• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    У процівагу, М. Здзяхоўскі, з пэўнай часавай адлегласцю, з праявай вялікай павагі адзначыў любоў паэта да ўсяго роднага, адзначыўшы «цуд журбы», «любоў-жаласць»1 творчасць паэта прасякнута светлымі пачуццямі да вялікага і малога, узнёслага і зямнога, праз нават самыя несамавітыя дэталі. Важна, што насуперак папярэднім багатым крытычным водгукам на творчасць Уладзіслава Сыракомлі, М. Здзяхоўскі аспрэчвае думкі аб пасрэднасці пісьменніка, падкрэсліваючы яго ўменне бачыць прыгажосць і глыбіню ва ўсім, нават калі «Сыракомля быў на сто міль ад філасофіі», вылучаючы яго асаблівую «рэлігію сэрца». Сціпласць Уладзіслава Сыракомлі бачыцца натуральнай і арганічнай у яго асяроддзі, дзе ён узгадаваны. I светла, і панура гучаць апісанні ў вершы «Пра маю старую хатку» (1847, Залуча):
    1 Тэрмін паводле перакладу М. Хмяльніцкага.
    Паркановай трапіш вулкай Да старой пахілай хаты, Да зямлі яна прыгнута, Мох страху закрыў і латы.
    [94, с. 27, nep. К. Цвіркі]
    Уладзіслаў Сыракомля разважае пра навуку і творчасць у сваёй залучанскай рэзідэнцыі:
    Столік мой мая сталіца, На стале паперак горы. Кніжак поўныя паліцы: Маё шчасце, маё гора...
    А над столікам высока Павуцінне вісне долу. Там бывае маё вока Ў часе думак невясёлых.
    [94, с. 29-30, nep. К. Цвіркі]
    Настрой змяняецца на больш лагодны, калі паэт разважае пра свае поспехі:
    Павуцінне ў бляску сонца
    Зіхаціць, нібы вясёлка, Калі думку-валаконца Я сную, складаю ў столкі.
    [94, с. 29-30, nep. К. Цвіркі]
    Адна з важных тэм, дэклараваная ў лірыцы, прызначэнне паэта на радзіме. Яна раскрываецца праз усведамленне паклікання, нават калі песня не самая прыгожая, паэт падкрэслівае, што варта ўсё роўна рабіць сваю справу годна, як можаш:
    У дарагой старонцы і дзень, і ноч, і бясконца Граць і граць буду людзям -
    Да ўсхваляванага твару горача кроў ударыць, Болем сціснуцца грудзі.
    Хай рука ўся здранцвее, сэрца няхай замлее, Тону не зніжу я, шчыры.
    Мо нават страчу голаў, усё ж я лірнік вясковы, Памру, пеючы на ліры.
    [94, с. 17, ідылія «Лірнік вясковы», nep. К. Цвіркі].
    У ідыліі «Лірнік вясковы» аўтар адзначае «Лірнік гонар краіны», вызначаючы місію кожнага, хто авалодаў мастацтвам слова, пэўны сацыяльны аспект творчасці і адказнасць перад сваім чытачом. Гэтая ідэя прасочваецца асаблівым чынам і ў прысвячэннях калегам па цэху, такім як Вінцэсь Каратынскі ці Арцём Вярыга-Дарэўскі. Да Вінцэся Каратынскага:
    Спявай жа пра тое, што сэрца хвалюе, У час весялосці умей весяліцца.
    Тваю хай спагаду бяздольны адчуе, Братам пакажы шлях да яснай Зарніцы. У тлуме спявацкім твой спеў не загіне, Падзяку пачуеш ты ў роднай краіне.
    [94, с. 56,
    «Вінцэнту Каратынскаму пры выданні “Чым хата багата”», пер, У. Дубоўкі].
    У альбоме А. Вярыгі-Дарэўскага чытаем радкі Уладзіслава Сыракомлі, якія абазначаюць мэту для ўсіх творцаў, хто спрычыніўся да таго каштоўнага памятнага рукапісу, радкі, дзе кожны «Тут бы зачэрпаў сілу збавення, / Голас уцехі, шчырай спагады, / Светлай, духоўнай братняй парады!.. [94, с. 56, «Да Арцёма Вярыгі-Дарэўскага», 1858, пераклад А. Лойкі].
    Сацыяльна-палітычная праблематыка ў дачыненні да акрэслівання паняцця радзімы гучыць, напрыклад, у вершы «Вызваленне сялян», напісаным пасля таго, як у 1858 г, з’езд беларускай і літоўскай шляхты адхіліў праект замены паншчыны чыншам, што магло б стаць вялікім крокам да распрыгоньвання. Уладзіслаў Сыракомля распавядае, што яго род «ад ліцвіна, што мае герб з пячаткай», але гатовы адрачыся і ад герба, і ад Вільні, калі яе айцы «сваёй рукою ўласнай кайданы люду самі ўмацавалі» [94, с. 60, «Вызваленне сялян», 1859 (?), пераклад М. Лужаніна].
    У гэтым ключы гучаць і радкі верша Вінцэся Каратынскага «Пастрыжыны»:
    Віно зеляное вы піць бы паселі, Дзівіліся б на частаванне: Я вас малаком бы птушыным звяселіў I зіхамі росаў буяння.
    Ды дзе тыя дзівы? Як быў я падлетак, Ніхто не ўказаў мне дарогі!
    Калі ж адгадаў я, што паншчына гэтак Скавала мне рукі і ногі, Што светам у айчыне не мілы мне наскай, Працую за так да ўпаду,
    О, добрыя людзі! He грэбуйце ласкай: Чым хата багата, тым рада.
    [45, с. 17-18]
    Усведамленне абяздоленасці Літвы, асабліва праз жыццё сялянства, праз праблему прыгону асэнсоўваецца і ў Вінцэся Каратынскага, і гэтая тэма сціплага творцы, сціплага прадстаўніка свайго народу гучыць нярэдка ў паэзіі, блізка, як у фальклоры пра лёс спяваць журботныя песні, без прасвету, з устаноўкай «чым хата багата»:
    Ліцвін я ах, людцы вялікі мне сорам
    За свой перад вамі дабытак: Прысмакаў не мае сялянскі мой хорам, Ласункам не ўсцешыць спажытак.
    [45, с. 17]
    Побач з асуджэннем прыгону як з’явы Уладзіслаў Сыракомля заўважае, што «дастаткова быць чалавекам і хрысціянінам, каб убачыць, як шмат павінны мы аддаць сялянам сардэчнасці, як братам, удзячнасці, як карміцелям. Матэрыяльны побыт люду так непасрэдна звязаны з побытам уладальніка зямлі, што гэты апошні, грэшачы Богу сваім нядбальствам да падданых, сам становіцца пакутнікам, бо цяпер занепадае і яго ўласная гаспадарка» [94, с. 308].
    Варта адзначыць адзін з важнейшых складнікаў фарміравання патрыятычнага светапогляду Уладзіслава Сыракомлі зварот да гісторыі ў ліра-эпасе. Заглыбленасць у мінуўшчыну
    роднага краю выразна праявілася ў перыяд, калі гістарызм фактычна быў адным з кананічных складнікаў рамантычнага твора. Да гістарычнай тэматыкі звярталіся Ю. У. Нямцэвіч, А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот. Пазней не абмінуў увагай яе і Уладзіслаў Сыракомля.
    Літаратура XIX ст. мае выразна патрыятычны характар, што звязана з тагачаснай грамадска-палітычнай сітуацыяй. Страта незалежнасці зямель былой Рэчы Паспалітай, а таксама змены ў сацыяльным ладзе абумовілі зварот да слаўнай мінуўшчыны, узнялі настальгічныя настроі. Акрамя таго, дэмакратычныя павевы, прага роўнасці паміж людзьмі ва ўсіх адносінах паслядоўна прывялі да крызісу і ліквідацыі прыгонніцкай сістэмы.
    Напрыканцы адной з рэцэнзій на творы Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча ў выданні “Gazeta Warszawska” ад 23 чэрвеня 1855 г. Уладзіслаў Сыракомля зазначае: «Справа вялікага значэння, як збіраць з чыста гістарычнай мэтай легенды, што маглі застацца з часоў дахрысціянскай славяншчыны, так і па-мастацку ўзнаўляць у паэзіі тую мінуўшчыну, што сінеецца з імглы вякоў, мінуўшчыну, некаторыя звесткі аб якой запісала для нас гісторыя, а некаторыя мы выкапалі з курганоў» [94, с. 497]. Безумоўна, аўтар падкрэслівае мэтазгоднасць працы з фактамі даўніны ў мастацкай літаратуры, у прыватнасці, у аўтара «Гапона» і «Вечарніц» (зазначым, што на момант публікацыі цытаванай рэцэнзіі Уладзіслаў Сыракомля сам мае некалькі гістарычных твораў).
    Сярод ліра-эпасу варта адзначыць такія звязаныя з мінулым роднага краю творы, як паэма-гутарка “Urodzony Jan D^borog” (1847-1851, 1853), паэмы “Margier” (1854, 1855), “Cora Piastow” (1855), “Stare Wrota” (1856, 1857), “Marcin Studzienski” (1859), гутаркі (або гавэнды) “Spowiedz pana Korsaka” (1853), “Kapral Terefera i Kapitan Szerpentyna” (1855, 1856), “Nocleg Hetmanski” (1857), “Starosta Kopanicki” (1857, 1858), “Ulas” (1858), вершаваныя драмы “Hrabia na W^torach” (1856), “Kasper Karlinski”
    (1857, 1858), “Moznowladcy i sierota (Zofija Xi^zniczka Slucka)” (1858, 1859) i інш. Яны амаль не ўведзены ў айчынны навуковы ўжытак, а замежнае літаратуразнаўства (у першую чаргу польскае і рускае), зрабіла пэўныя высновы і пра жанрава-тэматычную маркіроўку твораў, і пра іх ідэйна-тэматычны змест (аднак у многім па-за кантэкстам уласна беларускай або протабеларускай літаратуры). Паводле вывучанага матэрыялу, з усяго пераліку твораў у перакладзе на сучасную беларускую мову існуе толькі п’еса «Магнаты і сірата». Уладзіслаў Сыракомля выкарыстоўвае сапраўдныя гістарычныя падзеі, пра якія, робячы спасылкі на аўтараў, распавядае ў прадмове ці каментары, цытуе першакрыніцы, а таксама ўключае ў творы ў якасці персанажаў вядомых асоб.
    Уладзіслаў Сыракомля ўзяў за аснову твораўнаступныя крыніцы: 1) лацінамоўная пісьмовая спадчына XVI ст. У гэтым рэчышчы, напрыклад, паўстаюць творы, звязаныя з лёсамі Пятра Скаргі (паэма “Stare wrota”), аўтара знакамітай «Раксаланіі» (Уладзіслаў Сыракомля ўвасобіў яе па-польску) Себасцьяна Фабіяна Кляновіча, Станіслава Арахоўскага (гутарка “Kanonik Przemyski”); 2) гісторыка-біяграфічныя нарысы “Zywot і smierc Jana Tarnowskiego kasztelana krakowskiego, hetmana wielkiego koronnego” Станіслава Арахоўскага (гутарка “Nocleg hetmahski”), “Historya Jana Karola Chodkiewicza, Woiewody Wilenskiego, Hetmana Wielkiego” Адама Нарушэвіча n’eca “Moznowladcy і sierota (Zofija Xi^zniczka Slucka)”; 3) працы па гісторыі розных часоў, напрыклад, у аснове паэмы “Cora Piastow” сюжэт абраны з «Гісторыі літоўскага народу» Тэадора Нарбута, у паэме “Marcin Studzienski” з «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага, у гутарцы “Spowiedz pana Korsaka” з гербоўніка Каспера Нясецкага.
    Такім чынам, паняцце айчыны асэнсавана ў спадчыне Уладзіслава Сыракомлі шырока на прыкладзе твораў разнастайнай жанравай скіраванасці у прозе (краязнаўчыя нарысы і падарожныя нататкі, літаратурна-крытычныя і публіцыстыч-
    ныя артыкулы) і паэзіі (вершы, гавэнды (гутаркі), паэмы). Важныя складнікі, што фарміруюць уяўленні пра радзіму: тэрытарыяльны і этнічны, грамадска-палітычны, культурны, дазваляюць зразумець на прыкладзе творчасці глыбіню даследавання пісьменнікам свайго краю ў гістарычным зрэзе, у бягучым часе і на будучыню. Пісьменнік бачыць сціплую красу бацькаўшчыны, паважае мінуўшчыну, люд свайго краю, усведамляе праблемы сучаснага яму грамадства.
    6.2.	Тэма езуітаў і рэалізацыя ідэй лакалыіага патрыятызму ў творчай спадчыне Уладзіслава Сыракомлі
    Спадчына Уладзіслава Сыракомлі шырока прадстаўлена творамі, прысвечанымі гісторыі, асаблівае месца займаюць нарысістыка і ліра-эпас, што ахопліваюць перыяд Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, у прыватнасці, часы існавання ордэна езуітаў. Адзначаны корпус тэкстаў прыцягваў увагу як польскіх (Ф. Беляк, Ф. Фарнальчык, М. Раманькуўна і інш.), так і беларускіх даследчыкаў-літаратуразнаўцаў (А. Мальдзіс, К. Цвірка, У. Мархель, I. Багдановіч, Ж. Некрашэвіч-Кароткая і інш.).
    Звяртаючыся да некаторых твораў Уладзіслава Сыракомлі, нельга не адзначыць акалічнасці біяграфіі паэта, якія, верагодна, маглі паўплываць на прыязнае стаўленне да асобных аспектаў дзейнасці ордэна, у прыватнасці, асветніцка-культурнай і адукацыйнай дзейнасці (пры ўсім разуменні паэтам галоўных мэтаў «Таварыства Ісуса»), Варта нагадаць, што паэт навучаўся ў дамініканскіх школах у Нясвіжы і Наваградку з 1833 па 1837 г., далей жа атрымліваў веды самастойна, збіраў уласную бібліятэку. Пра склад кнігазбору Уладзіслава Сыракомлі ў сваіх «Крыніцах памяці» распавёў паводле архіўных і мемуарных матэрыялаў Уладзімір Мархель, не абыйшоўшы ўвагай арыгіналы і копіі выданняў лацінскіх твораў К. Яніцкага, Бельскага (з высокай ступенню верагоднасці можна