося наведаць паэту, а дзе і затрымацца больш стала, аўтар кажа, што «без ніякага тайнага разліку мы выплачваем наш доўг ваколіцы, у якой жылі» [94, с. 175]. Пра сядзібу Залуча, дзе былі зроблены першыя літаратурныя крокі, Сыракомля піша: «Праўду кажучы, не маё гэта ўладанне, але тое ніяк не кранае маё самалюбства». Пісьменнік дэкларуе, што мясціны гэтыя «належаць па праву любові», і што права гэта дазваляе яму «называць маімі і гэтую сядзібу, і гэтую вёску, і я прасочваю іх мінуўшчыну, не думаючы пра нейкае там дамінальнае на іх права» [94, с. 177],
    Родная зямля для Уладзіслава Сыракомлі, якая на ўзровень вышэй за яго ваколіцы, Літва. I тут ён, абапіраючыся на гістарычныя падзеі, выразна адрознівае яе ў этнічным і геаграфічным плане. Красамоўна апісаў аўтар тэрытарыяльнае размежаванне з кропкі на мапе Залуча, дзе жыў на тагачаснай Беларусі, наступным чынам: «Тут за якія дзве тысячы крокаў ад майго дамка стаю на высокай гары, адкуль адкрываецца
    такі шырокі кругагляд, адкуль не раз азіраў я бясконцы свет, такі прывабны здалёку, не раз пасылаў малітву Небу, стаю на гары тварам да сонца, што заходзіць недзе за Нёманам за лес Бярштаны (г. зн. тварам на Поўдзень. М. В), і крычу: «Направа адсюль ляжала літоўская (маюцца на увазе паганскія ў старажытныя часы і Літва, і Жмудзь як складовыя часткі Вялікіга Княства Літоўскага. М. В.) зямля, край Пяркуна і сардэчнай Мільды, налева пачыналася зямля славянская, зямля сыноў Славы, прыхільнікаў Святавіда; потым з левага боку адбілася тут хрысціянская песня і рэха касцельнага звону, а з правага хрыплаваты гук літоўскага рогу; тут, дзе стаю, спакойны складальнік вершаў, была мяжа двух рыцарскіх народаў, у кожнага з якіх свая будучыня, народаў, такіх розных сваімі норавамі, верай, звычаямі» [94, с. 178]. Уладзіслаў Сыракомля як у яго сучаснасці, так і ў зрэзе мінуўшчыны адрознівае Рэч Паспалітую (напрыклад, маючы на ўвазе Крэўскую ўнію (1385), ён піша: «калі Полылча з Літвой пачалі ісці адной палітычнай дарогай долі і нядолі» [94, с. 179]) і, натуральна, сучасную яму Польшчу, ідэнтыфікуе насельніцтва той тэрыторыі, як палякаў. Так Сыракомля называе Яна Каханоўскага (1530-1584), лацінаі польскамоўнага пісьменніка «польскім паэтам» [94, с. 212], тое ж адбываецца і з найменнямі многіх слынных дзеячаў з пазнакай прыналежнасці «польскі» (Яна Казіміра, Жыгімонта Аўгуста, Даніэля Лянчыцкага і інш.). У дачыненні да самаідэнтыфікацыі Уладзіслава Сыракомлі галоўны этнонім, які выкарыстоўваецца ліцвін (litwin), а таксама варыяцыі спалучэнняў з прыметнікамі «літоўскі», «ліцвінскі», пра што выдатна сведчыць творчасць паэта:
    Хай пад страхою жабрацкай хаціны Верш прачытаюць браты-ліцвіны, Калі адчуюць брата ў паэце, Значыць, не марна я жыў на свеце.
    [94, с. 44, «Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак», nep. М. Лужаніна]
    I, можа, заўтра скажа з захапленнем Масква і Польшча, цэлая Еўропа, Што мы, ліцвіны, згодай ды сумленнем Прыгону ёрмы паскідалі з хлопа, Што прымуць славы лепшыя кавалкі, У аналы трапяць як узор для свету Перш-наперш тыя, хто з жазлом маршалка, Хто галава і сэрца ўсіх паветаў.
    [94, с. 60, «Вызваленне сялян», 1859 (?), nep. М. Лужаніна]
    Ліцвінскі патрыятызм, лакалізаваны, як мы ўжо заўважалі, запраграмаваны на адрознасць ад польскага патрыятызму (агульнага Рэчы Паспалітай, характэрнага ў высокай ступені для першай паловы XIX ст.), быў не такі празрысты з перспектывай на будучыню, верагодна, аднак меў у сабе канкрэтныя мэты прынесці на землі Літвы роўнасць людзей, як адну з паяднаўчых умоў новага грамадства. За «ліцвінскі» (па-сутнасці, беларускі) патрыятызм, як заўважыў К. Цвірка, «доўгі час творчасць У. Сыракомлі адсоўвалася ў Польшчы недзе на задні план, ігнаравалася» [94, с. 7]. 3 гэтай нагоды было мала літаратуры, прысвечанай Лірніку вясковаму. Падкрэслім, што Уладзіслаў Сыракомля падтрымаў беларускамоўную творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, усвядоміўшы значэнне мовы ў нацыятворчым руху. I тут Лірнік вясковы падкрэсліў неабходнасць навукі для сялянства на яго роднай мове): «Багатая некалі яго мова закасцянела ў застоі, перастала ўзбагачацца, а тыя, хто намагаўся замацаваць яе на пісьме і тым самым заахвоціць народ да кніжкі, мусілі змагацца з не адной цяжкасцю. <...> Нарэшце, Вінцэнт Марцінкевіч сам пачаў пісаць на мове беларускага народа, у яго духу і пра яго» [94, с. 508-509, «Працы Вінцэнта-Дуніна Марцінкевіча»]. Такім чынам, лакальны патрыятызм вызначаецца ў творчасці Уладзіслава Сыракомлі як ліцвінскі або беларускі.
    Што тычыцца творчасці знакамітага памочніка-сакратара Сыракомлі В. Каратынскага (1831-1891), то тэму малой радзі-
    мы найбольш глыбока раскрываюць яго празаічныя «падарожныя нататкі» «Наваградчына і Наваградак», а таксама нарыс «Карціны з берагоў Нёмана», якія напісаны ў адвольнай форме і дапоўнены гістарычнымі каментарамі. Калі ж звяртацца да лірыкі і ліра-эпасу, то можна заўважыць пераемнасць Каратынскага-вучня і Сыракомлі-настаўніка: важным складнікам ідэйна-тэматычнага комплексу творчасці пісьменнікаў з’яўляецца малая радзіма, яе гісторыя, мова і традыцыйная культура. «Ваколіца такая, што чым больш яе ўведваеш, тым мацней яна да сябе прывязвае; аддаленая, яна прыдае любові сум, вабіць да сябе думкі і сэрца, хоць бы з краю свету; між яе сынамі яна няспынна прадмет размоў і праектаў паказу яе свету», так падае Каратынскі «план замалёўкі і апісання рэчаў, найбольш вартых увагі на берагах Нёмана», згадваючы імёны слаўных Міцкевіча, Сыракомлі, Глінскага, Чачота усіх, чыім натхненнем сталі гэтыя мясціны [45, с. 143-144], Пры вывучэнні пісьмовай спадчыны Уладзіслава Сыракомлі і В. Каратынскага варта ўлічваць іх багаты плён даследчай працы: Сыракомля стаяў ля вытокаў музейнай справы ў Вільні, a В. Каратынскі быў знакамітым энцыклапедыстам. Глыбокія веды гістарычнага мінулага роднага краю далі магчымасць творцам не проста занатоўваць сухія звесткі ў прозе, але і па-мастацку перапрацаваць іх у паэтычныя формы.
    Такім чынам, на аснове вывучанага матэрыялу можна зрабіць высновы аб шматузроўневасці ўяўленняў пра паняцце Бацькаўшчыны ў творчасці асобных пісьменнікаў XIX ст. У гэтым аспекце варта адзначыць наступнае: абавязковы і базавы складнік вузкарэгіянальны малая радзіма (месца нараджэння або сталае месца жыхарства); этнічны складнік праяўляецца ў самаідэнтыфікацыі творцы: Я. Чачот выкарыстоўвае этнонімы «польскі» (свет), «крывіцкі», «славяна-крывіцкая» (мова) і інш., Уладзіслаў Сыракомля этнонімы «ліцвін» (у лакальным значэнні), «беларуская» (мова), «беларусы» і інш., a В. Каратынскі «ліцвін» (у лакальным значэнні)
    сярод народаў; усведамленне сябе грамадзянінам: у той час, як Я. Чачот усведамляў сябе грамадзянінам Рэчы Паспалітай, ва Уладзіслава Сыракомлі і Вінцэся Каратынскага (пры безумоўнай павазе да слаўнай гісторыі радзімы) гэтая тэндэнцыя, што асабліва бачна ў другой палове XIX ст., слабее і імкнецца да лакалізацыі.
    4.2.	Мадэрная Беларусь як радзіма
    і Тадэвуш Касцюшка ў гістарычным кантэксце
    3 чаго пачынаецца Радзіма? У нашым выпадку лягчэй расказаць пра станаўленне розных фарматаў існавання чалавечых супольнасцей на тэрыторыі сучаснай Беларусі, чым пра яе пачатак у якасці нацыянальнага краю. Натуральна, прыкметамі такога мадэрнага фармату могуць быць у першую чаргу носьбіты адпаведнай ментальнасці. Як правіла, гэта людзі для свайго часу выбітныя. Менавіта імі час і яго тэндэнцыі, трэнды вымяраюцца. Часцей за ўсё меркаванні тут не будуць адназначнымі, наадварот востра дыскусійнымі. Адной з такіх асоб з’яўляецца «герой двух кантынентаў» Тадэвуш Касцюшка. Таму развязанне нашага пытання, не менш праблемнага, вырашана было прааналізаваць сінтэтычна менавіта з гэтым імем, якое, з’явіўшыся на беларускай зямлі, займела значэнне глабальнае, па сённяшні дзень адчувальнае для чалавецтва.