Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
ва распадаецца, драбніцца на асобныя адметныя раёны. Іх пералік мае характар спарадычны і фармальны. Відавочна, задачай з’яўлялася акрэсленне усебаковых куточкаў Літвы ад Вільні да Палесся. Урэшце ракурс звужаецца да той старонкі, дзе жыве сам герой. Ёй даецца нібыта безумоўна станоўчая характарыстыка:
Jednak slyszalem Sluckie? Oho, ho, ho, Shickie I te co od Nieswieza jeszcze Nowogrodzkie.
No, to panic krai pi?kny, nie ma co powiedziec, Prosz^ pana przyjechac i u nas posiedziec. Co to panic za ludzie, jaki poglqd zdrowy, Jakie serca porz^dne, jakie panie glowy, Jakie to gospodarstwa, nad ludem opieka, Jak ріфкпіе zrozumiana jest godnosc czlowieka, Jak wyrobione wsz^dzie publiczne jest zdanie, Jaka cywilizacya, jakie wychowanie, Jakie cnoty domowe, patryotyzm jaki...1
Аднак ізноў-такі пры больш пільным узіранні ў канкрэтыку названай зямлі і тут аказваецца, што насяляецца яна людзьмі не самымі лепшымі, пачынаючы непасрэдна ад суседзяў. Атрымліваецца,
Jeden jest tylko czlowiek, co istotnie slynie Z rozumu i nauki, z cnot swych, z swego zdania, Z wyzszosci wyobrazeri, oraz wychowania, Z dojrzalego poglqdu na sprawy krajowe, Czlowiek maj^cy serce ogromne i glow?, Czlowiek rzadki, cudowny, dziwny, niewidziany, Przy ktorym wszyscy inni s$ kpy i kapcany,
1 Пераклад: «Я, аднак, чуў пра слуцкіх? Ого, го-го слуцкія! /1 тыя, што ад Нясвіжа яшчэ навагрудскія. / Ну, гэта, пане, край прыгожы, няма чаго сказаць, / Прашу пана прыехаць і ў нас пабываць, / Што гэта, пане, за людзі, які здаровы погляд, / Якія прыстойныя сэрцы, якія, пане, галовы, / Якія гэта гаспадаркі, над народам апека, / Як хораша зразуметая годнасць чалавека, / Як удасканалена ўсюды публічнае меркаванне, / Якая цывілізацыя, якое выхаванне, / Якія каштоўнасці дамашнія, які патрыятызм... / Якія на кожным кроку прыкметы чалавечнасці...»
Czlowiek ktorego usmiech wart milionow kiIko..
Atyrn wielkim czlowiekiem jest., jeden on tylko...1
Аўтар твора не проста крытыкуе падобную рэцэпцыю радзімы, але і акрэслівае адпаведную праблему:
Tak ze poj^c nie mozna dla jakiej przyczyny Pragnie zawsze Ojczyzny od Odry do Dzwiny, Kiedy jego ojczyzna koiiczy si? tymczasem O dwanascie wiorst drogi pod sqsiada lasem...
Patrjotyzm, co wczora byl prowincjonalnym,
Dzisiaj zrana gubemskim, w wieczor parafialnym...2
Паводле гэтага верша A. Бартэльса, радзімай у шырокім сэнсе з’яўляецца тэрыторыя ў мінулым Рэчы Паспалітай. Аўтар ставіць пытанне пра ўзнікненне народа менавіта ў акрэсленых межах:
...Dojdziemy kiedykolwiek, bysmy, chociaz w dali, Nietylko ze narodem, lecz ludzmi si? stali3.
Аднак ужо ў разгледжаным творы адчужэнне героя-ліцвіна пачынаецца з этнічных польскіх зямель. Толькі ён пакуль не прыходзіць да ўсведамлення адзінства тэрыторыі ўжо ў недалёкай будучыні Беларусі (такая рэцэпцыя ў А. Бартэльса наступіць пазней). Тым не менш, як заўважае беларуская даслед-
1 Пераклад: «Ёсць толькі адзін чалавек, які сапраўды вядомы / Розумам і навукай, цнотамі сваімі, меркаваннем сваім, / Перавагаю ідэй і выхавання, / Сталым поглядам на ўнутраныя справы, / Чалавек з вялікім сэрцам і галавой, / Рэдкі, цудоўны, дзіўны, небывалы чалавек, / У параўнанні з якім усе астатнія дурні і недалэнгі, / Чалавек, чыя ўсмешка вартая некалькіх мільёнаў... /1 гэтым вялікім чалавекам з’яўляецца адзін ён...»
2 Пераклад: «Таму немагчыма зразумець, з якой прычыны / Ён заўсёды прагне радзімы ад Одэра да Дзвіны, / Калі тым часам яго радзіма канчаецца/ За дванаццаць вёрст дарогі пад лесам суседа... /<...>/ Патрыятызм, што ўчора быў правінцыйным, / Сёння зранку губернскім, а вечарам парафіяльным...»
3 Пераклад: «Ці дойдзем хоць калі-небудзь, хоць у далёкай перспектыве, / Каб не толькі мы народам, але людзьмі сталі».
чыца Н. Бахановіч, «штораз аказваюцца марнымі намаганні лірычнага героя твора скіраваць субяседніка да думкі, што самыя лепшыя тэрыторыі прасторы Літвы і Белай Русі і што іменна там жывуць не толькі самыя добрыя і мудрыя, але і, як вынік, забяспечаныя людзі» [12, с. 127]. Прычым, чытаем тую ж работу далей, ідэйна-мастацкая скіраванасць верша “Milosc ojczyzny” сведчыць, што з боку паэта атаясамленне розных куткоў гістарычнай Літвы і Белай Русі, развіццё іх у кірунку адзінай краіны было не проста прадчуваннем, а, хутчэй, жаданнем і спробай паскорыць яго рэалізацыю, аказаўшы сваёй творчасцю ўздзеянне на духоўнае аблічча сучасніка. Робіцца выснова: «...Мяркуючы па дадзеным творы, а таксама іншых, ды і ўсёй беларуска-літоўскай плыні ў польскамоўнай літаратуры Старажытнага і Новага часоў, насельніцтва Рэчы Паспалітай ніколі не адчувала сябе адзіным цэлым і пры кожным зручным моманце падкрэслівала ўласныя рэгіянальныя адрозненні» [12, с. 130].
Акцэнтуем увагу, «парэгіянальнай» дыферэнцыяцыяй Рэчы Паспалітай А. Бартэльс не абмяжоўваецца. У яго творах можна прасачыць і бачанне вузейшых за этнічныя землі лапікаў, звычайна з арыентацыяй на тагачасны адміністрацыйны падзел. Так, у вышэй шырока цытаваным вершы “Milosc ojczyzny” паэтам вычляняюцца «староны» Мазырская і Пінская, Ігуменская і Барысаўская... У Мінскай губерні існавалі дакладна такія ж паветы. Варта звярнуць увагу, што на час напісання верша родная мясцовасць А. Бартэльса ўваходзіла ў Слуцкі павет. Пасля ўтварэння валасцей вёска Дзяніскавічы спачатку стане адміністрацыйным цэнтрам такой адзінкі, які неўзабаве будзе перанесены ў вёску Вялікія Круговічы. Між тым названыя паселішчы, нягледзячы на іх геаграфічную блізкасць (пяць кіламетраў напрасткі праз любімы паэтам лес), адносіліся да розных беларускіх субкультур першая да Случчыны, другая да Клеччыны ці (шырэй) Навагрудчыны. Адметна, што А. Бартэльс ужо тады арганічна спалучае
гэтае памежжа. Хаця не звяртае ўвагі на наступны гістарычны факт. У сярэдзіне XIX ст. праз цэрквы ды касцёлы арганізавалі свайго роду перапіс. Яго статыстычныя дадзеныя склалі «Прыходскія спісы». У выпадку з мясцовасцю, якая ўвойдзе праз колькі гадоў у Круговіцкую воласць, дадзеныя аказаліся даволі незвычайнымі. Этнолаг Павел Церашковіч на аснове ў тым ліку папярэднікаў у даследаванні тэмы піша пра паласу так званых чарнарусаў. Яна цягнулася ад Гарадзеі на поўдзень, праз Клецк і Сіняўку да Агарэвіч, Круговіч, Лактышоў і Дзяніскавіч. Да названага этнічнага наймення былі аднесены каля 19 тысяч чалавек. Зрэшты, па фальклоры яны практычна не адрозніваліся ад беларусаў. П. Церашковіч вылучае асабістую гіпотэзу: тая паласа засталася як след ад колішняй мяжы Белай і Чорнай Русі [99, с. 85], Апошняя знаходзілася галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці і на ўсходзе якраз даходзіла да акрэсленай паласы. Калі развіваць гэтае меркаванне (з улікам вышэйадзначанай субкультурнасці рэгіёна і яго падзелу Круговіцкай воласці на Клеччыну і Случчыну), можна цалкам дапусціць наяўнасць у недалёкім мінулым гэтакай мяжы (адзначым, што ў якасці адміністрацыйных адзінак Клецкае і Слуцкае княствы праіснавалі да канца XVIII ст.). А. Бартэльс, аднак, не звяртае ўвагі на прысутнасць «чарнарусаў» у яго мясцовасці, хаця яны існавалі паралельна з перабываннем нашага героя.
Адказаць на пытанне, ці сапраўды падзяляе сфармуляванае ў гэтым вершы бачанне радзімы ў яе самым шырокім плане аўтар, дапаможа разгляд яго іншых твораў. У выніку ўспрыманне А. Бартэльсам этнічна-нацыянальных працэсаў на карысць іх ухілу на землях ВКЛ у польскасць, якія ішлі тым часам на ўказаных землях, не пацвярджаецца. Гэта прасочваецца ўжо ў творах, напісаных праз пару гадоў пасля верша “Milosc ojczyzny”-y паэмах “Deniskowicze” (1862) [129, s. 151] і асабліва “Tydzien poleski” (прыкладна ў той жа час) [128], Калі першы твор цалкам лірычны і сфакусаваны на малой
радзіме аўтара, дык другі, эпічны ў сваёй аснове, аздоблены шматлікімі лірычнымі і філасофскімі адступленнямі, дзе шырокае месца займае тэма любай сэрцу Айчыны Літвы. Толькі яе назва згадваецца дзевяць разоў, прыналежны ад наймення прыметнік «літоўскі» чатыры разы і яшчэ пятнаццаць разоў фігуруюць насельнікі краю ліцвіны. Найболып насычаным у гэтым плане з’яўляецца XVIII раздзел, які пачынаецца з радка “Oj nie masz, nie masz, jak Litwa nasza!” («На свеце няма, ой, няма, як Літва наша!»). Пабудаваны ён, як і верш “Milosc ojczyzny”, на параўнаннях гэтым разам розных пераваг, перадусім прыроднага паходжання, перад іншымі краямі колішняй Рэчы Паспалітай. Сярод іх фігуруюць і назвы з папярэдняга верша: Карона, Украіна, Падолле...
Moze bye czlowiek pelen wzi^tosci Litwin mu pewno nie pozazdrosci!
Ён можа жыць нават вельмі сумленна, Але яму ліцвін не пазайздросціць,
[138, s. 32] несумненна.
Аўтар не стамляецца захапляцца роднай краінай, час ад часу падкрэсліваючы з дапамогай рыфм і вобразаў яе пекнату:
Tymczasem stance wschodzi, і gdy z jednej cienie
Z drugiej strony juz swiatla lejq si§ slrumienie,
A stance tem pi^kniejsze, ze w ztata powodzi,
Z ciemnej pr^gi tych lasow litewskich wychodzi,
Tak, ze cztak mimowolnie wyszepeze modlitw?
Do Boga za te lasy i tq naszq Litw^
[138, s. 16],
Тым часам сонца ўзыходзіць, калі па нізках зацямненні.
Насупраць, за борам, святла разліліся праменні.
А сонца яшчэ прыгажэй: па залатой паводцы
3-за лесу плыве на гару ў залацістай лодцы,
Ды так, што кожны малітву прашэпча міжволі
За нашы лясы і Літву каб не чэзлі ніколі!
Прычым паэт не дае падстаў думаць, што яго радзімай з’яўляецца Польшча, толькі Літва, за нараджэнне на якой сын яе дзякуе Богу і гонар за якую адчувае кожны ліцвін:
Niech sobie, kto chce, ziemi swej pi^knosc rozglasza,
Nie masz, nie masz, powtarzam, jak ta Litwa nasza!
I gdy kazdemu chlubnie Ojczyzny bye synem,
Ja tak Bogu dzi^kuj?, ze jestem Litwinem,
Ze mi si^ zrosc pozwolil z tym ludem i krajem, Calem sercem i duszq, mowq i zwyczajem.
Oj! zeby tej krainie i dla ludu tego Nieco swiatlejszej doli, Nieba laskawszego!
[138, s. 38]
Таму паўтараю: Літва ёсць адзіная наша, Дык беражы яе з сенажацямі, пашай. Хто хваліць свой кут, бо гонар Айчыны быць сынам, Я ж дзякую Богу, што я нарадзіўся ліцвінам, Што мне ён дазволіў зрасціся з тым людам і краем Душою і сэрцам, і мовай, якой пагарджаем.
Ой, каб гэтай краіне і людзям тутэйшым Святлейшага неба і лёс ласкавейшым!