Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
сказаць Бельскіх храністаў і літаратараў Марціна і Іахіма. М. В.), Я. Каханоўскага, С. Ф. Кляновіча, М. К. Сарбеўскага. Даследчык прыводзіць сведчанне Вінцэся Каратынскага: «Самае пачэснае месца, “бібліятэчны покуць”, займаў тут польскі Ян Каханоўскі ажно ў двух езуіцкіх выданнях: варшаўскім і полацкім...» [70, с. 10].
Прадстаўнікі «Таварыства Ісуса» (Societas Jesu), ці, інакш, езуіты з’явіліся ў Еўропе ў 1530-1540 гг., дзякуючы іспанскаму дзеячу Ігнацыю Лаёлу (сапр. Іньіга Лопэс дэ Рэкальдэ). Афіцыйная дата заснавання 27 верасня 1540 г. дзень выхаду булы папы Паўла III “Regimini militantis ecclesiae”. Ствараўся гэты ордэн у процівагу дзеячам Рэфармацыі, меў на мэце распаўсюджванне каталіцкай веры, найперш праз выхаванне моладзі і дабрачыннасць. Ордэн быў строга цэнтралізаваны, меў складаную ўнутраную арганізацыю. Сапраўды, адукацыя была адным з ключавых момантаў працы ордэна, дзеля чаго была пабудавана цэлая сетка калегіумаў і акадэмій па ўсёй Еўропе, у тым ліку і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Даследчыкі адзначаюць надзвычай высокую якасць навучання ў езуіцкіх установах, імкненне да ўсебаковага развіцця асобы вучня. У аснове навучання ляжалі гуманітарныя навукі, сярод якіх, да прыкладу, класічныя мовы, тэалогія, філасофія, важнае месца займала фізічнае развіццё і дысцыпліна. Школьная сістэма езуітаў прыцягвала да сябе навучэнцаў з заможных сем’яў, адгэтуль шчырыя ахвяраванні ад знаці, што дапамагала павышаць узровень адукацыі прыцягваць настаўнікаў, здабываць якаснае абсталяванне, ствараць дапаможнікі. Ордэн амаль адразу стаў вельмі ўплывовым, настолькі, што яго генералам, фактычна, падпарадкоўваліся манархі. Да канца XVIII ст. у Еўропе ўзмацніліся тэндэнцыі да секулярызацыі, багатыя езуіцкія ўстановы зацікавілі свецкіх асоб у маёмасным плане, што прывяло да скасавання ордэна папам Кліментам XIV у 1773 г.
Дзейнасць езуітаў на Беларусі разгарнулася ў 1569 г., паступова быў адчынены шэраг калегіумаў у буйных на той час
населеных пунктах, пачынаючы з Вільні (дзе ў 1579 г. трансфармаваўся акадэмію, пазней у славуты ўніверсітэт), далей у Полацку, Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Навагрудку, Слуцку і іншых гарадах і мястэчках. Афіцыйна ўстановы лічыліся свецкімі, тым не менш, узрошчвалі ў вучнях каталіцкі светапогляд. Нягледзячы на гэта, да навучання дапускаліся і прадстаўнікі іншых канфесій (гэта было апраўдана жаданнем езуітаў пашыраць каталіцкую веру сярод насельніцтва, што і адбывалася). Адукацыя была бясплатнай, таму нават прадстаўнікі незаможных слаёў насельніцтва маглі дазволіць сабе навучанне дзяцей і забяспечыць ім спадзеў на ўдалую кар’еру і будучыню [113],
Варта згадаць важную акалічнасць спраў езуітаў можна сказаць, яны паспрыялі развіццю выкарыстання тэрміну «беларус», «беларускі». На тое слушна звяртае ўвагу Мікола Хаўстовіч (са спасылкай на матэрыял К. С. Сербіновіча ў часопісе «Русская старнна», 1874 г.): «Тут варта зазначыць, што беларускі, вобразна кажучы, сцяг напрыканцы XVIII ст. перахапілі ў праваслаўных езуіты, каб аддзячыць Кацярыне II за дазвол ордэну працягваць дзейнасць на тэрыторыі Расійскае Імперыі. Езуіты пачалі называцца беларускімі, пачалі называць сваіх студэнтаў і шкаляроў беларусамі. А з тае прычыны, што ўніяцкія святары навучаліся ў езуітаў, дык і Уніяцкая царква спрычынілася да пашырэння беларускай свядомасці сярод насельнікаў былога Вялікага Княства Літоўскага» [108, с. 9],
Звесткі, прысвечаныя справам ордэна езуітаў, дзеячам, навучальным установам, культавай архітэктуры, знаходзім у гісторыка-краязнаўчых працах Уладзіслава Сыракомлі. Напрыклад, нарыс «Мінск» змяшчае апісанні фундаваных слыннымі езуітамі святыняў, калегій і школ. Таксама падрабязна даведваемся пра дзеячаў ордэна і мецэнатаў, такіх як Цыпрыян Бжастоўскі («троцкі ваявода, асаблівы дабрадзей езуітаў, пра якога Нясецкі гаворыць, што, сыплючы грошы на патрэбы краю, з Богам ён таксама шчодра дзяліўся віленскім езуітам адпісаў 50 000 польскіх злотых, мінскім падараваў багаты абраз Святой Дзевы Марыі, адпісаўшы таксама 50 000» [94,
с. 334]), Крыштоф Завіша, Канстанцін Бжастоўскі, Сымон Міхоўскі, Марцыял Агінскі, Марцін-Казімір Валадковіч, Андрэй Кансоўскі, Язэп Бака, Міхал Карыцкі. Асобу аўтара паэмы «Птушыны сейм», рэктара Мінскай калегіі, Уладзіслаў Сыракомля вызначае асаблівым чынам: «У памятным 1773 годзе заняпалі ў адну хвіліну ўсе калегіі Літвы і Польшчы. У Мінску на той час рэктарам быў Міхал Карыцкі, чалавек заслужаны перад Ордэнам і навукаю, якога разам з яго братам Каралем, таксама езуітам, Альбертранд называў найпершым рэфарматарам навукі і густу езуітаў менавіта ў Літве» [94, с. 412].
Нягледзячы на многія адмоўныя ацэнкі дзейнасці, пісьменнік, у асноўным, зважае на пазітыўны ўплыў езуітаў, аднак зазначае, што «правіннасці і памылкі тутэйшае арганізацыі былі такія ж самыя, як і ва ўсім ордэне» [94, с. 412]. Значнасць іх ролі заключаецца («дзеля справядлівасці») ў духоўным выхаванні і адукацыі: «Мінскія езуіты разам невялікаю калегіяй у Бабруйску выхоўвалі напрацягу стагоддзя ўсю шляхту Мінскага ваяводства (бо іншых школаў не было)» [94, с. 413]. Варта дадаць, што пра часы заняпаду ордэна Уладзіслаў Сыракомля валодаў інфармацыяй з першых рук, акурат пра рэарганізацыю езуіцкіх навучальных устаноў пісаў Антон Пяткевіч (на тэрыторыі Беларусі ордэн быў скасаваны расійскім урадам у 1820 г.), бацька Адама Плуга (аўтар спасылаецца на нататкі, адгэтуль жа, верагодна, паўстае старэйшае пакаленне Дубарога ў паэме-гутарцы “Urodzony Jan D^borog”). Уладзіслаў Сыракомля паказвае і чалавечы бок існавання Мінска, цытуючы рукапісны летапіс езуітаў: тут бачым і міжусобіцы паміж братствамі, і суды, і урачыстыя працэсіі для горада. Аўтар адзначае і палітычную ролю езуітаў у Мінску, пішучы, што «ў 1730 годзе езуіты мірылі даўнюю варожасць паміж дамамі Завішаў, Быкоўскіх і Валадковічаў» [94, с. 404],
Праяўляецца прыязнае стаўленне да дзейнасці і прадстаўнікоў ордэна і ў ліра-эпічных творах. У гэтым рэчышчы, напрыклад, паўстаюць паэма “Stare wrota” (1857), звязаная з асобай Пятра Скаргі, паэма-гутрака “Urodzony Jan D^borog”, дзе
праявілася асаблівае стаўленне паэта да справы ордэна езуітаў, “Zgon Acerna: chwila z XVII wieku” пра Себасцьяна Фабіяна Кляновіча.
Гісторыя Яна Дубарога і яго роду разгортваецца ў XIX ст., дух Рэчы Паспалітай прысутнічае самым непасрэдным чынам ва ўсёй паэме. Праявы яго грунтуюцца на некалькіх асноўных чынніках, якія выразна прасочваюцца ў творы: шляхецкі гонар, патрыятызм, дух ваярства, а найбольш вера і асвета у высокай ступені праз шанаванне ідэй ордэна езуітаў. Найбольш актыўна гэты каштоўнасны шэраг рэтранслюецца паэтам праз вобраз Паўла Дубарога.
Так, Павел зважае, што без езуітаў няма як вучыцца моладзі:
Mlodziez glupieje, nic a nic nie wie, A gdzie si? uczyc bez jezuity?1
[162, s. 74]
Таксама заўважае, што без прымусу, без дысцыпліны не можа быць навучання, апрача таго, бачыцца і значэнне лаціны мовы адукаваных людзей (разам з тым, што лаціне паўнавартасна навучалі езуіты, у адрозненні ад піяраў):
Przodkowie nasi stqd mieli ducha, Stqd wiekopoinne tworzyli cuda, Dzisiaj bez rozgi moralnosc krucha, Z pijarskich ksi^zek lacina chuda2.
[162, s. 75]
Паважлівае стаўленне да езуітаў праяўляецца ў выказваннях Паўла Дубарога ў дачыненні да ксяндза-дэфінітара як выхаванца «старой школы» чалавека надзвычайнага розуму
1 Пераклад: «Моладзь дурнее, нічога і нічога не ведае, / А дзе вучыцца без езуіта?». Тут і далей цытаты з вершаваных тэкстаў, калі беларускамоўная версія адсутнічае, даюцца ў падрадковым перакладзе М. Варабей.
2 Пераклад: «У нашых продкаў адсюль быў дух, / Адсюль вскапомныя цуды, якія яны стваралі, / Сёння без прута маральнасць нетрывалая, /
3 піярскіх кніжак лаціна слабая».
і цнотаў. Вера і асвета, а разам з тым мудрасць знітаваны з вобразам ксяндза, які нясе ў сабе і свецкія веды, і рэлігійныя, і досвед цяжкой фізічнай працы, што ў гэтым сінтэзе робіць настаўніка найлепшым прыкладам для маладога Яна:
Bo juz co prawda, to wyznac potrzeba, Ze jego glowa przem^dra, choc stara, Laciny jeszcze uczyl si? z Alwara, A cnoty chyba od samego nieba...1
[162, s. 80]
Адна ca знакамітых гістарычных паэм, створаных ў 1850-я гг., залічаная да найбольш улюбёных самім аўтарам [161, s. 4], “Stare Wrota” («Старыя вароты») была завершана летам 1856 г. у Барэйкаўшчыне. Апублікаваная праз год, яна дагэтуль не перакладзена на беларускую мову. «Старыя вароты» з шэрагу мастацкіх тэкстаў паэта, у якіх адлюстраваны падзеі часоў Рэчы Паспалітай.
Пачынаецца твор эпіграфам з Ліста Пятра Скаргі і прысвячэннем Ігнату Ходзьку, адкуль можна даведацца, што Уладзіслаў Сыракомля паабяцаў на вечарыне ў Апалінарыя Концкага даслаць адрасату першы напісаны ад сустрэчы твор. Паэма была натхнёная альбомам Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, дзе змешчана замалёўка за подпісам “Poczciwe Stare Wrota” («Паважныя старыя вароты») паводле прадмовы да названай паэмы [161, с. 3], У паэме перад чытачом паўстае Літва напрыканцы XVI ст. час кіравання Жыгімонта III Вазы. Адна з ключавых постацей твора святар пры каралеўскім двары езуіт, рэктар калегіума і першы рэктар Віленскага ўніверсітэта Пётр Скарга (1536-1612) [26, с. 42-66],
Уладзіслаў Сыракомля выяўляе сацыяльную і палітычную сітуацыю ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, фон падзей Контр-
' Пераклад: «Бо гэта праўда, трэба прызнацца, / Што галава яго разумная, хоць і старая, / Лаціну вывучаў яшчэ з Альвара, А цноты, хіба, ад самога неба...».
рэфармацыі. Аўтар узвышае прапаведніка праз яго справы, роздумы, дылемы, падкрэсліваючы яго красамоўны талент:
On broni swi?tych tajemnic oltarzy, Zaslania Kosciol od bl?dnej szaraiiczy, W bitnych pancerzach odwag? rozzarzy, W togach senatu szczepi duch poddanczy Dwoi si? Skarga i k?dyz go nie ma, Gdzie wola Kosciol lub ziemia rodzima1.
[161, s. 6]
Значэнне фактычна галоўнага яе дзеяча падкрэсліваецца апісаннямі таго, як кароль Жыгімонт III Ваза прыходзіць да Пятра Скаргі на споведзь або па параду:
Ze gdy jak ojciec od swawolnych dziatek Doznal zniewagi szlachty czy magnata, Juz Zygmunt t?skni do spowiednich kratek, Skarzyc si? Skardze na bol, co przygniata? Ze kiedy dworskie pochlebstwo owionie, Gdy mu dworujq koronni panowie, T?skliwem okiem patrzy ku ambonie?