Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
...I nuz si? cisnqc do ust Litwina, 1 ціснуцца знекуль y вусны ліцвіна Walenrod, Dziady albo Grazyna... Дзяды, Валенрод ці Гражына-каліна'.
[138, s. 10]
Калі шырэй глядзець, штуршком да творчасці магла стаць дзейнасць філаматаў і філарэтаў. Менавіта яны першымі надалі канцэптуальную ўвагу фальклорнаму багаццю свайго народа, падзеям, якія адбываліся на гэтай зямлі, увогуле прыгажосці свайго краю, запачаткаваўшы тым самым мадэрную беларускасць. Менавіта яны аднавілі традыцыю беларускамоўнай творчасці, што была пэўны час перарвана. Менавіта яны ўбачылі матэрыял для мастацтва слова на сваёй Бацькаўшчыне.
Зададзеная інерцыя была настолькі магутнай, што спарадзіла шэраг паслядоўнікаў, мэйнстрым. Хоць магчымасць вучыцца ў Віленскім універсітэце для А. Бартэльса была перакрыта: у 1832 г. установу ўлады зачынілі. Тым не менш ён стаў адным з дзясяткаў пісьменнікаў польскамоўных, але і беларускіх.
Творчы метад. Першыя літаратурна-мастацкія творы А. Бартэльса адносяцца да канца 1850-х гг., яшчэ да паўстання. Тады заставаўся моцным уплыў рамантызму. Тым не менш у сусветнай літаратуры ўсё большую прастору займаў рэалізм. Паэмы А. Бартэльса “Deniskowicze” («Дзяніскавічы», 1862), “Tydzien poleski” («Палескі тыдзень», каля 1860) адпаведна адлюстроўваюць тыя працэсы. Больш за тое, адносна апошняй паэт шчыра пазней успамінаў, што стваралася яна нават не за пісьмовым сталом у лесе, паміж паляваннямі на глушкоў [128], што можна параўнаць з маляваннем з натуры.
Разам з тым, аўтар не схільны катэгарычна не пускаць рамантычныя ноткі і шырока аздабляе лірызмам сваю паэзію.
1 Тут і далей пераклад гэтага твора Віктара Гардзея; рукапіс.
Так, у паэме “Deniskowicze” галоўная ўвага сканцэнтравана на ўнутраным свеце лірычнага героя, нягледзячы на тое, што ў творы апісваецца звычайная вёска і яе ваколіцы. Усё не проста акідваецца вачыма, але перадусім прапускаецца праз душу:
Witaj wiosko ty poleska, Gwiazdko dni dziecinnych, Gdzie splon^la pierwsza lezka, Z oczu mych niewinnych.
Witaj domu, gdzie dzieci^tkiem Pierwsze sp?dzil lata, Tys si? zdawal mi pocz^tkiem Razem koncem swiata.
Вітаю, палеская вёска, Дзе зоры мне ззялі ярчэй. Сплыла тут і першая слёзка 3 дзіцячых нявінных вачэй.
Вітаю свой дом, дзе дзіцяткам Няўцямна шалеў, гэты дом Здаваўся мне свету пачаткам I разам з тым свету канцом'.
[8, с. 14]
Адразу ўзнікае жаданне правесці паралель з Міцкевічавай крыніцай паэзіі, пра якую В. Каваленка пісаў: «Запрашэнне глянуць на звыклы як быццам краявід, але ўжо і нязвыклы, бо ён непазнавальна змяніўся пад поглядам паэта, было па сутнасці запрашэннем глянуць у сваю душу, адкрыць яе для роднага краю. Свае “дамашнія”, правінцыяльныя, нічым як быццам не знакамітыя лес і возера заслугоўвалі, аказваецца, самай натхнёнай паэтычнай увагі, бо яны, як увесь край, раўнапраўныя, над імі тое ж самае неба, што і над іншымі краінамі» [41, с. 69],
Сама мясцовасць у “Deniskowiczach” выпісана якраз даволі рэалістычна, з дакументальнай дакладнасцю:
Tys ta sama jak przed laty, Taz cerkiew z krzyzami, 1 tez same kurne chaty, K.ryte dranicami.
Такая, якой i была ты:
Царква вунь з крыжамі відна, I тыя ж скрозь курныя хаты, Хоць крыюць іх дранкай здаўна.
[8, с. 14]
Тут і далей пераклад гэтага твора Віктара Гардзея.
Калі ў гэтай паэме рамантызм і рэалізм, так бы мовіць, сінкрэтызаваны, дык у “Tygodni poleskim” ён часцей за ўсё размяжоўваецца і розныя часткі такім чынам ствараюцца паводле розных творчых метадаў. Лірычныя адступленні, натуральна, веюць рамантызмам. Возьмем пачатак:
Hej Litwinie, Lasow synie, Wiosna tuz!
Pi?kny dzionek, I skowronek
Spiewajuz...
[138, s. 1]
Гэй, ліцвіне, Лясоў сыне, Вясна вось-вось!
Кураць прыгрэвы, У жаўрука ўжо спевы Чутны нябось.
Да таго ж у букалічных матывах паэмы можна расчытаць таксама рудыменты сентыменталізму. Такое сумяшчэнне мастацкіх падыходаў у беларускай літаратуры сярэдзіны XIX ст. было заўважана даўно. Яго абгрунтаванне бачылі ці то ў «неразвітасці, замаруджанасці працэсу станаўлення» [29, с. 35] беларускага прыгожага пісьменства, ці то ў паскоранасці літаратурных працэсаў [41, с. 60-202],
Відавочна, аўтар не ставіць на мэце, як бы некалі сказалі, узняцца да крытычнага рэалізму. Гэта паказала і далейшае развіццё паэмнага жанру ў А. Бартэльса. “Zimowe towy na Litwie” («Зімовыя паляванні на Літве», 1879) і “Polowania letnie і jesienпе” («Летнія і асеннія паляванні», 1880) ствараюцца без адчувальных рамантычных матываў, пры гэтым праступае пазітывісцкі падыход. Дэтальна апісваецца паляванне на розную жыўнасць. Паказальна, што ў апошняй паэме паляўнічага цыклу і раздзелы не проста пранумараваны, а названы згодна з тэматыкай: “Kaczki” («Качкі»), “Mlode cietrzewie, biekasy” («Маладыя цецерукі, бакасы»), “Wilki” («Ваўкі»), “Polowanie z chartami” («Паляванне з хартамі»), “Lisy gniazdowe” («Гнездавя лічы»), “Slonki і przepiolki” («Слонкі і перапёлкі»), “Jarzqbki” («Рабчыкі»), Лірычна-рамантычныя часткі займаюць прыкметна меней месца. Маем лірычна-філасофскага плану
заканчэнні абедзвюх паэм і часам некаторых яе частак. Паказальна, што няма працягу любоўнай лініі, якая была ў першай паэме цыклу, а ў другой ператвараецца ў тэму спакойнага сямейнага шчасця. Гэтым самым творчы метад А. Бартэльса застаецца ў рэчышчы развіцця польскай літаратуры, якое пракладалася ў бок згаданага пазітывізму. Як напіша менавіта ў раздзеле пра пазітывізм праз цэлае стагоддзе выбітны даследчык літаратуры Юльян Кжыжаноўскі “w cieniu Asnyka і Konopnickiej і nie latwo dostrzega si? ich satelitow, uprawiajqcych poezj? realistycznq i kontynuujqcych zazvyczaj lini? romantycznq francuskiego piosenkarza Berangera i rodzimego gaw?dziarza, Syrokomli. Nalezy do ich grona literat Iwowski Michal Biernacki, pisujqcy pod pseudonimem Mikolaja Rodocia (1836-1901) satyryczne obrazki z zycia ziemian, urz?dnikow i mieszczan galicyjskich, ci?te, ale nie pozbawione dowcipu i polotu. Towarzyszyli mu humorysci piosenkarze, jak Artur Bartels i Wlodzimierz Zagorski (pseud. Chochlik)”1 [149, s. 430].
У заключны перыяд жыцця (y Кракаве) A. Бартэльс быў арганічна ўспрыняты цячэннем “Mlodej Polski”. Так, у работах па гісторыі літаратуры ён фігуруе ў адным шэрагу з прастаўнікамі таго мастацкага кірунку Леанардам Савінскім (1831-1887), Адамам Асныкам (1838-1897), Уладзімежам Загурскім (1834-1902), Каралем Шыманоўскім (1882-1937) і інш. [148, s. 9]. Гэтаму былі падставы перадусім у выглядзе скеп-
1 Пераклад: «У цені Асныка і Канапніцкай нялёгка заўважыць іх спадарожнікаў, якія займаюцца рэалістычнай паэзіяй і звычайна працягваюць рамантычную лінію французскага спевака Беранжэ і айчыннага апавядальніка Сыракомлі. Належыць да іх шэрагу львоўскі літаратар Міхал Бернацкі, які пісаў пад псеўданімам Мікалай Радоця (1836-1901) сатырычныя абразкі з жыцця галіцкіх памешчыкаў, чыноўнікаў і мяшчан, рэзкія, але не пазбаўленыя гумару і размаху. Яму спадарожнічалі гумарысты-спевакі, такія як Артур Бартэльс і Уладзімір Загорскі (псеўд. Чохлік)». Тут і далей цытаты з вершаваных і празаічных мастацкіх тэкстаў, калі беларускамоўная версія адсутнічае, даюцца ў падрадковым перакладзе А. Трафімчыка.
тыцызму ці нават пратэстных адносін ліцвіна, напрыклад, да тэхнічнага прагрэсу, мяшчанства, двухаблічнай маралі і г. д. Пацверджаннем таму, напрыклад, публікацыі яго твораў (вершаў “Kabata” і “Dzionek obywatelski” «Кабала» і «Абывацельскі дзянёк») у выданнях таго кола [153, с. 9-14],
У вершах і п’есах, а таксама нарысах А. Бартэльса назіраецца яшчэ і ўплыў асветніцкага рэалізму, але «з прыцэлам» не на сялянства, а перадусім на шляхту (што было тым часам характэрна для многіх папярэднікаў гэтага пісьменніка, напрыклад, Я. Баршчэўскага [41, с. 81]). Большасць з усіх 40 вершаў зборніка А. Бартэльса “Piosnki і satyry” («Песенькі і сатыры», 1888), п’есы драма “Serce brata” і камедыя ў адным акце “Niewiniqtko” («Сэрца брата», «Цнатліўка», абедзве 1859); аднаактавы абразок “Goscie” («Госці», 1875); монадрамы “Moja emulacja z pannq Mariannq” («Маё спаборніцтва з паннай Марыяннай», 1870) і “Czy to tak dawniej bawili si^?” («Ці ж так даўней гулялі?», 1878); камедыі “Pisarz prowentowy” і аднактоўка “Popas w Milosnej, czyli Zemsta cioci Salusi” («Эканом», «Прыстанак y Мілоснай, або Помста цёці Салюсі», абедзве 1875), пяць нарысаў пра паляванне на Літве (1878-1879) маюць дыдактычны змест. Драматургічныя творы ў многім пераклікаюцца з пачаткам творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча (п’еса «Ідылія», вершаваныя аповесці «Гапон», «Вечарніцы», «Купала» і інш.)1. Але, пазбаўленыя крытычна-рэалістычнага падыходу, не ўздымаюцца вышэй.
Тым часам беларуская літаратура вуснамі найперш Адама Плуга, Янкі Лучыны, Адама Гурыновіча, Ф. Багушэвіча абазначала ўхіл да крытычнага рэалізму. Таму варта казаць, што ў «кракаўскі» перыяд жыцця (апошнія гадоў дзесяць) творчы шлях А. Бартэльса аддаліўся ад кірунку развіцця прыгожага пісьменства, запачаткаванага на радзіме творцы, аднак і цалкам не парваў з той традыцыяй.
1 Пар.: [29, с. 49-70],
Тэматыка. Кола тэм рознажанравых здабыткаў А. Бартэльса ў літаратуры, натуральна, складвалася ў залежнасці ад месцаў пражывання аўтара, геаграфіі жыццёвых шляхоў. Лепшыя па мастацкіх вартасцях творы, якімі з’яўляюцца вышэйназваныя паэмы, прысвечаны тэме палявання. Адметна, што дзве з іх былі створаны на радзіме, а яшчэ дзве у эміграцыі (пэўна, як сублімацыя настальгіі).
Геаграфія аповедаў у паэмах А. Бартэльса мае вузкую лакалізацыю. Яны засяроджваюцца галоўным чынам на лясах Клецкай ардынацыі Радзівілаў. А. Бартэльс, які сам быў заядлым паляўнічым, па-мастацку апісаў гадавы цыкл паляванняў у беларускім лесе.
Каштоўнасць паэм А. Бартэльса павышаецца яшчэ і дзякуючы іх суправаджальнаму тэматычнаму спектру. Ён ахоплівае, акрамя разгляду самой тэхнікі палявання ў беларускім лесе на працягу ўсяго года, раскрыццё быту паляўнічых (апісваюцца жыллё, сталаванне, даецца псіхалагічная характарыстыка асоб і інш.), аналіз філасофіі і культуры палявання, адносіны паміж удзельнікамі палявання, а таксама апісанні беларускай прыроды. Аўтар паэм выходзіць на шырэйшыя сацыяльныя высновы.
Асаблівую ўвагу прываблівае этнаграфізм у творчасці А. Бартэльса. Акрамя паэм, тут вартыя ўвагі нарысы: “О bobrach па Litwie” («Пра баброў на Літве»), “О niedzwiedziach na Litwie” («Пра мядзведзяў на Літве»), “О wilkach litewskich і polowaniu na nich” («Пра літоўскіх ваўкоў і паляванне на іх»), “Kilka slow о Polesiu, Poleszukach і о polowaniu” («Колькі слоў пра Палессе, палешукоў і пра паляванне»), “Ksiqze wojewoda trocki” («Князь-ваявода троцкі»). Этнаграфізм у А. Бартэльса можна параўнаць з аналагамі ў іншых польскіх і беларускіх пісьменнікаў XIX ст. «Зацікаўленасць жыццём народа была ўласціва таксама і польскай літаратуры, асабліва творчасці Э. Ажэшка. <...> Этнаграфізм у Ажэшка натуральны побытавы каларыт. Ён нясе мастацка-адлюстравальную функцыю. Быт бе-