Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
Ha вялікі жаль, з усяго пераліку твораў у перакладзе на беларускую мову існуе толькі п’еса «Магнаты і сірата». Плён у перакладзе на рускую мову быў большы яшчэ ў пры жыцці паэта, а ў канцы XIX ст. выйшаў цэлы грунтоўны том, куды ўвайшла значная частка тэкстаў на гістарычную тэматыку.
Аснову сюжэтаў пісьменніка складаюць розныя па маштабе падзеі. Уладзіслаў Сыракомля часта прыводзіць гістарычныя факты, на якія абапіраецца ў прадмове ці каментары, спасылаючыся на таго ці іншага аўтара, нават прыводзячы цытаты з першакрыніц. Калі арыентавацца на найбольш поўнае дзесяцітомнае выданне збору твораў Уладзіслава Сыракомлі (1872), то варта адзначыць дасканалае каментаванне, што змяшчае і аўтарскія (Сыракомлі), і спасылкі ўкладальніка (Каратынскага) на гістарычныя крыніцы.
У кожным тэксце, прысвечаным мінуўшчыне, мы знаходзім літаратурна апрацаваны гістарычны факт. Пры працы непасрэдна з творамі выявілася некалькі відаў крыніц, якія паслужылі асновай для ліра-эпасу аўтара. Па-першае, Уладзіслаў Сыракомля цікавіўся лацінамоўнай пісьмовай спадчынай XVI ст. У гэтым рэчышчы, напрыклад, паўстаюць творы, звязаныя з лёсамі такіх асоб, як Пётр Скарга (паэма “Stare wrota”), аўтара знакамітай «Раксаланіі» (У. Сыракомля ўвасобіў яе па-польску) Себасцьяна Фабіяна Кляновіча, Станіслава Арахоўскага (гутарка “Kanonik Przemyski”), а таксама варта адзначыць асобна паэму-гутарку “Urodzony Jan D^borog”, дзе праявілася асаблівае
стаўленне паэта да справы ордэна езуітаў (трэба сказаць, што гэта не адзіны твор, дзе згадваюцца дзеячы езуіцкага руху). Па-другое, пісьменнік узяў за аснову гісторыка-біяграфічныя нарысы, сярод якіх можна назваць “Zywot і smierc Jana Tarnowskiego kasztelana krakowskiego, hetmana wielkiego koronnego” Станіслава Арахоўскага (гутарка “Nocleg hetmahski”), “Historya Jana Karola Chodkiewicza, Woiewody Wilenskiego, Hetmana Wielkiego” Адама Нарушэвіча n’eca “Moznowladcy i sierota (Zofija Xi?zniczka Slucka)”. Па-трэцяе, Уладзіслаў Сыракомля звяртаецца прац па гісторыі розных перыядаў, напрыклад, у аснове паэмы “Cora Piastow” сюжэт абраны з «Гісторыі літоўскага народу» Тэадора Нарбута, у паэме “Marcin Studzienski” з «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага, у гутарцы “Spowiedz рапа Когsaka” з гербоўніка Каспера Нясецкага.
Большасць твораў, прысвечаных мінуўшчыне Радзімы, былі папулярнымі ў чытацкай аўдыторыі, пра што сведчыць актыўнасць і зацікаўленасць друкароў, як на польскай мове, так і на мове тагачаснай «вялікай зямлі» рускай, у тым ліку і па смерці паэта.
5.2. Гісторыя даследавання твораў Уладзіслава Сыракомлі. Эвалюцыя прыняцця ў кантэксце беларускай літаратуры
Першыя водгукі на творчасць Уладзіслава Сыракомлі пачалі з’яўляцца найперш у польскіх выданнях канца 1840-х гг. Манаграфічна з працай “Wladyslaw Syrokomla” (1862) да творчасці пісьменніка звярнуўся Юзаф Ігнацы Крашэўскі, які падрабязна рэцэнзаваў нарысы і паэзію яшчэ пры жыцці Людвіка Кандратовіча. Пазней, у 1875 г. Аляксандр Тышыньскі звярнуўся да паэзіі Сыракомлі, закрануў эстэтычны і пачуццёвы аспект творчай спадчыны паэта. Беларускасць Сыракомлі падкрэсліваецца ў артыкуле даследчыка Аляксандра Брукнера “Z niwy biatoruskiej” (1918). Варта згадаць як каштоўную біяграфічную крыніцу ўспаміны Юльяна Гарайна “Z zycia poety:
wspomnienia o Wladyslawie Syrokomli”, напісаныя ў 1850-1860 гг., дзе выкладзены падрабязныя звесткі пра абставіны знаёмства Уладзіслава Сыракомлі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Напрыканцы XIX ст. ў Пецярбургу выходзіць матэрыял Уладзіміра Спасовіча (ёсць таксама і на рускай мове), у якім Уладзіслаў Сыракомля названы сярод «паслядоўнікаў Міцкевіча, польскіх паэтаў літоўскай школы», пры гэтым апошнім яе прадстаўніком, «найздольнейшым і выдатна арыгінальным» [92, с. 62], У Спасовіч згадвае ў сваім артыкуле і працу свайго папярэдніка А. Тышыньскага. У. Спасовіч грунтоўна падыходзіць да спадчыны Сыракомлі, у прыватнасці, звяртаецца да гістарычных крыніц яго творчасці.
Падагульненнем даследчыцкай працы па творчасці Уладзіслава Сыракомлі за XIX стагоддзе практычна стала праца “Wladystaw Syrokomla” (1905) Аўрэлія Драгашэўскага, якая апавядае паслядоўна аб жыццёвым і творчым шляху паэта, першых пісьменніцкіх спробах (перакладах), аб рамантызме ў творчасці Сыракомлі, паэтыцы лірычных і эпічных твораў, жанрава-тэматычнай разнастайнасці спадчыны Сыракомлі ў розныя гады. Разам з тым А. Драгашэўскі называе і аналізуе працы сваіх папярэднікаў Ю. I. Крашэўскага, А. Тышыньскага, У. Спасовіча, П. Хмялёўскага, К. Круля, Я. Нітоўскага, В. Зындрам-Касцялкоўскай, Т. Піні і інш. Драгашэўскі падкрэслівае неабходнасць паўнавартаснай публікацыі ўсяго аб’ёму пісьмовай спадчыны Сыракомлі і падрабязнага літаратуразнаўчага агляду.
У пачатку XX ст. постаць Уладзіслава Сыракомлі таксама не абміналася даследчыцкай увагай. Вялікая колькасць пераважна мемарыяльных, аглядавых матэрыялаў выйшла ў перыядычных выданнях у 1912 г. да пяцідзясятых угодкаў з дня смерці паэта.
У 1920-я гг. былі ўкладзены два значныя выданні выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі: “Wybor poezji” (1922), падрыхтаваны Францішкам Белякам, і “Wybor poezji” (1923) у трох тамах, укладзены Станіславам Цывіньскім.
Францішак Беляк у прадмове да выдання збору паэзіі Сыракомлі абагульніў значны пласт матэрыялаў, звязаных з жыццём, творчасцю і рэцэпцыяй спадчыны Сыракомлі, прыведзена адмысловая класіфікацыя твораў пісьменніка. Маецца і раздзел, які тычыцца ананімнай ці «псеўданімаванай» паэзіі, а таксама ўласна беларускіх вершаў Кандратовіча.
У дачыненні да гістарычных твораў лірніка вясковага ў працы выказаны неадназначныя меркаванні, Ф. Беляк піша, што «дзве гістарычныя гутаркі “Дачка Пястаў” і “Староста Капаніцкі” не даюць нам бачання сярэднявявечча ці саксонскіх часоў. I тут, і ў гістарычных драмах Сыракомля не ўлавіў адметнасцей тых эпох і людзей [...] Тлумачыцца гэта ў пэўнай ступені фундаментальным лірычным светаадчуваннем паэта, якое ўскладняе яму распрацоўку персанажаў з адметнымі, індывідуальнымі характарамі». Больш за тое, літаратуразнаўца падкрэслівае, што У. Сыракомля не дасягае такой эпічнай магутнасці вобразаў, як у творах Ю. I. Крашэўскага і Г. Сянкевіча [163, s. 44-45],
Станіслаў Цывіньскі падае ў выданні “Syrokomla. Czlowiek і tworczosc” (1923) коратка жыццяпіс Сыракомлі, разглядае творчасць пісьменніка па перыядах, становішча ў літаратуры, асаблівасці светапогляду, уплывы, мову, паэтыку, акрэслівае пазіцыі крытыкаў у дачыненні да Кандратовіча. С. Цывіньскі прыводзіць класіфікацыю твораў Сыракомлі паводле родаў, жанраў і тэматыкі, на гэтай падставе тлумачыць сістэму ўкладання трохтомніка. У кнізе прыводзяцца табліцы важнейшых твораў і дат у жыцці Сыракомлі.
Адметна тое, што Беляк і Цывіньскі ставяцца да творчасці Сыракомлі з пазіцый польскай літаратуры як вядучай.
Даследчык мовы Сыракомлі Юзаф Трыпуцька ў працы “J?zyk Wladysiawa Syrokomli” (1955-1957) адзначае значную колькасць беларускіх слоў у творах паэта, прынамсі, налічвае каля 150 слоў.
Фелікс Фарнальчык сярод даследчыкаў творчасці Кандратовіча ў другой палове XX ст. выдае, бадай, самую грунтоўную ў польскім літаратуразнаўстве манаграфічную працу “Hardy lirnik wioskowy” (1972). Аўтар шырока падае кантэкст эпохі, у якую жыў і працаваў Уладзіслаў Сыракомля, раскрывае асаблівасці літаратурнай і выдавецкай дзейнасці, адметнасці светаўспрымання тагачаснай інтэлігенцыі. Ф. Фарнальчык рацыянальна абапіраецца на гісторыю краю ўжо пасля больш як стагоддзя ад смерці Лірніка. Яшчэ Пётр Хмялёўскі ў сваю чаргу адмыслова вызначаў для творцаў былой Рэчы Паспалітай час “m^dzypowstaniowy”, вылучыўшы асобныя супольнасці пісьменнікаў рамантызму падзеленага краю ў першую чаргу паводле ідэйнай скіраванасці твораў (якая не магла не выцякаць з паходжання таго ці іншага творцы).
Дарэчна будзе назваць у гэтай сувязі артыкул Кшыштафа Стэнпніка «Drobne formy narracyjne w literaturze krajowej» («Дробныя нарацыйныя формы ў краёвай літаратуры»), Літаратуразнаўца слушна падкрэслівае сінкрэтызм жанру гутаркі, заўважае, што ўласна назва ці падтытул (характэрны для пісьменнікаў перыяду паміж паўстаннямі 1831-1863 гг.) ужо ў пэўнай ступені раскрываюць жанравую і тэматычную прыналежнасць твора, з’яўляючыся, па-сутнасці, яго канцэнтраваным кароткім зместам.
Мечыслава Раманькуўна (1975) каротка і ёміста падсумоўвае вынікі польскіх даследаванняў творчасці Уладзіслава Сыракомлі ад пачатку да апошняй чвэрці XX ст., прыводзячы біяграфію паэта, класіфікацыю асноўных твораў: перакладаў, лірычных, эпічных і драматычных. Невялікая па аб’ёме праца дае анталагічнае ўяўленне пра творчасць Кандратовіча. Варта адзначыць, што ў працы адмысловы падыход да класіфікацыі твораў, які ў многім адрозніваецца ад папярэдніх.
Як вынікае з прыведзеных матэрыялаў, у розныя часы стаўленне да асобных пластоў спадчыны Уладзіслава Сыракомлі было неаднастайным, практычна ўвесь корпус твораў на поль-
скай мове, уключаючы гістарычныя, аналізаваўся, аднак варта зазначыць, што ў большасці крыніц польскі кантэкст дамінуе.
Папулярнасць на «вялікай зямлі». Творчасць У. Сыракомлі ў свой час была вельмі папулярнай на «вялікай зямлі» Расійскай імперыі. На рускую мову былі перакладзены некаторыя вершы і гутаркі, паэмы, нарысы. Вядома, што Уладзіслаў Сыракомля перакладаў з рускай мовы (Пушкіна, Рылеева, Лермантава, Някрасава). Асаблівае значэнне надаецца ўвасабленню на польскай мове паэме «Вайнароўскі» Рылеева, як аднаму з уплывовых агітацыйных твораў, што неаднаразова падкрэсліваецца ў працах польскіх і рускіх даследчыкаў, якія змаглі засведчыць факт знаёмства Сыракомлі з арыгінальным, нецэнзураваным тэкстам паэмы. Такім чынам праяўляецца рух твораў у рукапісах, сувязі паміж літаратарамі.
У адносінах да колькаснага і якаснага складу твораў, а таксама да выданняў, дзе былі змешчаны пераклады з Сыракомлі, найбольш дакладныя звесткі прыводзіць В. Вільчынскі: «Пронзведення Сырокомлв печаталйсь во многйх журналах, прнчем разлячного направлення: революцйонно-демократвческнх, славянофнльскнх, консерватввных, народнвческйх, а также в йздательстве Л. Н. Толстого “Посреднйк”. Стйхотворення, гавенды й поэмы Сырокомлв переводйло 35 поэтов, в том чвсле Л. Трефолев, Л. Пальмйн, П. Вейнберг, Д. Мвнаев, Омулевскйй. Благодаря йм 127 пронзведенйй Сырокомлй в 245 переводах сделалйсь доступнымв руссквм чйтателям. Некоторые йз нйх “Яміцйк” (“Когда я на почте служйл яміцйком”) й “Ворон” пронвклй в русскйй фольклор й сталй народнымй песнямй» [21, с. 193]. Творы Уладзіслава Сыракомлі карысталіся попытам у Расійскай імперыі, распаўсюджваліся ў рукапісах на мове арыгінала, а таксама актыўна перакладаліся з польскай (а таксама з беларускай) на рускую мову, маюцца звесткі, да прыкладу, і аб перапісцы Сыракомлі з рускімі перакладчыкамі яго твораў, напрыклад, з Меем [69, с. 193],